Студенческий сайт КФУ - ex ТНУ » Учебный раздел » Учебные файлы »История

Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя на Беларусі

Тип: реферат
Категория: История
Скачать
Купить
ЛЮТАЎСКАЯ БУРЖУАЗНА-ДЭМАКРАТЫЧНАЯ РЭВАЛЮЦЫЯ НА БЕЛАРУСІПершая сусветная вайна пачалася 1 жніўня . па новаму стылю. Галоўнай яе прычынай з'явіліся супярэчнасці паміж буйнейшымі імперыялістычнымі краінамі. Прага да сусветнага панавання была важнейшым каталізатарам палітыкі гэтых краін. Англія, напрыклад, жадала стварыць яшчэ больш "Вялікую Брытанію", каб падпарадкаваць сабе ўвесь свет. Германія таксама імкнулася стаць "Вялікай Германіяй", куды павінны былі ўвайсці Аўстра-Венгрыя, Балканы, Прыбалтыка, Скандынавія, Галандыя, частка Францыі. Акрамя таго, Германія прагнула мець вялізную германскую калонію ў Афрыцы. Францыя спадзявалася не толькі вярнуць Эльзас і Латарынгію, але і захапіць Рурскі басейн, пашырыць свае ўладанні ў Афрыцы. У царскай Расіі былі свае інтарэсы ў Турцыі, Персіі, Галіцыі. Яна імкнулася авалодаць пралівамі Басфор і Дарданелы. Аўстра-Венгрыя хацела замацаваць свой уплыў у Балгарыі і Румыніі, падпарадкаваць Сербію. Італьянскія імперыялісты імкнуліся вярнуць славу старажытнага Рыма, падпарадкаваць сабе Албанію, перадзяліць каланіяльныя ўладанні ў Афрыцы. Злучаныя Штаты Амерыкі марылі ўзмацніць свой уплыў у Заходнім паўшар'і, а таксама ў Кітаі. Японія мела на мэце захапіць усю Усходнюю Азію і значную частку Ціхага акіяна.Падрыхтоўка да здзяйснення гэтых планаў абвастрала існуючыя і нараджала новыя супярэчнасці. Галоўнай была супярэчнасць паміж старой каланіяльнай Англіяй і хутка набіраючай моц Германіяй, саперніцтва паміж Германіяй і Расіяй з-за ўплыву на Балканах, а таксама спрэчкі з-за таго, што Германія хацела адарваць ад Расіі і захапіць Полыпчу, Фінляндыю, Беларусь і Украіну. Сутыкаліся інтарэсы і іншых краін: Францыі і Германіі, Італіі і Аўстрыі і г. д. У сувязі з гэтым у канцы XIX — пачатку XX ст. утварыліся два саюзы імперыялістычных краін: Германія - Італія - Аўстра-Венгрыя (Траісты саюз) і Англія - Францыя - Расія (Антанта). Гэтыя саюзы пачалі ўзмоцнена рыхтавацца да вайны. 3 1908 па . расходы на ваенныя мэты былі павялічаны: у Германіі ў 1,6 раза, Англіі -1,3, Расіі - 3,7, Францыі - 4,2, Аўстра-Венгрыі - 13, у Італіі - у 16 разоў.Былі створаны шматмільенныя арміі. Узброеныя сілы германааўстрыйскага блока налічвалі больш за 3,5 млн чалавек (193 дывізіі), а Антанты - больш за 6 млн (291 дывізія). Панаванне ў краінах гэтых блокаў буйных манаполій і барацьба паміж імі гірывялі да рэзкага ўзмацнення нераўнамернасці развіцця капіталістычных краін. У выніку на сусветнай арэне змяніліся суадносіны эканамічных і ваенных сіл. Краіны, якія абагналі ў развіцці сваіх канкурэнтаў, дабіваліся новых рынкаў збыту, новых сфер выкарыстання каліталу. Але ў сувязі з тым, што да пачатку XX ст. свет быў падзелены паміж буйнейшымі імперыялістычнымі краінамі, новы яго перадзел мог скончыцца толькі вайной.Акрамя эканамічных сур'ёзнай палітычнай прычынай вайны было імкненне задушыць узросшы за апошняе дзесяцігоддзе рэвалюцыйны рух. Расійская рэвалюцыя 1905 - 1907 гг. садзейнічала ўзмацненню барацьбы працоўных Еўропы і Амерыкі, абуджэнню нацыянальна-вызваленчага руху народаў Усходу. Імперыялісты нацкоўвалі адны народы на другія, каб адцягнуць працоўных ад рэвалюцыйнай барацьбы.Падставай для развязвання вайны з'явіліся супярэчнасці паміж Аўстра-Венгрыяй і Сербіяй, што ўзніклі ў выніку забойства сербскімі нацыяналістамі наследніка аўстра-венгерскага трона Франца Ферды-нанда. Аўстра-Венгрыя аб'явіла вайну Сербіі. Расія пачала мабілізацыю войска. У сувязі з гэтым Германія аб'явіла вайну Расіі, а затым і Францыі, захапіла Бельгію і Люксембург. 3 другога боку, Англія, каб зберагчы свае каланіяльные ўладанні, аб'явіла вайну Германіі. Разам з Англіяй у вайну ўступілі яе дамініёны Аўстралія, Канада, Новая Зеландыя і калонія Індыя. На баку Антанты выступіла Японія, а ў падтрымку Германіі - Турцыя. Пачалася сусветная вайна, якая працягвалася 4 гады і 4 месяцы і дорага абышлася чалавецтву. Паводле няпоўных звестак, было забіта, паранена і скалечана 30 млн чалавек. Ваенныя расходы дзяржаў склалі 416 млрд рублёў. У вайне ўдзельнічала 38 краін з насельніцтвам звыш 1,5 млрд чалавек, г.зн. 75 % усяго насельніцтва зямнога шара.Вайна, распачатая маналалістычнай буржуазіяй, не вырашала задач нацыянальнага развіцця ніводнай дзяржавы (сваю незалежнасць адстойвала толькі Сербія), не адпавядала інтарэсам працоўных, была з усіх бакоў захопніцкай. Урады краін-удзельніц вайны стараліся пераканаць свае народы ў тым, што яна вядзецца ў мэтах абароны радзімы.