Студенческий сайт КФУ - ex ТНУ » Учебный раздел » Учебные файлы »История

Кастусь Каліноўскі - кіраўнік паўстанцаў

Тип: курсовая работа
Категория: История
Скачать
Купить
ЗМЕСТУВЯДЗЕННЕ31. ГІСТАРЫЧНЫЯ ПЕРАДУМОВЫ І ПАЧАТАК ПАЎСТАННЯ1863-1864г.52. КАСТУСЬ КАЛІНОЎСКІКІРАЎНІК ПАЎСТАНЦАЎ БЕЛАРУСІ І ЛІТВЫ 123. НАСТУПСТВЫ ПАЎСТАННЯ ДЛЯ ЯГО ЎДЗЕЛЬНІКАЎ І ІНШЫХ ЖЫХАРОЎ БЕЛАРУСІ 16ЗАКЛЮЧЭННЕ 23СПІС ЛІТАРАТУРЫ 25УВЯДЗЕННЕАктуальнасть тэмы курсавой работы. Палітычная мадэрнізацыя краін Заходняй Еўропы была звязана з ліквідацыяй абсалютызму і переходам ўлады да новых сацыяльных груп насельніцтва. Гэтыя групы валодалі сродкамі індустрыяльнай вытворчасці. Гэты пераход адбываўся двума шляхамі. Першы шлях быў звязаны з палітычнымі рэформамі ў галіне дзяржаўнага кіравання і ўлады. Другі шлях быў абумоўлены сацыяльнымі рэвалюцэямі, дзякуючы якім палітычная ўлада пераходзіла ад пануючыхфеадальных груп да палітычных эліт новага тыпу.Палітычная мадэрнізацыя краін Заходняй Еўропы ахапіла грамадскую ідэалогію. Змены ў ідэалогіі былі звязаны з фарміраваннем палітычных арганізацый і рухаў. У ХІХ ст. узніклі ліберальныя партыі, якія паклалі лібералізм у аснову сваей дзейнасці. У палітыцы лібералізм абпіраўся на прынцыпы падзелу ўлад, выбарнасць усіх дзяржауных структур і правы чалавека. У эканоміцы лібералы стварылі сістэму абароны прыватнай уласнасці і свабоднага прадпрымальніцтва, рынку і канкурэнцыі. У сацыяльнай сферы лібералы прытрымліваліся прынцыпу «роўных магчымасцяў» пры поўнай адказнасці асобы за прымаемыя рашэнні. Палітычныя мадэрнізацыя краін Заходняй Еўропы завяршылася пераходам да палітычнай сістэмы, заснаванай на выбарах.Гэтыя пераўтварэнні ў свеце не маглі не закрануць Беларусь. Так, у канцы 50–х гадоў ХІХ ст. самадзяржаўе прыйшло да трывалай высновы – далейшае развіцце краіны немагчыма без правядзення шэрагаў рэформ. Галоўнай рэформай была аграрная ці сялянская рэформа . Сутнасць аграрнай рэформы заключалася ў тым, колькі зямлі і на якіх ўмовах атрымлівалі сяляне і колькі зямлі заставалася за памешчыкамі. Урад найперш клапаціўся аб памешчыках, таму закон прадугледжваў толькі абмежаванае надзяленне сялянства зямлей. Зямлю сяляне павінны былі набываць за грошы і ў абавязковым парадку. Якасць зямлі і яе кошт вызначалі памешчыкі. Сяляне плацілі за 1 дзесяціну каля 30 – 32 рублёў, у той час як на рынку 1 дзесяціна каштавала 10 – 12 рублёў. Грошай у сялян не было. Таму яны павінны былі заплаціць памешчыку толькі 20% ад агульнага кошту зямлі, а 80% складала запазычаннасць, якую пакрывала дзяржава каштоўнымі паперамі; пасля гэтага сяляне павінны былі разлічавацца з дзяржавай на працягу 49 гадоў.Другая асаблівасць рэформы была ў тым, што сяляне маглі набыць зямлю ва ўласнасць толькі праз 9 гадоў. Гэты перыяд атрымаў назву «часоваабавязанага», калі сяляне яшчэ працавалі на памешчыка ад 30 да 40 дзён на год.Несправядлівасць аграрнай рэформы выклікала шырокі сялянскі незадавол. Сялянства хвалявалася, адмаўлялася падпісваць устаўныя граматы, уздымалася на адкрытую барацьбу з памешчыкамі. Палітычнае становішча ў Расіі рэзка ўскладнілася. У гэтых умовах у Польшчы, Літве і Беларусі пачаў разгортвацца нацыянальна-вызваленчы рух, накіраваны супраць рэшткаў прыгону, супраць самадзяржаўя, за правы чалавека і грамадзяніна.