Студенческий сайт КФУ - ex ТНУ » Учебный раздел » Учебные файлы »История

Сутнасць акупацыйнага рэжыму, палітыкі генацыду нямецкіх фашыстаў на беларускай зямлі

Тип: контрольная работа
Категория: История
Скачать
Купить
Складванне сістэмы кіравання акупіраванымі тэрыторыямі нямецкіх фашыстаў на беларускай зямлі. Гаспадарчае рабаванне Беларусі. Прыёмы, формы і метады барацьбы беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў. Партызанскі рух і патрыятычнае падполле.
Краткое сожержание материала:

Размещено на

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦІЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАўНЫ УНІВЕРСІТЭТ ІНФАРМАТЫКІ І РАДЫЁЭЛЕКТРОНІКІ

ІНСТЫТУТ ІНФАРМАЦЫЙНЫХ ТЭХНАЛОГІЙ

КАНТРОЛЬНАЯ РАБОТА

па курсу "Гісторыя Беларусі"

Тэма:

Специальность: Інфармацыйныя тэхналогіі і кіраванне ў тэхнічных сыстэмах

Выканала:

Студэнтка гр: № 982421

Ковельская Аляксандра Сяргееўна

Тел. (+37529) 8649138

МІНСК 2009

План

  • 1. Сутнасць акупацыйнага рэжыму, палітыкі генацыду нямецкіх фашыстаў на беларускай зямлі
  • Складванне сістэмы кіравання акупіраванымі тэрыторыямі
  • Гаспадарчае рабаванне Беларусі
  • 2. Асноўныя накінрункі, формы і метады барацьбы беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў. партызанскі рух і патрыятычнае падполле
  • Станаўленне народнага супраціўлення
  • Партызанка у перыяд вызвалення Беларусі
  • Падпольная барацьба

1. Сутнасць акупацыйнага рэжыму, палітыкі генацыду нямецкіх фашыстаў на беларускай зямлі

Праекты новага палітычнага рэжыму на Усходзе ў Берліне розныя нацысцкія ўстановы распрацоўвалі ўжо з красавіка 1941 г., але яны ўсе мелі характар праектаў, бо не былі зацверджаны Гітлерам. Асноўная схема, якую прапаноўвалі Гітлеру была наступная: "буферныя дзяржавы без сваёй інтэлігенцыі". Але Гітлер і некаторыя яго паплечнікі схіляліся да іншай думкі аб будучым акупіраваных тэрыторый - летам 1941 г. галоўны нацыст адмовіўся ад пераўтварэння ўсходніх абшараў у васальныя тэрыторыі і вырашыў цалкам іх каланізаваць. Аднак планы гэтыя знаходзіліся ў прамой залежнасці ад падзей на фронце і па сведчанню генеральнага камісара Беларусі Вільгельма Кубе, ён нават летам 1943 г. не ведаў, які лёс прызначаны быў зямлі, якой ён кіраваў.

За падставу ў гаспадаранні на ўсходніх землях быў узяты адзін з праектаў выкарыстання захопленых тэрыторый. У адпаведнасці са спецыяльным планам "Ост" прадугледжвалася пасля перамогі над СССР высяленне 2/3 насельніцтва за Урал на працягу 30 гадоў (у тым ліку, 75% з Беларусі), 10-15% падлягалі анямечанню, частка насельніцтва падлягала вынішчэнню (галоўным чынам яўрэі і камуністы). Пакінутаму мясцоваму насельніцтву адводзілася адзіная роля - быць таннай рабочай сілай. Для рэалізацыі плана 17 ліпеня 1941 г. было створана асобнае Міністэрства акупіраваных усходніх тэрыторый (Reichsministerium fыr die besetzten Ostgebiete) на чале з А. Розенбергам. Практычныя мерапрыемствы па ўсталяванню "новага парадку" былі выкладзены ў "Інструкцыі аб асобных абласцях" да дырэктывы №21 (план "Барбароса"), выдадзенай 13 сакавіка 1941 г., і шэрагу іншых дакументаў, якія сведчаць аб тым, што немцы старанна і загадзя рыхтаваліся да ажыццяўлення рабавання захопленых тэрыторый.

