Студенческий сайт КФУ - ex ТНУ » Учебный раздел » Учебные файлы »История

Мікалай Радзівіл Чорны (1515-1565гг.) – "бацька" Рэфармацыі ў ВКЛ

Тип: реферат
Категория: История
Скачать
Купить
МИНИСТЕРСТВО ОБРАЗОВАНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬУО «БЕЛОРУССКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙЭКОНОМИЧЕСКИЙ УНИВЕРСИТЕТ»Кафедра экономической историиРЕФЕРАТпо дисциплине: История Беларусина тему: Мікалай Радзівіл Чорны (1515-1565гг.) – “бацька” Рэфармацыі ў ВКЛМинск 2010ЗместУводзіныЗорны час Мікалая Радзівіла Вялікія пэрспэктывы і вялікія занядбанніЗаключэннеСпіс выкарыстованных крыніцУводзіныВялікае Княства Літоўскае (так звалася наша краіна ў XVI стагоддзі), як і шматлікія іншыя еўрапейскія краіны, актыўна ўключылася ў рух абнаўлення. Евангельскае вучэнне імкліва распаўсюджвалася па краіне. Спрыялі гэтаму і Бібліі, надрукаваныя Скарынай, і тое, што шматлікія беларусы вучыліся ва ўніверсітэтах Прагі, Виттенберга, Кенігсберга, Лейпцыга, і тое, што вось ужо больш 100 гадоў у Беларусі прапаведвалі Евангелле папярэднікі Рэфармацыі - гусіты. У 1553 году князь Мікалай Радзівіл Чорны, канцлер Вялікага Княства Літоўскага, ваявода віленскі, адзін з самых уплывовых магнатаў краіны, публічна абвясціў, што ён вызнае евангельскую веру. У тым жа годзе ён заснаваў у Вільні і Брэсце кальвінісцкіе цэрквы, або, як іх тады звалі, зборы, дзе людзі збіраліся слухаць пропаведзь Словы Божага. Адначасова ў Брэсце князь Радзівіл выдаў за свае грошы катэхізіс евангельскай веры.Мікалай Радзівіл Чорны не быў самотны ў сваім імкненні да ісціны. У плыні некалькіх гадоў евангельскімі хрысціянамі сталі Валовічы, Глебавічы, Сапегі, Агінскія, Хадкевічы, Вішнявецкія, іншыя вядомыя ў краіне прозвішча. Іх вера не была прастой фармальнасцю. Аб ахвярнасці і вялізнай пасвячэннасці беларускіх евангельскіх хрысціянаў сведчаць іх справы. Яны будавалі зборы, запрашалі пастараў і прапаведнікаў, адчынялі школы, засноўвалі друкарні. Дзякуючы іх высілкам перакладаліся кнігі Святога Пісання, друкаваліся кнігі, падручнікі для школ, катэхізісы для цэркваў. Вялікае Княства на вачах станавілася евангельскай краінай. Даследчык Рэфармацыі ў Беларусі Ў.Плисс пісаў: "Варта прызнаць бясспрэчным той факт, што ў пачатку 60-ых гадоў XVI стагоддзя кальвінійскае спавяданне займала пануючае становішча і пачынала трывала абгрунтоўвацца тут". У 1569 году ў сенаце Вялікага Княства толькі два чалавека не былі евангельскімі хрысціянамі. У Наваградскім ваяводстве (паўднёвая частка Гарадзенскай і паўночная частка Брэсцкай абласцей) з 600 сем'яў праваслаўнай шляхты больш 580 прынялі евангельскую веру.Зорны час Мікалая РадзівілаВясна 1554 году была нялёгкай для луцкага біскупа Валерыяна Пратасевіча. У Берасьці Літоўскім, важным горадзе луцкага біскупства, ўжо больш за год нейкі Сымон Зак, выхаванец Кракаўскага ўнівэрсытэту, прапаведуе навуку швайцарскага герэтыка Жана Кальвіна. І мала таго, што прапаведуе. Найгоршае, што яго слухаюць. Ня толькі берасьцейцы, але нават шляхта з ваколіцаў кожную нядзелю зьбіраюцца на замку, дзе спыніўся гэты вераадступнік, каб паслухаць, як яны кажуць, Слова Божае. Усё шукаюць нечага новага, не падабаецца ім вера продкаў. Трэба тэрмінова прымаць меры, а то гэтая зараза распаўзецца па ўсёй Літве, як лютарава герэзія апанавала Нямеччыну. Біскуп паклікаў пісара і загадаў пісаць позву на біскупскі суд у Янаў Палескі для герэтыкоў, якія перакручваюць праўдзівую навуку хрысціянскую: Сымона Зака, Гераніма Пякарскага і Альбінуса, у вялікай хрысціянскай міласэрнасьці даючы ім шанец вырачыся сваіх памылак і вярнуцца ва ўлоньне каталіцкае царквы. У позве загадаў таксама адзначыць, што падсудныя могуць прыехаць на паседжаньне суду толькі ў таварыстве чатырох асобаў, сяброў ці сваякоў. 