Студенческий сайт КФУ - ex ТНУ » Учебный раздел » Учебные файлы »Иностранные языки

Выяўленне і правядзенне аналізу сінтаксічнай будовы твораў Леаніда Дайнекі

Тип: дипломная работа
Категория: Иностранные языки
Скачать
Купить
Агульнае паняцце пра ўскладнены сказ, звароткі ў структуры сказа (на прыкладзе твораў Леаніда Дайнекі). Пабочныя і устаўныя канструкцыі (словы, словазлучэнні і сказы) ў структуры сказа. Агульнае паняцце пра адасобленыя члены сказа і аднасастаўныя сказы.
Краткое сожержание материала:

Размещено на

Размещено на

Рэферат

Ключавыя словы: сінтаксіс, аднасастаўны сказ, параўнальны зварот, зваротак, устаўныя канструкцыі, пабочныя кантрукцыі, адасобленыя члены сказа, адасабленне, ускладненыя сказы, прыдатак, азначэнне, акалічнасць.

Аб'ект даследавання: звароткі, параўнальныя звароты, пабочныя і ўстаўныя канструкцыі, адасобленыя члены сказа, аднасастаўныя сказы ў творах Л.Дайнекі “Меч князя Вячкі”, “След ваўкалака”, “Жалезныя жалуды”.

Прадмет даследавання: творы Л.Дайнекі “Меч князя Вячкі”, “След ваўкалака”, “Жалезныя жалуды”.

Метады даследавання: апісальны, параўнальны, аналітычны.

Мэта работы: выяўленне і правядзенне аналізу сінтаксічнай будовы твораў Леаніда Дайнекі, высвятленне спецыфікі ўжывання разнастайных сінтаксічных канструкцый ў творах.

Задачы работы:

1. Прааналізаваць інфармацыю пра паняцці зваротак, параўнальны зварот, пабочныя і ўстаўныя канструкцыі, адасобленыя члены сказа, аднасастаўныя сказы ў розных мовазнаўчых крынцах;

2. Разгледзець асноўныя адметнасці звароткаў, параўнальных зваротаў, пабочных і ўстаўных канструкцый, адасобленых членаў сказа, аднасастаўных сказаў;

3. Зрабіць класіфікацыю звароткаў, параўнальных зваротаў, пабочных і ўстаўных канструкцый, адасобленых членаў сказа, аднасастаўных сказаў ў творах Л.Дайнека "Меч князя Вячкі", “След ваўкалака”, “Жалезныя жалуды”.

4. Прааналізаваць спецыфіку ўжывання і функцыянавання звароткаў, параўнальных зваротаў, пабочных і ўстаўных канструкцый, адасобленых членаў сказа, аднасастаўных сказаў ў творах Л.Дайнекі “Меч князя Вячкі”, “След ваўкалака”, “Жалезныя жалуды”.

Выснова: Вынікі дыпломнай работы могуць быць выкарыстаны пры вывучэнні сінтаксісу тэкстаў Л.Дайнекі, пры вывучэнні раздзелу “Сінтаксіс” у школе, а таксама пры напісанні курсавых і дыпломных работ.

Змест

Уводзіны

Глава 1. Агульнае паняцце пра ўскладнены сказ

1.1 Звароткі ў структуры сказа

1.2 Пабочныя канструкцыі (словы, словазлучэнні і сказы) ў структуры сказа

1.3 Устаўныя канструкцыі (словы, словазлучэнні, сказы) ў структуры сказа

1.4 Параўнальныя звароты ў структуры сказа

Глава 2. Агульнае паняцце пра адасобленыя члены сказа

2.1 Адасабленне азначэнняў

2.2 Адасабленне акалічнасцяў

Глава 3. Аднасастаўныя сказы

Заключэнне

Спіс літаратуры

Уводзіны

Працяглае гістарычнае развіццё беларускай мовы, узаемадзеянне розных форм і традыцый далі ёй магчымасць выпрацаваць найбагацейшую, гнуткую сістэму сінтаксічных сродкаў, здольных абслугоўваць любыя запатрабаванні пазнання і мыслення.

Калі зрабіць агляд літаратуры адпаведна тэмы даследавання, неабходна спыніцца на некаторых аўтарах, якія займаліся даследаваннем праблем сінтаксісу.

