Студенческий сайт КФУ - ex ТНУ » Учебный раздел » Учебные файлы »История

Асаблівасці правядзення аграрнай рэформы ў Беларусі ў 60-70 гады 19 веку

Тип: контрольная работа
Категория: История
Скачать
Купить
Адмена прыгоннага права і сутнасць аграрнай рэформы ў Расіі. Значэнне рэформы для развіцця сельскай гаспадаркі. Адрозненні ў правядзенні рэформы ў Усходніх і Заходніх губернях Беларусі. Мэта паўстання 1863-1864 гадоў, яе уплыў на правядзенне рэформ.
Краткое сожержание материала:

Размещено на

Асаблівасці правядзення аграрнай рэформы ў Беларусі

ў 60-70 гады 19 веку

План:

1. Адмена прыгоннага права і сутнасць аграрнай рэформы ў Расіі.

2. Адрозненні ў правядзенні рэформы ў Усходніх і Заходніх губернях Беларусі.

3. Уплыў паўстання 1863-1864 гадоў на правядзенне рэформ.

1. Адмена прыгоннага права і сутнасць аграрнай рэформы ў Расіі

Першай і галоўнай з буржуазных рэформаў з'яўляецца адмена прыгоннага права. Пайсци на гэтую рэформу цара Аляксандра II прымусiла ўведамленне сацыяльна-эканамiчнай и ваенна-тэхнiчнай адсталасцi краiны, якая асаблiва выразна праявiлася ў Крымскай вайне, а таксама крызiс феадальна-прыгоннiцкай сiстэмы.

У студзенi 1857г. Аляксандр II зрабiў першы практычны крок да ажыцяўлення сялянскай рэформы. Пад кiраўнiцтвам iмператара быў створаны Сакрэтны камiтэт. Непасрэдная падрыхтоўка рэформы пачалася з публікацыі 20 лістапада 1857г. пісьма цара на імя віленскага генерал-губернатара Ў. І. Назімава ў адказ на хадатайства дваранскіх сходаў Гродзенскай, Віленскай і Ковенскай губерняў. Дазвалялася ствараць губернскія дваранскія камітэты для распрацоўкі праектаў скасавання прыгоннага права. Аляксандр II падпісаў “Маніфест” і “Палажэнні” аб вызваленні памешчыцкіх сялян ад прыгоннай залежнасці. Сяляне атрымалі хоць і не адразу, асабістую волю, правы, згодна з якімі яны фармальна не залежылі ад памешчыка. Селянін мог сам звяртацца ўдзяржаўныя ўстановы, заключаць гандлёвыя пагадненні, пераязджаць у горад, запісвацца ў саслоўі мяшчан і купцоў, паступаць на службу ці ў навучальную ўстанову. Зямля заставалася ўласнасцю памешчыкаў, але апошнія абавязаны былі перадаць селяніну за выкуп. Выкуп складаў такую суму, паклаўшы якую ў банк пры 6% гадавых, памешчык атрымліваў бы даход роўны гадавому аброку. Зразумела, адразу такія грошы селянін знайсці не мог. Таму пры выкупе сяляне плацілі 20% адпаведнай сумы, а астатнія 80% давала дзяржава праз Сялянскі банк. 49 гадоў сяляне мусілі плаціць Сялянскаму банку суму доўгу і працэнты за пазыку. Выкупныя плацяжы спаганяліся да расійскай рэвалюцыі 1905-1907 гг. За гэты час сяляне выпдацілі амаль у 3 разы больш, чым каштавала купленая імі зямля. Каб памешчыкі адразу не заставаліся без працоўных рук, “Палажэнні” прадугледжвалі правіла, што выкупіць свае надзелы сяляне маглі толькі праз 9 гадоў. Увесь гэты час яны лічыліся “часоваабавязанымі” і павінны былі за карыстанне надзеламі, як і раней, адбываць паншчыну і чынш.

Калі надзел перавышаў устаноўленую норму, то “лішак”, адразаўся ; адсюль - “адрэзак”. У заходняй частцы Беларусі, дзе памешчыкі былі католікамі, “адрэзкаў” у сялян было меней.

Размеркаванне зямлі паміж памешчыкамі і сялянамі замацоўвалася ва “Устаўных граматах”. Для складання “Устаўных грамат” быў вызначаны тэрмін 2 гады. Сярод сялян распаўсюдзіліся чуткі, што мясцовыя ўлады і памешчыкі падмянілі “Маніфест”. Сяляне падымаліся на ўзброеныя паўстанні.

Сутнасць аграрнай рэформы ў Расіі: Сутнасць аграрнай рэформы заключалася ў тым, колькі зямлі і на якіх ўмовах атрымлівалі сяляне і колькі зямлі заставалася за памешчыкамі. Урад найперш клапаціўся аб памешчыках, таму закон прадугледжваў толькі абмежаванае надзяленне сялянства зямлей. Зямлю сяляне павінны былі набываць за грошы і ў абавязковым парадку. Якасць зямлі і яе кошт вызначалі памешчыкі.

