Студенческий сайт КФУ - ex ТНУ » Учебный раздел » Учебные файлы »История

Абвяшчэнне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь

Тип: реферат
Категория: История
Скачать
Купить
Аб'ява Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі Вярхоўным Саветам БССР як вынік рэакцыі на знешнюю сітуацыю - абвяшчэнне незалежнасці Расіі. Новая рэдакцыя Канстытуцыі і асноўных законаў краіны. Прыняцце дзяржаўнай сімволікі і правядзенне выбараў.
Краткое сожержание материала:

Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт

Гістарычны факультэт

Кафедра гiсторыi Беларусi старажытнага часу i сярэднiх вякоў

Рэферат па тэме:

Абвяшчэнне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь

Падрыхтаваў:

студэнт 5 курса, 2 групы

Трафімаў Ж.К.

Мiнск, 2010

Абвяшчэнне дзяржаўнага суверэнітэту РБ

27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР мінімальнай большасцю галасоў абвясціў Дэклакрацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР у складзе савецкай федэрацыі. Гэтае рашэнне з'явілася вынікам рэакцыі на знешнюю сітуацыю, прыняцце 12 чэрвеня 1990 г. першым з'ездам народных дэпутатаў РСФСР Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Расійскай Федэрацыі. Прынятае рашэнне не вынікала з пераканання і волі большасці беларускага народа. Між тым яно адкрыла шлях сапраўднай незалежнасці рэспублікі.

У дваццатым артыкуле Дэкларацыі сцвярджалася, што "любыя гвалтоўныя дзеянні супраць нацыянальнай дзяржаўнасці Беларускай ССР з боку палітычных партый, грамадскіх аб'яднанняў ці асоб праследуюцца па закону". Згодна з другім артыкулам Дэкларацыі выступаць ад імя народа дазвалялася выключна Вярхоўнаму Савету. Урад рэспублікі атрымліваў права стварыць нацыянальную армію, міліцыю і службу бяспекі. Дэпутаты камуністы прагаласавалі за адзінаццаты артыкул аб неабходнасці новай саюзнай дамовы паміж рэспублікамі. Дэпутаты ад БНФ, якія выступалі супраць якіх-не-будзь саюзаў з Расіяй, не ўдзельнічалі ў гэтай частцы пасяджэння.

Правал жнівеньскага путчу 1991 г. стварыў спрыяльныя ўмовы на шляху да рэалізацыі дзяржаўнага суверэнітэту. Паведамленні з Масквы аб перамозе Ельцына над путчыстамі і прыпыненне дзейнасці КПСС выклікалі паніку сярод беларускай партнаменклатуры.

Скліканая 24 жніўня пятая нечарговая сесія Вярхоўнага Савета БССР адклікала з пасады Старшыні Вярхоўнага Савета М.І. Дземянцея. 25 жніўня быў прыняты Закон "Аб наданні статуса канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі" і пастанова "Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларускай ССР". Гэтымі актамі аб'яўлялася палітычная і эканамічная незалежнасць рэспублікі. Ва ўласнасць Беларускай ССР пераходзілі прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы саюзнага падпарадкавання, размешчаныя на яе тэрыторыі. Выключэнне складалі тыя прадпрыемствы і арганізацыі, кіраўніцтва якімі засталося, згодна з заканадаўствам Бела-рускай ССР, за адпаведнымі органамі Саюза ССР.

Была зменена назва рэспублікі, а таксама адбылася заме-на дзяржаўнай сімволікі. 19 верасня прынялі рашэнне Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку надалей называць "Рэспубліка Беларусь", а ў скарочаных назвах "Беларусь". У той самы дзень былі прыняты законы "Аб дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь" і "Аб дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь". Дзяржаўны сцяг з гэтага часу ўяўляў сабой прамавугольнае палотнішча белачырвонага колеру. Дзяржаўным гербам стаў старажытны герб "Пагоня" - выява конніка з занесеным над галавой мячом. Старшынёй Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь быў абраны С.С. Шушкевіч.

8 снежня 1991 г. у рэзідэнцыі беларускага ўрада Віскулі С. Шушкевіч разам з прэзідэнтамі Расіі Б. Ельцыным і Украіны Л. Краўчуком падпісалі пагадненне аб фармальнай ліквідацыі СССР і стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Бьша пастаўлена апошняя кропка ў амаль 70-гадовай біяграфіі Савецкага Саюза.

