Студенческий сайт КФУ - ex ТНУ » Учебный раздел » Учебные файлы »История

Уплыў на эканамічнае жыцце Беларусі буржуазных рэформ 60-70 гг. XIX ст.

Тип: контрольная работа
Категория: История
Скачать
Купить
Вынікі буржуазных рэформ 60-70 гг. XIX ст., іх уплыў на эканамічнае жыцце Беларусі. Праяўленні імперыялістычнай стадыі капіталізму ў эканоміцы губерняў. Асноўныя галіны прамысловай вытворчасці і спецыялізацыя сельскай гаспадаркі. Гандаль і транспарт.
Краткое сожержание материала:

Размещено на

24

Змест

  • Уводзіны
  • 1. Вынікі буржуазных рэформ 60-70 гг. XIX ст., іх уплыў на эканамічнае жыцце Беларусі
  • 2. Праяўленні імперыялістычнай стадыі капіталізму ў эканоміцы беларускіх губерняў
  • 3. Асноўныя галіны прамысловай вытворчасці і спецыялізацыя сельскай гаспадаркі. Гандаль і транспарт
  • Заключэнне
  • Спісак літаратуры

Уводзіны

Дзве галоўныя прычыны абумовiлi адмену прыгоннага права: iснаванне прыгоннiцтва стрымлiвала эканамiчнае развiцце дзяржавы; узрастанне антыпрыгоннiцкага руху, перш за ўсе сярод сялянства, пагражала моцным сацыяльным выбухам. Стала вiдавочна, што прыгоннiцкая сiстэма гаспадаркi значна праiграе капiталiстычнай з яе таварна-грашовымi адносiнамi, рынкам працы i жорсткай канкурэнцыяй, якiя выклiкаюць заiнтэрэсаванасць у вынiках сваей працы, падштурхоўваюць тэхнiчнае развiцце, вядуць да iнтэнсiфiкацыi вытворчасцi, i гэтым паскараюць агульны прагрэс грамадства. Буржуазныя рэформы 60-70 гг. XIX ст. сталі лагічным працягам рэформы 1861 г. На Беларусі ўзнікаюць адносіны новага, капіталістычнага тыпу.

Сялянская гаспадарка паступова звязвалася з рынкам праз таргі і кірмашы. Развіццё гандлёвага, капіталістычнага земляробства ў сялянскіх гаспадарках ішло павольна. Яно стрымлівалася малазямеллем. Развіццё капіталізму ў сельскай гаспадарцы прыводзіла да разарэння сялянства і ўтварэння лішняй рабочай сілы ў вёсцы.

Прамысловасць Беларусі ў першыя два парэформенных дзесяцігоддзя развівалася таксама павольна. Большасць прадпрыемстваў заставалася на ўзроўні дробнатаварнай вытворчасці і мануфактуры. У гарадах і мястэчках было засяроджана вялікая колькасць дробных майстэрняў. У 80-90-е гады паскорылася развіццё фабрычна-завадской прамысловасці. Колькасць фабрыкаў і заводаў павялічылася з 1860 г. у 15 раз і склала ў канцы XIX ст.1137. З пашырэннем капіталістычных формаў гаспадарання змянялася і структура грамадства. Феадальна-саслоўнае дзяленне губляла сваё значэнне. Ішоў працэс адукацыі новых сацыяльных груп і класаў. У прафесійным плане сярод працоўных дамінавалі швейнікі, тытуннікі, пекары і інш. Гарадскі пралетарыят папаўняўся, першым чынам, за кошт згалелых мяшчан, рамеснікаў, гандляроў, галоўным чынам яўрэйскай нацыянальнасці. У пачатку XX ст. ішоў працэс канцэнтрацыі вытворчасці, выцяснення дробных прадпрыемстваў буйнымі капіталістычнымі фабрыкамі і заводамі.

1. Вынікі буржуазных рэформ 60-70 гг. XIX ст., іх уплыў на эканамічнае жыцце Беларусі

Падарваўшы асновы прыгонніцкай сістэмы гаспадарання, рэформа 1861 г. стварыла ўмовы для пераходу да капіталістычнага спосабу сельскагаспадарчай вытворчасці, які пачаў сцвярджацца ў Беларусі ў 60 - 70-е гады. Аднак у Беларусі гэтыя рэформы ажыццяўляліся са значнымі абмежаваннямі, якія былі выкліканы мерамі, што прымаліся ўрадам у сувязі з паўстаннем 1863 - 1864 гг., у першую чаргу абвяшчэннем тут ваеннага становішча, якое было адменена толькі ў 1870 г. Рэформа 1861 г., праведзеная ў інтарэсах памешчыкаў, абумовіла "прускі шлях" развіцця аграрнага капіталізму ў Расіі. На Беларусі яго рысы былі яшчэ больш выразныя. Тут пераважала памешчыцкае землеўладанне.