Кіраўнікі II Інтэрнацыянала, замест таго, каб выкрыць хлусню і здрадніцтва імперыялістычнай буржуазіі, пайшлі на змову з ёй. Адмовіўшыся ад рашэнняў, прынятых на Штутгарцкім, Капенгагенскім і Базельскім кангрэсах, накіраваных супраць вайны, яны ў сваіх парламентах галасавалі за павелічэнне крэдытаў на ваенныя мэты. З'явіліся нават ідэалагічныя абгрунтаванні вядзення вайны. Так, нямецкія сацыял-дэмакраты пераконвалі, што вайна адпавядае нацыяльным інтарэсам Германіі, што яшчэ К.Маркс лічыў справядлівай вайну супраць Расіі як носьбіта еўрапейскай рэакцыі. Сацыялісты краін Антанты запэўнівалі, што іх урады вядуць вайну, каб пакараць галоўнага агрэсара — Германію. Распаўсюджвалася ідэя вайны як сродку барацьбы перадавых буржуазных дэмакратый (Англіі, Францыі, ЗША) супраць рэакцыйных манархій (Германіі, Аўстра-Венгрыі, Турцыі).Расійскі ўрад ні ў чым не саступаў сваім еўрапейскім хаўруснікам у хлусні перад уласным народам. Рабілася ўсё для таго, каб пера-канаць людзей у неабходнасці вайны супраць варвараў-немцаў у інтарэсах абароны братоў-славян. 1 трэба зазначыць, што гэта ідэя знаходзіла водгук у пэўнай часткі насельніцтва краіны. Яркім прык-ладам гэтага з'явілася адозва, надрукаваная 27 верасня . у газеце "Русское слово", у падтрымку вайны Расіі супраць Германіі. Яе падпісалі вядомыя мастакі А.Васняцоў, І.Каровін, спявак Ф.Шаляпін, пісьменнікі М.Горкі, А.Серафімовіч, рэдактары часопісаў П.Струве, М.Міхайлоўскі і інш.Пануючыя класы і вярхі гандлёва-прамысловай буржуазіі Расіі падтрымалі ваяўнічую палітыку царызму, чакалі для сябе вялікіх выгод ад будучага падзелу турэцкай і аўстрыйскай маёмасці. Яны добра разумелі, што паспяховая вайна можа прадухіліць падзенне дынастыі Раманавых.Шырокія пласты гарадской сярэдняй буржуазіі, буржуазнай інтэлігенцыі, сялянства пад уплывам буржуазнага друку, пропаведзяў духавенства таксама былі атручаны ядам шавінізму. Адзіным класам, якому не ўдалося прывіць заразу шавінізму, быў рабочы клас. Пазіцыі сацыяльных слаёў насельніцтва Расіі як у люстэрку адбіваліся на дзейнасці палітычных партый. Ужо ў самым пачатку вайны партыі акцябрыстаў і кадэтаў заявілі аб сваёй поўнай падтрымцы знешняй палітыкі ўрада Расіі. Лідэр кадэтаў П.Мілюкоў выказаў думку аб далучэнні Галіцыі, Угорскай Русі, Букавіны да Расіі з той мэтай, каб дапамагчы нацыянальнаму ўз'яднанню ўкраінскага народа. П. Мілюкоў прапанаваў далучыць да Расіі і землі, якія да славян ніякіх адносін не мелі: Басфор і Дарданелы, прыбярэжную тэрыторыю Турцыі з г.Стамбулам. Справа была не ў абароне славян, а зусім у іншым. Будаўніцтва Германіяй Багдадскай чыгункі праз Балканы і Турцыю закранала эканамічныя інтарэсы Расіі, якая вывозіла праз пралівы Басфор і Дарданелы 37 % сваіх тавараў, у тым ліку 80 % хлеба, прызначанага на экспарт. 3 будаўніцтвам дарогі Германія ўстанавіла кантроль над пралівамі, стала галоўнай пера-шкодай пранікненню Расіі ў Турцыю. Пад германскі ўплыў трапіла і Балгарыя, што таксама супярэчыла пазіцыі Расіі, якая лічыла сябе абаронцай усіх славянскіх народаў.Усе гэтыя інтарэсы знайшлі адлюстраванне ў праграме партыі кадэтаў, што сведчыла аб поўным адабрэнні кадэтамі знешняй палітыкі царызму ў гады вайны. ЦК партыі кадэтаў заклікаў усіх да "святога яднання" з самадзяржаўем. На думку кадэтаў і акцябрыстаў, такое яднанне дапаможа здзейсніць распрацаваную праграму рэформ, якія завершаць пераўтварэнне краіны ў. буржуазную манархію.Сярод дробнабуржуазных партый панавалі абаронніцкія погляды. Болыпасць эсэраў і меншавікоў прытрымліваліся лозунга "абароны радзімы ад прускіх варвараў". Гэты лозунг нагадваў лозунг германскіх сацыял-шавіністаў "абароны Германіі ад рускіх варвараў". Невялікая група меншавікоў-інтэрнацыяналістаў на чале з Ю.Мартавым выступіла з асуджэннем урадаў ваюючых краін. Сярод меншавікоў меў месца і правасацыялістычны напрамак. Яго ўзначальваў Г.В.Пляханаў. Ен лічыў, што царызм вядзе праўдзівую вайну, што адказнасць за яе павінен несці той, хто яе распачаў.У партыі эсэраў таксама вызначылася тры напрамкі ў адносінах да вайны: сацыял-шавіністычны, які падтрымліваў царскі ўрад, цэнтрысцкі, які прапагандаваў лозунг "без пераможцаў і без паражэнцаў", і левы, які выступаў супраць вайны, за мір, зямлю і волю.3 першых дзён вайны шалёны разгул шавінізму ахапіў усе маёмныя класы, у тым ліку значную частку дробнай буржуазіі горада і вёскі на Беларусі. Памешчыкі і буржуазія заявілі аб сваёй падтрымцы імперыялістычнай палітыкі царызму. У самым пачатку вайны ў Мінску, Магілёве, Віцебску і іншых гарадах мясцовымі орга...
Другие файлы:

Беларускі нацыянальны рух у пачатку ХХ стагоддзя
Утварэнне Беларускай Сацыялістычнай Грамады, яе асноўныя праграмныя патрабаванні. Пачатак новага перыяду беларусскага нацыянальнага руху. Першыя белар...

Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 года на Беларусі
У савецкай гістарыяграфіі вывучэнне падзей 1917 года адбывалася выключна ў кантэксце Кастрычніцкай рэвалюцыі, то ў сучаснай навуцы мае месца тэндэнцыя...

Беларусь пасля Лютаўскай (1917 г.) буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі
Пралетарска-рэвалюцыйны шлях да сацыялізму. Альтэрнатывы палітычнага развіцця Расіі пасля Лютаўскай рэвалюцыі. Дзейнасць палітычных партый на тэрыторы...

Лютаўская і Кастрычніцкая рэвалюцыі 1917 года
Прычыны і перадумовы Лютаўскай рэвалюцыі, звяржэнне манархіі. Беларускі нацыянальны рух у сакавіку-кастрычніку 1917 года. Складванне ўмоў для новага к...

Культура Беларусі у другой палове XVI ст.
Перыяды у гісторыі культуры Беларусі сярэдзіны XVI-XVIII ст. Асвета і кнігадрукаванне Беларусі у XVI ст. Адметная роль беларускі друкар магіляўчанін С...