Студенческий сайт КФУ - ex ТНУ » Учебный раздел » Учебные файлы »Остальные рефераты

Лінгвістычная арганізацыя тэксту на матэрыяле верша Ніла Гілевіча Адкажы

Тип: сочинение
Категория: Остальные рефераты
Скачать
Купить
Лінгвістычная арганізацыя тэксту на матэрыяле верша Ніла Гілевіча АдкажыМэта даследвання - паглыбленае вывучэнне арганізацыі тэксту адпаведна зкамунікатыўнай зададзенасцю.Задачы даследвання:- Вывучыць прынцыпы і метады лінгвістычнага аналізу тэкста;- Выпрацаваць навыкі аналітычнага прачытвання з асэнсаваннемсукупнасці інфармацыі, пададзенай у тэксце;- Прааналізаваць залежнасць моўнай арганізацыі тэксту ад фактараўэкстралінгвістычнага парадку (гарызантальны і вертыкальны падтэксты);- На падставе студэнцкіх апублікаваных матэр'ялаў вызначыцьправамернасць арганізацыі тэксту (сінхронны аспект);Брат мой!Братка мой!Братачка родны!Адкажы - сам сабе адкажы:Чым зрабіўся табе непрыгодныСкарб бясцэнны тваёй жа душы?Адчаго так бяздумна, бязмоўна,Ты яго выракаешся сам?І чаму табе так ус роўна,Што аборай становіцца храм?Ці таму, што калісьці падступнаРастапталі твой шчыры давер?Што на ніве, дзе сеяў ты рупна,Вытраўляліся ўсходы твае?Што ў стагодзьдзях варожыя збродніРаспіналі твой лёс на крыжы?Брат мой!Братка мой!Братачка родны!Адкажы - сам сабе адкажы!Жыў ты ў горы, змагаўся ў няволіІ канаў, і сыходзіў крывёй,І жывым ты гарэў, а ніколіНе саромеўся мовы сваёй.Схамяніся ж, ачніся, агледзся!Ды разваж, ды падумай як след:Што пакінеш ты з поля ў налецце?З чым нашчадкі пакажуцца ў свет?Ці ты верыш, што род твой бясплодныІ свой лёс прамяняў на чужы?Брат мой!Братка мой!Братачка родны!Адкажы - сам сабе адкажы! Гласарый вершу:1. Абора - 1, - ы, мн. -ы, абор, ж. (уст.) - тонкія вяровачкі ўлапцях, якімі абмотваюцца анучы.Абора - 2, мн. -ы, абор, ж. (уст.) - хлеў для кароў, кароўнік.(Словы маюць розныя значэнні, але супадаюць арфаграфічна і арфаэпічна із'яўляюцца амонімамі).2. Рупна (прысл.) - рупны (руплівы), - ая, - ае. Яны імкнуцца зрабіцьяк мага больш і лепш; дбайны, клапатлівы, старанны.3. Вытраўляць - (травіць) - таптаць (лугі, палі), з'ядаць пасевы,рабіць патраву;4. Налецце (налета) - (разм.) - 1. Будучым летам, у будучым годзе. 2.Месца для захавання насення, збожжа.5. Збродні - (зброд) - людзі, каторыя належаць да разбэшчаных,злачынных, антыграмадскіх элементаў.6. Падступна - паступова, па крысе.7. Схамянуцца - 1. раптам узгадаць што-небудзь, хутка заўважыцьнедахоп, памылку. 2. Схапіцца.Экстралінгвістычная сітуацыя верша Ніла Гілевіча "Адкажы!" абумоўленымоўнай сітуацыяй, якая склалася ў краіне за апошнія некалькі стагоддзяў. З1588 года падчас ўваходу Беларусі ў Вялікае Княства Літоўскае беларускаемова пачала выкарытсоўвацца ў самых разнастайных грмадскіх сферах: узаконадаўстве, дзяржаўнай перапісцы, свецкай і рэлігійнай літаратуры, наёй вяліся казанні ў уніяцкіх царквах. ВКЛ было вялікай і магутнайдзяржавай з высокаразвітай эканомікай, культурай, адукацыяй, навукай. ЗПольшчай яна ўтварала федэрацыю, у якой наша дзяржава мела сваёзаканадаўства, дзяржаўны апарат, войска, дзяржаўную мову — беларускую.Федэрацыя звалася Рэч Паспалітая. Яна была заваявана трыма манархіямі —Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй у выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай у 1772,1793 і 1795 гадах. Вялікае Княства Літоўскае аказалася пад уладай Расіі.Польшча старалася апалячыць беларусаў, а Расія — русіфікаваць. У 1697годзе польскім соймам была прынята пастанова, паводле якой у ВялікімКнястве Літоўскім забаранялася ўжываць беларускую мову ў справаводствесудоў і іншых устаноў. XVIII стагоддзе нашмат бяднейшае на беларускіямоўныя помнікі, з таго часу захавалася толькі невялікая колькасцьдакументаў, напісаных галоўным чынам на Усходніх землях - некалькі твораўрэлігійнага зместу, ананімныя вершы, "Катэхізіс" С. Буднага.Расійскім урадам у 1820 годзе быў зачынены універсітэт у Полацку, а ў1832 годзе — езуіцкая акадэмія ў Вільні. У 1840 годзе было забароненакарыстацца у судах Літоўскім Статутам, напісаным на беларускай мове. Назоўнашай Бацькаўшчыны — Літва — быў заменены на Паўночна-Заходні край.Адначасова Масква пачала няўхільна называць Літвой толькі балцкую Жмудзь,за якой гэта назва і замацавалася. У 1867 годзе расійская ўладазабараніла ўсякі друк на беларускай мове.У 1933 годзе была праведзена «рэформа» беларускага правапісу і граматыкі —з мэтаю наблізіць беларускую літаратурную мову да рускай. У ЗаходняйБеларусі, якая аказалася пад Польшчай, у 1920 годзе было больш за 500беларускіх школ, а ўжо ў 1925 годзе не засталося ніводнай. Былі зачыненыбеларускія настаўніцкія семінарыі. У 30-х гадах фізічна была знішчанабальшавікамі беларуская інтэлігенцыя, асабліва пісьменнікі і дзеячыбеларускай культуры, а ў пасляваенныя гады, асабліва ў перыядбрэжнеўшчыны, масава закрываліся беларускія школы, без рэферэндумаў, згодыбацькоў і дзяцей праводзілася татальная русіфікацыя нацыі. Згодна зрэформай 1933 г. у беларускую мову было уведзена ля трыццаці фанетычных імарфалагічных асаблівасцяў, чужых нашай мове. Паступова ў беларускую мовупачаў уводзіцца расейскі слоўнікавы матэрыял. Уводзіліся марфалагічныя,сінтаксічныя і фразеалагічныя асаблівасці рускай мовы. Не ўжываліся словытыпу «дэнацыяналізацыя», «асіміляцыя», «русіфікацыя» і г.д.Пры дапамозе жыварэзання мовы спрабавалі зрабіць беларускую мову бляклайкопіяй рускай. Копія заўсёды горшая за арыгінал, а таму ад яе адмаўляліся.«Зліццё» і «прыпадабненне» моваў прывяло да росквіту моўнае хімеры —«трасянкі». У ёй беларуская і руская мовы перамешваюцца данепазнавальнасці. З часам «пазычанае» пачынала ўспрымацца як сваё, а сваёвыштурхоўвалася з мовы.Аўтар верша звяртаеецаа да беларусаў з просбай адказаць самаму сабе,Чым зрабіўся табе непрыгодныСкарб бясцэнны тваёй жа душы?Бо нацыянальную самасвядомасць трэба ў першую чаргу абудзіць у сабе, бочалавек не мае права патрабаваць павагі да сваёй мовы ад іншых, пакуль самне пачне паважаць і шанаваць яе, пакуль не пераканае сябе ў тым, што ёнбеларус, і што ён сам ня мусіць саромецца сваёй мовы. На працягу вякоўнацыянальная самасвядомасць генетычна ўстаранялася, таму і зрабіласядругараднай. Тое, што аўтар пытаецца, чым жа родная мова зрабіласябеларусу непрыгоднаю тлумачыцца сённяшняй сітуацыяй у грамадстве, дзе збеларускай мовы робяць экзотыку, і чалавек, які шчыра імкнецца размаўляцьпа-беларуску ў штодзённым жыцці, сутыкаееца з непаразуменнем і для ягоробіцца немагчымым рэалізавацца альбо нейкім чынам уладкавацца ў жыцці.Беларускую мову аўтар называе скарбам, бо мова - гэта невычэрпнае багаццекраіны, якое хавалася ад народа у Рэчы Паспалітай, у Царскай Расіі, усавецкія часы.Аўтар папракае беларуса, што тое, што той бяздумна (абсалютна некарыстаючыся розумам) і бязмоўна, падпарадкоўваючыся таму ладу жыцця, якіўсё жыццё яму навязвалі, без пратэсту выракаецца роднай мовы. Моваставіцца на адну дошку з маці і радзімай, з тым, што можа быць длячалавека самым дарагім, бо выракчыся можна толькі нечага самага дарагога.Хоць верш быў напісаны ў 1980 годзе, але на сённяшні дзень з'ява выраканнян...
Другие файлы:

