Студенческий сайт КФУ - ex ТНУ » Учебный раздел » Учебные файлы »Остальные рефераты

Ніл Гілевіч. Аналіз усіх твораў

Тип: сочинение
Категория: Остальные рефераты
Скачать
Купить
Ніл Гілевіч. Аналіз усіх твораўУ творчай спадчыне народнага паэта Беларусі, вядомага перакладчыка, вучонага-фалькларыста, крытыка, публіцыста, грамадскага дзеяча Ніла Гілевіча нямала зборнікаў («Неспакой», «Бальшак», «Перазовы», «Актавы», «У добрай згодзе», «Повязь», «Жыта, сосны і валуны», «На высокім алтары»). Асноўным зместам сённяшняй паэзіі Н. Гілевіча з'яўляецца лёс беларускай мовы і культуры, духоўная спадчына народа, памяць мінулай вайны. У вершах пра маці пульсуе ўсведамленне свайго сыноўняга абавязку перад самым дарагім чалавекам, нейкай унутранай віны і адначасова пакаяння. У вершах пра сучасную вёску паэт сцвярджае, што спрадвеку вёска была і застаецца захавальніцай маральнай і моўнай чысціні народа. Паэт уздымае голас супраць бездухоўнасці і абыякавага стаўлення да нацыянальнай культуры, выступае за маральную чысціню сучаснікаў. Публіцыстычнасцю, бескампраміснасцю, прамоўніцкай інтанацыяй і ў той жа час унутранай засяроджанасцю, медытатыўнасцю характарызуюцца вершы «Трывайма, браты!», «Мэта», «Здарэнне», «Што я думаў...», «Як доўга?». У вершы «I ўсё-такі дойдзем!..» паэт з упэўненасцю сцвярджае, што беларусы, нягледзячы на нейкае пракляцце, змогуць пазбавіцца пачуцця сваёй другараднасці, прыслухацца адзін да другога, аб'яднацца і дайсці да беларускасці — чалавечнасці і людскасці: ***Відаць, пракляцця знак ляжыцьНа нас ад роду, і тамуТак цяжка шлях нам церабіцьДа Беларусі!Равуць вятры, грымяць грамы,Пыл засціць вочы нам, і ўсё ж,І ўсё ж мы дойдзем, дойдзем мыДа Беларусі !..***Праблемы нацыянальнага адраджэння Н. Гілевіч звязвае з роднай мовай, і шматлікія пытанні яе развіцця ніколі не здымаліся з парадку дня паэта. Зусім нядаўна выйшла новая кніга «Любоў прасветлая: Роздумы ў вершах і прозе аб роднай мове», у якой паэт прадаўжае дыялог з чытачом аб мове і яе ролі ў жыцці чалавека, грамадства (вершы «Родная мова», «Роднае слова», «Слова», «Мова майго народа», «Мара Скарыны», «Спадчына»). Памяць вайны, якая не адпускае паэта ўсё жыццё, з'яўляецца тэмай паэмы «Гарыць, гарыць мая Лагойшчына», шматлікіх вершаў («Ты кажаш, я не ведаю вайны», «Сто вузлоў памяці»). Паэт вітае мір, не хоча паўтарэння жудасных ваенных гадоў:***Застаўшыся з маленства на вайне,Я аднаго хачу, мая краіна:Каб гэта скончылася ўсё на мне,Каб гэта ўсё не стала доляй сына.***Адрасатам многіх вершаў паэта з'яўляецца моладзь. У вершы «Парада маладым чытачам» Н. Гілевіч пераканаўча і проста сцвярджае мудрыя жыццёвыя ісціны: трэба чытаць казкі, бо «навукі мудрай — там край непачаты!». 3 кожнай казачнай фабулы маладыя чытачы павінны зразумець няхітрую жыццёвую праўду, выказаную паэтам у яскравых параўнальных ротах: «чаму лісе нетрэба верыць здохлай, як гэта адзін зрабіў калісьці» (не трэба давяраць хітраму чалавеку), «чаму ваўку не трэба камізэлька з двума радамі гузікаў на бруху» (не адзенне ўпрыгожвае чалавека, а яго ўчынкі), «чаму царэвіч там, дзе ўпала стрэлка, узяў за жонку брыдкую рапуху» (дабрыня і спагада вышэй за знешнюю прыгажосць), «чаму вымушаны памірыцца Музыка з яшчаркай, як гора ўспала» (да сяброў трэба звяртацца не толькі ў час бяды), «чаму, пабыўшы ўжо царом з царыцай, дзед зноў стаў дзедам, баба — бабай стала» (прагнасць, сквапнасць не даводзяць да дабра).  РАМАН У ВЕРШАХ «РОДНЫЯ ДЗЕЦІ» (1985)Асноўная сюжэтная лінія «Родных дзяцей» звязана з лёсам прафесійнага музыканта і кампазітара Сцяпана Якубавіча Вячоркі — чалавека шматграннага, душэўна шчодрага, выпрабаванага часам, памяццю сумленнем, хаця і не пазбаўленага пэўных недахопаў. У размовах Сцяпана на вясковай вуліцы, за сталом, на могілках (з братам Антосем, дзядзькам Лёксам, Мікітам, Лёдзяй, Тамашом, дзедам Сіўцом і інш.) абмяркоўваюцца шматлікія пытанні гісторыі, культуры, экалогіі, маралі, робяцца высновы аб непарыўнай еднасці чалавека з прыродай, бацькоўскай зямлёй, узгадваюцца чалавечыя лёсы. Кампазіцыя твора даволі арыгінальная. У ім чатырнаццаць раздзелаў, аб'яднаных у пары. Пасля першых шасці пар прыводзяцца аўтарскія адступленні: паэтычнае, іранічнае, гістарычнае, у гонар маці, кулінарнае і педагагічнае. Пачынаецца раман запеўкай, заканчваецца — дапеўкай, у якіх аўтар звяртаецца да чытача, абгрунтоўвае вьібар