Студенческий сайт КФУ - ex ТНУ » Учебный раздел » Учебные файлы »История

Культавыя камяні Беларусі

Тип: реферат
Категория: История
Скачать
Купить
Валуны, на паверхні якіх ёсць адбіткі у выглядзе нагі ці далоні чалавека, ў форме слядкоў розных жывёл. Культ следавікоў на тэрыторыі Беларусі. Спробы інтэрпрэтаваць прычыны і час з'яўлення "слядоў". Сляды Божай Маці (Багародзіцы), Хрыста, Бога і святых.
Краткое сожержание материала:

Размещено на

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

УА "БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЭКАНАМІЧНЫ УНІВЕРСІТЭТ"

Кафедра беларускай і рускай моў

РЭФЕРАТ

па дісцыпліне:

Беларуская мова (прафесійная лексіка)

на тэму: Культавыя камяні Беларусі

Студэнтка С.А. Драбышэўская

Праверыла І.І. Шматкова

МІНСК 2013

Змест

  • 1. Увядзенне
  • 2. Утварэнне назваў
  • 3. Найменні і паданні
  • 3.1 Сляды Божай Маці (Багародзіцы)
  • 3.2 Сляды Хрыста, Бога і святых
  • 3.3 Сляды Волатаў и Валатоўнаў
  • 4. Вераванні
  • Заключэнне
  • Спіс літаратуры

1. Увядзенне

Кулятавымі камянямі, або камянямі-следавікамі называюць валуны, на паверхні якіх ёсць адбіткі (прыродныя ці штучныя) у выглядзе нагі ці далоні чалавека (антрапаморфныя) або ў форме слядкоў розных жывёл (зааморфныя). Звычайна слядок адзін, але ёсць два і тры. Вядомыя амаль ва ўсім свеце, але найбольш іх на тэрыторыі, блізкай да Балтыйскага мора. Над некаторымі з іх пабудаваны капліцы, храмы. Культ следавікоў мае даўнюю традыцыю і спалучаецца як з паганскімі, так і хрысціянскімі вераваннямі. У часы паганства следавікі былі звязаны з культамі, прысвечанымі багам, блізкім да хтанічнай сферы.

Спробы інтэрпрэтаваць прычыны і час з'яўлення "слядоў" рабілі многія даследчыкі. Паводле меркаванняў А.А. Фармозава і Б. Альмгрэна, культ камянёў-следавікоў узнік у другой палове другога тысячагоддзя да нашай эры, у канцы бронзавага веку. Існуе навуковае меркаванне, што камяні-следавікі з'яўляюцца памежнымі ці адміністрацыйнымі адзнакамі. Некаторыя даследчыкі перыяд высякання слядоў адносяць да эпохі вікінгаў. Ёсць і іншыя тэорыі. Нягледзячы на строгую забарону ствараць выявы Бога, чалавек шукаў адзнакі Яго бачнай прысутнасці - такім чынам з'явіліся выявы слядоў Бога. З пашырэннем хрысьціянства многія следавікі сталі аб'ектамі пакланення, а сляды на камянях атаясамліваліся са слядамі Хрыста ды іншых хрысціянскіх святых.

На Беларусі яшчэ ў першыя паслярэвалюцыйныя гады этнограф М. Мялешка спрабаваў сабраць звесткі са старых публікацый пра беларускія следавікі, улічыў і свае назіранні. У выніку атрымалася, што колькасць гэтых валуноў перасягае два дзесяткі. Праз паўстагоддзя следавікі зацікавілІ археолагаў Л. Дучыц і Э. Зайкоўскага. Першыя ж іх абагульненні далі лічбу, блізкую да пяцідзесяці.2 (ст.147) Зараз на тэрыторыі Беларусі камянёў са слядамі на іх паверхні налічваецца больш за 100. У асноўным гэтыя адзнакі маюць невялікія памеры: ад 0,5 да 1,5-2,0 м у дыяметры і ад 0,3 да 1,0 м у вышыню. Самі ж сляды на камянях паглыблены на 1-3 см і маюць памеры натуральных слядоў чалавека і жывёл. Найчасцей на камені месціцца адзін след, але зрэдку сустракаюцца і два, і нават тры. Валуны з адбіткамі далоні адзінкавыя. 1 (ст.33) Большасць валуноў-следавікоў - параўнальна невялікія глыбы, якія рэдка перасягаюць сваімі памерамі 1,5-2 м. Паглыбленні-сляды на іх арыентаваныя па-рознаму, хаця часцей наском на поўнач.

