Студенческий сайт КФУ - ex ТНУ » Учебный раздел » Учебные файлы »Журналистика

Вобраз аўтара-апавядальніка ў мастацкім творы

Тип: реферат
Категория: Журналистика
Скачать
Купить
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ Беларускі Дзяржаўны Універсітэт Інстытут журналістыкі Кафедра стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Вобраз аўтара-апавядальніка ў мастацкім творы Курсавая праца Студэнткі 3 курса, 1 групы Кажамякінай Вольгі Уладзіміраўны Навуковы кіраўнік Кандыдат філалагічных навук, дацэнт Цікоцкі Аляксандр Міхайлавіч Мінск 2008 Змест
  • Уводзіны…………………………………………………………..3
  • 2. Праблема вобраза аўтара ў мастацкай літаратуры……………...5 2.1 Сказ як форма літаратурна-мастацкага апавядання…………7 3. Вобраз аўтара-апавядальніка ў прозе І. Пташнікава……………11 4. Заключэнне…………………………………………………………16 5. Спіс выкарыстанай літаратуры…………………………………....18 Уводзіны. Вывучэнне мовы мастацкай літаратуры як спецыфічная задача філалогіі і эстэтыкі ў нашай навуцы распаўсюджваецца ўсё шырэй і шырэй. Яно атрымлівае ўсебаковае тэарэтычнае абгрунтаванне толькі ў Савецкую эпоху. Але і на сёння яшчэ няма поўнай дакладнасці ў разуменні сувязі гэтай задачы з гісторыяй літаратурнай мовы, з аднаго боку, і з гісторыяй развіцця стыляў мастацкай літаратуры, - з другога. Само па сабе слова стыль – мнагасэнсавае. У круг цэнтральных праблем вывучэння мовы мастацкай літаратуры ўваходзяць праблемы “ мовы (стыля) мастацкага твора” і “мовы (стыля) пісьменніка”. І тая і другая праблема абапіраецца на паняцце індывідуальнага стыля і абумоўлена ім. Што маецца на ўвазе пад індывідуальным стылем? Гэта, перш за ўсё, асабістыя вынаходніцтвы аўтара ў мове свайго твора. Нават тады, калі стыль аўтара поўнасцю рухаецца ў сферы літаратурнай мовы, ўнутраная сувязь усіх элементаў гэтага стыля, прынцыпы падбора форм літаратурнай мовы ўяўляюць літаратурна- мастацкае адзінства, абумоўленае развіццём мастацкай літаратуры ці эстэтыкай асобных яе напрамкаў. Ступень індывідуальнасці гэтых адносін ўзрастае разам з развіццём культуры літаратурнай асобы з XVII стагоддзя. Так як ўзнікае спецыфічны круг новых стылістычных праблем, паняццяў і катэгорый, без гістарычнага аналізу немагчыма вывучэнне ўнутраных якасцей і законаў развіцця мовы мастацкай літаратуры. Сярод гэтых праблем і катэгорый асабліва месца займаюць пытанні аб стылістычнай будове вобраза аўтара і аб вобразах герояў. А. Н. Сакалоў ў сваей “Тэорыі стыля” піша: “ Паняцце “вобраз аўтара” патрабуе яшчэ далейшай распрацоўкі. Ці ва ўсякам літаратурным творы можна знайсці вобраз аўтара, ці прыдзецца гаварыць толькі аб адлюстраванні аўтарскай асобы ў творы , аб аўтарскай “прызме”, праз якую прыламляецца выяўляемае, пра пазіцыю аўтара? Вобраз аўтара і аўтарская асоба з’яўляюцца адным з вайжнейшых “кампанентаў” літаратурнага і ўвогуле мастацкага твора”. Мэта курсавой працы: прааналізаваць праблему вобраза аўтара ў мастацкай літаратуры на прыкладзе твораў І. Пташнікава. Задачы, пастаўленыя пры напісанні курсавой працы –прааналізаваць праблему вобраза аўтара ў мастацкай літаратуры на прыкладзе твораў І. Пташнікава, разгледзіць сказ як форму літаратурна-мастацкага апавядання. Пры напісанні курсавой працы была выкарастана вучэбная літаратура, публікацыі ў СМІ на гэтую тэму, апавяданні І. Пташнікава.
    Другие файлы:

    Персанаж ў мастацкім творы
    Першы персанаж ў мастацкім творы: агульнае паняцце пра персанажа, яго ўнутраны свет. Псіхалагічны партрэт героя, формы яго паводзін. Персанаж як носьб...

    Моўны вобраз апавядальніка ў аповесцях В. Быкава
    Агульная характарыстыка вобраза апавядальніка ў творах мастацкай літаратуры. Васіль Быкаў – майстар ваеннай аповесці. Моўны вобраз апавядальніка ў апо...

    Кампаненты-складнікі змястоўнай формы твора
    Значэнне паняцця "свет мастацкага твора". Рэч як якасць знаку эпохі і асяроддзя пісьменніка. Прырода, час і прастора ў мастацкім творы. Сюжэт, яго раз...

    Образ белорусской хаты в белорусской культуре
    Дыпломная праца прысвечана даследванню аднаго з найбольш змястоўных вобразаў беларускай традыцыйнай культуры – вобразу дома. Дадзены вобраз разглядаец...

    Вобраз неба і зямлі ў паэзіі Эдуарда Акуліна
    Характарыстыка творчасці Эдуарда Акуліна з вышыні дасягненняў сучаснага літаратуразнаўства і крытыкі. Суаднесенасць вобраза зямлі з "вечнымі" вобразам...