Студенческий сайт КФУ - ex ТНУ » Учебный раздел » Учебные файлы »Иностранные языки

Эпітэт як моўна-стылістычны сродак у паэзіі Ніла Гілевіча

Тип: курсовая работа
Категория: Иностранные языки
Скачать
Купить
Роля экспрэсіўных моўных сродкаў у паэзіі як сродкі выражэння эмацыйнага стану лірычнага героя. Сцежкі як вызначальная рыса мастацкіх стыляў. Віды эпітэтаў паводле іх сувязі з паяснёным словам. Граматычнае выражэнне і стылістычныя функцыі эпітэтаў.
Краткое сожержание материала:

Размещено на

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі

"Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт

імя Францыска Скарыны"

Філалагічны факультэт

Кафедра беларускай мовы

Курсавая работа

Эпітэт як моўна-стылістычны сродак у паэзіі Ніла Гілевіча

Выканаўца:

Фурс Вера Мікалаёўна

Навуковы кіраўнік:

Дземідзенка Людміла Пятроўна

Гомель 2012

Рэферат

Курсавая работа складаецца з: 23 старонак і 12 крыніц.

Ключавыя словы: эпітэт, стылістычная функцыя, троп, паэтычная лексіка, вобразнасць, мастацкае азначэнне, экспрэсіўнасць

Аб'ект даследавання: мова твораў Ніла Гілевіча.

Прадмет даследавання: эпітэты ў зборніках аўтара

Крыніцы даследавання: зборнікі "Наканаванае", "Родныя дзеці", "Вечны матыў"

Метад даследавання: лінгвістычны і апісальны.

Мэта даследавання: даследаванне эпітэтаў мове твораў Ніла Гілевіча

Задачы курсавой работы:

1) паказаць адметнасць ужывання эпітэта ў творах Ніла Гілевіча ;

2) размежаваць іх і выявіць іх распаўсюджанасць, а таксама, ролю ў паэтычных радках аўтара;

3) ахарактарызаваць разнавіднасці стылістычных функцый эпітэтаў;

Вывады:

Пранаалізаваўшы вершы Ніла Гілевіча з узятых намі зборнікаў можна адзначыць, што эпітэт як моўна-стылістычны сродак прадстаўлены значна яскрава і вобразна . Найбольш вызначальнымі і характэрнымі для паэтычнай мовы твораў аўтара з'яўляюцца агульнамоўныя і індывідуальна-аўтарскія эпітэты.

Змест

Уводзіны

1. Лексіка-стылістычныя сродкі

2. Эпітэт

2.1 Класіфікацыя эпітэтаў паводле іх сувязі з паяснёным словам

2.2 Граматычнае выражэнне эпітэтаў

3. Стылістычныя функцыі эпітэтаў

Заключэнне

Спіс выкарыстанай літаратуры

моўнай сцежкі эпітэт граматычны

Уводзіны

Калі паэт - сапраўдны сын Зямлі-маці, Айчыны, Бацькаўшчыны, яго творчасць убірае ў сябе, што належыць гэтай зямлі. Яе гісторыю, характар, душу, мову. Мудрасць яе высокіх аблокаў і струмлівых ручаёў, прасторных дарог і вузенькіх сцежак, бязмежнага поля і маленькай пылінкі. Усё да драбніц. Толькі кожная драбніца - цэлы сусвет. І мядункавы водар спелых лугоў - як вечнасць, і сумна-тужлівае куванне зязюлі ў бары - як вечнасць, і задуменны сінявокі пагляд васілька - як вечнасць…

Край мой беларускі, край!

Дай мне прыгарнуцца, дай!

Да твайго ляснога

Вераснога долу,

Дзе так шчасця многа

Выпала на долю, -

Дай жа прыгарнуцца, дай [2, с. 5].

І гэта, відаць, самае важнае, самае дарагое для мастака, калі яго слова - трывожны імпульс розуму і сэрца - знаходзіць глыбокі шчыры водгук, становіцца часцінкай нейчага ўнутранага жыцця. Калі энергія яго паэтычнай думкі аплочваецца нейчай дабрынёй, надзеяй, радасцю, захапленнем, узлётам душы. І мо найдаражэй для паэта - нейчым болем. Бо ўсё наша будзённае шчаслівае і трагічнае жыццё з яго бясконцымі пошукамі сэнсу аплочана менавіта гэтым - найглыбокім і найкаштоўным чалавечым пачуццём.

