Студенческий сайт КФУ - ex ТНУ » Учебный раздел » Учебные файлы »Иностранные языки

Сінтаксічныя спосабы ўзбагачэння выразнасці маўлення

Тип: контрольная работа
Категория: Иностранные языки
Скачать
Купить
ЗМЕСТ:УВОДЗІНЫ1. Сінтаксічныя спосабы ўзбагачэння выразнасці маўлення 1.1 Паўтор як асаблівая стылістычная фігура. Яго віды.1.2 Абрыў, умаўчанне, пропуск1.3 Рытарычныя звароткі, пытанні, выгукі2. Стылістычныя фігуры, звязаныя з адхіленнямі ад пэўных камунікаты ўна-лагічных нормаў афармлення фраз.
  • Інверсія як сродак паэтычнага сінтаксісу
  • ЗАКЛЮЧЭННЕСПІС ЛІТАРАТУРЫУводзіныМастацкая літаратура – мастацтва слова. Першаэлементам літаратуры з’яўляецца мова. Для мовы прыожага пісьменства характэрна вобразнасць, эмацыянальнасць, музычнасць. Акрамя таго, у прозе ды паэзіі, у розных жанрах, напрамках, стылях мова мае свае асаблівасці.Сіла ўздзеяння мастацкага твора залежыць ад таго, як ён напісаны. Пісьменнік не проста расказвае – ён малюе словамі. Чэрпаючы іх з нацыянальнай мовы, мастак бярэ лепшае, адкідвае ўсё выпадковае, нязначнае [1; С. 389].Для перадачы суб’ектыўных назіранняў над з’явамі жыцця, іх ацэнкі пісьменнік стварае ўласныя вобразныя сродкі. Яны перадаюць індывідуальнае бачанне свету, погляд мастака на факты, падзеі, прадметы, людзей. Яны сведчаць пра сілу вобразнага мыслення пісьменніка. Вобразнае мысленне здольнасць асацыятыўна звязваць прадметы і з’явы навакольнага свету, уменне бачыць агульныя рысы ў розных прадметаў у выніку іх знешняй падобнасці або блізкасці ўражанняў ад іх. Вобразамі могуць мысліць не толькі творцы мастацтва. Вобразы ўзнікаюць у свядомасці кожнага чалавека. Пераасэнсаванне малюнкаў рэальнасці ў нашай свядомасці абумоўлена інтуіцыяй, багаццем нашай душы, а інтуіцыя, душа – занатаваны ў генах вопыт многіх пакаленняў продкаў і, безумоўна, уласны вопыт асобы.
  • Сінтаксічныя спосабы ўзбагачэння выразнасці маўлення
  • Вялікае значэнне для стварэння інтанацыі твора, тону, для ўзмацнення яго эмацыянальнай выразнасці мае сінтаксічная характарыстыка тэксту, інакш кажучы, спалучэнні слоў. Асновай паэтычнага сінтаксісу з’яўляецца сінтаксіс агульнанацыянальнай мовы. Лексічны сродкі непасрэдна звязаны з будовай фразы, залежаць ад гэтай будовы: яны не існуюць у літаратуры без пэўнага кампазіцыйна-сінтаксічнага афармлення. Пісьменніку мала знайсці, выбраць патрэбныя для перадачы думкі словы, неабходна належным чынам спалучыць іх у сказе [4; С. 141]. Але ў літаратуры ёсць і свае, уласцівыя толькі ёй сродкі. Сродкі паэтычнага сінтаксісу вельмі разнастайныя. Адны з іх агульныя для літаратурнай мовы ва ўсіх яе стылёвых разнавіднасцях (навуковай, публіцыстычнай), другія – спецыяльныя, уласцівыя галоўным чынам, паэтычнай мове. Такія спецыяльныя сродкі звычайна называюцца фігурамі. Ідэйна-мастацкая іх роля і прызначэнне ў творы такая ж, як і роля тропаў – найбольш выразна, эканомна і даходліва выяўляць думкі пісьменніка, узмацняць эмацыянальную афарбоўку, перадаваць розныя адценні інтанацыі і такім чынам паўней і глыбей раскрываць змест твора.
  • Паўтор як асаблівая стылістычная фігура. Яго віды.
  • Вельмі часта ў паэзіі сустракаюцца паўторы:“Вы шуміце, шуміцеНада мною бярозы…” (Н.Гілевіч)“Люблю цябе, Белая, Белая Русь” (У.Карызна).Сярод паўтораў асабліва вылучаецца анафара (паўтарэнні слоў у пачатках радкоў):“Трэба дома бываць часцей,Трэба дома бываць не госцем” (Р. Барадулін)Увогуле паўторы надаюць размове самыя разнастайныя адценні: усхваляванасць, спакойную разважлівасць, лагоднасць, урачыстую ўзнёсласць. Іначай кажучы, паўторы выступаюць дзейсным сродкам выяўлення эмацыянальнага стану, настрою, калі гэтага патрабуе ідэйная задума аўтара. Іх функцыю можна ўстанавіць толькі зыходзячы з гэтай задумы, маючы на ўвазе ўвесь кантэкст твораРэфрэн – паўтарэнне аднаго або некалькіх радкоў пасля кожнай страфы. Значэнне паўтораў ведалі яшчэ стваральнікі старажытных замоў, гімнаў багам, малітваў. Паўторы аказваюць, безумоўна, гіпнатычнае ўздзеянне на чытача ці слухача [1; С. 399].Паўтарэнне аднародных сінтаксічных канструкцый са службовымі словамі – злучнікамі ўтварае стылістычную фігуру – мнагазлучнікавасць, якой шырока карыстаюцца пісьменнікі.Супрацьлеглай фігурай з’яўляецца бяззлучнікавасць, якая надае мове большую імклівасць, паказвае на хуткую зменлівасць падзей.Разнавіднасцю паўтораў з’яўляецца анафара – аднародная (з аднолькавых гукаў ці слоў) будова фразы ў пачатку вершаваных радкоў або празаічных сказаў.Аднародная будова канцовак асобных сказаў або вершаваных радкоў называецца эпіфарай. Анафара і эпіфара, як і іншыя паўторы бяруць свій пачатак з фальклорнай паэтыкі і, натуральна, могуць сведчыць аб уплыве фальклору на творчасць таго ці іншага паэта.З фальклорам цесна звязана і такая стылістычная фігура як паралелізм, дзе супастаўляецца дзве чым-небудзь падобныя або процілеглыя адна адной з’явы:Ты не будзеш, крынічанька,Ад разводдзя свайго ў вясну паўней;І палюбіш, дзяўчынанька,Ды не так, як любіла даўней!(М.Багдановіч “Ой, лясы-бары…”)1.2 Абрыў, умаўчанне, пропускДля перадачы душэўнага стану чалавека істотнае значэнне маюць такія стылістычныя фігуры, як абрыў, умаўчанне, пропуск. Па форме гэта няпоўныя, недасказаныя фразы, сказы з прапушчанымі словамі. Іх месца – галоўным чынам у мове персанажаў. Часцей за ўсё адзначаныя фігуры ўжываюцца для перадачы моцнай усхваляванасці, узрадаванасці або разгубленасці чалавека. У рамане “Трэцяе пакаленне” К. Чорны такім чынам перадае спалоханасць краўца, калі той сустрэўся ў лесе з бандытам:
  • Братачка… (кравец праз сілу выгукнуў з грудзей. Я…братка… Адкуль жа вы, братачка, ведаеце, што я на тым тыдні шыў Ярмалінскага?
  • У вершы П.Панч...
    Другие файлы:

    Культура маўлення кіраўніка
    Мова як дыялектычныя феномен. Стылістычнае чляненне мовы: публіцыстычны, афіцыйна-дзелавы, навуковы стыль, мастацкай літаратуры. Культура маўлення і я...

    Развіццё маўлення вучняў пры вывучэнні лексікі і фразеалогіі
    Месца і роля фразеалогіі ў школьным курсе беларускай мовы. Шляхі і сродкі ўзбагачэння лексічнага і фразеалагічнага запасу вучняў на ўроках па вывучэнн...

    Аналіз звароткаў, параўнальных зваротаў, пабочных і ўстаўных канструкцый, адасобленых членаў сказа і аднасастаўных сказаў ў творах Л. Дайнекi
    Сінтаксічныя канструкцыі, заканамернасці, спосабы іх утварэння, магчымасці спалучэння і функцыянавання ў тэксце. Спецыфіка ўжывання звароткаў, параўна...

    Дыдактычная гульня як сродак развіцця маўлення старэйшых дашкольнікаў
    Асноўныя псіхолага-педагагічныя асаблівасці развіцця дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту. Класіфікацыя дыдактычных гульняў. Прадстаўленасць у прагра...

    Беларуская мова
    Асаблівасці правапісу галосных, яккага знака і апострафа, некаторых прыставак. Асобныя выпадкі ўжывання вялікай літары. Правілы пераносу. Сінтаксіс і...