Студенческий сайт КФУ - ex ТНУ » Учебный раздел » Учебные файлы »История

Адносіны Вялікага княства Літоўскага з Маскоўскай дзяржавай у канцы XV - 30-х гг. XVI ст.

Тип: курсовая работа
Категория: История
Скачать
Купить
ЗместУводзіны Глава 1. Узмацненне канфрантацыі паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай у 70-х гг. XV ст. і іх першыя ваенныя сутыкненніГлава 2. Войны 1507 – 08 і 1512 – 22 гг. Глава 3. Вайна 1534 – 1537 гг.Заключэнне Спіс выкарыстаных крыніцУводзіныАбраны для даследвання перыяд стаў пераломным у адносінах ВКЛ і Масквы і закончыўся істотнай зменай агульнапалітычнай сітуацыі ва Усходняй Еўропе (у выніку войнаў ВКЛ страціла 25% сваёй тэрыторыі і становішча гегемона ва усходнеславянскім рэгіёне).Мэта работы – прааналізаваць узаемаадносіны паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай ў канцы XV – 30-х гг. XVI ст.Для дасягнення мэты трэба вырашыць наступныя задачы: 1)Высвятліць, якое знешнепалітычнае становішча склалася ва Ўсходняй Еўропе напярэдадні пачатку літоўска-маскоўскай канфрантацыі і якія фактары сталі найгалоўнейшымі ў развязванні канфлікту; 2)Разгледзіць, як разгортваліся падзеі ваенных кампаній 1492-94 і 1500-03 гг.; 3)Ахарактарызаваць далейшае абвастрэнне канфлікту ў першых дзесяцігоддзях XVI ст. і тыя з’явы, якія яго абумовілі; засяродзіць асаблівую ўвагу на Аршанскай бітве і вылучыць прычыны, якія не далі скарыстацца перамогай ВКЛ; 4)Разгледзіць вайну 1534 – 37 гг. і выявіць, што з’явілася прычынай паражэння ВКЛ у серыях войнаў з Масквой у вылучаны перыяд.Гаворачы наконт актуальнасці, дадзеная праблема падаецца актуальнай, калі разглядаць яе з пазіцыі дзяржаўнага суверэнітэта краіны. Войны з Масквой у канцы 15 – першай трэці 16 стст. паклалі пачатак рэзкаму пагаршэнню перш за ўсё сацыяльна-эканамічнаму, часткова і дэмаграфічнаму. Пралікі урада Жыгімонта, у прыватнасці навязванне Маскве вайны (апошняя па ліку, 1534-37 гг.), улічваючы цяжкае унутрыпалітычнае становішча дзяржавы (у большасці матэрыяльнае) стала пачаткам паступовага заняпаду і як вынік – страты сваёй незалежнасці падчас Лівонскай вайны (калі разглядаць так Люблінскую унію). Зараз мы знаходзімся ў вельмі добрых адносінах з нашым усходнім суседам, але мы не павінны забываць пра сваю гісторыю і памятаваць, што зараз мы валодаем найвялікшай каштоўнасцю – уласнай незалежнасцю, якой не бачылі амаль на працягу 500 гадоў. Можна вылучыць па тры этапы вывучэння дадзенай праблемы ў айчыннай і расійскай гістарыяграфіі: 1) 19 – першыя дзесяцігоддзі 20 стст.: а) актыўнае вывучэнне праблемы расійскімі гісторыкамі і б) пачаткі нацыянальнай гістарыяграфіі; 2) 20-я гг. 20 ст. – 1991 г. – савецкая гістарыяграфія; 3) з 1991 г. – сучасная беларуская і расійская гістарыяграфія. Ля вытокаў першага этапу стаялі з расійскага боку – а) С.Салаўёў, М. Карамзін, В. Ключэўскі; б) М. Доўнар-Запольскі, В. Ластоўскі, У. Ігнатоўскі, Ул.