Студенческий сайт КФУ - ex ТНУ » Учебный раздел » Учебные файлы »Культура и искусство

Павышэнне эфектыўнасці бібліяграфічнай дзейнасці як галоўная мэта кіравання

Тип: реферат
Категория: Культура и искусство
Скачать
Купить
Эфектыўнасць бібліяграфічнай дзейнасці: паняцце, асноўныя віды. Вызначэнне адэкватных вымяральнікаў ацэнкі эфектыўнасці бібліяграфічнай дзейнасці, метады яе вывучэння. Вымярэння сацыяльнай эфектыўнасці, падыходы да вызначэння эканамічнай эфектыўнасці.
Краткое сожержание материала:

19

Размещено на

Размещено на

Павышэнне эфектыўнасці бібліяграфічнай дзейнасці як галоўная мэта кіравання

  • Змест
  • 1. Павышэнне эфектыўнасці бібліяграфічнай дзейнасці як галоўная мэта кіравання
  • 1.1 Эфектыўнасць бібліяграфічнай дзейнасці: паняцце, асноўныя віды
  • 1.2 Ацэнка эфектыўнасці бібліяграфічнай дзейнасці
  • 1.3 Метады вывучэння эфектыўнасці бібліяграфічнай дзейнасці
  • СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
  • 1. Павышэнне эфектыўнасці бібліяграфічнай дзейнасці як галоўная мэта кіравання
  • 1.1 Эфектыўнасць бібліяграфічнай дзейнасці: паняцце, асноўныя віды
  • Пошук павышэння эфектыўнасці і якасці набывае асобую значнасць у сучасных умовах для ўсіх абласцей сацыяльнай дзейнасці, у тым ліку і для бібліяграфічнай. Актуальнасць вывучэння эфектыўнасці абумоўлена цэлым радам фактараў: небходнасцю інтэнсіфікацыі бібліяграфічнай дзейнасці; узмацненнем ролі мэтанакіраванага кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю, калі стыхійна складываючыяся фактары ўсё болей патрабуюць асэнсавання і планамернага выкарыстання (сэнс кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю - у забеспячэнні яе эфектыўнасці); укараненнем у работу бібліятэк эканамічных метадаў гаспадарання і неабходнасцю вызначэння сабекошту і цаны бібліяграфічных прадуктаў і паслуг, важнасцю ацэнкі ўклада кожнага бібліятэкара-бібліёграфа ў дасягненне агульнай мэты; неабходнасцю параўноўваць эфектыўнасць функцыянавання розных бібліятэк, вызначаць аптымальныя формы і метады абслугоўвання на падставе вывучэння іх карыснасці, лабіраваць свае інтарэсы перад вышэйшымі суб'ектамі кіравання і рабіць фінансаванне аргументаваным. Акрамя таго, вымярэнне эфектыўнасці работы і супастаўленне яго вынікаў з пастаўленымі мэтамі - адна з задач агульнага менеджмента якасці, сістэма якога сёння актыўна ўкараняецца ва ўсіх сферах як вытворчай, так і сацыяльнай сфер.
  • Адной з першых работ, прысвечаных дадзенай тэме была кніга Д. Баліка “Определители библиотечной работы. Отчёт исследования читаемости, обращаемости и коэффициента интенсивности”, выдадзеная ў Томску яшчэ ў 1919 г.
  • У бібліяграфазнаўстве пытанні эфектыўнасці пачалі вывучацца ў 60-е гады ХХ ст. Сур'ёзным укладам у іх распрацоўку трэба лічыць вынікі такіх даследаванняў як “Спецыяліст - бібліятэка - бібліяграфія”, “Эфектыўнасць выкарыстання рэкамендацыйнай бібліяграфіі ў масавых бібліятэках” (70-е гады мінулага ст.), “Даследаванне агульных праблем аптымізацыі функцыянавання бібліятэчных сістэм” (80-е гады).
  • Сярод работ асобных навукоўцаў трэба выдзеліць работы М.Р. Вохрышавай, якая раскрыла агульнатэарэтычныя аспекты, звязаныя з вызначэннем паняцця “эфектыўнасць бібліяграфічнай дзейнасці”, прапанавала разглядаць яе як сістэмнае паняцце, выдзяліла асноўныя віды эфектыўнасці і фактары, якія на яе ўплываюць, вывучала эфектыўнасць рэкамендацыйнай бібліяграфіі. Работы К.В. Душэнка, А.А. Ліберман, А.Н. Лебедзевай, А.В. Сакалова былі прысвечаны пытанням вывучэння эфектыўнасці падрыхтоўкі і выкарыстання бібліяграфічных дапаможнікаў рознага віда. Значны ўклад у распрацоўку пытанняў эфектыўнасці даведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання ўнеслі работы І.Р. Маргенштэрна, Н.М. Барскай і Г.Г. Калінінай. Што да такога кірунка бібліяграфічнай дзейнасці як бібліяграфічнае інфармаванне, то тут трэба выдзеліць работы Д.В. Тэр-Аванесяна, Д.Н. Фядотавай,
  • Для распрацоўкі праблемы эфектыўнасці бібліяграфічнай дзейнасці сур'ёзнае значэнне маюць працы такіх бібліятэкаведаў, як М.С. Карташоў, В.В. Сяроў, Ю.М. Сталяроў, М.Я. Дворкіна і інш., а таксама інфарматыкаў М.Л. Калчынскага, К.В. Тараканава, І.Д. Каравяковай, В.М. Матылёва і інш.
  • У адпаведнасці з прапанаваным М.С. Карташовым сістэмным падыходам да вывучэння эфектыўнасці сёння агульна прызнана, што эфектыўнасць - гэта шматаспектная з'ява, у якой выдзяляецца некалькі ўзроўняў, якія павінны суадносіцца з выяўленнем вынікаў дзейнасці па розным кірункам. А.В. Блек прапанаваў разглядаць праяўленні эфектыўнасці па двум узаемазвязаным напрамкам: уплыў на абслугоўваемыя сістэмы; дасягненне пастаўленых мэтаў.
  • Паняцце эфектыўнасці атрымала найбольшае развіццё ў эканоміцы, дзе разумеецца як адносіны выніка да затрат. Эканамічны падыход даволі шырока распаўсюджаны ва ўсіх абласцях, у тым ліку і бібліяграфічнай. Гэта правяло да паяўлення самых розных формулаў, якія з пэўнай карысцю прымяняюцца для ацэнкі дзейнасці, але цалкам праблему эфектыўнасці не вырашаюць.
