Студенческий сайт КФУ - ex ТНУ » Учебный раздел » Учебные файлы »История

Народніцкія і сацыал-дэмакратычныя арганізацыі на Беларусі

Тип: реферат
Категория: История
Скачать
Купить
НАРОДНІЦКІЯ І САЦЫЯЛ-ДЭМАКРАТЫЧНЫЯ АРГАНІЗАЦЫІ НА БЕЛАРУСІПасля падаўлення паўстання 1863 - 1864 гг. на Беларусі адбыўся рэзкі спад сялянскіх выступленняў, і на працягу наступных 40 гадоў сялянскі рух ніколі не дасягаў таго ўзроўню, які назіраўся на рубяжы 50 — 60-х гадоў, у час падрыхтоўкі і правядзення рэформы . У 1864 - 1880 гг. рэгістравалася ў сярэднім толькі 8-10 сялянскіх хваляванняў штогод. У 80-я гады адбыўся адносны ўздым сялянскага руху (амаль падвоіўся ў параўнанні з папярэднім дзесяцігоддзем), але ў 90-я гады наступіў чарговы спад.Галоўнымі прычынамі сялянскіх выступленняў былі перажыткі прыгонніцтва, якія захаваліся пасля рэформы .: буйное памешчыцкае землеўладанне і малазямелле сялян, сервітуты, што належалі памешчыкам, але без якіх сялянская гаспадарка не магла існаваць, прававая няроўнасць сялян у параўнанні з іншымі саслоўямі. Усе гэтыя асаблівасці накладвалі свой адбітак на формы праяўлення сялянскага руху.Болыпасць сялянскіх выступленняў была звязана з пазямельнымі адносінамі паміж памешчыкамі і сялянамі. Перш за ўсё гэта захопы адрэзкаў, сервітутаў, спрэчных зямель, супраціўленне размежаванню зямель, патравы, парубкі лесу і г. д. У 80 - 90-я гады XIX ст. такія формы сялянскіх выступленняў складалі больш за 60 % іх агульнай колькасці. 27 % выступленняў сялян былі звязаны з супраціўленнем уладам пры выкананні судовых рашэнняў, пастаноў і распараджэн-няў адміністрацыйных устаноў. Сяляне таксама змагаліся супраць павышэння арэнднай платы за зямлю, адмаўляліся плаціць падаткі і нядоімкі ў дзяржаўную казну. Своеасаблівай формай іх барацьбы з'явіўся масавы рух за перасяленне на вольныя землі ў Сібір і Паўднёвую Расію, які ў 80 — 90-х гадах ахапіў Магілёўскую і Віцебскую губерні, некаторыя паветы Мінскай губерні. Да пачатку XX ст. класавыя супярэчнасці ўнутры сялянства яшчэ не атрымалі значнага развіцця і складалі ўсяго 1,1 % выступленняў. Увогуле, сялянскі рух у 60 — 90-я гады меў стыхійны характар. Хваляванні сялян былі паасобныя і неарганізаваныя.Пасля рэформы . на Беларусі значна паскорыўся працэс фарміравання класа наёмных рабочых. Асаблівасці сацыяльнаэканамічнага развіцця беларускіх губерняў: адсутнасць буйных і перавага дробных рамесніцкіх прадпрыемстваў з невялікай колькасцю працуючых на іх рабочых, сялянскае малазямелле і мноства яўрэйс-кай беднаты ў горадзе — стваралі лішак рабочай сілы і пашыралі магчымасці эксплуатацыі пралетарыяту. Заработная плата беларускіх рабочых у параўнанні з агульнарасійскім паказчыкам у канцы XIX — пачатку XX ст. была амаль на 1/3 ніжэй. У першыя два дзесяцігоддзі пасля адмены прыгонніцтва ўмовы працы рабочых ніяк не рэгламентаваліся, адсутнічала ўсялякая сацыяльная забяспечанасць.Прыгнёт з боку капіталістаў выклікаў супраціўленне рабочых. Спачатку гэта былі стыхійныя хваляванні ў форме групавых уцёкаў з месца працы, калектыўных скаргаў і г. д. Нярэдка хваляванні суправаджаліся разгромам абсталявання, заводскіх будынкаў, лавак, кантор, а то і забойствам упраўляючых. У 70-я гады асноўнай фор-май пратэсту рабочых стала стачка, а галоўным патрабаваннем — па-ляпшэнне ўмоў жыцця і працы рабочых, г. зн. павышэнне заработнай платы, скарачэнне працоўнага дня, змяншэнне штрафаў. У пачатку 80-х гадоў на рабочы рух Беларусі значны ўплыў аказалі масавыя забастоўкі пралетарыяту Полышчы.Самым буйным атрадам пралетарыяту на Беларусі былі чыгуначнікі, а іх выступленні адрозніваліся большай арганізаванасцю і масавасцю. Такое выступленне адбылося ў . на будаўніцтве чыгуначнай дарогі Вільня—Баранавічы, у . баставалі рабочыя слясарна-кавальскіх майстэрняў Маскоўска-Брэсцкай чыгункі, у 1886 і 1894, гг. — будаўнікі Лібава-Роменскай чыгункі ў Гомелі. Тым не менш выступ-ленняў рабочых на Беларусі было няшмат. У 70-я гады іх зарэгістравана 7, у 80-я - 10. Толькі ў 90-х гадах пачаўся ўздым стачачнай барацьбы (адбылося 59 выступленняў, прычым 53 з іх у другой палове). Паступова рабочы рух набыў арганізаванасць і вылу-чыўся ў самастойную плынь.Пад націскам рабочага руху буйных прамысловых цэнтраў Расіі ў 80 — 90-я гады царскі ўрад быў вымушаны прыняць шэраг закана-даўчых актаў, якія абмяжоўвалі эксплуатацыю фабрычна-заводскіх рабочых. У . забаронена праца дзяцей да 12 гадоў, скарочаны працоўны дзень для падлеткаў (12 — 15 гадоў), ім не дазвалялася працаваць у начны час і святочныя дні. Законам . на тэк-стыльных прадпрыемствах забаранялася начная праца жанчын і пад-леткаў да 17 гадоў. У . быў абмежаваны памер штрафаў і ўводзіліся разліковыя кніжкі, дзе вызначаліся ўмовы найму рабочых. У . працягласць працоўнага дня абмяжоўвалася 11,5 гадзіны. 