Пачатак развіцця беларускай сінтаксічнай навукі адносіцца да 1910-х гг., калі распачаліся сістэматычныя даследаванні беларускага сінтаксісу, што звязана з манаграфічным па сваёй сутнасці параўнальна-гістарычным даследаваннем Я.Карскага, а таксама падручнікамі для школ Бр. Тарашкевіча і Б.Пачобкі. Першым фундаментальным апісаннем беларускага сінтаксісу можна лічыць “Нарысы сінтакісу беларускай мовы” Я.Карскага, дзе аўтар заклаў тэарэтыка-метадалагічныя асновы беларускага сінтаксісу. У 1930-я гг. працягваецца традыцыя стварэння і распрацоўкі падручнікаў на беларускай мове, дзе вялікая ўвага надаецца асаблівасцям сінтаксісу беларускай мовы. У 1950-я гады назіраецца шырокая распрацоўка сінтаксічнай тэорыі навукоўцамі (А.Наркевіч, Л.Бурак). Значнай падзеяй для беларускай сінтаксічнай навукі з'яўляецца выданне сінтаксічнага тома “Граматыка Беларускай мовы” (1965), у якой закладзены тэарэтычныя асновы беларускага сінтаксісу, а таксама першага ўласна сінтаксічнага слоўніка.

Можна зрабіць вывад што тэарэтыка-метадалагічныя асновы беларускага сінтаксісу былі закладзены ў 1940-1980-я гг, што звязана з такімі даследчыкамі беларускай мовы як Я. Карскі, Бр. Тарашкевіч, Я.Лёсік, Ц.Ломцеў, А.Груцы, М.Булахаў, М.Яўневіч, Л.Бурак, П.Шуба, Л.Падгайскі, М.Гурскі, А.Міхневіч, В.Мартынаў, А.Наркевіч і інш.

На сённяшні дзень актыўнай распрацоўкай пытанняў сінтаксісу беларускай мовы і яго аспектаў займаюцца І.Антанюк, В.Маршэўская, Т.Рамза, Н.Паўлоўская, А.Рудэнка і інш.

У сучаснай беларускай мове лінгвістамі адзначаюцца два разуменні тэрміна сінтаксіс:1) сінтаксіс як раздзел навукі пра мову (раздзел граматыкі), 2) сінтаксіс як аб'ект вывучэння мовы.

Міхневіч А.Я. падае такое азначэнне сінтаксісу “Сінтаксіс - уласцівыя пэўнай мове спосабы аб'яднання форм слоў у словазлучэнні і сказы, а таксама простых сказаў у складаныя. Сінтаксісам называюць і навуку аб адзінках маўлення, заканамернасцях іх утварэння і функцыяніравання”[19, с. 484]

Сінтаксіс як раздзел навукі пра мову вывучае сінтаксічныя канструкцыі, заканамернасці і спосабы іх утварэння, магчымасці спалучэння і функцыянавання ў тэксце.

“Сінтаксіс ? гэта сфера граматычнай будовы мовы, якая ахоплівае заканамернасці спалучэння слоў у сказе. Слова i сказ - узаемаабумоўленыя адзінкі, i таму апісанне семантычных падстаў сінтаксічных «правіл» звязана з неабходнасцю распрацоўкі пытанняў семантыкі слова”[7, с.318].

Сінтаксіс вельмі цесна звязаны з марфалогіяй. Гэтая сувязь праяўляецца ў тым, што словы выконваюць функцыю членаў сказа. Як адзначае рускі даследчык Чумак Л.Н. “Синтаксис…изучает грамматические формы взятые, не в изолированном виде, не в статическом состоянии, а в плане их функционирования в связной речи т.е. в динамике”[27,с.5].

Калі разглядаць пытанне месца раздзелу “Сінтаксіс” у сістэме сучаснай беларускай мовы, можна адзначыць, што ён займае цэнтральнае месца ў граматычнай сістэме мовы, бо менавіта сінтаксісу наўмысна належаць тыя моўныя адзінкі, якія непасрэдна служаць для зносін людзей і непасрэдна суадносяць зносіны з пэўным часавым планам.

Асноўнай адзінкай на ўзроўні мікрасінтаксісу (які даследуе ізаляваныя аўтаномныя выказванні) лінгвістамі называецца сказ (выказванне), а на ўзроўні макрасінтаксісу (аб'ект якога - вусныя і пісьмовыя тэксты) - тэкст[18,c.4].

Аб'ектам сінтаксічнага вывучэння мовы з'яўляюцца спосабы арганізацыі слоў у словазлучэнні і ў сказы, тыпы словазлучэнняў і сказаў.

Сінтаксіс сучаснай беларускай мовы раскрывае пытанні разумення прадмета сінтаксіса як раздзела граматыкі, з асэнсаваннем сінтаксічнай сувязі і сродкаў яе выражэння, з асаблівасцямі граматычнай будовы, граматычнага значэння і функцый словазлучэння і простага сказа, іх тыпалогіі, структурнага, камунікатыўнага, семантычнага аспектаў сказа, з сінтаксічнай кваліфікацыяй простых сказаў, ускладненых аднароднымі і адасобленымі членамі, уводнымі і ўстаўнымі адзінкамі, пабочнымі канструкцыямі, звароткамі і інш.