Паводле даных 1877 г., памешчыкам належала 50,3 % зямлі, сялянам 33,4, казне, царкве, розным установам 11,2 %. Буржуазнае землеўладанне складала ўсяго 5,1 % ад агульнай зямельнай плошчы. Буйныя памешчыкі валодалі дзесяткамі і сотнямі тысяч дзесяцін зямлі. Граф Чарнышоў-Круглікаў меў 74,5 тыс. дзесяцін зямлі, князь Паскевіч - 83,5 тыс., граф Патоцкі - 121,6 тыс., князь Радзівіл - 150 тыс., а князь Вітгенштэйн - амаль 1 млн дзесяцін. У той жа час сялянскія надзелы складалі ў сярэднім ад 2 да 5 дзесяцін.

Пераход да капіталістычнага гаспадарання на Беларусі адбываўся паступова. На змену прыгонніцтву спачатку прыйшла змешаная сістэма гаспадаркі. Феадальныя рысы ў сельскай гаспадарцы праяўляліся ў выглядзе адпрацовак. Адпрацовачная сістэма была найбольш распаўсюджана ў Віцебскай і Магілёўскай губернях. Яе сутнасць заключалася ў апрацоўцы памешчыцкай зямлі інвентаром навакольных сялян, якія атрымлівалі за сваю працу ад памешчыка зямельныя плошчы ў арэнду. У Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях памешчыкі шырока выкарыстоўвалі працу наёмных рабочых (гадавых, тэрміновых, падзённых), якія апрацоўвалі зямлю інвентаром памешчыка, гэта была ўжо капіталістычная форма гаспадарання. Аднак і тут адпрацоўкі займалі значнае месца.

Пасля рэформы 1861 г. сельская гаспадарка ўсё шырэй уцягвалася ў рыначныя сувязі. Развіццё капіталізму ў Беларусі адбывалася пад непасрэдным уплывам агульнарасійскага рынку. У параўнанні з цэнтральнымі прамысловымі губернямі, значнай часткай Украіны, Польшчай і Прыбалтыкай Беларусь адставала ў прамысловым развіцці і заставалася галоўным чынам сельскагаспадарчым раёнам. Аднак па ўзроўні развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы яна ішла наперадзе многіх раёнаў Расіі. Гэтаму спрыяла, у прыватнасці, геаграфічнае становішча Беларусі, праз тэрыторыю якой праходзілі стратэгічныя і гандлёвыя шляхі ў Польшчу, Прыбалтыку, Заходнюю Еўропу.

Хутчэй складваліся капіталістычныя адносіны ў Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях, дзе пасля рэформы засталося менш перажыткаў прыгонніцтва і пераважала падворнае землекарыстанне. Гэтыя губерні знаходзіліся і ў болып спрыяльным становішчы ў параўнанні з Віцебскай і Магілёўскай адносна рынку збыту сельскагаспадарчай прадукцыі. Перш за ўсё прадпрымальніцкі характар набывала памешчыцкая гаспадарка. У выніку малазямелля сялян таварная вытворчасць іх гаспадарак была вельмі нізкай, таму асноўнымі пастаўшчыкамі таварнай прадукцыі на Беларусі былі памешчыкі.

Калі памешчыкі цэнтральных губерняў Расіі з 1877 па 1905 г. страцілі 27,2 % сваёй зямлі, то на Беларусі толькі 10,8 %. Многія памешчыцкія гаспадаркі, асабліва на захадзе і ў цэнтры Беларусі, сталі на капіталістычны шлях развіцця. У сваіх маёнтках памешчыкі адкрывалі вінакурныя, цагельныя, смалакурныя заводы, млыны, лесапільні. Разам з тым многія памешчыкі самі не вялі гаспадарку, а здавалі зямлю ў арэнду.

Рэформа 1861 г. ліквідавала галоўную перашкоду, што стрымлівала развіццё капіталізму - прыгоннае права. Аднак гэтага было недастаткова. Каб рухацца наперад да сапраўды буржуазнага грамадства, былі патрэбны іншыя рэформы дзяржаўна-палітычнага ладу. У 60 - 70-я гады ўрад Аляксандра II прыняў шэраг пастаноў аб правядзенні такіх рэформ: земскай, судовай, гарадской, ваеннай, у галіне народнай адукацыі і друку.