Неабходнасць рэфарміравання дзяржаўнапалітычнага ладу Расіі. Рэформа 1861 г. ліквідавала галоўную перашкоду, якая стрымлівала развіццё капіталізму ў Расіі, прыгоннае права. Але, каб рухацца наперад да сапраўды буржуазнага грамадства, Расіі былі патрэбны іншыя рэформы дзяржаўнапалітычнага ладу. У 1860-1870я гг. урад Аляксандра II прыняў шэраг пастаноў аб правядзенні земскай, судовай, гарадской, ваеннай, школьнай і цэнзурнай рэформ.

Значэнне рэформ: Буржуазныя рэформы 1860 1870х гг., пачынаючы з адмены прыгоннага права, прывялі да значных змен у палітычным жыцці Расіі. Быў зроблены крок наперад па шляху пераўтварэння феадальнай манархіі ў буржуазную. Разам з тым рэформы неслі ў сабе перажыткі феадалізму, былі непаслядоўныя і абмежаваныя. Вялікія адрозненні рэформ у Беларусі ад рэформ іншых рэгіёнаў Расіі, а таксама срокі правядзення надавалі ім яшчэ больш абмежаваны і непаслядоўны характар, рабілі сацыяльнаэканамічную сітуацыю ў беларускіх губернях складанай і супярэчлівай.

Вынік аграрнай рэформы: У выніку аграрнай рэформы 1861 г. памешчыкі на тэрыторыі Беларусі захавалі ў сваёй уласнасці больш за палову ўсіх зямель; прыкладна ў 2 разы больш, чым у іншых губернях еўрапейскай часткі Расіі. Сялянскія надзелы ў Беларусі складалі толькі 1/3 усёй зямлі. Захоўвалася адпрацовачная форма гаспадаркі, характэрная для феадальнага ладу.

Разам з тым рэформа садзейнічала развіццю капітлістычных адносін у сельскай гаспадарцы. Атрымаўшы асабістую свабоду, сяляне станавіліся вольнанаёмнай рабочай сілай. Многія гаспадаркі, якія выкарыстоўвалі наёмную працу, набывалі прадпрымальніцкі характар.

2. Адрозненні ў правядзенні рэформы ў Усходніх і Заходніх губернях Беларусі

Мясцовае “Палажэнне” для рускіх, паўднёваўкраінскіх і усходнебеларускіх губерняў вызначала памеры павіннасцей адпаведна велічыні душавога надзелу. Паводле яго, сяляне павінны абкладацца аброкам да тых памераў, у якіх апошні збіраўся з іх на час адмены прыгону. На самай жа справе аброк, які існаваў ва Усходняй Беларусі напярэдадні рэформы, часта завышаўся. У Віцебскай і Магілёўскай губернях за вышэйшы душавы надзел сяляне абавязаны былі выплачваць 8 рублёў аброку ў год. Калі яны атрымалі надзел, меншы за вызначаную вышэйшую норму, то памеры плацяжоў паніжаліся, але не прапарцыянальна памяншэнню колькасці зямлі, а на аснове прынцыпу так званай градацыі павіннасцей. Ён заключаўся ў тым, што на першую дзесяціну душавога надзелу прыпадала палова аброку, на другую - 25%, на астатнія дзесяціны, разам узятыя, - таксама 25%. Такім чынам, пры памяншэнні вышэйшага надзелу ў выніку адрэзкі сялянскай зямлі памешчыкі былі забяспечаны апошнім у значнай меры захаваць тыя даходы, якія яны атрымлівалі ад асобы селяніна да рэформы.

Парэформенны аброк, як правіла, перавышаў даходнасць надзельнай зямлі. Зыходзячы з сумы выкупных плацяжоў і рэальнага паніжэння іх памераў у параўнанні з аброкам, з адменай прыгону аброчныя сяляне Магілёўскай губерні да 1864 г. уносілі штогод аброчных плацяжоў у сярэднім каля 7 руб. 47 кап. з рабочай душы, або 1 руб. 56 кап. на дзесяцінупрыдатнай зямлі. Між тым гэта дзесяціна ў пяці заходніх губернях у 60-я - пачатку 70-х гг. 19 ст. давала чыстага даходу ў сярэднім не больш чым 1 руб. 20 кап.

