Студенческий сайт КФУ - ex ТНУ » Учебный раздел » Учебные файлы »Журналистика

Інтэлектуалізацыі тэкстаў сучаснай прэсы актуальнай для беларускіх выданняў

Тип: дипломная работа
Категория: Журналистика
Скачать
Купить
Інтэлектуалізацыя мовы як адна з тэндэнцый развіцця сучаснай прэсы. Лексічныя, сінтаксічныя і жанрава-стылёвыя прыкметы інтэлектуалізацыі тэкстаў. Актыўнае ўжыванне тэрміналогіі і інтэрнацыяналізацыі лексічных адзінак. Успрымання перыфразаў вядомых асоб.
Краткое сожержание материала:

Размещено на

Інтэлектуалізацыі тэкстаў сучаснай прэсы актуальнай для беларускіх выданняў

Змест

  • Уводзіны
  • Глава 1. Інтэлектуалізацыя мовы як адна з тэндэнцый развіцця сучаснай прэсы
  • Глава 2. Лексічныя праявы інтэлектуалізацыі тэкстаў сучаснай прэсы
  • Глава 3. Сінтаксічныя прыкметы інтэлектуалізацыі тэкстаў сучаснай прэсы
  • Глава 4. Жанрава-стылёвыя прыкметы інтэлектуалізацыі тэкстаў сучаснай прэсы
  • Высновы
  • Спіс выкарыстанай літаратуры

Уводзіны

Распад СССР выклікаў істотныя змены ў дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі. Шматлікія змены адбыліся ў мове сучаснай прэсы, тэлебачання, радыё, актыўна развіваюцца электронныя СМІ ў інтэрнэце. Вывучэнню мовы сучасных СМІ прысвечаныя шматлікія працы расійскіх і беларускіх навукоўцаў: Е. А. Земскай, А. Б. Сірацінінай, Е. Ю. Скараходавай, Р. Я. Салганіка, С. І. Смятанінай, В. І. Іўчанкава, М. Я. Цікоцкага.

Адной з тэндэнцый развіцця мовы прэсы з'яўляецца інтэлектуалізацыя тэкстаў. Аднак калі расійскія лінгвісты вывучаюць мову СМІ з гэтага пункту гледжання, то аналагічных прац на матэрыялах беларускіх выданняў мы не знайшлі.

Пры напісанні дыпломнай работы мы карысталіся тэарэтычнымі працамі У. М. Лейчыка, Е. Г. Яськовай, Т. У. Тукавай, І. Н. Тупіцынай. І самастойна даследавалі публікацыі сучасных беларускіх газет і часопісаў, праводзілі параўнанне мовы сучаснай прэсы з матэрыяламі пачатку 90-ых гадоў.

Супрацьлеглыя тэндэнцыі інтэлектуалізацыі і дэмакратызацыі запяспечваюць развіццё мовы, абнаўленне слоўнікавага запасу

Аднак беларускія даследчыкі надаюць больш увагі тэндэнцыі дэмакратызацыі, глыбокіх навуковых прац па інтэлектуалізацыі мовы сучаснай беларускай прэсы няма.

Глава 1. Інтэлектуалізацыя мовы як адна з тэндэнцый развіцця сучаснай прэсы

Масава-камунікатыўны дыскурс не аднастайны, гэта люстэрка эпохі, якая яго нарадзіла. У ім адбіваюцца асноўныя грамадскія ідэі, сацыяльныя памкненні і ідэалы, культурныя і маральныя каштоўнасці. І як адна эпоха адрозніваецца ад іншай, так і зменлівыя журналісцкія дыскурсы маюць камунікатыўна-стылістычныя асаблівасці. Яны не супадаюць па сваіх ідэйных устаноўках, стылістычнай танальнасці, тыпу аўтарства, тыпу адрасата і іншых параметрах (у тым ліку і такіх, як камунікатыўныя стэрэатыпы і моўныя штампы, выпрацаваныя ў канкрэтным журналісцкім дыскурсе эпохі).

Н. І. Клушына лічыць, што напрыканцы ХХ - пачатку ХХІ ст. жыццё соцыуму было адлюстравана ў трох тыпах журналісцкага дыскурсу. Гэта савецкі дыскурс (таталітарны); перабудовачны дыскурс (поліідэалагічны); постперабудовачны, ці найноўшы журналісцкі дыскурс (монаідэалагічны)[12, 24].

Савецкі дыскурс сёння - гэта найбольш даследаваны і пераасэнсаваны дыскурс, за якім замацавалася назва “мова таталітарызму” ці “таталітарная мова”, гэта значыць панаванне адной ідэалогіі і знішчэнне іншага голаса і меркавання [12, 25].

У перыяд перабудовы мова СМІ істотна трансфарміравалася, новыя тэндэнцыі ў маўленні гэтай эпохі добра адлюстраваны ў шматлікіх навуковых працах.

