Студенческий сайт КФУ - ex ТНУ » Учебный раздел » Учебные файлы »Философия

Філасофія сярэднявечча

Тип: реферат
Категория: Философия
Скачать
Купить
МА РБРЭФЕРАТ НА ТЭМУ:Філасофія сярэднявеччаВыканау:студэнт _________Брэст, 2009 г.Змест
  • Храрактарыстыка філасофіі сярэдніх вякоу
  • Адметнасць філасофіі сярэднявечча
  • Усталяванне патрыстыкі
  • Апалагетыка
  • Распрацоука філасофскай парадыгмы
  • Фармаванне схаластычнай філасофіі
  • Арабскамоуная філасофія падчас сярэднявечча
  • Росквіт і заняпад схаластыкі у Заходняй Еуропе
  • Выкарыстаная літаратура1. Храрактарыстыка філасофіі сярэдніх вякоуФіласофія сярэдніх вякоу найбольш доўгі па працягласці перыяд у развіцці сустветнай філасофскай думкі. У яго няма дакладна вызначаных часавых межаў. Справа у тым, што працэс станаўлення сярэднявечнай філасофіі, а затым і яе пераадолення быў даволі паступовым. Найболыл абгрунтаваным падаецца сцвярджэнне, якое абмяжоўвае разглядаемы перыяд II XV стагоддзямі. Але ж адразу кідаецца ў вочы тая акалічнасць, што вызначаныя межы не супадаюць са звыклым аднясеннем сярэдневечча да часоў феадалізму. Парадаксальнасць сітуацыі ў тым, што сярэднявечны спосаб філасофствавання ўзнік напрыканцы антычнай гісторыі, а знік, калі еўрапейскі феадалізм япгчэ працягваў нейкі час існаваць. Гэтаму не трэба здзіўляцца: храналагічныя акалічнасці толькі знешні бок вельмі своеасаблівай па сваёй сутнасці тагачаснай філасофіі. Яе карані, безумоўна, знаходзяцца ў іншым месцы. Творы найбуйнейшых мысліцеляў тых часоў пераканаўча сведчаць, што філасофская думка сярэднявечча вызначалася найперш адмысловым спосабам асэнсавання рэчаіснасці, які ўсталяваўся ў Еўропе і на Блізкім Усходзе. У адпаведнасці з гэтым варта засяродзіць увагу менавіта на еўрапейскай і арабскамоўнай філасофіі.Нельга зразумець сутнасць сярэднявечнай філасофіі, калі не прыгадаць, што яе жывілі дзве крыніцы: ідэі антычных мысліцеляў і ўстаноўкі монатэістычнага веравызнання. Менавіта такое дзіўнае спалучэнне абумовіла з'яўленне філасофіі, якая сапраўдныя пытанні рэчаіснасці вырашала ў тэалагічнай форме. Ад антычнасці яна захавала скіраванасць думкі на аналіз першапачаткаў быцця. Але пад уплывам рэлігійных дагматаў адбываецца нечаканая метамарфоза: космас раптам перастае ўспрымацца як сапраўднае быццё, што было ўласціва антычнасці, і фармуецца ўяўленне аб наяўнасці звышпрыроднага пачатку, які атаясамляецца з богам і лічыцца сапраўдным быццём. У цэнтры філасофскага аналізу з'яваў апынаецца ідэя патойбаковага быцця. Праз яе разглядаюцца і асэнсоўваюцца ўсе праблемы. А гэта карэнным чынам мяняе выпрацаваны папярэдняй філасофіяй погляд на рэчаіснасць. Субстанцыя з матэрыяльнага падмурка быцця перамяшчаецца ў звышпрыродны свет, і ўжо бог разглядаецца як абсалютны пачатак і аснова адзінства ўсяго існага. Бог лічыцца таксама зыходнай крыніцай руху і прычынай, якая "ажыццяўляе" свет. У той жа час прырода прызнаецца косным, няздольным да самавызначэння мноствам рэчаў, якое створана богам.Разам з ідэяй патойбочнага нашаму свету быцця ў філасофію ўвайшло паняцце веры. Філосафы вымушаны былі звярнуцца да яго, каб неяк абгрунтаваць падзел існага на дзве часткі зямную і боскую. Калі зямны свет раскрываецца розумам, то як быць з боскім, які не мае нічога агульнага з прадметнай рэчаіснасцю? Ён не дасягальны для нашых пачуццяў і розуму: яны прыстасаваны арыентавацца толькі ў цялесным асяроддзі. Вера ж здольная адкрываць тое, што ўтоена ад розуму, яна можа пераадольваць межы ігрыроднага бьшдя і спасцігаць боскі свет. Зразумела, фенамен веры набыў у сярэднявечнай філасофіі вьжлючна вялікае значэнне.Станаўленне культуры сярэднявечча пацвярджае вядомую ісціну, што філасофія найболып ёмка і сцДсла выражае дух свайго часу. Сярэднявечны спосаб светаразумення складваўся, калі рэлігія заняла пануючае становішча ў грамадскай свядомасці. Гэта не было выпадковым. Рымская імперыя носьбіт антычнай духоўнай традыцыі перажывала тады вялікія цяжкасці. У шматнацыянальнай дзяржаве то там, то тут успыхвалі вызваленчыя войны. Унутраныя супярэчнасці прывялі да падзелу імперьгі спачатку на дзве, а затым на чатыры часткі. Жорсткая працяглая барацьба вялася Рымам з варварскімі народамі. А 24 жніўня 410 г. старажытная сталіца імперыі пала: яна была захоплена і абрабавана вестготамі. Пасля распаду дзяржавы тут утвараюцца аўтаномныя варварскія каралеўствы. Паступова прыходзяць у заняпад гарады, згортваецца гандаль, адбываецца агульнае паніжэнне ўзроўню духоўнага жыцця. Кульмінацыяй спусташэння былой культуры стала закрыццё у 529 годзе імператарам Юстыніянам афінскай Акадэміі. Гэтая ганебная з'ява азначала канец антычнай філасофіі.Старая цывілізацыя спыняла сваё існаванне. Звязаныя з гэтым драматычныя падзеі стваралі рэальную пагрозу канчатковага разбурэння культуры. Абрабаваная і знясіленая шматнацыянальная Еўропа прагла міру і спакою. Ідэалы паганскай культуры з племяннымі багамі і вытанчанай мала зразумелай неадукаванаму варвару філасофіяй не маглі забяспечыць устойлівасць грамадства. Частковае паразуменне народаў і адносная стабільнасць грамадства былі дасягнуты на падставе прынцыпаў хрысціяскай веры.Вельмі паказальна абвяшчэнне хрысціянствам роўнасці ўсіх вернікаў перад богам, незалежна ад іх этнічнага паходжання ці сацыяльнага становіпгча. Касмапалітызм і некаторы дэмакратызм першапачатковага хрысціянства значна спрыялі ва ўмовах вялік...
    Другие файлы:

    Мастацтва ў эпоху ранняга Сярэднявечча
    Распаўсюджвання пісьменнасці на Беларусі: надпісы на свінцовай друку полацкага князя Ізяслава, крыжы Ефрасінні Полацкай, каменные прасліцы XII ст. Аса...

    Культура беларускіх зямель у IX ст. - першай палове XIII ст.
    Гісторыя з'яўлення і распаўсюджвання хрысціянства на землях сучаснай Беларусі. Перадумовы і значэнне падставы Полацкай і Тураўскай епархій. Аналіз ўкл...

    Аграрная развіццё Германіі напярэдадні сялянскай вайны (1524-1525гг.)
    Гісторыя Еўропы эпохі Сярэднявечча. Развіццё прадукцыйных сіл у сельскай гаспадарцы Германіі. Сацыяльнае становішча нямецкага сялянства ў канцы ХV - ў...

    Фарміраванне беларускага этнасу і яго культуры ў перыяд сярэднявечча
    Ўсходнеславянскі этнічны падмурак. Фарміраванне тэрыторыі беларусаў у XIV-XV стст. Эканамічныя і палітычныя фактары кансалідацыі беларускага этнасу. А...

    Гісторыя этнаграфіі Беларусі
    Першыя пісьмовыя звесткі пра нашу краіну і яе насельніцтва вядомы даўно – больш за 2 тыс. гадоў таму. Дакладна пра старажытнае насельніцтва Беларусі –...