  • У сацыяльных сістэмах вельмі значным з'яўляецца сувязь выніка дзейнасці з іншымі яе характарыстыкамі - і ў першую чаргу з мэтай, што атрымала абгрунтаванне ў філасофскіх даследванннях духоўнай сферы грамадскага жыцця. Эфектыўнасць у даным выпадку выступае як ступень дасягнення мэты. З гэтага пункту гледжання найбольш эфектыўнай будзе не проста дзейнасць, якая дае максімальны вынік пры мінімальных затратах, а дзейнасць, у максімальнай ступені рэалізуючая мэту ў атрыманым выніку. У мэце атрымоўваюць адлюстраванне патрэбнасці, і чым дакладней мэты адпавядаюць патрэбнасцям, тым эфектыўней будзе дзейнасць. Паколькі агульная мэта бібліяграфічнай дзейнасці - задавальненне бібліяграфічных патрэбнасцей, то эфектыўнасць і будзе азначаць ступень задавальнення гэтых патрэбнасцей.
  • Разам з тым, адні і тыя ж вынікі могут быць дасягнуты рознымі шляхамі, з рознымі затратамі сродкаў і намаганняў. Адпаведна, з эфектыўнасцю неабходна звязваць уяўленне аб найбольш рацыянальных шляхах. Эфектыўнасць з гэтага пункта гледжання можа разглядацца як суадносіны атрыманых вынікаў да мэтаў, дасягаемых пры мінімальных затратах.
  • Такім чынам, эфектыўнасць бібліяграфічнай дзейнасці азначае супастаўленне выніка з іншымі дзейнаснымі характарыстыкамі - мэтай, патрэбнасцямі, сродкамі - і з'яўляецца інтэгральнай характарыстыкай дзейнасці. Яе можна вызначыць як ступень дасягнення мэты - задавальнення патрэбнасцяў грамадства ў дакументах - у суадносінах з выкарыстоўваемымі сродкамі.
  • У інфарматыцы прынята выдзяляць розныя віды эфектыўнасці, што абумоўлена шматпланавасцю абнаружэння ўсемагчымых эфектаў. Выдзяляюць унутраную і знешнюю эфектыўнасць, арганізацыйную і функцыянальную (тэхналагічную), эканамічную і сацыяльную і г.д. Аднак, нягледзячы на рознасць тэрмінаў, яны падкрэсліваюць адну агульную ідэю: знешняя эфектыўнасць указвае на ўклад інфармацыйнай сістэмы, які яна ўносіць ў вырашэнне грамадскіх задач; унутраная эфектыўнасць, дзякуючы разгляду інфармацыйнай сістэмы як самастойнай з'явы, дазваляе супастаўляць розныя сістэмы паміж сабой па параметрам якаснага і колькаснага характару.
  • Такі падыход пераносіцца і на бібліяграфічныя сістэмы. Але ў адносінах да бібліяграфічнай дзейнасці павінны быць унесены удакладненні, звязаныя з яе другасна-дакументнай сутнасцю. Яе пасрэдніцкія, дапаможныя функцыі абумоўліваюць тры этапы сувязі са знешнім асяроддзем і, адпаведна, тры ўзроўні праяўлення знешней эфектыўнасці:
  • - уласна бібліяграфічная, у гэтым выпадку бібліяграфічная інфармацыя даводзіцца да спажыўца і такім чынам рэалізуецца асноўная мэта бібліяграфічнай сістэмы;
  • - дакументная: спажыўцом выкарыстоўваюцца дакументы, аб якіх даводзілася з дапамогай бібліяграфічных крыніц, і ажыццяўляецца ацэнка іх зместу;
  • - рэальная: ажыццяўляецца выкаырстанне атрыманай інфармацыі ў розных сферах грамадскага жыцця, рэалізуюцца новыя веды.
  • Найбольш лёгка даследаваць ўласную непасрэдную эфектыўнасць, уздзеянне жа апасрэдаванай эфектыўнасці прасачыць цяжка, паколькі яна пераплятаецца з мноствам іншых фактараў, утварая складаную сістэму. Тым не меньш дакладная карціна эфектыўнасці можа быць састаўлена толькі на падставе даных, якія характарызуюць усе вышэйазначаныя ўзроўні.
  • Пры разглядзе знешняй эфектыўнасці разглядаецца некалькі яе форм:
  • - сацыяльная ( раскрывае меру выканання бібліяграфічнай сістэмай яе сацыяльных функцый, а менавіта, задаволенасць інфармацыйных патрэбнасцей карыстальнікаў; садзейнічанне павышэнню інфармацыйнай культуры спажыўцоў інфармацыі і г.д.);
  • - эканамічная (выяўленне эканамічных эфектаў, атрымліваемых у знешнім асяродзі за кошт функцыянавання бібліяграфічнай сістэмы).
  • Унутраную эфектыўнасць бібліяграфічнай дзейнасці неабходна вывучаць у дынаміцы, супастаўляя новы стан сістэмы з папярэднім. Выяўленне гэтай эфектыўнасці важка для далейшага прагрэсіўнага развіцця дзейнасці. Выдзяляюць некалькі форм унутранай эфектыўнасці:
  • - эканамічная (вызначэнне затрат на бібліяграфічную дзейнасць);
  • - арганізацыйная (рацыянальнасць арганізацыйных форм бібліяграфічнай дзейнасці);
  • - тэхналагічная (рацыянальнасць тэхналагічных характарыстык бібліяграфічнай вытворчасці).
  • Такім чынам, эфектыўнасць бібліяграфічнай дзейнасці мае комплексны характар, які праяўляецца па розным напрамкам: у прымяненні розных падыходаў да вывучэння; у наяўнасці мноства напрамкаў (відаў, працэсаў) у бібліяграфічнай дзейнасці, якія могуць быць даследаваны ў аспекце эфектыўнасці; у шматфактарнасці уздзеянняў, якія вызначаюць ступень эфектыўнасці.
  • Разнастайнасць і складанасць вынікаў бібліяграфічнай дзейнасці абумоўліваюць выкарыстанне розных падыходаў да яе вывучэння, і кожны падыход выяўляе адпаведна новы бок эфектыўнасці. Найбольшае распаўсюджванне атрымалі наступныя падыходы:
  • - эканамічны - звязаны з вызначэннем затрат на бібліяграфічную дзейнасць у супастаўленні з атрыманым вынікам;
  • - сацыяльны - акцэнтуе ўвагу на выкананне бібліяграфічнай сістэмай яе грамадскіх функцый у адносінах да розных сфер грамадскага жыцця;
  • - псіхалагічны - прадугледжвае высвятленне таго, як паспяхова выконваюцца бібліяграфіяй яе грамадскія функцыі і задачы ў адносінах да розных катэгорый карыстальнікаў;
  • - камунікатыўны - павінен высвятляць уплыў бібліяграфічнай інфармацыі на развіццё міжасабовых інфармацыйных сувязяў у грамадств...
Другие файлы:

Маркетынг у сістэме кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю
Маркетынгавая арыентацыя бібліяграфічнай дзейнасці: агульныя пытанні. Кірункі дзейнасці па маркетынгу бібліяграфічных прадуктаў і паслуг бібліятэкі: з...

Планаванне бібліяграфічнай дзейнасці ў бібліятэцы
Планаванне бібліяграфічнай дзейнасці ў бібліятэцы: агульныя палажэнні. Віды планаў бібліяграфічнай работы, задача стратэгічнага планавання в інфармацы...

Агульныя пытанні кіравання бібліяграфічнай дзейнасцю бібліятэкі
Азначэнне паняцця менеджменту, яго мэты і значэнне для сучаснай бібліятэкі. Бібліяграфічная дзейнасць як спецыфічны аб’ект кіравання: яе элементы, ўзр...

Метадычнае забеспячэнне бібліяграфічнай дзейнасці
Аналіз ўдасканалення метадычнай работы бібліятэк. Асаблівасці арганізацыйныя пытанні, распрацоўка і ўдасканаленне метадычнай работы бібліятэкі па забе...

Улік бібліяграфічнай работы і справаздача аб ёй
Віды ўліку бібліяграфічнай работы, асаблівасці ўліку яе асобных кірункаў. Умовы якасці ўліку даведача-бібліяграфічнага абслугоўвання. Справаздача аб б...