Даследчыкі канстатуюць, што прэса пачала ўлічваць рэальную разнастайнасць камунікатыўных патрабаванняў чытача ў інфармацыі, што прывяло да павелічэння колькасці выданняў і іх якаснай дыферэнцыяцыі. Развіццё сучаснай прэсы ідзе ў напрамку тэматычна-адраснай спецыялізацыі, што суправаджаецца спецыялізацыяй мовы. Тыражыраванне тэкстаў СМІ, разлічаных на перыядычнасць і капіраванне ў масавай колькасці, - гэта тыражыраванне ладу жыцця, светаўспрымання, густаў, ацэнак, гэта значыць фарміраванне менталітэту сучаснікаў. Такі падыход да гэтага боку журналісцкай практыкі адказвае сучаснаму стану развіцця грамадства і мовы як важнага кампанента культуры [11, 44].

А. С. Сіняпупава слушна заўважае, што разнастайнасць маўленчага аблічча СМІ не дазваляе рабіць масштабныя абагульненні наконт накірунку развіцця сучаснай прэсы [23, 110].

На гэтым этапе маўленчае аблічча таго ці іншага выдання жорстка вызначае канцэпцыя, якая ўяўяляе сабой ці рэдакцыйны дакумент, дзе дакладна сфармуляваны патрабаванні да тэкстаў, ці нейкія ўяўленні рэдакцыі пра тое, як павінен выглядаць ідэальны тэкст для газеты (часопіса).

Як піша М. Ю. Казак, “якаснае выданне пазбягае фамільярнасці, а жаргонам і размоўнымі канструкцыямі карыстаецца для стварэння ацэнкі; наогул жа ў такіх выданнях пануе іранічна-назіральны тон” [10, 176].

Е. У. Какорына сцвярджае, што ў савецкі перыяд прэса адлюстроўвала сацыяльную структуру грамадства толькі ў самым агульным выглядзе [11, 242]. У СМІ панавала метаінфармацыйная ўстаноўка на знішчэнне класавых адрозненняў, якая прадугледжвала ўніфікацыю мовы агульнапалітычных і грамадскіх выданняў. Для сучаснай прэсы, наадварот, характэрная арыентацыя на стварэнне, культываванне моўнай спецыфікі асобных выданняў.

Неаднаразова адзначалася даследчыкамі і роля СМІ як ініцыятараў і актыўных праваднікоў запазычанняў. Тэксты СМІ не толькі адлюстроўваюць маўленчую практыку шматлікіх сацыяльных груп, але і часткова фарміруюць склад актыўнага слоўніка соцыуму, тыражуюць новыя запазычанні і садзейнічаюць іх адаптацыі ў мове.

У той жа час маюць рацыю тыя даследчыкі, якія сцвярджаюць, што менавіта медыятэксты сёння складаюць цэнтр сучаснай культуры праз панаванне ў інфармацыйнай прасторы краіны і заслугоўваюць больш увагі з боку лінгвістаў. Пагодзімся з Р. Я. Салганікам у тым, што можна крытыкаваць мову масавых камунікацый, аднак не прызнаваць яе ўплыву на фарміраванне новай моўнай палітыкі і моўнага густу эпохі бессэнсоўна [28, 214].

У спецыялізаванай прэсе можна адзначыць разнастайнасць арыентацый: на масавага чытача і на асобныя, вузкія сацыяльныя групы, пры гэтым выданне адрасуецца рэальнай групе чытачоў. У цэнтральных СМІ з'явіліся шматлікія дадаткі рознай адрасна-тэматычнай накіраванасці. Напрыклад, газета “Звязда” сёння мае такія дадаткі, як: “Мясцовае самакіраванне”, “Краіна здароўя”, “Свая справа”, “Чырвоная змена”, “Жырандоля”, “Ахова”, “Твае правы”. Газета “Рэспубліка” прапаноўвае чытачам некалькі спецыялізаваных дадаткаў: “Эканамічная серада”, “Рэспубліка дзелавая”, “Юрыдычная газета”. У “БелГазеце” рэгулярна выдаюцца дадатковыя старонкі на тэму нерухомай маёмасці, эканомікі, аўтатранспарту, здароўя і г. д. А таксама яна з'яўляцца стваральнікам часопіса “Sexus”, які пазіцыянуецца як інтэлектуальнае выданне.

Е. У. Какорына піша: “Больш дробная дыферэнцыяцыя складу газетна-часопіснай перыёдыкі з'яўляецца часткова адказам на змены ў сацыяльна-ролевай, сацыяльна-статуснай дыферэнцыяцыі грамадства” [11, 248]. З'яўленне новых прафесій (асабліва гэта датычыцца сферы эканомікі: дылер, брокер, маклер, рыэлтар і інш.) і змена іх значнасці ў грамадскім развіцці - усё гэта адыгрывае ролю ў працэсе дыферэнцыяцыі прэсы.