2. Утварэнне назваў

Амаль кожны слядок мае імя. Звычайна знак звязвалі з хрысціянскімі святымі. Сляды прымалі за "рэчавыя доказы" знаходжання жыхароў неба на зямлі. Часцей за ўсё прыгадваюць Дзеву Марыю. Шмат валуноў з імёнамі След Боскі або Боскі Слядок, Боская Ножка, След Хрыста і інш. Часам сляды суадносяць са святымі Міколам, Пётрам, анёламі (След Анёлка). Есць След Святой Панны.

Часам праз хрысціянскія напластаванні прабіваецца больш старажытная назва. Некалі, напрыклад, на беразе Свіслачы ляжаў валун След Валатоўны, які быццам бы яна пакінула, пераступіўшы цераз раку. Недзе ў Паазер'і быў камень Дзявочы След. Паводле падання, яна таксама была волаткай. Зразумела, што такія адбіткі буйнейшыя, чым у святых.

Большасць следавікоў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, маюць некалькі назваў, паколькі з імі звязана некалькі варыянтаў паданняў. Напрыклад, у в. Масцішча Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці пра камень-следавік з урочышча Баравіны, які ў І970-я гг. быў знішчаны, расказвалі тры варыянты паданняў. Паводле аднаго з іх, у камень ператварылася вяселле, якому перагарадзілі дарогу. Другое паданне распавядала пра тое, што роўна апоўначы тут з'яўляюцца прывіды і танчаць чэрці. Трэці варыянт запэўніваў, што каля каменя аднойчы быў знойдзены гліняны гаршчок з грашыма. Са скарбамі звязаны і камяні са следам Зайца ў вв. Чурылава Мёрскага і Альшаны Ушацкага раёнаў Віцебскай вобласці.

3. Найменні і паданні

3.1 Сляды Божай Маці (Багародзіцы)

Легенды і паданні распавядаюць пра тое, што Божая Маці час ад часу спускаецца з нябёсаў і ходзіць па зямлі, таемна дапамагаючы нямоглым. Адным з доказаў гэтага нібыта лічацца сляды з адбіткамі Яе ступні на камянях. Паводле сабранай інфармацыі, на Беларусі такіх валуноў некалькі дзесяткаў, і паўсюль іх называюць па-рознаму: След Маткі Боскай, След Божай Маці, След Багародзіцы, Стапа Божай Маці, След Святой Дзевы, След Найсвяцейшай Панны, След Дзевы Марыі і інш. На некаторых камянях можна заўважыць побач ямку - прынята лічыць яе следам ад кіёчка. Адзін з самых вядомых следавікоў "з выявай далоні Божай Маці" знаходзіцца ў в. Жыровічы Слонімскага раёна (Гр). Паводле падання, на гэтым камені адбылося другое з'яўленне абраза Жыровіцкай Божай Маці ў XVI ст. Пасля таго як Багародзіца знікла, засталіся сляды далоні і пальцаў Яе правай рукі. Сёння гэты камень захоўваецца ў алтары Свята-Успенскага храма Жыровіцкага манастыра. Валун месціцца пад высокім прастолам, што стаіць пасярэдзіне царкоўнага алтара і мае назву Святы Прастол, Некалі ў народзе хадзіла пагалоска, што святы камень лекуе ад усялякіх хваробаў, а таксама дапамагае бяздзетным жанчынам, вылечвае іх ад бясплоддзя, а маладой дзяўчыне дае добрага жаніха. Нават дочкі ўсясільных магнатаў Вялікага Княства Літоўскага маліліся каменю аб удалым шлюбе.

Камень са следам Божай Маці ляжыць на ўзгорку каля вв. Добры Бор і Падгорная Баранавіцкага раёна. Яго памеры: 1,5 х 1,8 м, вышыня 0,8 м, слядок; 0,33 х 0,10 м. Па дарозе да цудатворнага абраза Жыровіцкай Божай Маці хрысціянскія паломнікі абавязкова заходзілі пакланіцца святому каменю. Сёння на камень кладуць грошы (сустракаюцца не толькі беларускія, але і расійскія, польскія, украінскія, літоўскія - у залежнасці ад месцажыхарства паломнікаў), шпількі для валасоў, а вакол на кустоўе вешаюць стужкі, абярэгі, пацеркі, ружанцы. Паданне расказвае: калісьці па навакольных мясцінах праходзіла Багародзіца, спатыкнулася аб камень і параніла нагу. Тады Божая Маці спусцілася з узгорка да ручая, які працякае ніжэй, і абмыла рану.

