Студенческий сайт КФУ - ex ТНУ » Учебный раздел » Учебные файлы »История

Характар і асаблівасці адносін паміж СССР і Польшчай у перыяд з 1921 па 1934 гг.

Тип: курсовая работа
Категория: История
Скачать
Купить
Характар і асаблівасці адносін паміж СССР і Польшчай у перыяд з 1921 па 1934 гг.УВОДЗІНЫУ цяперашні час вывучэнне гісторыі міжнародных адносін і знешняй палітыкі СССР з'яўляецца адной з найбольш актуальных задач гістарычнай навукі. На працягу многіх гадоў гісторыя знешняй палітыкі СССР асвятлялася савецкімі гісторыкамі аднабакова. Ідэалогія, якая дамінавала ў Савецкім Саюзе, арыентавала даследнікаў праблемы знешніх адносін СССР на ўсхваленне савецкай палітыкі і дыпламатыі. Гэтая акалічнасць прывяла да ўзнікнення шматлікіх белых плям у гісторыі савецкай знешняй палітыкі. Адным з іх з'яўляецца комплекс праблем, звязаных з польска-савецкімі адносінамі ў міжваенны перыяд і ўплывам на іх германскага фактару.Актуальнасць вывучэння міжнародных адносін 20-30х гг. ХХ стагоддзя яшчэ больш узрастае ў сувязі з тымі палітычнымі зменамі, якія адбыліся на еўрапейскай арэне ў апошні час. Падзенне камуністычнага рэжыму ў Польшчы прывяло да ўзнікнення ў польскай знешняй палітыцы сітуацыі, шмат у чым падобнай на тую, што існавала пасля заканчэння першай сусветнай вайны. Звязана гэта ў першую чаргу з узнаўленнем для Польшчы шматлікіх знешнепалітычных рэалій міжваеннага перыяду, што дае магчымасць для Польшчы правядзення знешняй палітыкі, падобнай на тую, якая праводзілася ў 20-30х гг. ХХ стагоддзя.Падобныя моманты можна прасачыць і ў знешняй палітыцы Расіі, як разгледжанага перыяду, так і на сучасным этапе. Пасля распаду СССР, Расія згубіла ўсходнееўрапейскіх саюзнікаў, расійскія кіруючыя колы як і ў 20е-30е гг. прыкладаюць велізарныя сілы, каб зацвердзіць за Расіяй статус вялікай дзяржавы.Храналагічныя рамкі даследавання ахапляюць перыяд ад падпісання Рыжскай мірнай дамовы да вынікаў візіту ў Маскву міністра замежных спраў Польшчы Бека.Мэта дадзенай курсавой работы: даследванне складаных і шмат у чым супярэчлівых па характару ўзаемаадносін паміж СССР і Польшчай, а таксама ступені ўплыву на гэтыя адносіны Нямеччыны. У адпаведнасці з пастаўленай мэтай былі вылучаны наступныя задачы:- вызначыць характар і асаблівасці адносін паміж СССР і Польшчай ў перыяд з 1921 па 1934 гг.- вывучыць уплыў Рыжскага міру на знешнепалітычныя адносіны СССР і Польшчы паміж сабой.- вывучыць намаганні Польшчы з мэтаю стварыць блок дзяржаў вакол сябе.- выявіць ступень ўплыву Германскай знешняй палітыкі на савецка-польскія адносіны.- выявіць фактары, якія паўплывалі на падпісанне дамовы аб ненападзе 1932 г.Метадалагічную аснову даследвання склалі прынцыпы дыялектыкі і метады гістарычнага пазнання: аб’ектыўнасць, гістарызм, сістэмнасць. Пры раскрыцці тэмы выкарыстоўваліся такія спецыяльна-гістарычныя метады, як праблемна-храналагічныя, параўнальна-гістарычныя.1. КРЫНІЦЫ І ГІСТАРЫЯГРАФІЯВывучэнне гісторыі польска-савецкіх адносін у савецкай гістарычнай навуцы пачынаецца ўжо ў 20-я гады. Працы гэтага часу ў асноўнай сваёй масе мелі прапагандысцкі характар. Польшча адлюстроўвалася як ваенізаваная дзяржава, выносіўшая агрэсіўныя планы ў адносінах да СССР і якая імкнулася да стварэння сістэмы антысавецкіх ваенных блокаў.Пасля заканчэння Першай Сусветнай вайны вывучэнне гісторыі польска-савецкіх адносін працягнула сваё развіццё. Самымі значнымі працамі прысвечанымі праблеме адносін двух дзяржаў з'явіліся працы П.Н. Альшанскага, якія поўныя абвінавачванняў у бок Польшчы і цалкам ігнаруюць шматлікія факты невыканання савецкім бокам сваіх дамоўленых абавязкаў.Пасля першай сусветнай вайны і аж да другой паловы 80-х гадоў у савецкай гістарыяграфіі ярка выяўлена ўсхваленне знешняй палітыкі СССР і ўся віна за напружанасць у польска-савецкіх адносінах 20-х гадоў ускладаецца на кіруючыя кругі Польшчы. У той жа час у гэтых працах утрымліваецца досыць шырокі фактычны матэрыял, які неабходна даследаваць для характарыстыкі савецкай палітыкі ў адносінах да Польшчы.З другой паловы 80-х гадоў у савецкай гістарычнай навуцы адбываюцца істотныя змены. Яны адгукнуліся і на гістарыяграфіі польска-савецкіх адносін. Даследчыкі адмовіліся ад шматлікіх ідэалагічных штампаў.