3 . для назірання за выкананнем працоўнага заканадаўства павінны былі стварацца фабрычныя інспекцыі. Аднак прынятыя за-коны асабліва не паўплывалі на становішча рабочых Беларусі. Кант-роль за ажыццяўленнем законаў аказаўся вельмі слабым, у дадатак яны не распаўсюджваліся на дробную і рамесніцкую вытворчасць, а буйных прадпрыемстваў на Беларусі было мала.Арганізаваны рэвалюцыйны рух на Беларусі пачаў адраджацца толькі ў сярэдзіне 70-х гадоў. У той час пануючым накірункам апазіцыйнай грамадскай думкі ў Расіі было народніцтва. Ідэалагічна яно грунтавалася на тэорыі сялянскага сацыялізму, заснавальнікамі якой былі А.Герцэн і М.Чарнышэўскі. Народнікі верылі ў асаблівы шлях развіцця Расіі. Ім не падабаўся капіталізм, які суправаджаўся пралетарызацыяй дробных уласнікаў. Народнікі спадзяваліся, што Расія мае магчымасць пазбегнуць капіталістычнай стадыі і, абапіраючыся на сялянскую абшчыну, перайсці адразу да сацыялізму. Сваіх прыхільнікаў народніцтва знайшло перш за ўсё сярод разна-чыннай інтэлігенцыі.3 самага пачатку ў народніцтве існавалі дзве плыні - рэвалюцыйная і рэфарматарская. Прадстаўнікі першай асноўным сродкам дасягнення сваіх мэт лічылі сялянскую рэвалюцыю і рабілі ўсё магчымае, каб падштурхнуць сялян да рашучай барацьбы супраць самадзяржаўя і перажыткаў прыгонніцтва. Памяркоўныя народнікі хацелі перайсці да сацыялізму шляхам паступовага рэфармавання існуючага ладу Расіі. У 70-я — пачатку 80-х гадоў найболып папулярным было рэвалюцый-нае народніцтва, якое выпрацавала тры праграмы дзеянняў: прапа-гандысцкую. (П.Л.Лаўроў), бунтарскую (М.А.Бакунін) і змоўніцкую (П.М.Ткачоў).Народніцкі рух на Беларусі быў ідэйна і арганізацыйна звязаны з агульнарасійскім. Сярод вядомых расійскіх народнікаў 70-х гадоў былі ўраджэнцы Беларусі М.Судзілоўскі, С.Кавалік, І.Грынявіцкі, Р.Ісаеў, К.Брэшка-Брэшкоўская, А.Бонч-Асмалоўскі. У другой палове 70 — пачатку 80-х гадоў у Мінску, Магілёве, Гродне, Віцебску, Пінску, Оршы, Слуцку і іншых гарадах Беларусі дзейнічалі народніцкія гурткі. Іх наведвалі ў першую чаргу навучэнцы, якія пад выглядам самаадукацыі вывучалі забароненую літаратуру. Меліся спробы весці агітацыю сярод сялян. Магчымасці гэтых гурткоў былі велыді абмежаваныя. Удзельнікі іх не бачылі асаблівасцей гістарычнага, сацыяльна-эканамічнага і нацыянальнага развіцця краю, іх дзейнасць цалкам залежала ад тых працэсаў, што адбываліся ў народніцкіх арганізацыях цэнтра Расіі.Калі летам . пецярбургская арганізацыя "Зямля і воля" раскалолася на "Народную волю" і "Чорны перадзел", большасць народнікаў на Беларусі падтрымала апошнюю, якая кіравалася старой прапагандысцкай тактыкай. У 1879 і 1880 гг. на Беларусь двойчы прыязджаў лідэр "Чорнага перадзелу" Г.В.Пляханаў. У Мінску была арганізавана цэнтральная падпольная друкарня "Чорнага перадзелу", якая ў па-чатку . выпусціла тры нумары цэнтральнага органа арганізацыі — газеты "Черный передел", столькі ж нумароў газеты для рабочых "Зерно" і дзве пракламацыі. Між тым "Чорны перадзел" праіснаваў нядоўга. У . арганізацыя распалася, яе кіраўнікі, у тым ліку і Пляханаў, выехалі за мяжу. Былыя прыхільнікі "Чорнага перадзелу", што засталіся ў Расіі, пачалі пераходзіць на пазіцыі "Народнай волі".У сваёй дзейнасці нарадавольцы рабілі стаўку на індывідуальны палітычны тэрор супраць прадстаўнікоў улады. 1 сакавіка ., пасля некалькіх няўдалых спроб, яны забілі Аляксандра II. Бомбу ў цара кінуў ураджэнец Мінскай губерні І.Грынявіцкі. Кіраўнікі "Народнай волі" спадзяваліся, што забойства цара з'явіцца сігналам да народнага паўстання ў Расіі. Аднак ніякага паўстання не адбылося, а рэпрэсіі супраць рэвалюцыянераў у хуткім часе прывялі да знішчэння цэнтральных і многіх правінцыяльных арганізацый "Народнай волі".Рэвалюцыйнае народніцтва апынулася ў глыбокім ідэйна-арганізацыйным крызісе.Народнікі на Беларусі спрабавалі аб'яднацца ў адзіную арганізацыю. У пачатку . у Вільні была створана Паўночна-заходняя арганізацыя "Народнай волі". Праўда, праіснавала яна нядоўга. Ужо ў канцы года паліцыі ўдалося раскрыць і арыштаваць членаў цэнтральнай групы. На Беларусі засталіся дзейнічаць толькі некаторыя мясцовыя гурткі: у Гродне, Мінску, Віцебску, Пінску, Магілёве, Горках.
Другие файлы:

Культура Беларусі у другой палове XVI ст.
Перыяды у гісторыі культуры Беларусі сярэдзіны XVI-XVIII ст. Асвета і кнігадрукаванне Беларусі у XVI ст. Адметная роль беларускі друкар магіляўчанін С...

Беларускі нацыянальны рух у пачатку ХХ стагоддзя
Утварэнне Беларускай Сацыялістычнай Грамады, яе асноўныя праграмныя патрабаванні. Пачатак новага перыяду беларусскага нацыянальнага руху. Першыя белар...

Канфесіянальная сітуацыя на Беларусі ў ХІХ стагоддзі
Канфесіянальная гісторыя Беларусі складаная і шматгранная. Пранікнення каталіцтва на тэрыторыю Беларусі. Праваслаўная царква. Каталіцкі касцёл. Іслам,...

Роля беларускага народа ў перамозе над фашызмам
Героі Вялікай Айчыннай вайны. Патрызаны, падпольшчыкі і працоўны люд Беларусі. Уклад культурных дзеячаў Беларусі ў перамогу. Еўрапейскі рух супраціўле...

Беларуская журналістыка ў парэформенны перыяд і ў перыяд стварэння рухаў і арганізацыі партый
Друк народнікаў Беларусі і развіццё журналістыкі ў 60-70-я гады ХІХ стагоддзя. Рэвалюцыйная і журналісцкая дзейнасць К. Каліноўскага. Развіццё грамадс...