Студенческий сайт КФУ - ex ТНУ » Учебный раздел » Учебные файлы »История

Культура Беларусі ў XVII-XVIIIстст

Тип: реферат
Категория: История
Скачать
Купить
Тэма7. Культура Беларусі ў XVII-XVIIIстст.Пытанне 1.Грамадска-палітычная думка ў XVII-XVIII стст. Інтэлектуальнае жыццё ў другой палове XVII - пачатку XVIIIстст. Характарызавалася адыходам назад. Забываліся здабыткі часоў эпохі Адраджэння і Рэфармацыі, зноў набылі папулярнасць ідэі часоў сярэднявечча. Гэта, а таксама схаластыка, фанатызм, нецярпімасць сталі вызначальнымі прынцыпамі перыяду контррэфармацыі. Умовы развіцця культуры Беларусі ў XVII - XVIIIстст. вызначылі рысу - полінгвістычны характар. З-за неспрыяльнай сітуацыі беларускамоўнай была пераважна народная культура – культура сялянства, гарадскіх нізоў, часткі шляхты і святарства. Многія ўраджэнцы Беларусі пісалі на лацінскай, польскай, часта на нямецкай і французскай мове, але іх творы, пазіцыя аўтара заставаліся духоўна блізкімі да мясцовых вытокаў. Асаблівасць развіцця грамадска-палітычнай думкі Беларусі ў перыяд схаластыкі заключалася ў тым, што новыя філасофскія і навуковыя ідэі ўзнікалі галоўным чынам у нетрах самой схаластыкі, а не па-за яе межамі, як гэта было ў заходнееўрапейскіх краінах. Найбольш вядомымі схаластамі таго часу былі В.Тылкоўскі, А.Кміціц, А.Кярсніцкі і інш. Аднак панаванне схаластыкі не было непадзельным. Шырокую вядомасць атрымалі атэістычныя погляды Казіміра Лышчынскага (1634 - 1689). Пакінуўшы ордэн езуітаў, ён напісаў трактат "Аб неіснаванні Бога", у якім сцвярджаў, што Бог не існуе, а з'яўляецца толькі хімерай, народжанай фантазіяй людзей.Развіццё навуковых уяўленняў у Беларусі таго часу было абмежавана рамкамі навучальных школьных дысцыплін. Магчымасці для развіцця новага эксперыментальнага прыродазнаўства былі вельмі абмежаваныя. Навука развівалася дзякуючы працы і падзвіжніцтву геніяльных вучоных-адзіночак. Сярод іх - Казімір Семяновіч, які выдаў у 1650 г. у Амстэрдаме кнігу "Вялікае мастацтва артылерыі", што пазней шмат разоў перавыдавалася. Ён першым у сусветнай навуцы стварыў праект шматступеньчатай ракеты. У другой палове XVIII ст. адбываецца працэс паступовага вызвалення філасофіі і прыродазнаўства ад сярэдневяковай тэалогіі і схаластыкі. Пра гэта сведчыць творчасць вядомых мысліцеляў Казіміра Нарбута(1738 - 1807), Бенядзікта Дабшэвіча(1722 - ?), Анёла Доўгірда(1776 - 1835). Вытокі эксперыментальнага прыродазнаўства на Беларусі звязаны з дзейнасцю выдатных вучоных Ж.Жылібера і Г.Форстэра.Шэраг трактатаў на беларускай, польскай і лацінскай мовах па філасофіі, эканоміцы, эстэтыцы належыць вядомаму асветніку і мецэнату, апошняму канцлеру Вялікага Княства Літоўскага Іаахіму Храптовічу(1728 - 1812). Шырокую вядомасць мела яго бібліятэка ў Шчорсах. Імя беларускага асветніка добра ведалі ў еўрапейскіх краінах. Адзін з дзеячаў Вялікай французскай буржуазнай рэвалюцыі А.Мірабо пісаў пра І.Храптовіча: "Я не ведаў лепшага эканаміста ў галіне практыкі як па сумленню свайго розуму, так і па дабраце сэрца". Прызнаным спецыялістам у галіне батанікі і заалогіі быў Станіслаў Юндзіл (1761 - 1847). Ён стаў адным з першых даследчыкаў расліннасці Беларусі, напісаў кнігу "Апісанне раслін у правінцыі Вялікага княства Літоўскага" (1791). На тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII ст. папулярнымі былі ідэі фізіякратаў, якія адстойвалі тэзіс аб натуральнай роўнасці людзей і крытыкавалі прыгоннае права. Іх прыхільнікамі былі І.Храптовіч, І.Страйноўскі, М.Карповіч і інш. Шырокую вядомасць меў філосаф і царкоўны дзеяч Георгій Каніскі (1717 - 1795), які высока цаніў прыродазнаўчыя навукі і іх ролю ў пазнанні прыроды. Папярэднікам матэматычнай логікі, адным з першых інтэрпрэтатараў філасофскай сістэмы І.Канта быў С.Майман (1753 - 1800). Яго ведалі і высока цанілі І.В.Тётэ і Ф.Шылер. Знаёмства з многімі французскімі асветнікамі меў Антоній Тызенгаўз (1738 - 1785). Гродзенскі мецэнат прапанаваў нават Ж.-Ж.Русо пераехаць у Беларусь, абяцаў пабудаваць яму ў Белавежскай пушчы ідылічную хатку.Пытанне 2. Развіццё адукацыі. Школьная справа да сярэдзіны XVIII ст. была аддадзена ў рукі царкоўных устаноў. Пачатковыя школы існавалі пры цэрквах і касцёлах. Туды ішлі спасцігаць навуку пераважна шляхецкія дзеці. Тэарэтычна школьную адукацыю маглі атрымліваць прадстаўнікі ўсех саслоўяў. Але для сялянства першаснай была іншая навука – навука працы. Шляхта лічыла адукацыю шкоднай для прасталюдзінаў, аб гэтым сведчыць наказ, што дала гародзенская шляхта сваім паслам на Варшаўскі сойм 1733г. У школах вучыліся толькі хлопчыкі, а дзяўчаты атрымлівалі хатнюю адукацыю. У першай палове ХVІІст. адчыняюцца так званыя брацкія школы, спачатку ў Вільні(1584), а потым і ў другіх гарадах Беларусі(Брэст, Магілёў, Мінск, Пінск і інш.). Навучэнцам прапаноўваліся курсы граматыкі, рыторыкі, арыфметыкі, геаметрыі, астраноміі, а таксама музыкі. Выкладанне мела багаслоўскі ухіл. Толькі за непаслухмянасць і нядбальства каралі не па-божаску. Школьныя кары былі наступнымі: не дазвалялі есці абед, за памылкі пры чытанні або дэкламаванні таго, што зададзена было на памяць – білі ў руку пляцэнтай, гэта значыць круглая, тоўстая, у некалькі разоў складзеная, у далонь шырокая і на доўгую драўляную ручку насаджнаная скура, а калі зусім не вывучыў урок, то білі бярозавымі розгамі. Адметную ролю ў пашырэнні якасці выкладання ў брацкіх школах адыгралі выданні «Азбукі»(у 1574 годзе ў Львове – Іванам Фёдаравым, у 1596г. у Вільні – Лаўрэнціем Зізаніем) і «Граматыкі» Мялеція Сматрыцкага(1621). З 1590 па 1654г. беларускія друкарні выдалі 16 буквароў. З сярэдзіны XVIIIст. Па меры рэфармавання грамадства Рэчы Паспалітай пачаліся змены і ў школьнай адукацыі. Гэтаму садзейнічала рэформа школ, якая праводзілася пад кіраўніцтвам С.Канарскага. Былая адукацыя – багаслоўская і аўтарытарная – не адпавядала патрэбам часу. У 1773г. ствараецца Адукацыйная камісія, якая праводзіць велізарную работу па распаўсюджванню асветы і пісьменнасці. Гэта было першае ў Еўропе міністэрства адукацыі. За 20 гадоў дзейнасці камісіі ў Беларусі было адкрыта 20 школ (Гародня, Ваўкавыск, Паставы, Вішнева, Наваградак, Пінск, Халопенічы, Беразвечы, Мазыр, Берасце, Бабруйск, Жыровічы і інш.). Яны з’яўляліся сярэдняй ступенню навучання. Паспяховае заканчэнне гэтых школ давала магчымасць паступлення ў вышэйшую навучальную ўстанову. На тэрыторыі Рэчы Паспалітай іх было дзве – Кракаўскі і Віленскі універсітэты. Віленская езуіцкая акадэмія з 1773г. стала Галоўнай школай Вялікага княства Літоўскага, а з 1796г. – Галоўнай віленскай школай. У пачатку 80-х гадоў XVIII ст. на той частцы Беларусі, якая заставалася ў Рэчы Паспалітай, дбаннем Адукацыйнай камісіі працавала 200 пачатковых школ, у якіх зймаліся 2500 чалавек. Для таго часу гэта быў высокі паказчык, тым больш што 30% навучэнцаў былі сялянскія дзеці. Рэформа адукацыі 70-90-х гадоў ХVIIIст. Зрабіла яе больш даступнай, свецкай. Замест латыні ў школы ўвайшла польская мова. Ад рэлігійных навук прыярытэт пераходзіў да прыродазнаўчых і грамадскіх. Навучэнне нацэльвала на развіццё разумовых здольнасцей дзяцей. Значную ролю ў распаўсюджванні навуковых ведаў адыграла Гродзенская медыцынская школа, заснаваная Антоніем Тызенгаўзам. Узначальваў яе ў 1775 годзе французскі ўрач і натураліст Ж.Э.Жылібер. Ён стварыў пры школе прыродазнаўчы кабінет, аптэку, анатамічны тэатр і батанічны сад, выдаў два тамы фундаментальнай працы «Літоўская флора»(1781). Ва ўсходняй Беларусі, далучанай у 1772г. да расійскай імперыі, паводле статута 1786г. у губернскіх...
Другие файлы:

Культура Беларусі ў ІХ – першай палове XVII стагоддзяў
Традыцыйная культура і культура пануючага класа Беларусі X-XIII ст. Розвиток вусноъ народнаї творчасці, пісьменнасці, літаратури, дэкаратыўна-прыкладн...

Культура Беларусі ў другой палове XVII-XVIII ст.
Сярэдзіна XVII ст. як пачаток разбуральнага веку ў гісторыі Беларусі. Гістарычныя ўмовы развіцця культуры. Барока на беларускiх землях. Развіццё асвет...

Культура Беларусі у другой палове XVI ст.
Перыяды у гісторыі культуры Беларусі сярэдзіны XVI-XVIII ст. Асвета і кнігадрукаванне Беларусі у XVI ст. Адметная роль беларускі друкар магіляўчанін С...

Развіццё культуры Беларусі ў другой палове XVII-XVIII стагоддзяў
Ўплыў на культурныя тэндэнцыі на Беларусі 1569-1795 гг. рэлігійных працэсаў (рэфармацыя і контррэфармацыя, царкоўная ўнія). Перадумовы для станаўлення...

Эканамічнае развіццё Беларусі ў XVII-XVIII ст.
Беларуская вёска ў сярэдзіне XVII-XVIII ст. Катэгорыі сялян і іх становішча. Заняпад гарадскога жыцця ў час ваеннага ліхалецця, яго паступовае ажыўлен...