тэмы. Экспазіцыяй твора з'яўляецца першы раздзел «Прычына», дзе мы ўпершыню знаёмімся з галоў-ным героем, калі той раздумвае над «пісьмом-павесткай», запрашэннем на сямідзесяцігадовы юбілей маці. Раздзелы «Белы май», «Ганьба», «Разлад», «На ўзвеях часу» з'яўляюцца ўспамінамі Сцяпана аб студэнцкіх гадах, каханні да Альжбеты Францаўны Кудзёлкі, майскіх шчаслівых вечарах. Ёсць ва ўспамінах героя і прыкрыя моманты, звязаныя са «шлюбам» з Гіленай, ганьбай, якую справакаваў аднакурснік Юзік Бэнсь, няўдалай жаніцьбай і разводам з Феняй. Даволі важныя праблемы ўзнімаюцца ў раздзеле «Бацькоўскі кут». У полі зроку паэта — зямля, якая заўсёды была для чалавека і карміцелькай, і духоўнай крыніцай. 3-за няўмелага гаспадарання яна пачынае ператварацца ў тарфяны пыл, у «бясплодны, мёртвы мінерал»:***Зямля ляціць у небе пылам,Ляціць, імчыцца ўдалячынь,Дзесь ападзе за небасхілам —І не вярнуць яе нічым!***Занепакоены гэтым, аўтар усклікае: Зямля! Твой люд цябе вякаміБярог, любіў — не памірай.Жыві, карміцелька-зямліца!Радзі! Пладзі! Святкуй жніво!І дзень і ноч гатоў маліццаЯ за здароўе за твае.***Але малітва не заўсёды можа дапамагчы. Для выратавання зямлі, сцвярджае паэт, перш за ўсё патрэбен «разумны, рупны гаспадар».У гэтым жа раздзеле размова вядзецца пра вайну, якая трагічным рэхам адгукаецца ў лёсах многіх герояў твора. На могілках, дзе пахаваны сястра Крысты-на і брат Лёнік, Сцяпан сустрэў старога згорбленага дзеда Валенту Дразда. Як высветлілася з размовы, дажывае ён свой век адзін: два сыны не вярнуліся з фронта, жонка загінула на чужыне, дачку Мальвіну фашысты расстралялі разам з грудным дзіцем. Сустрэча з дзедам выклікала ў героя твора трывожны роздум аб сэнсе чалавечага жыцця, аб тым, што забыццё, выкрэсліванне чалавека з людской памяці страшней за фізічную смерць. І таму чалавек з маленства павінен думаць, «які — ці светлы, ці прыгожы — пакіне ў памяці ён след!». У лірычных адступленнях акрэсліваецца грамадзянская пазіцыя аўтара, даюцца пэўныя рэкамендацыі, рэцэпты. У паэтычным і гістарычным адступленнях, напрыклад, Н. Гілевіч узгадвае гістарычнае мінулае Беларусі (выдатнага князя Рагвалода, гарады Полацк і Тураў, магільныя курганы), прызнаецца ў шчырай любові да Радзімы, цеснай і непарыўнай сувязі з ёй: ***Не раз'яднаць і не адсекчыНі ручайка — пакуль жывы.Тваіх артэрый ток адвечныДавечны ток маёй крыві.***ВЕРНЕМ УСМЕШКУГорка ўсведамляць, але апошнім часам мы амаль развучыліся смяяцца. Хораша, шчыра, адкрыта. Знікае з твараў добразычлівая, лагодная ўсмешка, якой так не стае душы і сэрцу. Мы аддалі перавагу бяздарна злоснаму, цынічнаму смеху, які спараджае нянавісць, правіць свой знішчальны баль. Што з намі? Ці не значыць гэта, што мы ўшчэнт падрываем і без таго нягеглае маральвае здароўе. Прычыны? Безумоўна, яны ёсць: у кожнага, ва ўсіх разам — і дужа сур'ёзныя. Але чаму нам не стае сіл (няма ж іншага разумнага выйсця!) узняцца над імі, як гэта ўмеў некалі рабіць наш трывушчы жыццярадасвы народ, здольнасць якога таленавіта і мудра смяяцца не змаглі вынішчыць самыя неспрыяльныя абставіны? Пытанне з пытанняў... Вось ужо і літаратура засведчыла гэтую нашую адчужанасць ад мудрага таленавітага смеху. Бо тое, што вельмі рэдка з'яўляюцца гумарыстычныя і сатырычныя творы, непажаданы, небяспечны для маральнага здароўя, але рэальны факт. І ці можна вінаваціць у гэтым толькі творцаў, бо літаратура ж, як вядома, у пэўным сэнсе выяўляе агульныя тэндэнцыі развіцця нашага духу. Ці яго дэградацыі. Будзем самакрытычна справядлівымі. 3 катастрафічнай хуткасцю мы дэградуем і найперш — У духоўным, маральным плане. Бо перад усім і над усім у нашым жыцці па-ранейшаму, а мо і больш валадарна пануе не ўсемагутны Дух розуму, а яе вялікасць Кантора, абагульнены вобраз якой стварыў паэт Н. Гілевіч у кнігах гумару і сатыры «Кантора», «Дыялог на бягу». — Хто ў канторы?— Хто каторы?— Я — Патап-Вялікі хап!— Я — Аўдзей-Скубі з людзей!— Я — Мікола-Круці кола!— Я — Мікіта-Шыта-крыта!— Я — Параска-Калі ласка!— Я — Абросім-Колькі просім!— Я — Міхалка-Папіхалка,— Мы — бязгрошыя абодва— Мачыляпа й Мачыморда!— Я — Парфір — Ні ў пір ні ў вір... ("Кантора")Шмат думак выклікаюць творы паэта. I, відаць, натуральна, што пры іх чытанні часам узнікае сумны, калі ве сказаць панылы, настрой, дамінуюць пачуцці болю і горычы. Бо ці можа быць іншым духоўнае самапач...
Другие файлы:

Адам Глобус
Кароткі біяграфічны нарыс жыццевага шляху і творчасці А. Глобуса - вядомага беларускага пісьменніка. Аналіз твораў, якія складаюць кнігу "Convolutus:...

Комплексны аналіз публіцыстычных твораў С. Буднага
Публіцыстычныя і філасофскія погляды С. Буднага, вартасці манеры пісьма і асаблівасці палемічных твораў. Час, у які працаваў публіцыст і філосаф, асаб...

Творчасць Лукаша Калюгі
Лукаш Калюга як выдатны мастак слова на ніве беларускай прозы. Асноўныя моманты яго жыццёвага і творчага шляху. Адметныя рысы мовы і характару твораў...

Творчасць Дастаеўскага і Гюго
Аналіз творчасці Гюго і Дастаеўскага. Раскрыццё жанравых асаблівасцяў твораў Гюго "Апошні дзень асуджанага да смяротнага пакарання" і Дастаеўскага "За...

Сродкі стварэння экспрэсіўнасці ў мове твораў Леаніда Дранько-Майсюка
Даследавання феномена экспрэсіі, з’явы экспрэсіўнасці моўных адзінак. Аналіз сродкаў стварэння экспрэсіўнасці паэтычных твораў Л. Дранько-Майсюка на р...