Арыгінальнасць мастакоў слова, перш за ўсё паэтаў, у многім вызначаецца самабытнасцю, непаўторнасцю эпітэтаў, гэтых "стрэлаў у сутнасць" [5, с. 112]. Яны дапамагаюць лаканічна і вобразна ахарактарызаваць з'яву, даць ёй ацэнку, канкрэтызаваць, вылучыць патрэбную рысу ці адзнаку.

Да гэтага часу ў мовазнаўстве не вырашана пытанне - адносіць да эпітэта любое азначэнне пры назоўніку ці толькі тое, якое мае ацэначную афарбоўку. Тыя даследчыкі, што прытрымліваюцца вузкага разумення тэрміна "эпітэт", адносяць яго да чыста стылістычных з'яў. Яны лічаць эпітэтамі такія азначэнні, што маюць незвычайную мастацкую вобразнасць, выражаюць пачуцці і адносіны аўтара да прадметаў і з'яў, пра якія распавядаецца ў літаратурна-мастацкім тэксце.

Мэтай маёй курсавой работы з'яўляецца даследаванне эпітэта як моўна-стылістычнага сродка ў мове твораў Ніла Гілевіча.

Задачы:

4) паказаць адметнасць ужывання эпітэта ў творах Ніла Гілевіча ;

5) размежаваць іх і выявіць іх распаўсюджанасць, а таксама, ролю ў паэтычных радках аўтара;

6) ахарактарызаваць разнавіднасці стылістычных функцый эпітэтаў;

Крыніцамі даследавання з'яўляюцца такія зборнікі вершаў Ніла Гілевіча, як "Наканаванае", "Вечны Матыў", "Родныя дзеці".

Эпітэт як адзін з моўна-стылістычных сродкаў мастацкай вобразнасці - галоўны аб'ект увагі. У рабоце разглядаецца граматычнае выражэнне эпітэтаў і іх стылістычная роля ў паэтычных творах.

1. Лексіка-стылістычныя сродкі

Лексіка паэтычная (ад грэч. lexis - слова, выраз) - слоўнікавы склад якога-небудзь твора паэзіі або ўсёй мастацкай творчасці.

Дзякуючы вершаванай мове, якой звычайна карыстаецца паэзія, кожнае слова ў паэтычным творы навідавоку, інтанацыйна і рытмічна вылучана. Ды і наогул колькасць слоў тут невялікая ( у параўнанні з творамі прозы). Таму вартасць кожнага слова і яго адчувальнасць у паэтычным кантэксце надзвычай высокія. Гэтым тлумачыцца вялікая адказнасць паэта за выбар слова, за яго сэнсавае напаўненне і гучанне. Вось чаму сапраўдныя паэты надзвычай уважліва ставяцца да кожнага слова, старана вывучаюць мову народа, беручы з яе ўсё лепшае, пры неабходнасці займаюцца ўласнай саматворчасцю, звяртаюцца да запазычвання з іншых моў.

Мова паэзіі - эмацыянальна афарбаваная мова. Таму ў ёй вялікая роля належыць экспрэсіўным моўным сродкам, што перадаюць эмацыянальны стан лірычнага героя паэта. Намнога большае значэнне ў ёй, у параўнанні з мовай прозы і літаратурнай мовы ўвогуле, мае сістэма пераносных значэнняў слоў - тропаў. У паэзіі назіраецца своеасаблівая канцэнтрацыя тропаў, якія адыгрываюць тут незаменную выяўленчую ролю. Менавіта ў сістэмах прамых і пераносных значэнняў слоў і ўвасабляецца перш за ўсё змест паэтычнага твора.

Троп (ад грэч. tropos - зварот, прыём) - гэта словы ці моўныя выразы, ужытыя ў пераносным значэнні ў мэтах дасягнення большай выразнасці. []

Тропы з'яўляюцца ўніверсальнай рысай усіх моў свету і асноўных знакавых сістэм. Яны ўзніклі разам з першымі спробамі мысліцельнай дзейнасці чалавека і сталі іх неад'емнай спадарожніцай, абавязковым элементам працэсу творчасці і пазнання. Тропы зазнавалі змены ў часе, развіваліся, набывалі новае аблічча, ускладняліся і трансфарміраваліся, але ніколі не знікалі, бо галоўная сфера іх аселасці - моўны абсяг. Яны былі асновай міфалагічнага ўспрыняцця рэчаіснасці для далёкіх прашчураў і на сучасным этапе развіцця чалавецтва выконваць сваю анталагічную ролю - спрыяюць стварэнню шматколернага малюнка свету, садзёйнічаюць слоўна-паняційнаму спасціжэнню рэчаіснасці.

