Студенческий сайт КФУ - ex ТНУ » Учебный раздел » Учебные файлы »История

Заходняя Беларусь у складзе Польшчы

Тип: реферат
Категория: История
Скачать
Купить
Беларускi дзяржаўны унiверсiтэтГістарычны факультэтКафедра гiсторыi Беларусi старажытнага часу i сярэднiх вякоўРэферат па тэма:Заходняя Беларусь у складзе ПольшчыПадрыхтавала:студэнтка 3га курса,Новiк Я.М.Мiнск, 2007Паводле Рыжскага мірнага дагавора, з 18 сакавіка 1921 г. да Польшчы была далучана заходняя частка Беларусі: Гродзенская губерня, Навагрудскі, Пінскі, частка Слуцкага, Мазырскага і Мінскага ўездаў Мінскай губерні, Лідскі, Ашмянскі, Дзісненскі ўезды Віленнскай губерні. Тэрыторыя Заходняй Беларусі складала тады 112 955 км.кв. Яна была падзелена на чатыры ваяводствы: Палескае, Вiленскае, Наваградскае i Беластоцкае. А насельніцтва ў 1931 г. складала 4,6 млн. чалавек. Пры тым беларусы састаулялi 65%, палякi -15, яурэi -11, украiнцы -4, лiтоуцы -2,5, рускiя -2. Таксама неабходна падкрэслiць, што 85% насельніцтва краю жыло ў вёсцы і толькі 15% - у горадзе. У адпаведнасцi з дагаворам урад Польшчы павiнен быу даць беларускаму насельнiцтву усе правы, аднак гэтыя абавязацельствы не выконвалiся. Заходняя Беларусь з'яулялася аграрным прыдаткам прамысловых раёнау Польшчы, рынкам збыту i крынiцай таннай сыравiны i працоунай сiлы. Эканамічная палітыка правячых колаў была скіравана на тое, каб пакінуць “усходнія крэсы” (ускраіны”-так найчасцей польскiя улады называлi Заходнюю Беларусь) у становішчы аграрна – сыравіннага прыдатку больш развітых прамысловых раёнаў карэннай Польшчы. Прамысловасць Заходняй Беларусi пасля вайны вастанаулiвалася вельмi марудна. Большасць прадпрыемствау – невялiкiя фабрыкi i заводы – займалiся пераапрацоукай прадуктау сельскай гаспадаркi i некаторых вiдау мясцовай сыравiны. Беларускiя рабочыя апынулiся у вельмi цяжкiм становiшчы. Працавалi яны па 12-14 гадзiн у суткi, а атрымоувалi у 1,5, а то i у 2 разы менш, чым у цэнтральных раёнах Польшчы. Шырока распаўсюджаная сістэма штрафаў яшчэ больш змяншала заробкі рабочых. У вынiку пастаяннага скарачэння прамысловай вытворчасцi, закрыцця фабрык i заводау у Заходняй Беларусi панiжауся жыццёвы узровень рабочых. Пастаянным спадарожнікам было хранічнае беспрацоўе. Польскiя улады вялi сапраудную эксплуатацыю прыродных багаццяу Заходняй Беларусi. Так, за 1921-1936 гг. плошча лясоў тут зменшылася больш як на 400 тыс.га. Асабліва моцна знішчалася Белавежская пушча. Аграрныя адносіны ў Заходняй Беларусі характарызаваліся панаваннем буйнога памешчыцкага землеўладання, малазямеллем большай часткі сялян. На долю бедных i сярэднiх гаспадарак, якiя складалi каля 94,2% ад агульнай колькасцi, прыходзiлася толькi 38,8% зямлi, астатнiя – 61,2% - знаходзiлiся у руках памешчыкау i кулакоу, якiя складалi 5,6% ад агульнай колькасцi гаспадарак. У пачатку 20-х гадоу польскiя улады правялi зямельную рэформу, якая уключала у сябе:- Парцэляцыю. Гэта продаж дробнымі ўчасткамі(парцэлямі) часткi памешчацкай і дзяржаўнай зямлі з мэтай насаджэння на “крэсах” польскіх вайсковых каланістаў – асаднікаў з ліку былых удзельнікаў польска – савецкай вайны 1919-1920 гг. Яны павінны былі служыць апорай панскай улады і нярэдка выкарыстоўваліся для падаўлення вызваленчага руху.- Камасацыя. Гэта аб’яднанне некалькіх дробных зямельных надзелаў сялян да аднаго цэлага, з адначасовым высяленнем на хутар.- Скасаванне сервітутаў. (Саумесных зямель памешчыкау i сялян). Польскае кiраунiцтва актыуна насаждала на беларускiх землях ваенных каланi
Другие файлы:

Заходняя Беларусь пад акупацыяй Польшчы
Заходняя Беларусь была падзелена польскім урадам на ваяводзтвы: Віленскае, Наваградзкае, Беластоцкае і Палескае, як звычайныя адміністрацыйныя адзінкі...

Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый)
Спадчына старажытнага свету, сяредніх вякоў і Беларусь. Эканамічнае і політичнае становішча Беларуссі ў складзе Рэчы Паспалітай. Нараджэнне індустыаль...

Знешняя палітыка польскай дзяржавы ў 1933-1939 гг.
Роль заходніх дзяржаў у фарміраванні знешняй палітыкі Польшчы, яе адносіны з Англіяй і Францыяй. Збліжэнне Польшчы і Германіі, узнікненне супярэчнасця...

Заходняя Беларусь у складзе польскай дзяржавы ў 1921-1939 гг.
У сакавіку 1921 г. па выніках савецка-польскай вайны было падпісана Рыжскае мірнае пагадненне. Адна з яго ўмоў – далучэнне да Польшчы Заходняй Беларус...

Ашмянскі павет у складзе Расійскай імперыі
Грамадска-палітычнае жыццё Aшмянскага павета ў складзе Расійскай Імперыі. Палітыка расійскага урада на далучаных землях. Вайна 1812 года. Рэвалюцыйны...