3 усіх рэформ самай радыкальнай з'яўлялася судовая. Новыя судовыя статуты, якія былі прыняты 20 лістапада 1864 г., рашуча парывалі з існаваўшым раней судовым ладам. Новы суд будаваўся на бессаслоўных прынцыпах. Абвяшчаліся нязменнасць суддзяў, незалежнасць суда ад адміністрацыі, вусны характар, спаборнасць і галоснасць судовага працэсу. Першай інстанцыяй стаў міравы суд з адзіным суддзёй, другой - з'езд міравых суддзяў, потым ішлі акруговыя суды (у губернях) і судовыя палаты (аб'ядноўвалі некалькі губерняў). Для ўсіх судоў імперыі існавала адзіная апеляцыйная інстанцыя - сенат. Міравыя суддзі павінны былі выбірацца на павятовых земскіх сходах і ў гарадскіх думах. Разам з тым судовая рэформа пакідала валасны суд для сялян (па грамадзянскіх і дробных крымінальных справах), духоўны суд (кансісторыю) па справах духавенства і ваенныя суды для вайскоўцаў. Вышэйшыя дзяржаўныя чыны падлягалі Вышэйшаму крымінальнаму суду.

На Беларусі судовая рэформа пачалася толькі ў 1872 г. з увядзення міравых судоў. Аднак міравыя суддзі, у адрозненне ад цэнтральных губерняў Расіі, тут не выбіраліся, а назначаліся міністрам юстыцыі. Акруговыя суды, прысяжныя засядацелі і прысяжныя павераныя з'явіліся ў заходніх губернях толькі ў 1882 г. Спіс прысяжных засядацеляў таксама зацвярджаўся ўладамі. Усё гэта было вынікам паўстання 1863 - 1864 гг. - самадзяржаўе не давярала мясцовым памешчыкам, сярод якіх былі моцныя прапольскія настроі.

Земская рэформа, аб'яўленая 1 студзеня 1864 г., прадугледжвала стварэнне ў паветах і губернях выбарных устаноў для кіраўніцтва мясцовай гаспадаркай, народнай асветай, медыцынскім абслугоўваннем насельніцтва і іншымі справамі непалітычнага характару. На Беларусі ў сувязі з падзеямі 1863 - 1864 гг. уводзіць выбарныя ўстановы царскі ўрад не адважыўся. Палітыка недаверу мясцовым памешчыкам працягвалася ажно да 1911 г., калі ва ўсходніх губернях Беларусі былі створаны земствы, і то згодна са спецыяльным выбарчым законам.

Са спазненнем на 5 гадоў на Беларусі была праведзена гарадская рэформа (прынята ў 1870 г., а на Беларусі пачалася ў 1875 г.). Яна абвяшчала прынцып усесаслоўнасці пры выбарах органаў гарадскога самакіравання - гарадской думы і гарадской управы на чале з гарадскім галавой. Аднак права выбіраць і быць абранымі ў гарадскую думу атрымалі толькі тыя, хто плаціў гарадскія падаткі. У сваю чаргу, яны падзяляліся на тры выбарчыя курыі (у залежнасці ад памеру выплочваемага ў гарадскую казну падатку). У першую ўваходзілі найболып буйныя плацельшчыкі, якія плацілі трэць агульнай сумы гарадскіх падаткаў; у другую - сярэднія падаткаплацельшчыкі, яны таксама плацілі трэць гарадскіх падаткаў; у трэцюю - дробныя падаткаплацелыпчыкі, што выплочвалі астатнюю трэць агульнай сумы. Пры гэтым кожная курыя выбірала аднолькавую колькасць членаў гарадской думы (галосных). Такім чынам, уведзеная сістэма гарадскога самакіравання забяспечвала ўладу буйной буржуазіі - купцам, прадпрымальнікам, уладальнікам нерухомасці. Рабочыя, служачыя, інтэлігенцыя, якія складалі асноўную масу насельніцтва гарадоў,...

Другие файлы:

Сацыяльна-эканамічнае жыцце Беларусі у канцы ХIХ ст.
Тэрыторыя Беларусі у пачатку ХІХ ст. Уваход беларускіх земляу у склад Рэчы Паспалітай згодна адміністрацыйна-тэрытарыяльнаму падзелу 1802 года. Саслоў...

Асаблівасці правядзення аграрнай рэформы ў Беларусі ў 60-70 гады 19 веку
Адмена прыгоннага права і сутнасць аграрнай рэформы ў Расіі. Значэнне рэформы для развіцця сельскай гаспадаркі. Адрозненні ў правядзенні рэформы ў Усх...

Эканамічнае развіццё Беларусі ў XVII-XVIII ст.
Беларуская вёска ў сярэдзіне XVII-XVIII ст. Катэгорыі сялян і іх становішча. Заняпад гарадскога жыцця ў час ваеннага ліхалецця, яго паступовае ажыўлен...

Урадавая палітыка царызму на тэрытрыі Беларусі ў 1860–1890 гг.
Правядзення ў Расійскай імперыі земскай, судовай, гарадскога самакiравання, вайсковай і школьнай рэформ. Мадэрнiзацыйны напрамак рэформ у Беларусi. Пе...

Раннефеадальнае грамадства на Беларусі
Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх земляў у X–XIII столетіях. Першая дзяржава, што ўтварылася на тэрыторыі сучаснай Беларусі – гэта Полацкае кн...