Паводле мясцовага “Палажэння” для заходнебеларускіх і літоускіх губерняў, у аснову вызначэння памераў аброку і паншчыны была пкаладзена агульная вартасць павіннасцей з надзельнага ўчастка, азначных уінвентары маёнтка. Гранічныя вялічыны сялянскіх плацяжоў у параунанні з інвентарнай некалькі зніжалася, вызначаўся максімум іх не вышэй, чым 3 руб. З дзесяціны палявога ўдзелу ў год. Аднак і такі аброк быў не пад сілу для аброчных сялян. З часу адмены прыгону па 1863 г. у Гродзенскай губерні яны плацілі аброку штогод у сярэднім 2 руб. 35 кап. з дзесяціны надзелу, у Мінскай - 2 руб. 12 кап., у Віленскай - 2 руб. 11 кап. Такім чынам, аброчныя плацяжы іх у сярэднім амаль у два разы перавышалі даходнасць сялянскай зямлі.

Да рэформы 1861 г. асноўная маса панскіх сялян Беларусі адбывала паншчыну. З адменай прыгону паншчынная павіннасць на ўсходзе Беларусі была некалькі аблегчана. Як і ў цэнтральных рэгіёнах Расіі, да зацвярджэння ўстаўных грамат паншчыны павінна была не перавышаць пяці дзён у тыдзень. Але многія памешчыкі насуперак “Палажэнню” захоўвалі яе ў дарэформенных памерах або нават павялічвалі. У мясцовасцях з абшчынным карыстаннем усёй зямлёй сяляне, звязаныя кругавой парукай, павінны былі адбываць паншчыну і за адсутных аднасяльчан. З зацверджаннем устаўных грамат за вышэйшы душавы надзел сяляне Усходняй Беларусі абавязаны былі адпрацоўваць 40 мужчынскіх і 30 жаночых дзён у год, ці 13-18 дзён з дзесяціны. Пры паніжэнні памераў душавога надзелу паншчына памяншалася, аднак не суразмерна скарачэнню плошчы надзельнай зямлі. Як і пры аброчнай павіннасці, большая колькасць паншчынных дзён прыпадала на першыя дзесяціны надзелу.

На захадзе і ў цэнтры Беларусі, як і ў Літве, з адменай прыгону сяляне да зацвярджэння ўстаўных грамат павінны былі адбываць паншчыну ў памерах, устаноўленых інвентарамі панскіх маёнткаў. У гэтых умовах, паколькі надзелы мноства сялян перад рэформай былі ўрэзаны памешчыкамі, велічыня паншчыннай павіннасці іх фактычна ўзрасла. Пасля зацвярджэння ўстаўных грамат колькасць паншчынных дзён у паразнанні з інвентарнымі адпаведна мясцоваму “Палажэнню” для заходебеларускіх і літоўскіх губерняў паменшылася на 10% і не павінна была перавышаць 23 мужчынскія і жаночыя дні з дзесяціны ў год. Аднак і гэтыя нормы былі настолькі высокія, што амаль не ўжываліся. З адмены прыгону некаторыя памешчыкі павялічвалі памер паншчыны.

Праз два гады пасля абвяшчэння рэформы сяляне атрымалі права пераходу з паншчыны на аброк, пры ўмове адсутнасці нядоімак па падатках дзяржавеі і павіннасцей памешчыку, а таксама выплаты аброку апошняму за паўгода наперад.

аграрная рэформа беларусь

3. Уплыў паўстання 1863-1864 гадоў на правядзенне рэформ

Паўстанне 1863-1864 гг. на сваіх мэтах было спробай нацыянальна-дэмакратычнай рэвалюцыі, накіраванай на звяржэнне самадзяржаўя і ўсталяванне нацыянальнай і сацыяльнай роўнасці. Аднак, абмежаваная праграма паўстання выключыла з удзелу ў ім шырокія масы сялянства.

<...
Другие файлы:

Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя у Беларусі
Адміністрацыйнае кіраванне на Беларусі у складзе Расійскай імперыі. Разбор шляхты. Мяжа яўрэйскай аседласці. Канфесійная палітыка. Буржуазныя рэформы...

Феадальныя павіннасці сялян другой паловы XVI-XVII ст.
Прадстаўленне сацыяльна-эканамічнага становішча Беларусі ў другой палове XVI-XVII ст. Апісанне катэгорый сялян і формаў іх павіннасцей. Вызначэнне чор...

Урадавая палітыка царызму на тэрытрыі Беларусі ў 1860–1890 гг.
Правядзення ў Расійскай імперыі земскай, судовай, гарадскога самакiравання, вайсковай і школьнай рэформ. Мадэрнiзацыйны напрамак рэформ у Беларусi. Пе...

Курс на індустрыялізацыю. Асаблівасці яе правядзення ў БССР
Вызначэнне галоўных мэтаў, цяжкасцяў і тэмпаў індустрыялізацыі харчовай і тэкстыльнай галін у Беларусі. Змест першага пяцігадовага плана развіцця наро...

Адмена прыгоннага права i асаблівасці правядзення буржуазных рэформаў 1860-1870 гг. на Беларусі
У сярэдзіне XIX ст. Расійская імперыя стаяла ў кроке ад рэвалюцыйнага выбуху. Адсутнічалі станоўчыя вынікі папярэдняй палітыкі па сялянскаму пытанню....