На нарадзе вышэйшых службовых асоб 16 ліпеня 1941 г. Гітлер заявіў, што савецкія тэрыторыі павінны быць навечна далучаны да Рэйху. Была выпрацавана праграма каланізацыі ўсходніх тэрыторый, якая прадугледжвала мерапрыемствы па панаванню акупантаў, кіраванню тэрыторыяй і эксплуатацыі яе рэсурсаў -". как сподручнее разделить гигантский пирог, чтобы мы во-первых, господствовали, во-вторых, управляли, в-третьих, могли эксплуатировать". Што цікава - непасрэдна ў склад Рэйху павінны былі ўвайсці Прыбалтыка і Крым.

Асноўнай часткай планаў з'яўлялася гаспадарчае выкарыстанне СССР у інтарэсах эканомікі Германіі. За выкананне гэтых задач адказвала спецыяльная арганізацыя пад кодавай назвай "Ольдэнбург", якая з пачаткам вайны дзейнічала як эканамічны штаб "Ост". Галоўныя мэты і задачы германскай эканамічнай палітыкі ў СССР былі адлюстраваны ў спецыяльных дырэктывах ці ў так званай "Зялёнай папцы". За тыдзень да пачатку вайны з СССР у ваенна-эканамічным ведамстве рэйхсмаршала Г. Герынга былі выдадзены "Дырэктывы па вядзенні гаспадаркі на новазанятых усходніх тэрыторыях". З іх вынікала, што выключнае значэнне для далейшага вядзення вайны будзе мець неадкладная і поўная эксплуатацыя захопленых абласцей у інтарэсах ваеннай эканомікі Германіі, у асаблівасці ў вобласці харчавання і нафтавай галіны.

Складванне сістэмы кіравання акупіраванымі тэрыторыямі

Непасрэдна пад час таго, як вермахт акупіраваў тэрыторыю Беларусі, уводзілася ваеннае праўленне. Праз некаторы час, пасля аддалення фронту, улада павінна была быць перададзена цывільным органам улады. Адміністрацыйныя задачы арміі - гэта падтрыманне парадку і бяспекі дзеля гаспадарчага выкарыстання рэгіёну франтавымі і акупацыйнымі атрадамі. Кіраваў ваеннай адміністрацыяй камандуючы тылам групы армій "Цэнтр" генерал Макс фон Шэнкендорф. Пры яго штабе дзейнічаў галоўны камандзір СС і паліцыі Эрых фон Бах, які падпарадкоўваўся Гімлеру. Яму падначальваліся айнзацгрупы, галоўнай мэтай якіх былі вынішчэнне яўрэйскага насельніцтва, савецкіх і партыйных функцыянераў, а так сама ваеннапалонных.

Камандуючаму тылам Шэнкендорфу падпарадкоўвалася сетка тэрытарыяльных палявых камендатур, а ім - шматлікія мясцовыя камендатуры, якія ствараліся амаль ва ўсіх гарадах і райцэнтрах. Пры камендатурах дзейнічалі гаспадарчыя службы. Яны займаліся хаатычнымі рэквізіцыямі харчовых тавараў для вермахту, займаліся рабаўніцтвам культурных каштоўнасцяў Беларусі.

Але гэты ваенна-паліцыйскі нямецкі апарат не мог сам справіцца з усімі задачамі - таму пачынае стварацца дапаможны адміністрацыйна-паліцэйскі апарат з мясцовага насельніцтва. Так распачалася на Беларусі калабарацыя. Але найбольшую актыўнасць у стварэнні гэтых устаноў, асабліва на заходніх землях, праявілі польскія дзеячы, якія такім чынам імкнуліся ўзяць рэванш за 1939 г. Пад аховай нямецкай жандармерыі ў вёскі вярталіся былыя польскія землеўладальнікі, і там пачалі адбывацца скандальныя сцэны гвалту. У ваколіцах Ліды нават былі забітыя сярод беларускіх сялян.

17 ліпеня шэфам цывільнай нямецкай акупацыйнай улады на Беларусі быў прызначаны вядомы дзеяч нацыскай партыі Вільгельм Кубэ. Але рэальна ўлада цывільнаму апарату В. Кубэ была перададзена толькі 1 верасня 1941 г. і толькі на частцы тэрыторыі Беларусі.

Нямецкія ўлады ўвялі свой адміністрацыйны падзел Беларусі. Яна была аб'яўлена Генеральнай акругай у складзе рэйхскамісарыята "Остланд", але па меркаванню А. Розенберга - гэта была часовая з'ява. Кіраўнік "Остланду" Лёзэ так сама ацаніў гэта аб'яднанне як "вельмі шкоднае". Але гэта было толькі пачаткам. Не вызначаным канчаткова летам-восенню 1941 г. было пытанне аб межах Беларусі.

