Студенческий сайт КФУ - ex ТНУ » Учебный раздел » Учебные файлы »История

Освобождение Борисова от немецко-фашистских захватчиков

Тип: Доклад
Категория: История
Скачать
Купить

У канцы чэрвеня - пачатку ліпеня 1944 г. савецкія войскі ў час правядзення Мінскай наступальнай аперацыі (састаўная частка аперацыі «Баграціён») вызвалілі Барысаў і Барысаўскі раён ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

28 чэрвеня сваімі перадавымі часцямі войскі 3-га Беларускага фронту выйшлі да ракі Бярэзіна. Фарсіраванне ракі і ўзяцце Барысава, які быў ператвораны фашыстамі ў моцны цэнтр абароны, з'яўляліся важным этапам вызвалення Мінска.

Камандаваў 3-ім Беларускім фронтам генерал арміі Герой Савецкага Саюза І.Д. Чарняхоўскі, членам Ваеннага савета фронту быў генерал В.Е. Макараў, начальнікам штаба фронту - генерал А.П. Пакроўскі. Маршал Савецкага Саюза А.М. Васілеўскі ад імя Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандуючага каардынаваў дзеянні 3-га Беларускага фронту з дзеяннямі 1-га Прыбалтыйскага фронту.

Цэнтральную частку раёна і г. Барысаў вызвалялі войскі 1 1-ай гвардзейскай і 31-ай агульнавайсковых армій, а таксама 5-ай гвардзейскай танкавай арміі. Часці 11-ай гвардзейскай арміі займалі 50-кіламетровы фронт ад возера Палік да в. Навасёлкі. Перадавыя атрады 1-ай, 26-ай, 31-ай, 83-яй гвардзейскіх стралковых дывізій, зламаўшы супраціўленне ворага на сваіх участках, з баямі выйшлі да Бярэзіны. Інжынерна-сапёрныя падраздзяленні хутка навялі пераправы.

У 17 гадзін 29 чэрвеня армейскія часці пачалі фарсіраванне ракі. Гітлераўцы ўсімі сіламі імкнуліся сарваць пераправу. Яны паднялі ў паветра каля 100 самалётаў, аднак наша авіяцыя збіла 22 самалёты і не прапусціла іх да пераправы. Многія палкі позна вечарам былі ўжо поўнасцю на заходнім беразе і працягвалі наступленне. Часці 16-га гвардзейскага стралковага корпуса фарсіравалі раку Гайна і к 2 гадзінам 1 ліпеня авалодалі моцным апорным пунктам - в. Ляхаўка.

Другие файлы:

Освобождение Пскова от немецко-фашистских захватчиков
Псков в ВОВ - "ключ к парадным дверям Ленинграда". Псковско-Островская наступательная операция с 17 по 31 июля 1944 года. Оборонительная линия "Пантер...

Зверства немецко-фашистских захватчиков. Документы. Выпуски 2, 4-15
Сборники документов и фотодокументов о зверствах немецко-фашистских захватчиков посвящены показу насилий и злодеяний гитлеровцев над мирным населением...

Боевые действия партизан Беларуси против немецко-фашистских оккупантов
Всенародная борьба в Белоруссии против немецко-фашистских захватчиков. Возникновение и функционирование партизанских зон. Срыв карательных операций вр...

Судебный процесс о зверствах немецко-фашистских захватчиков на территории гор. Харькова и Харьковской области в период их временной оккупации
Судебный процесс о зверствах немецко-фашистских захватчиков на территории гор. Харькова и Харьковской области в период их временной оккупации. Материа...

События на фронтах войны в 1944 г. Освобождение Беларуси
Начало освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков. Отличительные особенности белорусской наступательной операции "Багратион" - масштабнос...