Метровы камень са следам Божай Маці ляжыць на ўзгорку старых могілак у в. Малькавічы Ганцавіцкага раёна. Захавалася і паданне. Быццам непадалёк ад каменя ў невялікай рачулцы пад гарой Божая Маці, стаміўшыся, мыла ногі, а потым на камні абцірала іх, таму на валуне застаўся след.

Камень са следам Божай Маці знаходзіцца сярод балота каля в. Канюхі Бераставіцкага раёна. Паводле мясцовага падання, даўным-даўно быў час, калі людзі перасталі верыць у Бога. Аднойчы Бог раззлаваўся і наслаў патоп. Божая Маці, якая заўсёды шкадавала людзей, выправілася ў падарожжа па зямлі. Але паўсюль была вада, таму Божая Маці ішла па камянях. Дзе ступала яе нага, заставаўся след ад ступні, а ад дакранання яе кіёчка ўтварылася дзірачка.

На ўзгорку сярод поля непадалёк ад в. Брады Пружанскага раёна ляжыць каля крыніцы камень, які ў народзе завецца Слядок Божай Маці. Побач бярозы, абнесеныя плотам, і некалькі металічных крыжоў. Ваду з крыніцы мясцовыя жыхары лічаць лекавай, раней тут на язычніцкае свята Зелянец, адбываліся паломніцтвы.

У в. Ківачына Пружанскага раёна на валуне бачны два паглыбленні, падобныя да слядоў чалавечых ног, і невялікая ямка. Паводле падання, сляды пакінула Святая Дзева, калі ішла ў Іерусалім з малым Хрыстом на руках і, стаміўшыся, адпачывала на камені. Па расповедах жыхароў вёскі, дажджавая вада ў паглыбленні ніколі не высыхае і заўсёды дапамагае ад ліхаманкі.

Паблізу в. Дзятлавічы (старая назва Пасынкі) ў Ваўкавыскім раене яшчэ не так даўно таксама знаходзіўся камень-следавік (1,9 х 1,4 м, вышыня 1,1 м). Слядоў на ім было ажно два: меншы і большы. Паводле падання, на ім стаяла Багародзіца з немаўляткам. У в. Камайск Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці захаваўся валун, аб якім таксама распавядаюць легенды. Калісьці перад сляпым жабраком з'явілася Прасвятая Багародзіца, якая стаяла на камені. Яна паклікала старога і загадала яму ісці да ўладальніка гэтых земляў, каб той пабудаваў царкву на месцы Яе з'яўлення. Жабрак так і зрабіў, пасля чаго стаў бачыць. Над каменем узвялі храм. У в. Ліпск гэтага ж раёна пра камень-следавік расказваюць, што сляды на ім утварыліся ад таго, што на камень ступіла сама Багародзіца (Найсвяцейшая Панна). У в. Шылава Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці яшчэ ў 1950-60-я гг. да каменя са следам Багародзіцы насілі на лячэнне дзяцей, хворых на коклюш.

Каля в. Старыя Дарогі Старадарожскага раёна мясцовыя школьнікі зусім нядаўна знайшлі вялікі валун з выразным следам жаночай ступні. Жыхары вёскі лічаць, што след на ім пакінула сама Божая Маці. Невялікую выемку побач з яе следам...

Другие файлы:

Камяні тых сядзібаў
Кнігу склалі нарысы падарожжаў па літаратурных мясцінах Беларусі. У папулярнай форме дарожных нататак аўтар расказвае пра жыццё і творчасць такіх вядо...

Культура Беларусі у другой палове XVI ст.
Перыяды у гісторыі культуры Беларусі сярэдзіны XVI-XVIII ст. Асвета і кнігадрукаванне Беларусі у XVI ст. Адметная роль беларускі друкар магіляўчанін С...

Канфесіянальная сітуацыя на Беларусі ў ХІХ стагоддзі
Канфесіянальная гісторыя Беларусі складаная і шматгранная. Пранікнення каталіцтва на тэрыторыю Беларусі. Праваслаўная царква. Каталіцкі касцёл. Іслам,...

Роля беларускага народа ў перамозе над фашызмам
Героі Вялікай Айчыннай вайны. Патрызаны, падпольшчыкі і працоўны люд Беларусі. Уклад культурных дзеячаў Беларусі ў перамогу. Еўрапейскі рух супраціўле...

Раннефеадальнае грамадства на Беларусі
Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх земляў у X–XIII столетіях. Першая дзяржава, што ўтварылася на тэрыторыі сучаснай Беларусі – гэта Полацкае кн...