Лексічная парадыгматыка паэтычнага тэксту Ніла Гілевіча
Семантычныя, семантыка-стылістычныя, кантэкстуальныя сінонімы. Часцінамоўная прыналежнасць сінонімаў у паэтычнай мове Гілевіча. Антанімы, рознакаранёв...

Моўныя сродкі стварэння цэласнасці і звязнасці паэтычнага тэксту (на матэрыяле творчасці М. Багдановіча і Я. Купалы)
Эпіграф як сродак стварэння цэласнасці тэксту. Лексічныя сродкі стварэння звязнасці паэтычнага тэксту: поўны тоесны, частковы лексічны, тэматычны, сін...

Эпітэт як моўна-стылістычны сродак у паэзіі Ніла Гілевіча
Роля экспрэсіўных моўных сродкаў у паэзіі як сродкі выражэння эмацыйнага стану лірычнага героя. Сцежкі як вызначальная рыса мастацкіх стыляў. Віды эпі...

Лексічныя і сінтаксічныя звароты мовы
Вызначэнне тыповых лексіка-граматычных сродкаў арганізацыі тэксту і лексіка-сінтаксічных канструкцый. Асаблівасці стылю тэксту і правілы выкарыстання...

Назвы жывёл ў гаворках Гомельшчыны на матэрыяле Тураўскага слоўніка
Вывучэнне семантычнай дыферэнцыяцыі назваў хатніх і дзікіх жывёл у гаворках Гомельшчыны. Словаўтваральныя лексічны аналіз назваў рыб і птушак ў гаворк...