Прастора масавай камунікацыі: тэлебачанне, радыё, прэса, часткова інтэрнэт - з'яўляецца тым асяродкам, дзе яднаюцца і змешваюцца мноства маўленчых патокаў з розных падсістэм мовы, дзе, уласна, адбываюцца актыўныя моўныя працэсы, якія ўплываюць на стан літаратурнай мовы. Найбольш важнымі з іх Е. У. Какорына лічыць: засваенне маўленчым калектывам замежных запазычанняў, папулярызацыя эканамічнай, палітычнай і інш. тэрміналогіі, запазычанне моўных элементаў (і камунікатыўных уменняў) з сацыяльных і прафесійных жаргонаў і іх пераход у літаратурную мову (грамадскую сферу зносінаў) [11, 251].

У. М. Лейчык выдзяляе 6 тэндэнцый, характэрных для мовы канца ХХ - пачатку ХХІ ст. Думаем, што пералічаныя з'явы таксама актуальныя і для беларускай мовы, якая, безумоўна, развіваецца ў іншых умовах у параўнанні з рускай мовай. Сярод такіх з'яў даследчык называе глабалізацыю і этнізацыю мовы, існаванне прынцыпу эканоміі маўленчых намаганняў і ў той жа час імкнення да матываванасці адзінак маўлення. У гэтым шэрагу знаходзяцца і супрацьлеглыя тэндэнцыі, якія пануюць у мове пасля разбурэння СССР: дэмакратызацыі і ў той жа час інтэлектуалізацыі мовы [17, 33].

Развіццё мовы складаецца з развіцця супрацьлеглых традыцый. Н. С. Валгіна, гаворачы пра законы развіцця мовы, пасля пералічэння некаторых агульных законаў сцвярджае, што “развіццё мовы, як і развіццё любой іншай сферы жыцця і дзейнасці, не можа не стымулявацца супярэчнасцю працэсаў. Супярэчнасці (ці антыноміі) уласцівыя самой мове як феномену, без іх немагчыма ўявіць якія-небудзь зменя. Менавіта ў барацьбе супярэчнасцяў праяўляецца самаразвіццё мовы” [1, 79].

Назіранні паказваюць, што ў перыяды “спакойнага” развіцця мовы такіх супрацьлеглых тэндэнцый мала, тады як у эпоху карэнных перабудоў у грамадстве, хуткіх зменаў ўмоў існавання і функцыянавання мовы гэтыя тэндэнцыі праяўляюцца вельмі выразна, прычым не толькі на лексіка-семантычным узроўні.

Сапраўды, інтэлектуалізацыя мовы з'яўляецца толькі адной са шматлікіх супрацьлеглых тэндэнцый, развіццё якіх мы назіраем на працягу апошніх дзесяцігоддзяў. У. М. Лейчык слушна заўважае, што дэмакратызацыі мовы надаецца вялікая ўвага - існуе цэлы шэраг навуковых прац, якія асвятляюць праблемы пранікнення элементаў вуснага маўлення і нават жарганізмаў у кадыфікаваную літаратурную мову, асабліва ў сродках масавай інфармацыі, у тэкстах інтэрнэта і інш. [15, 420]. У той жа час не прымаецца да ўвагі не менш распаўсюджаная тэндэнцыя - да інтэлектуалізацыі мовы, да ўскладнення дыскурсу, да росту колькасці спецыяльных моўных адзінак, што ад...

Другие файлы:

Камерцыйная прэса на інфрмацыйным рынку
Рынак камерцыйных газет Беларусі, яго становішча на сучасным этапе і тэндэнцыі развіцця. Феномен сучаснай беларускай камерцыйнай прэсы, яе сутнасныя х...

Моўная гульня ў рэкламным тэксце
Паняцце "рэклама", асаблівасці рэкламных тэкстаў. Загаловак, асноўны тэкст і дэвіз. Тыпы моўнай гульні: наўмыснае ўжыванне нарматыўных сродкаў, свядом...

Наватарскі характар сучаснай беларускай літаратуры
Парабалічная плынь у сучаснай беларускай літаратуры. Пашырэнне прытчавасці ў сучаснай літаратуры. Размежаванне парабалы і прытчы. Талент, паэзія і тво...

Праблемы развіцця і функцыянавання сучаснай беларускай тэрміналогіі
Сістэма тэрмінаў пэўнай галіны навукі, тэхнікі або мастацтва, якая адлюстроўвае адпаведную сістэму паняццяў сучаснай беларускай тэрміналогіі. Даследав...

Раннефеадальнае грамадства на Беларусі
Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх земляў у X–XIII столетіях. Першая дзяржава, што ўтварылася на тэрыторыі сучаснай Беларусі – гэта Полацкае кн...