Да сферы сумеснай дзейнасці дзяржаў у Садружнасці была аднесена каардынацыя знешняй палітыкі, супрацоўніцтва ў межах агульнай палітычнай прасторы, еўрапейскага і азіяцкага рынкаў, мытнай палітыкі, у развіцці транспарту і сувязі, у галіне абароны навакольнага асяроддзя, удзел у стварэнні ўсеабдымнай міжнароднай сістэмы эканамічнай бяспекі; пытанні міграцыйнай палітыкі, барацьба з арганізаванай злачыннасцю.

Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 10 снежня 1991 г. ратыфікаваў пагадненне аб утварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Адначасова была прынята пастанова аб дэнансацыі дагавора 1922 г. аб утварэнні СССР. На сустрэчы ў Алма-Аце, якая адбылася 21 снежня, да гэтага пагаднення далучыліся яшчэ 8 дзяржаў - былых рэспублік СССР, за выключэннем Прыбалтыйскіх рэспублік і Грузіі. 11 дэлега-цый суверэнных краін прынялі рашэнне аб стварэнні вышэйшага органа Садружнасці - Савета кіраўнікоў дзяржаў, а таксама Савета кіраўнікоў урадаў, падпісалі Дэкларацыю, у якой пацвердзілі іх аднолькавыя правы ў Садружнасці, прыхільнасць да супрацоўніцтва ў развіцці агульнай эканамічнай прасторы, агульнаеўрапейскага і еўраазіяцкага рынкаў, гарантыі выканання міжнародных абавязкаў былога Саюза ССР. Нягледзячы на прынятыя дакументы і ўтварэнне дадатковых каардынацыйных органаў, у дзейнасці дзяржаў Садружнасці выявіліся рознагалоссі. Асабліва абвострана яны праявіліся паміж Расіяй і Украінай па пытанню раздзелу арміі і Чарнаморскага флоту. Многія рэспублікі выказвалі незада-вальненне тым, што Расіі ў якасці правапераемніцы СССР адышла дыпламатычная сетка былога Саюза, большая частка маёмасці саюзных і партыйных структур, матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці, што ствараліся фактычна сіламі ўсіх рэспублік.

Станаўленне суверэннай дзяржавы патрабавала фарміравання органаў кіравання, стварэння ўласнага войска. Паводле закона ад 25 жніўня 1991 г. "Аб некаторых змяненнях у сістэме органаў дзяржаўнага кіравання Беларускай ССР" саюзнарэспубліканскае Міністэрства ўнутраных спраў БССР было пераўтворана ў рэспубліканскае Міністэрства ўнутраных спраў. Яму былі падпарадкаваны ўнутраныя войскі і навучальныя ўстановы Міністэрства ўнутраных спраў СССР, размешчаныя на тэрыторыі рэспублікі. Саюзна-рэспубліканскі Камітэт дзяржаўнай бяспекі БССР быў пераўтвораны ў рэспубліканскі Камітэт дзяржаўнай бяспекі. Ён перадпарадкоўваўся Вярхоўнаму Савету Рэспублікі Беларусь. Былі пе-рагледжаны функцыянальныя напрамкі дзейнасці камітэта, скасавана служба палітычнага вышуку, створана новае для гэтых сілавых ведамстваў падраздзяленне грамадскіх сувя-зяў. У забеспячэнні кадрамі стаўка была зроблена на прафесіяналаў.

Савету Міністраў Беларусі падпарадкоўваліся пагранічныя войскі Камітэта дзяржаўнай бяспекі. У пачатку 1992 г. пачало дзейнічаць Галоўнае ўпраўленне пагранічных войскаў пры Савеце Міністраў. За кароткі тэрмін Упраўленне пагранвойскаў правяло работу па ўмацаванню пагранзастаў. На службу ў рэспубліку вернута 1400 беларусаў-пагранічнікаў. Была таксама праведзена работа беларуска-літоўскай і беларуска-латвійскай змешанымі Камісіямі па ўстанаўленню мяжы Рэспублікі Пераможцам першага тура выбараў 19 чэрвеня стаў А. Лукашэнка, які набраў 45% галасоў. В. Кебіча, хаця ён і выйшаў у другі тур, падтрымала толькі 17,4% выбаршчыкаў. Кандыдаты апазіцыі 3. Пазняк і С. Шушкевіч атрымалі 13% і адпаведна 10% галасоў. В. Новікаў атрымаў 5% галасоў. У наступным туры выбараў 10 ліпеня амаль 80% выбаршчыкаў першым прэзідэнтам Беларусі абралі А. Лукашэнку. Насельніцтва Беларусі выказалася за грамадскую справядлівасць, радыкальныя змены, якія ў ходзе выбарчай кампаніі абяцаў будучы прэзідэнт.