У Польшчы праблема польска-савецкіх адносін з'яўляецца адной з цэнтральных у гістарычнай навуцы. У міжваенныя гады ў польскай гістарыяграфіі панаваў тэзіс аб антыпольскай накіраванасці савецкай знешняй палітыкі.Усталяванне пасля другой сусветнай вайны ў Польшчы камуністычнага рэжыму аказала велізарны ўплыў на вывучэнне гісторыі польска-савецкіх адносін польскімі гісторыкамі. Крытычная адзнака савецкай знешняй палітыкі стала практычна немагчымай.З сярэдзіны 80-х гадоў у польскай гістарычнай навуцы адбываюцца змены, якія аказалі істотны ўплыў на вывучэнне польска-савецкіх адносін. Цяпер даследнікі абгрунтавана выказвалі меркаванне аб наяўнасці не толькі ў Нямеччыне, але і ў СССР уплывовых палітычных сіл, якія не змірыліся з мяжой, усталяванай Рыжскай дамовай.Вельмі шырокая савецкая, а ў наступным суверэнная беларуская і руская гісторыяграфія, прысвечаная польска-савецкім адносінам у перыяд з 1921-1934 гг.:Найбольш маштабнай працай па гісторыі польска-савецкіх адносін з'яўляецца кніга " Очерки истории советско-польских отношений 1917-1977" [35], якая была выдадзена пад рэдакцыяй Маісеенка Г.У. у 1979 годзе. У кнізе асвячаецца гісторыя польска-савецкіх адносін на працягу 60 гадоў дваццатага стагоддзя.У кнізе беларускага гісторыка Снапкоўскага У.Е. "Гісторыя знешняй палітыкі Беларусі" [37] дастаткова падрабязна асвятляюцца ўмовы Рыжскага міру і яго вынікі. Таксама Рыжскаму міру прысвечаная манаграфія Альшанскага П.Н. “Рижский договор и развитие советско-польских отношений 1921 - 1924 гг” [34].Манаграфія расійскага гісторыка Мельцюхова М.І. " Советско-польские войны. Военно-политическое противостояние 1918-1939 гг" [31] асвячае заключэнне і выкананне Рыжскай дамовы 1921г. Падрабязна паказана савецка-польскае саперніцтва ў перыяд 1930-х гадоў. Аўтар лічыць, што ў савецка-польскіх адносінах і Польшча, і СССР адстойвалі сваю ўласную праўду, якой надуманай яна б не здавалася нам цяпер.Роля Нямеччыны ў адносінах паміж СССР і Польшчай адлюстравана ў кнізе Гарлова С.А "Совершенно секретно: Альянс Москва - Берлин, 1920-1933" [26].Вывучэнню польска-савецкіх адносін у перыяд з 1922г. па 1926 гг. прысвечаны дысертацыя "Политика Рапалло и польско-советские отношения в 1922-1926 годах" [30] і артыкул "Савецка-польскія перамовы аб заключэнні дагавора аб ненападзе ў 1924-1926 гг " [33] які былў апублікаваны ў Весніку Белдзяржуніверсітэта, беларускага гісторыка Мязгі М.М. У сваіх працах ён разглядае польска-савецкія адносіны перыяду Рапала і ўплыў на гэтыя адносіны Нямеччыны.Міждзяржаўныя адносіны Савецкага Саюза і Веймарскай рэспублікі ў рапальскі перыяд, разглядае ў сваёй працы “Рапалльская политика. Советско-германские дипломатические отношения в 1922-1932 годах” [24], Ахтамзян А.А. Аўтар асвятляе рапальскую палітыку на аснове навейшых савецкіх і замежных публікацый, а таксама вывучаных у Палітычным архіве (ФРГ, Бон) германскіх дыпламатычных дакументаў.Лазько Р.Р. у сваёй працы "Перад патопам (Еўрапейская палітыка Польшчы. 1932-1939 гг.)" [29] разглядае еўрапейскую палітыку Польшчы ў 1930-я гады, яна разглядаецца як сфера выяўлення нацыянальных інтарэсаў гэтай дзяржавы. Галоўная увага надаецца разгляду адносін з дзвюма яе вялікімі суседзямі - Германіяй i СССР, я...
Другие файлы:

Адносіны Расіі і ЗША на сучасным этапе
Абагульняючы аналіз расійска-амерыканскіх адносін у кантэксце станаўлення новай структуры еўрапейска-амерыканскіх адносін і бяспекі. Асаблівасці аднос...

Дзіцячыя перыядычныя выданні: характар камунікацыйных зносін з аўдыторыяй
Функцыянальныя адметнасці выданняў. Узроставыя асаблівасці аўдыторыі. Часопісы для дашкольнікаў: тэматычная накіраванасць і асаблівасці ўзаемаадносін...

Супярэчлівы характар адносін В.Дуніна-Марцінкевіча да прыгоннага ладу ў паэме Гапон

Гаспадарчая дзейнасць насельніцтва Беларусі ў першабытную эпоху
Этапы развіцця першабытнай гаспадаркі на тэрыторыі Беларусі. Зараджэнне і развіццё прысвайвальнай гаспадаркі. Развіццё сельскай гаспадаркі, рамёстваў...

Асаблівасці нацыянальнай палітыкі ў Аўстрыі
Аналіз зруш тэрміна "нацыянальная палітыка", яе гістарычнае развіццё і структура сферы гэтых адносін у свеце. Асаблівасці дынамікі развіцця этнічнай с...