Студенческий сайт КФУ - ex ТНУ » Учебный раздел » Учебные файлы »История

Эканоміка Беларусі ХІХ стагоддзя

Тип: реферат
Категория: История
Скачать
Купить
Эканоміка Беларусі ХІХ стагоддзяЗмест1. Падрыхтоўка да адмены прыгоннага права. Механізм рэформы і яе правядзенне на Беларусі2. Буржуазныя рэформы 60 70-х гг. XIX ст. и Грашовая рэформа 1862 – 1863 гг.3. Рэформы дзяржаўнага кіравання, праведзеныя ў 60 70-я гг.Спіс выкарыстаных крыніц1. Падрыхтоўка да адмены прыгоннага права. Механізм рэформы і яе правядзенне на БеларусіСтан у сельскай гаспадарцы ў сярэдзіне стагоддзя:1. Крызіс панскай гаспадаркі, вырасла запазычанасць памешчыкаў.2. Адсутнасць станоўчых вынікаў палітыкі царскага ўраду па сялянскім пытанні ў 30 — 50-я гг. Толькі ў 1858—1860 гг. у Беларусі адбылося звыш 40 выступленняў сялян.3. Агульны крызіс гаспадаркі краіны. Татальнае адставанне ад Еўропы выявілася пад час Крымскай вайны (1853 — 1856).Першы этап – стварэнне "Сакрэтнага камітэта па сялянскай справе". Ён быў створаны ў студзені . – гэта стала пачаткам рэформы. Ен збіраў пажаданні памешчыкаў аб умовах правядзення рэформы. Асабліва цікавілі ўрад прапановы беларускіх памешчыкаў па некалькіх прычынах:– Гаспадаркі заходняга краю былі ўцягнуты ў таварна-грашовыя адносіны праз усходнееўрапейскі рынак, былі больш падрыхтаваныя да рэформы.– Памешчыкі Беларусі і Літвы прапанавалі раей вызваліць сялян, але без зямлі.– У беларускіх і літоўскіх губернях шырыўся сялянскі рух, і ен мог аб’яднацца з нацыянальна-вызваленчым рухам.У кастрычніку . памешчыкі Віленскай, Гродзенскай і Ковенскай губерняў пацвердзілі магчымасць даць асабістую волю сялянам, але без зямлі.Другі этап. 20 лістапада . віленскаму генерал-губернатару Назімаву быў накіраваны рэскрыпт ад імператара Аляксандра II – першы ўрадавы дакумент аб сялянскай рэформе. Ім дазвалялася стварыць у Віленскай, Гродзенскай і Ковенскай губернях камітэты і агульную камісію ў Вільна – каб выпрацаваць прект палажэння аб адмене прыгоннага права. Згодна з рэскрыптам памешчыкам прапанавалі даць сялянам невялікія ўчасткі зямлі – іх сядзібы (за выкуп). Урад разумеў небяспечнасць вызвалення сялян зусім без зямлі.Трэці этап – афіцыйнае прызнанне пачатку рэфармавання. 8 студзеня . з "Сакрэтнага камітэта" быў створаны Галоўны камітэт па ўпарадкаванні сельскага насельніцтва. Ен збіраў прапановы ад усіх губернскіх камітэтаў. Памешчыкі адзінадушна прапаноўвалі вызваліць сялян без зямлі. Толькі Віцебскі і Магілёўскі камітэты былі не супраць надзялення сялян зямлей за выкуп (ў азначаных губернях глеба нізкай якасці, большасць памешчыкаў атрымлівала даходы ў выглядзе аброку).Урадавая канцэпцыя ў гэты час набывае наступны выгляд:– сяляне – уладальнікі сваіх надзелаў;– вотчынная ўлада памешчыка ліквідуецца.На аснове гэтай канцэпцыі 4 снежня . была прынята новая ўрадавая праграма.Чацверты этап. 8 сакавіка . утвораны новыя ўстановы — Рэдакцыйныя камісіі. Яны падпарадкоўваліся непасрэдна імператару і складаліся з ліберальных дзеячаў. Яны распрацавалі самабытны расійскі варыянт новага аграрнага ладу, які заключаўся ў суіснаванні двух тыпаў гаспадарак — буйной памешчыцкай і дробнай сялянскай. У Рэдакцыйных камісіях былі рапрацаваныя асноўныя дакументы рэформы.19 лютага . Аляксандр II падпісаў адобраныя Дзяржаўным Саветам дакументы аб рэформе:1) "Агульнае палажэнне" – змяшчала агульныя для імперыі прынцыпы правядзення рэформы.2) "Мясцовых палажэнняў". На Беларусі дзейнічала два – "Мясцовае палажэнне для вялікарускіх, новарасійскіх і беларускіх губерняў" і "Мясцовае палажэнне для Мінскай, Гродзенскай, Віленскай і чатырох паветах Віцебскай губерні".3) Дадатковыя правілы – што адносіліся да асобных груп прыгоннага насельніцтва.4) Маніфест аб адмене прыгоннага права аб’яўляў аб правядзенні рэформы ў дзяржаве.Прынцыпы, што змяшчаліся ў "Агульным палажэнні" былі наступныя:– памешчыкі – уласнікі ўсёй зямлі, якая належала ім да рэформы;– частка зямлі адводзілася сялянам у пастаяннае карыстанне без права маёмасці;– 9 год – часоваабавязанае становішча сялян – адпрацоўка паншчыны ці аброку ў поўным дарэформеным памеры, забарона пакідаць зямлю;– адмянялася асабістая залежнасць сялян да памешчыкаў;– уводзіліся ўстаўныя граматы, якія вызначалі пазямельнае ўпарадкаванне і павіннасці сялян на карысць памешчыка;– сяляне атрымлівалі некаторыя грамадзянскія правы – яны маглі займацца промысламі, гандляваць, набываць рухомую і нерухомую ўласнасць, паступаць у навучальныя ўстановы і на службу, несці асабістую адказнасць перад судом."Мясцовае палажэнне для вялікарускіх, новарасійскіх і беларускіх губерняў" дзейнічала ў Магілёўскай і васьмі паветах Віцебскай губерні (асаблівасць – панаванне абшчыннага землекарыстання).Памер сялянскага надзелу – "вышэйшы" ад 4 да 5,5 дзесяціны, "ніжэйшы" ад 1 дзесяціны 800 кв. сажняў да 1 дзесяціны 200 кв. сажняў. У сялян з большым надзелам праводзілі адрэзкі. Так у Магілёўскай і Віцебскай губернях сяляне страцілі ад 25 да 40 % зямлі.Павіннасці. За "вышэйшы" – паншчына ў 40 мужчынскіх і 30 жаночых дзён ці аброк 8 руб. у год і іншыя павіннасці. Захоўвалася абшчына, уводзілася кругавая парука – багацейшыя абшчыннікі выконвалі павіннасці за бедных абшчыннікаў."Мясцовае палажэнне для Мінскай, Гродзенскай, Віленскай і чатырох паветаў Віцебскай губерні" мела наступныя асаблівасці:Не вызначаліся нормы сялянскіх надзелаў, захоўваліся прысядзібныя і палявыя надзелы, якімі яны карысталіся да . Адрэзкі дапускаліся: калі памер сялянскага надзелу перавышаў устаноўлены інвентаром; калі ў памешчыка заставалася менш 1/3 часткі зручных зямель. Сялянскі надзел нельга было зменшыць больш як на 1/6.Панскія лясы застаюцца выключна ў распараджэнні памешчыка.Заставалася сервітутнае права.Павіннасці. Аброку не вышэй 3 рублёў з дзесяціны, паншчына — не больш 23 дзён у год з десяціны. Праз год сяляне, якія не мелі нядоімак, маглі патрабаваць пераводу з паншчыны на аброк. Дзейнічала асабістая адказнасць селяніна за выкананне павіннасцяў.Выкупная здзелка рабіла селяніна ўласнікам зямлі. Асноўныя этапы і прынцыпы выкупной здзелкі:З пераходам на выкуп часоваабавязаныя адносіны спыняліся, сяля...
Другие файлы:

Эканоміка Беларусі ў перыяд спроб эканамічных пераўтварэнняў (50 – 60-ыя гг.) i ў 70-ыя – першай палове 80-ых гг.
Развіццё гаспадаркі Беларусі ў 50-я г., спробы сацыяльнай пераарыентацыі эканомікі. Прамысловасць Беларусі ў 60 г., гаспадарчая рэформа і яе асноўныя...

Феадальная эканоміка на Беларусі ў ІХ–ХІІ стагоддзях
Асноўныя рысы і перыядызацыя феадальнага спосабу вытворчасці. Гаспадарчае развіццё княстваў, зямель і гарадоў на тэрыторыі Беларусі ў IX — першай пало...

Вывучэння беларускай мовы ў пачатку 20 стагоддзя
Распрацоўка агульных пытанняў беларускага мовазнаўства, вывучэння вусна-гутарковай мовы. Праблемы ўпарадкавання літаратурнай лексікі ў 20-х гг. ХХ ста...

Сацыяльна-эканамічнага становішча Беларусі ў канцы ХIХ стагоддзя
Зацвярджэнне капіталізму як дамінуючай сацыяльна-эканамічнай сістэмы. Развіцці сельскай гаспадаркі та прамысловасць ў XIX ст. Рост мануфактурнай та фа...

Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя у Беларусі
Адміністрацыйнае кіраванне на Беларусі у складзе Расійскай імперыі. Разбор шляхты. Мяжа яўрэйскай аседласці. Канфесійная палітыка. Буржуазныя рэформы...