3 мэтай забеспячэння эфектыўнасці дзяржаўнай палітыкі было праведзена рэфармаванне сістэмы выканаўчай улады. У пачатку 1995 г. стварылася падпарадкаваная прэзідэнту сквазная вертыкальная структура, якая ўключала выканаў-чыя і распарадчыя органы як у цэнтры, так і на месцах, т. зв. "вертыкаль" - строга цэнтралізаваная сістэма дзяржаўнага кіравання.

Аднак пераможаная на прэзідэнцкіх выбарах апазіцыя не адмовілася ад барацьбы за дзяржаўную ўладу. Рэванш яна меркавала ўзяць на парламенцкіх выбарах у маі 1995 года. У гэтых мэтах у лістападзе 1994 г. быў арганізаваны выбарчы блок апазіцыйных партый, у які, акрамя БНФ, увайшлі БСДГ АДПБ, НДПБ і БСП.

Разам з выбарамі ў Вярхоўны Савет, прызначанымі на 14 мая 1995 г., у мэтах вырашэння некаторых спрэчных пы-танняў, што ставіла палітычная апазіцыя і якія мелі прынцыповае значэнне для ўзаемнай дамоўленасці ў грамадстве, у адпаведнасці з перадвыбарнай платформай прэзідэнта быў пра-ведзены рэспубліканскі рэферэндум. 14 мая абраных было толькі 18 дэпутатаў, хаця ў галасаванні ўдзельнічалі 64,7% выбаршчыкаў. Дэпутацкі мандат прысвойваўся толькі тым кандыдатам, якія ў аднамандатных акругах набралі звыш 50% галасоў пры болын чым 50-працэнтнай прысутнасці выбаршчыкаў. Паколькі за кожны мандат змагалася некалькі, а ў некаторых акругах нават больш дзесяці кандыдатаў, вылучэн-не пераможца аказалася складанай справай. Затое рэферэндум, на які было вынесена 4 пытанні, завяршыўся вялікай перамогай Прэзідэнта. За адабрэнне пытання аб наданні рускай мове роўнага статусу з беларускай прагаласа-валі 83,3% нрыняўшых удзел у галасаванні, за прапанову аб устанаўленні новых Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь - 75,1%. Дзеянні Прэзідэнта, накіраваныя на эканамічную інтэграцыю з Расійскай Федэрацыяй, адобрылі 83,3%. Згоду з неабходнасцю ўнясення змяненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, якія прадугледжвалі магчымасць датэрміновага спынення паўнамоцтваў Вярхоўнага Савета Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь у выпадках сістэматычнага або грубага парушэння Канстытуцыі, прагаласавала 77,7% гра-мадзян, прыняўшых удзел у галасаванні. Прэзідэнт атрымаў падтрымку большасці беларускага насельніцтва на далейшае правядзенне пачатай унутранай і знешняй палітыкі.

28 мая адбыўся другі тур выбараў у Вярхоўны Савет. Пасля двух тураў галасавання было абрана 119 дэпутатаў, галоўным чынам, у сельскіх акругах. У адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэс-публікі Беларусь парламент, які налічваў 260 дэпутатаў, мог пачаць работу пры ўкамплектаванні 2/3 дэпутацкіх месцаў.

У чэрвені 1995 г. Прэзідэнт падпісаў...

Другие файлы:

Утварэнне і палітычнае развіццё суверэннай Рэспублікі Беларусь
Заканадаўча-прававое афармленне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і ўвядзенне прэзідэнцкай формы...

Абвяшчэнне дзяржаўнага суверэнітэту РБ
27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР мінімальнай большасцю галасоў абвясціў Дэклакрацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР у складзе савецкай федэрацыі....

Утварэнне Беларуская ССР
Вострая барацьба паміж нацыянальнымі партыямі і бальшавікамі у 1917 г. да стварэння адпаведнага дзяржаўнага ладу у Беларусі: абвяшчэнне БНР, Літоўска-...

Дзяржава і права Беларускай ССР на пачатку кардынальных рэформаў у СССР. Абвяшчэнне незалежнасці рэспублікі (другая палова 80-х – пачатак 90-х гг.)
Дзейнасць вышэйшых органаў улады СССР і БССР ў 1985-1990 гг. Пачатак рэфармавання і дэмакратызацыі грамадскіх адносін у СССР. Змены ў заканадаўстве. А...

Эканамічнае станаўленне Рэспублікі Беларусь у перыяд пераходу да новых эканамічных адносін і ўмацаванне сваёй дзяржаўнасці (другая палова 80-х—90-х гг.)
Адзнака эканамічнага становішча Рэспублікі Беларусь ў 80-я—90-я гг. Прычыны нарастання перадкрызісных з’яў у грамадстве. Фактары перабудовы гаспадарча...