Беластоцкую вобласць Гітлер далучыў 12-22 ліпеня 1941 г. да Усходняй Прусіі. На гэтай тэрыторыі дзейнічалі нормы нямецкага права. Паўднёвыя раёны Брэсцкай, Гомельскай, Палескай і Пінскай абласцей былі далучаны да рэйхскамісарыята "Украіна". Туды ж адышлі гарады Брэст, Пінск, Мазыр, а таксама ўсе раёны, што знаходзіліся на поўдзень ад чыгункі Брэст-Гомель. Усё справаводства на гэтых тэрыторыях вялося на ўкраінскай і нямецкай мовах. Частка Вілейскай вобласці далучалася да Генеральнай акругі "Літва". Гэтыя страты Міністэрства А. Розенберга планавала кампенсаваць за кошт далучэння ў будучым тэрыторый на ўсходзе - Смаленскай і інш. абласцей. Але нават і гэтыя памеры Генеральнай акругі былі абмежаваныя - на тэрыторыі Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай абласцей і ўсходніх раёнаў Мінскай акупанты ўтварылі так званую вобласць армейскага тылу групы армій "Цэнтр", якая падпарадкоўвалася нямецкай ваеннай адміністрацыі.

Такім чынам, пад уладай генеральнага камісара В. Кубэ апынулася толькі Баранавіцкая, значная частка Вілейскай, заходнія і паўночныя раёны Мінскай вобласці, а таксама паўночныя раёны Пінскай вобласці (усяго 68 раёнаў з 192, што былі ў складзе БССР перад пачаткам вайны) - гэта не больш трэці даваеннай тэрыторыі Беларусі. Паводле звестак акупацыйных уладаў на 4 снежня 1941 г. тут пражывала 3 млн.138 тыс. чалавек.

На працягу верасня 1941 г. на гэтай тэрыторыі быў створаны апарат акупацыйнай цывільнай улады, які замяніў вайсковае кіраўніцтва. Цывільнае кіраўніцтва мела тры ступені - найвышэйшай інстанцыяй быў генеральны камісарыят у Мінску, сярэдняя ступень - гэта галоўныя камісарыяты ў Мінску і Баранавічах, але яны не мелі вялікай ролі і ў сакавіку 1943 г. былі ліквідаваныя. Ніжэйшую прыступку займалі акруговыя камісарыяты (гебітскамісарыяты), усяго іх было 10 - Баранавіцкі, Барысаўскі, Вілейскі, Ганцавіцкі ("Прыпяць"), Глыбоцкі, Лідскі, Мінскі, Навагрудскі, Слонімскі і Слуцкі. Горад Мінск знаходзіўся ў час нямецкай акупацыі на палажэнні асобнага камісарыята і падпарадкоўваўся толькі генеральнаму камісарыяту Беларусі. Апарат генеральнага і акружных камісарыятаў камплектаваўся выключна нямецкімі служачымі.

Адміністр...

Другие файлы:

Асноўныя накірункі, формы і метады барацьбы беларускага народа супраць нямецкіх акупантаў
Асаблівасці палітыкі генацыду нямецкіх фашыстаў на беларускай зямлі. Разгляд і асноўныя асаблівасці генеральнага плана "Ост". Характарыстыка метадаў б...

Рэжым консульства у Францыі
Дыктатура Напалеона як задавальненне патрэбнасцяў французскай буржуазіі. Сацыяльна-эканамічная і адміністрацыйная палітыка консульскага рэжыму. Унутра...

Лексіка, тэрміналогія беларускай мовы
Сутнасць універсальных і спецыфічных фанетычных, граматычных і іншых з’яў беларускай мовы ў сістэме славянскіх моў. Пытання спецыяльнай лексікі, у пры...

Вынікі палітыкі беларусізацыі
Ажыццяўленне праграмы нацыянальна-культурнага адраджэння Беларусі. Беларусізацыя як цэнтральнае звяно нацыянальнай палітыкі дзяржавы. Разгляд перыяду...

Злачынствы нямецка-фашысцкіх акупантаў на тэрыторыі Беларусі. Хатынская трагедыя
Палітыка генацыду на Беларусі. Першыя публічныя пакаранні смерцю ў Мінску. Медыцынскія эксперты, работа па расследаванню злачынстваў гітлераўцаў у Тра...