Тэма курсавой работы: «Паўстанне 1863-1864 гг. у Беларусі. Кастусь Каліноўскі».У курсавой рабоце даследуюцца перадумовы, ход і вынікі паўстання 1863-64 гг. на Беларусі, а таксама аналізуюцца дзейнасць, учынкі і характар адной з ключавых асобаў народнага руху – Кастуся Каліноўскага.Мэта даследавання заключаецца ў тым, каб на базе атрыманых ведаў правільна і аб’ектыўна раскрыць сутнасць курсавой работы.Задачы даследавання вызначаюцца мэтай, а менавіта:- пазнаеміцца з палітычным становішчам у свеце і непасрэдна ў Беларусі напярэдадні паўстання;- прасачыць за ходам падрыхтоўкі да яго;- вызначыць асобаў, якія найбольш паўпрлывалі на ход паўстання;- ахарактэрызаваць вынікі народнай барацьбы на Беларусі.Характэрыстыка літаратурных крыніц для напісання курсавой работы. У аснову работы пакладзены, па-першае, падручнікі па гісторыі Беларусі, у якіх грунтоўна апісваецца тэма паўстання 1863-1864 гг., па-другое, біяграфічныя матэрыялы з жыцця Кастуся Каліноўскага. Для больш грунтоўнага даследавання тэмы выкарыстоўваліся матэрыялы з перыядычных выданняў.Курсавая работа ўключае: тытульны ліст, змест, увядзенне, тры разделы, заключэнне, спіс літаратуры. Курсавая работа выканана на 25 старонках кампьтэрнага тэксту. 1. ГІСТАРЫЧНЫЯ ПЕРАДУМОВЫ І ПАЧАТАК ПАЎСТАННЯ1863-1864г.Уздым нацыянальна-вызваленчага руху ў Еўропе на рубяжы 50 — 60-х гадоў не мінуў Каралеўства Польскага, а таксама закрануў і тэрыторыю Беларусі. У шматнацыянальных заходніх губернях Расійскай імперыі амаль што самым вострым было польскае пытанне. падзелу Рэчы Паспалітай польскі патрыятычны рух не даваў спакою расійскім уладам, якія то бізуном, то пернікам спрабавалі зняць напал супраціўлення [6. с. 67].Пасля даволі жорсткай антыпольскай палітыкі Мікалая I, выкліканай паўстаннем 1830 - 1831 гг., урад Аляксандра II палічыў патрэбным зрабіць некаторыя ўступкі палякам. Было адменена ваеннае становішча, частка сасланых паўстанцаў вернута з Сібіры. Дазволена заснаваць у Варшаве "Земляробчае таварыства" для вывучэння сялянскага пытання. Аднак прынятыя меры не аслабілі, а, наа...
Другие файлы:

Кастусь Каліноўскі

Вярхоўны кіраўнік Расеі - Калчак
Расказ пра чалавека, які апынуўся па той бок барыкад, прадставіць крушэнне Расеі праз крах лёсу зусім не горшага яе сына - бліскучага афіцэра, выдатна...

Кастусь Калиновский: жизненный путь, мировоззрение и революционная деятельность
Влияние просветительской деятельности Кастуся Калиновского на развитие белорусского языка и литературы, общественно-политической мысли, национального...

Кастусь Эдуардавіч Цыялкоўскі — вынаходнік у галіне касманаўтыкі і ракетнай тэхнікі
1. Дзяцінства. Імя вялікага рускага навукоўца, заснавальніка тэорыі рэактыўнага руху і касманаўтыкі К.Э. Цыялкоўскага вядома ва ўсім свеце. Уся дзейна...

Тадеуш Костюшка
Паходзіў Тадэвуш Касцюшка са старога беларускага роду. Далёкі яго прапрадзед Фёдар атрымаў Сяхновічы, што паблізу Жабінкі, на Брэстчыне, ад князя Казі...