Студенческий сайт КФУ - ex ТНУ » Учебный раздел » Учебные файлы »Литература

Комплексны аналіз публіцыстычных твораў С. Буднага

Тип: курсовая работа
Категория: Литература
Скачать
Купить
План1. Уводзіны1.1 Агляд літаратурных прац па тэме даследавання1.2 Мэты і задачы курсавой працы2. Сымон Будны як грамадска-палітычны дзеяч2.1 Жыццёвы шлях С.Буднага2.2 С. Будны і беларускае арыянства2.3 С. Будны як філолаг2.4 С. Будны як публіцыст і філосафЗаключэннеСпіс літаратуры1. Уводзіны1.1 Агляд літаратурных прац па тэме даследаванняСымон Будны з’яўляецца адной з самых яркіх асоб эпохі Адраджэння. Час, у які працаваў С. Будны, насычаны культурна-гістарычнымі падзеямі. Эпоха Адраджэння падаравала свету шмат пісьменнікаў, філосафаў, мысліцеляў. Шмат імёнаў назаўсёды засталіся ў культуры і гісторыі нашага народа. Змяняецца погляд чалавека на самога сябе і на свет, асоба становіцца ў цэнтры ўвагі, чалавек прыраўноўваецца да Бога… Так, адны гэтыя палажэнні ўжо выклікаюць цікавасць да часу, у які працаваў С.Будны. Разгледзем гэты час падрабязней.Станаўленне ўласна беларускай культуры звязваецца з імёнамі Ф. Скарыны, С. Буднага, В. Цяпінскага, Л. Зізанія, М. Сматрыцкага і іншых дзеячаў, якія пісалі на беларускай мове. Большасць з іх у крытыцы рэлігійна- філасофскіх канцэпцый, паняццяў уздымаюцца да рацыяналістычнага погляду на свет. Асветнікі змаглі разгледзець у Святым Пісанні рэльнага чалавека з яго ўнутраным светам.Культура беларускага народа свабодна прымала дасягненні суседніх народаў. Асімілятыўная здольнасць сведчыла пра шматбаковасць і актыўнасць духоўнага развіцця беларускай культуры. Дзейнасць С. Буднага, М. Сматрыцкага, К. Лышчынскага, С. Полацкага і многіх іншых, духоўная думка якіх адносіцца ў роўнай меры да духоўнай культуры суседніх народаў, пацвярджае не толькі тэзіс, што ў Беларусі заўсёды быў вельмі інтэнсіўны працэс узаемадзеяння культур, але і самастойнае значэнне філасофскай думкі ў развіцці гістарычна культурнага працэсу. У сістэме поглядаў Ф. Скарыны, В. Цяпінскага, С. Буднага, М. Сматрыцкага і іншых сучаснікаў назіраецца аб’яднанне ідэй еўрапейскай філасофскай думкі з традыцыямі і прынцыпамі нацыянальнай культуры і этыкі ў формах то трактоўкі на народнай мове кананічных тэкстаў, хрысціянскай літаратуры, то палемікі з афіцыйнай ідэалогіяй; то ў далейшым развіцці ідэй гуманізму і рацыяналізму. Само выданне кніг на роднай мове сведчыла пра тое, што нацыянальная тэндэнцыя культуры асэнсавана, сфармулявана і існуе аб’ектыўна, што з ёю лічыцца рэлігійна-філасофскі светапогляд, што разам з эканамічнымі і палітычнымі фактарамі развіцця грамадства яна вызначае яго гістарычны шлях.Ф. Скарына зацвердзіў гуманістычныя ідэі. Наследаванне і развіццё яго традыцый ў творчасці С. Буднага і С. Полацкага раскрываюць дэмакратычны характар іх пазіцый.У С. Буднага перабольшвае аналітычны падыход. Ён імкнецца да рэстаўрацыі тэкстаў Бібліі, якія, на яго думку, не зусім адпавядалі ісціне, бо перапісчыкі ўносілі суб’ектыўнае ў пераклады. У 16 ст. у Беларусі такім перадавым мысліцелям, як С. Будны, В. Цяпінскі, давялося прыцягнуць на свой бок тых, хто каталіцызму проціпастаўляў праваслаўе. Не выпадкова Будны пазбягаў прамой крытыкі праваслаўя, выкрываючы католікаў і пратэстантаў. Ен быў вымушаны шукаць саюзнікаў і сярод беларускіх паноў, спадзеючыся на тое, што яны далучацца да сіл, якія рыхтуюць адпор каталіцызму. Я. Гусу і яго паслядоўнікам удалося цесна звязаць нацыянальна-вызваленчы рух у Чэхіі з антыпапскім і антыфеадальным. Перад Будным жа на гэтым шляху ў Беларусі ўзніклі вялікія перашкоды. Ідэя новай, агульнанароднай царквы, якую, несумненна, ён выношваў, кіруючыся выдатным узорам гусітаў, атрымала своеасаблівае развіццё.Гыбокі ўплыў на яго погляды аказала выдавецкая дзейнасць беларускага асветніка Францыска Скарыны. Будны працягваў і развіваў яго асветніцкія пачынанні. ён цалкам падзяляў мары вялікага палачаніна аб адукаваным, культурным дзяржаўным дзеячу. Падобна Скарыне, Будны імкнуўся выкарыстаць найбольш распаўсюджаную кнігу — Біблію як сродак для асветы насельніцтва. Як і Ф. Скарына, С. Будны адрозніваў натуральны і ўстаноўлены закон. Зыходзячы з натуральнага закону, тлумачачы маральныя асновы жыцця чалавека, Скарына пісаў, што кожны чалавек, які мае розум не захоча цярпець ніякіх дрэнных адносін ад іншых людзей.А С. Будны ў свой час пісаў, што чалавек адносіцца да іншых добра таму, што сам хоча ў адказ такіх жа добрых адносін. За паўстагоддзя, якое аддзяляла час дзейнасці Скарыны і Буднага, у Бе...
Другие файлы:

Адам Глобус
Кароткі біяграфічны нарыс жыццевага шляху і творчасці А. Глобуса - вядомага беларускага пісьменніка. Аналіз твораў, якія складаюць кнігу "Convolutus:...

Творчасць Лукаша Калюгі
Лукаш Калюга як выдатны мастак слова на ніве беларускай прозы. Асноўныя моманты яго жыццёвага і творчага шляху. Адметныя рысы мовы і характару твораў...

Творчасць Дастаеўскага і Гюго
Аналіз творчасці Гюго і Дастаеўскага. Раскрыццё жанравых асаблівасцяў твораў Гюго "Апошні дзень асуджанага да смяротнага пакарання" і Дастаеўскага "За...

Ніл Гілевіч. Аналіз усіх твораў

Сродкі стварэння экспрэсіўнасці ў мове твораў Леаніда Дранько-Майсюка
Даследавання феномена экспрэсіі, з’явы экспрэсіўнасці моўных адзінак. Аналіз сродкаў стварэння экспрэсіўнасці паэтычных твораў Л. Дранько-Майсюка на р...