Студенческий сайт КФУ - ex ТНУ » Учебный раздел » Учебные файлы »История

Замкі і крэпасці Беларусі XIV-XV ст

Тип: курсовая работа
Категория: История
Скачать
Купить
Міністэрства адукацыі Рэспублікі БеларусьБеларускі дзяржаўны універсітэтГістарычны факультэтКафедра гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоўКурсавая работаЗамкі і крэпасці Беларусі XIV-XV ст.”студэнткі 1 курса 1групызавочнага аддзяленняІрына Юр'еўнаНавуковы кіраўнік: дацэнт,кандыдат гістарычных навукШапавал Георгій ФёдаравічМінск, 2010Зместзамак вежа крэпасць беларускі спадчынаУводзіныГлава 1. Вежы - данджоны на Беларусі1.1 Камянецкая вежа1.2 Вежы аналагічныя КамянецкайГлава 2. Вялікакняжацкія замкі і ўмацаваныя гарады XIV-XV стст.2.1 Лідскі замак2.2 Замак- кастэль у Крэве2.3 Навагрудскі замакГлава 3. Умацаванае культавае дойлідства (Сынкавіцкая царква-крэпасць і Полацкая Сафія)ЗаключэннеСпіс літаратурыДадаткіУводзіныЗамкі, вежы і цэрквы-крэпасці - адна з найбольш цікавых старонак гісторыі беларускай культуры, каштоўны дыямент нашай нацыянальнай спадчыны. Яго развіццё адбывалася даволі працяглы перыяд - усяго некалькі стагоддзяў. Таму сучаснікі маюць выдатную магчымасць на прыкладзе гісторыі замкавага будаўніцтва прасачыць тыя змены, якія адбываліся ў эканамічным, палітычным, культурным і паўседзённым жыцці нашых продкаў. Творы мастацтва і, ў прыватнасці, архітэктуры, уяўляюць вялізарную каштоўнасць не толькі таму, што фіксуюць гісторыю народа, але і таму, што ўвасабляюць у сябе яго творчы патэнцыял, асаблівасці светаўспрымання, талент і вытанчанае пачуццё прыгожага.Вытокі беларускага ваеннага дойлідства, як і архітэктура ўвогуле, губляюцца ў глыбі стагоддзяў. Яго карані заглыбіліся ажно ў перыяд разлажэння першабытна-грамацкага ладу, калі на землях сённяшняй Беларусі на паселішчах эпохі ранняга жалезнага веку з’явіліся першыя абарончыя збудаванні.Крыжацкія набегі на беларускія землі асабліва ўчасціліся ў канцы ХІІІ - пачатку ХІV ст. Старыя драўляныя ўмацаванні з мураванымі вежамі-стаўпамі ўжо не маглі стрымаць узброенага да зубоў ворага. Таму ў першай палове XIV ст. узнікае абарончая сістэма з магутных замкаў у Лідзе, Наваградку, Крэве, Медніках, Вільні і Троках. Гэта былі як старыя драўляныя, з цягам часу адбудаваныя з каменю і цэглы замкі-дзядзінцы, так і новы тып замкаў - кастэлі, запазычаны на Захадзе.Слова "кастэль" мае старадаўнюю лацінскую аснову (castellum - замак) і спачатку азначала ўмацаваны валам і ровам лагер рымскага легіёна. У ХІІІ - ХІV стст. кастэлем у Заходняй Еўропе назвалі невялікі мураваны замак, які звычайна меў адну ці дзве вежы і будаваўся ў нізіннай мясцовасці на штучным насыпе.Мясцовыя дойліды, узяўшы за ўзор рыцарскі кастэль, прыстасавалі гэты тып абарончага збудавання да сваіх умоў. Яны значна павялічылі плошчу замкавага двара, дзе маглі ў час небяспекі знайсці прытулак не толькі войска, але і мірнае насельніцтва, са сваім скарбам.Замкам звычайна называюць ваенна-фартыфікацыйны комплекс, які складалаўся з некалькіх замкнёных абарончых збудаванняў. Замак – гэта таксама ўмацаванае жыллё феадала, назва некаторых палацаў ці вялікіх панскіх дамоў. У краінах Еўропы іх будаўніцтва звычайна звязваюць з эпохай сярэднявечнага феадалізму, калі замкі служылі надзейным умацаваннем ад частай пагрозы з боку шматлікіх ворагаў. У гады цяжкіх выпрабаванняў, калі пад пагрозай было само існаванне народа, замкі станавіліся для людзей домам, школай мужнасці і адзінства.Даследчыкі адносяць пачатак іх будаўніцтва да XII ст., калі на Беларусі імкліва развіваліся феадальныя адносіны і раслі гарады. У той жа час, беларускія княствы часта станавіліся арэнай для міжусобных войнаў і знешніх нападаў. Перыяд найбольш актыўнага развіцця замкавага дойлідства прыпадае на XIV - XVIII стст. Яго можна назваць класічным. Але бальшую цікавасць уяўляе будаўніцтва XIV-XV стст. самы складаны перыяд. Менавіта таму ён і абраны для навуковага даследавання.У ХІІІ ст. з’яўляюцца каменныя вежы тыпу данджон дзеля абарончых цэляў. Вялікая частка сродкаў і людскіх рэсурсаў накіроўвалася набудаўніцтва гарадскіх умацаванняў. Вядома, што і крыжакі і татары выкарыстоўвалі актыўныны штурм з дапамогай камнемётаў, таранаў (парокаў), штурмавых башняў. Самай цяжка даступнай, для асаднай тэхнікі, была каменная вежа. Высока ўздымаючыся над горадам, яна дазваляла весці трапную стральбу па асадным машынам. На Беларусі ў каменных вежах былі памяшканні для сховы і жытла жыхароў і абаронцаў. Канструктыўна яны не адрозніваюцца ад башняў донджон у цэнтральнай Еўропе і Скандынавіі....
Другие файлы:

Эпоха Адраджэння на тэрыторыі Беларусі
Спецыфічныя рысы эпохі Адраджэння на тэрыторыі Беларусі. Узнікненне кнігадрукавання. Францішак Скарына - першадрукар, прадстаўнік рэнесансавай культур...

Культура Беларусі у другой палове XVI ст.
Перыяды у гісторыі культуры Беларусі сярэдзіны XVI-XVIII ст. Асвета і кнігадрукаванне Беларусі у XVI ст. Адметная роль беларускі друкар магіляўчанін С...

Канфесіянальная сітуацыя на Беларусі ў ХІХ стагоддзі
Канфесіянальная гісторыя Беларусі складаная і шматгранная. Пранікнення каталіцтва на тэрыторыю Беларусі. Праваслаўная царква. Каталіцкі касцёл. Іслам,...

Роля беларускага народа ў перамозе над фашызмам
Героі Вялікай Айчыннай вайны. Патрызаны, падпольшчыкі і працоўны люд Беларусі. Уклад культурных дзеячаў Беларусі ў перамогу. Еўрапейскі рух супраціўле...

Раннефеадальнае грамадства на Беларусі
Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх земляў у X–XIII столетіях. Першая дзяржава, што ўтварылася на тэрыторыі сучаснай Беларусі – гэта Полацкае кн...