Пічэта; А) Расійскія даследчыкі гэтага часу мелі большую аб’ектыўнасць у гэтым пытанні, яны наогул вельмі цікавіліся праблемамі знешняй палітыкі Масквы, але ў большасці (асабліва Карамзін) сімпатыі іх ляжалі на баку Масквы, спрабавалі апраўдаць несправядлівае развязванне канфлікта Масквой. Імі (асабліва гэта датычацца С.Салаўёва) былі перапрацаваны вялізныя летапісныя і архіўныя матэрыялы. Б) М. Доўнар-Запольскі лічыў, што большасць унутры-і знешнепалітычных цяжкасцяў ВКЛ заключалася ў памылках нацыянальнай і рэлігійнай палітыкі; В. Ластоўскі: Іван III, на яго думку, “бытцам заганяў Літву і Беларусь у рукі палякаў”, бачыў у войнах з Масквой асноўную прычыну страты незалежнасці ВКЛ; Ус. Ігнатоўскі лічыў войны з боку Масквы безумоўнай экспансіяй з мэтай захопу земляў; Ул. Пічэта лічыў, што суперніцтва паміж княствамі абвастрылася і з прычыны розных прынцыпаў пабудовы гэтых дзяржаў: Маскоўская дзяржава будавалася на прынцыпе цэнтралізацыі, а “беларуска-літоўская” – аўтаноміі. У аснове тэрытарыяльных прэтэнзій Масквы да ВКЛ на яго думку ляжалі эканамічныя інтарэсы: “Масква ўвесь час шукала поваду, каб захапіць беларускія краіны, праз якія ішоў гандлёвы шлях да Балтыйскага мора, гэтак канечна патрэбнага для Масквы.” [Ул. Пічэта. “Гісторыя Беларусі.-М.,1961.-134 с.]. Некаторыя даследчыкі савецкіх часоў праблему ўзаемаадносін ВКЛ і Масквы разглядалі давольна падрабязна. У выглядзе абагульняючых прац іх разглядаюць І.Б. Грэкаў (“Очерки международных отношений Восточной Еврпы 14 – 16 вв.”), А.Л. Харашкевіч. Непасрэдна дадзенай праблемай займаліся А.А. Зімін,А.Б. Кузняцоў (“О некоторых аспектах деятельности русской дипломатии в Европе в первой четверти 16 в.”, “К вопросу о борьбе Русского государства за воссоединение западнорусских земель в начале 16 в.”). Зімін: “Огромная территория, вошедшая в состав Русского государства, имела колоссальное экономическое и политическое значение. С Россией воссоединялись не только земли, населённые русски...
Другие файлы:

Знешняя палітыка Вялікага княства Літоўскага
Асноўныя напрамкі знешняй палітыкі Вялікага княства Літоўскага ў у XIV – першай палове XV ст. Прычыні варожых адносін Вялікага княства Літоўскага з Ма...

Канцылярыя Вялікага княства Літоўскага 40-х гадоў XV - першай паловы XVI ст.
На падставе шырокага кола крыніц разгледжаны функцыі, структура, персанал, асаблівасці працы і кампетэнцыя канцылярыі Вялікага княства Літоўскага - ус...

Утварэнне вялікага княства літоўскага
Тры розныя падыходы да разгляду гісторыі Вялікага княства Літоўскага. Канцэпцыя ўтварэння ВКЛ М. Ермаловіча. Барацьба Полацкага княства з ордэнам меча...

Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. Кн. Публічных спраў 1
отличе от существующей раздачи - ч/б текст, текстовый слой, присутствуют 2 карты...

Iдэi Рэфармацыi Вялікага Княства Літоўскага
Канстытуцыя 3 мая 1791 г. і заняпад Рэчы Паспалітай. Беларуская Рэфармацыя і ідэя сувэрэнітэту. Грамадзка-палітычнае й духовае жыцьцё Вялікага Княства...