22 красавіка біскуп Пратасевіч сеў у сваю карэту і паехаў у Янаў. Ужо пад'яжджаючы да мястэчка, заўважыў ён на гасьцінцы вялікі конны аддзел. Гэта Зак і Пякарскі ехалі на біскупскі суд. Праўда, зь імі было не чацьвёра, але трыста чалавек берасьцейскай шляхты, усе на конях, у панцырах, зь дзідамі і шаблямі. Толькі гэтыя вершнікі адрозьніваліся ад тых шляхецкіх загонаў, якія не аднойчы сустракаў луцкі біскуп у сваім жыцьці. Не было чуваць п'яных крыкаў, лаянкі, ніхто ня біў сябе ў грудзі, нешта даводзячы іншым. Коні ішлі няспешна, а кожны вершнік трымаў у руцэ разгорнутую Біблію, і ў рытм конскай хады ў неба ўзносіліся словы псалмаў, чытаных гэтым незвычайным войскам. Што мусіў рабіць у такой сытуацыі кіраўнік луцкага біскупства? Стаць тварам у твар з трыма сотнямі ўзброенных, дасведчаных у бітвах ваяроў? Што ён ім скажа? Біскуп Пратасевіч вырашыў не рызыкаваць, загадаў павярнуць карэту і завочна прысудзіў Зака і яго таварышаў на выгнаньне і канфіскацыю маёмасьці. Чаму біскуп, голас якога яшчэ нядаўна шмат значыў для шляхты, які меў шматлікія каралеўскія прывілеі, нічога ня мог зрабіць з нейкім прапаведнікам? Што адбылося ў Вялікім Княстве, што ідэі Рэфармацыі здабылі так шмат прыхільнікаў? Адказ на гэтае пытанне звязаны з дзейнасцю адной з найвыбітнейшых постацяў беларускай Рэфармацыі - князя Мікалая Радзівіла Чорнага, чалавека, які шырока адчыніў дзьверы абнаўленню хрысціянства ў Беларусі, на працягу некалькіх гадоў зрабіўшы Вялікае Княства краінай Рэфармацыі. Мікалай Радзівіл Чорны нарадзіўся ў Нясвіжы 4 студзеня 1515 году. Рана застаўшыся бяз бацькі, ён разам з малодшым братам Янам і сястрой Ганнай быў узяты на выхаванне на каралеўскі двор у Кракаў. У Кракаве малады магнат вучыўся ва ўнівэрсытэце, а таксама набываў веды, неабходныя для дзяржаўнага дзеяча, назіраючы палітычнае жыццё польскай сталіцы. Мянушку «Чорны» Мікалай атрымаў крыху пазней з-за колеру сваёй барады, чым адрозніваўся ад свайго стрыечнага брата, вялікага гетмана літоўскага Мікалая Радзівіла Рудога. Славуты ў Вялікім Княстве магнацкі род Радзівілаў заўсёды славіўся сваім патрыятызмам. Ня быў выключэннем і Мікалай Чорны. У гэты час палітычнае жыццё Вялікага Княства Літоўскага перажыва...
Другие файлы:

Мікалай Радзівіл Чорны – "бацька" Рэфармацыі ў Вялікае Княства Літоўскае
Выхаванне ў каралеўскім двары у Кракаў. Падарожжа з пасольствам да імпэратара Фэрдынанда. Падтрымка кожнай ініцыятывы рэформы царквы ў Вялікім Княстве...

Кузьма Чорны. Жыццё i творчасць
Кузьма Чорны (Мікалай Карлавіч Раманоўскі) нарадзіўся 24 чэрвеня 1900 г. у вёсцы Боркі на Случчыне ў сям'і парабка. У 1907 г. бацькі будучага пісьменн...

Веселые стихи для запоминания английских слов.
СПб.: 2006. - 32 с. Книга позволяет в увлекательной форме освоить английский алфавит и изучить слова по теме "Времена года", "...

Учебные таблицы по русскому языку. 5-11 классы.
М.: ТЦ Сфера, 2008. - 208 с. Настоящее пособие представляет собой обобщенное изложение в таблицах теоретического материала по основны...

Литература. 7 класс. ("Путь к станции "Я") В 2 кн. Кн. 1.
3-е изд., испр. - М.: 2008. - 288 с. Учебник-хрестоматия является продолжением непрерывного авторского курса "Чтение и литература"...