Калі гаварыць пра ўскладненыя сказы ў цэлым, то трэба адзначыць, што яны характарызуюцца разнастайнасцю будовы, відаў адносін паміж часткамі, канструкцыямі, якія ўскладняюць будову сказа, сродкаў іх сувязі.

Безумоўна, адасобленыя кампаненты рознай будовы служаць своеасаблівымі сродкамі эканамізацыі сказа, канцэнтруючы выказванне вакол аднаго яго структурнага цэнтра. Пры іх рацыянальным выкарыстанні ствараюцца вобразныя пабудовы, эканомныя па форме і ёмістыя па зместу, з неабмежаванымі эмацыянальна-экспрэсіўнымі магчымасцямі. Аднак празмернае захапленне ўскладняючымі кампанентамі сказа ў арганізацыі звязнага тэксту можа прывесці да неапраўданага ўскладнення яго структуры, семантычнай і стылістычнай перагружанасці змешчаных ў ім паведамленняў, што адмоўна адаб'ецца на дакладнасці і выразнасці яго сэнсу.

У беларускім мовазнаўстве да канструкцый, якія ўскладняюць сказ і прыўносяць у яго дадатковае значэнне, адценне, меркаванне і інш., адносяць звароткі, параўнальныя звароты, пабочныя і ўстаўныя словы і спалучэнні слоў, дзеепрыметныя і дзеепрыслоўныя звароты. У артыкуле Міхневіча А. Я. адзначана, што дадзеныя сінтаксічныя ўтварэнні “маюць адносную сэнсавую і інтанацыйную самастойнасць” і “займаюць прамежкавае становішча паміж даданымі членамі сказа і даданымі сказамі” [19, с.486].

Актуальнасць тэмы, абранай намі для даследавання ў дадзенай дыпломнай рабоце, тлумачыцца, у асноўным, неаслабляльнай цікавасцю да распрацоўкі пытанняў сінтаксісу, выяўлення сінтаксічнай будовы тэкстаў розных аўтараў, класіфікацыі сінтаксічных адзінак і іх спецыфікай і роляй ужывання ў мастацкіх тэкстах.

Так, калі рабіць агляд літаратуры адпаведна тэмы даследавання, то трэба спыніцца на некаторых аўтарах, якія займаліся даследаваннем праблем канструкцый і адасобленых членаў сказа, якія нясуць дадатковае адценне сказа. Адным з вядучых у гэтай галіне з'яўляецца даследчык Бурак Л.І.[9, 10]. Вядомы работы названага аўтара, у якіх ён спыняецца на аналізе ўсіх канструкцый, якія нясуць дадатковае адценне ў сказе. Аўтара таксама цікавяць іх функцыя і значэнне, асаблівасці ўжывання і будовы. Акрамя Бурака Л.І. пытаннямі ўжывання і функцыянавання дадзеных канструкцый займаліся Анічэнка У.В.[4], Яўневіч М.С.[28,29], Сцяцко П.У.[28], Булахаў М.Т.[8], Чалюк Н.М.[26], Бадзевіч З.І.[7], Рамза Т.Р.[24], Малажай Г.М.[15,16] і інш., што пацвярджае важнасць і надзённасць вывучэння акрэсленай у тэме даследавання праблемы.

Прадметам даследавання курсавой работы з'яўляюцца творы Л....

Другие файлы:

Месца і роля фразеалагізмаў у мове драматычных твораў А. Макаёнка
Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў, іх функцыянальная нагрузка, значэнне і тыпы. Выяўленне фразеалагізмаў ў мове драматычных твораў А. Макаён...

Сродкі стварэння экспрэсіўнасці ў мове твораў Леаніда Дранько-Майсюка
Даследавання феномена экспрэсіі, з’явы экспрэсіўнасці моўных адзінак. Аналіз сродкаў стварэння экспрэсіўнасці паэтычных твораў Л. Дранько-Майсюка на р...

Лінгва-стылістычны аналіз паэзіі Леаніда Дранько-Майсюка
Асаблівасці сінтаксісу у паэзіі Леаніда Дранько-Майсюка. Няпоўныя сказы у паэзіі і іх стылістычная роля. Аднасастаўныя сказы, іх вобразна-выяўленчыя а...

Адам Глобус
Кароткі біяграфічны нарыс жыццевага шляху і творчасці А. Глобуса - вядомага беларускага пісьменніка. Аналіз твораў, якія складаюць кнігу "Convolutus:...

Комплексны аналіз публіцыстычных твораў С. Буднага
Публіцыстычныя і філасофскія погляды С. Буднага, вартасці манеры пісьма і асаблівасці палемічных твораў. Час, у які працаваў публіцыст і філосаф, асаб...