Таму заканамерна, што спецыфіку тропаў пачыналі даследваць яшчэ ў антычнасці. Ужо ў вядомай "Паэтыцы" Арыстоцель валоданне тропамі вызначаў як рэдкую здольнасць. Сутнасцю паэтычнага таленту ён лічыў уменне бачыць свет у агульнай еднасці: "Важней за ўсё - быць здатным да метафарызацыі. Толькі гэта нельга запазычыць ад іншага. Гэта - рыса таленту, бо складваць выключныя метафары - значыць знайсці падабенства.

Ад славутага вучонага старажытнасці ідзе традыцыя лічыць метафарай усе віды тропаў, нават усе формы пераносных значэнняў. Відаць ён найбольш вобразна і абагулена растлумачыў з'яўленне тропаў.

А. А. Патабня лічыў тропы "сілавымі лініямі мастацкай эстэтыкі", бо яны належаць да асноўных кампанентаў фарміравання індывідуальна-аўтарскага стылю, выяўляюць асноўную канцэпцыю фарміравання апошняга.

В. У. Вінаградаў таксама лічыў тропы вызначальнай рысай мастацкіх стыляў.

Паколькі тропы з'яўляюцца важнейшым сродкам вобразнага адлюстравання і пазнання свету, асноўным шляхам узбагачэння літаратурнага тэксту новымі семантычнымі адценнямі, новымі сэнсавымі нюансамі, то і ў лінгвістыцы і ў літаратуразнаўстве ім належыць галоўнае месца.

Да сёняшнега часу няма адназначнага погляду на праблему аднясення пэўных сродкаў слоўнай вобразнасці да тропаў. Б. Тамашэўскі і В. Жырмунскі прытрымліваюцца думкі, што тропы - гэта словы са зменнай семантыкай, у якіх "на першы план выходзяць прыметы, звычайна захаваныя сярод іншых, што ўтвараюць паняцце ці ўяўленне". Суадносна з гэтым меркаваннем, да іх адносяцца:

· метафара

· метанімія

· перыфраза,

акрамя эпітэта і параўнання, таму што апошнія выкарыстоўваюцца для вобразнага падкрэслівання той ці іншай прыметы, якая не змяняе значэнне слова. Г. Паспелаў да тропаў (сродкаў іншасказальнай вобразнасці і выразнасці) адносіць словы, ужытыя ў пераносным сэнсе і вылучае пры гэтым сярод іх, акрамя метафары, метаніміі, іроніі, простае параўнанне як від слоўнай выразнасці. Як адзін з прыёмаў інтанацыйна-слоўнай выразнасці, поруч з інверсіяй, антытэзай і іншымі, даследчык апісвае эпітэт, з чым мы не можам пагадзіцца. Эпітэт выконвае больш эстэтычную функцыю, звязаную с патрабаваннямі зместу, ідэі твора, а не інтанацыйна-сінтаксічную.

У дачыненні да а...

Другие файлы:

Эпітэт як сродак стварэння вобразнасці ў паэзіі Максіма Багдановіча
Выкарыстанне ў паэзіі М. Багдановіча індывідуальна аўтарскіх, народна-паэтычных эпітэтаў, а таксама эпітэтаў-прыдаткаў. Вызначанне найбольш выкарыстоў...

Лексічная парадыгматыка паэтычнага тэксту Ніла Гілевіча
Семантычныя, семантыка-стылістычныя, кантэкстуальныя сінонімы. Часцінамоўная прыналежнасць сінонімаў у паэтычнай мове Гілевіча. Антанімы, рознакаранёв...

Лінгвістычная арганізацыя тэксту на матэрыяле верша Ніла Гілевіча Адкажы

Лінгва-стылістычны аналіз паэзіі Леаніда Дранько-Майсюка
Асаблівасці сінтаксісу у паэзіі Леаніда Дранько-Майсюка. Няпоўныя сказы у паэзіі і іх стылістычная роля. Аднасастаўныя сказы, іх вобразна-выяўленчыя а...

Параўнанне ў зборніку А. Грачаннікава "Грыбная пара"
Моўныя сродкі выяўленчай выразнасці ў зборніку А. Грачанікава "Грыбная пара". Параўнанне як сродак стварэння вобразнасці. Функцыі параўнанняў у сістэм...