Студенческий сайт КФУ - ex ТНУ » Учебный раздел » Учебные файлы »Медицина

Агульныя ўскладненні аперацыі выдалення зуба ў пацыентаў з хранічнымі саматычнымі захворваннямі

Тип: реферат
Категория: Медицина
Скачать
Купить
Працэс выдалення зуба як працэс аператыўнага медыцынскага ўмяшання. Стратэгія паводзін лекара пры аглядзе пацыента перад пачаткам стаматалагічных маніпуляцый. Паводзінаў з пацыентамі з ўскладненым анамнэзам, нечаканасці пры правядзенні маніпуляцый.
Краткое сожержание материала:

Размещено на

Размещено на

БЕЛАРУСКАЙ МЕДЫЦЫНСКАЙ АКАДЭМІІ ПАСЛЯДЫПЛОМНАЙ АДУКАЦЫІ

КАФЕДРА СКІВІЧНА-ТВАРАВАЙ ХІРУРГІІ

рэферат

Агульныя ўскладненні аперацыі выдалення зуба ў пацыентаў з хранічнымі саматычнымі захворваннямі

ЦЕРАШКОВА Алена Аляксандраўна

Мінск, 2011

Уводзіны ў праблему

Выдаленне зуба - адно з самых распаўсюджаных амбулаторных хірургічных умяшанняў - нярэдка ўспрымаецца як параўнальна бяскрыўдная аперацыя. Тым не менш, у чарзе да кабінета хірурга-стаматолага можна пачуць шмат страшылак і сапраўды жахлівых гісторыяў. Асноўная частка гісторыяў прысвечаная тэхнічнаму боку пытання, меншая частка - мясцовым ускладненням пасля выдалення, але найлепшым чынам настройваюць пацыента гісторыі пра смяротныя выпадкі ў крэсле.

Прычынай гэтых трагедый з'яўляюцца агульныя ўскладненні аперацыі выдалення зуба. І ўзнікаюць гэтыя ўскладненні большай часткай не на фоне поўнага здароўя. Рызыкоўная група - пацыенты з хранічнымі захворваннямі.

Хворыя зубы - гэта і ёсць лакальная праява парушанага агульнага стану арганізма. Але ці заўсёды разумее стаматолаг гэтыя сігналы?

Мы ведаем, што дыябетыкі часта пакутуюць на дыстрафічны парадонт, а хворыя на сіндром Шэгрэна маюць множны карыес. Але, убачыўшы развалены рот ці адэнтыю ў параўнальна нестарога пацыента, ці заўсёды мы думаем, што перад намі хранічна хворы чалавек? На жаль, часам мы тлумачым для саміх сябе такі стан зубоў выключна сацыяльнымі прычынамі, спасылаемся на нядбайнасць і нізкі ўзровень санітарнай культуры людзей. Між тым варта памятаць, што гэтыя самыя сацыяльныя абставіны б'юць па ўсім арганізме, зубы - толькі адзін з сігналаў. І якасна сабраны анамнэз дапаможа доктару падрыхтавацца да непрыемных сюрпрызаў.

Першы погляд на пацыента

Што яшчэ, апроч факту з'яўлення чалавека ў кабінеце стаматолага, можа сведчыць пра парушэнні агульнага стану здароўя?

Нават калі пацыентка ўчора прыехала з Блізкага Ўсходу, ваш прафесійны абавязак запатрабаваць:

Гюльчатай! Открой лічіко!

І звярнуць увагу на колер, стан і вільготнасць скуры.

Чырвоны твар, асабліва пры апаплексічнай канстытуцыі, выдае гіпертоніка. Гіпертонік са стажам, звычайна, ведае свой штодзённы ціск, але першым вам пра яго не скажа. Бледнасць твару, сіняватыя вусны і насагубны трохкутнік - нагода спытаць пра ішэмічную хваробу сэрца, а калі разам з тым пацыент абільна патнее - варта наогул падумаць пра інфаркт міякарда. Тым больш, што адной з праяў інфаркта можа быць ірадыяцыя болю ў левы бок ніжняй сківіцы.

Жоўты колер скуры ўласцівы мангалоіднай расе і еўрапейцам з хворай пячонкай. А хваробы пячонкі, па-першае, бываюць інфекцыйныя, а па другое - моцна ўплываюць на ўласцівасці крыві, зажыўленне ран і перапрацоўку лекаў. Бронзавы колер бывае пры разладжаных наднырачніках - так званай хваробе Адысона. Зеленаваты колер скуры - гэта хутчэй фігуральны выраз, але, калі пра пацыента хочацца сказаць “бледны, ажно зялёны”, магчыма, у яго нізкі гемаглабін ці іншая гематалагічная праблема.

Шэры, зямлісты колер уласцівы для кахексіі пры анкалагічных захворваннях. Сіняваты, цыанатычны - выдае сардэчна-лёгачную недастатковасць.

Шэра-сінія, карычневыя і нават фіялетавыя плямы бываюць вынікам падоўжанага прыема розных прэпаратаў, якія выклікаюць фотасэнсібілізацыю.

Дэрматыт і іншыя паражэнні скуры - гэта сімптомы імуннага дызбаланса - альбо гіперрэактыўнасць, сэнсібілізацыя арганізма, альбо, наадварот, імунадэфіцыт, аслабленне бар'ерных функцый скуры.

Калі звярнуць увагу на тургар скуры, стан валасоў, пазногцяў, вуснаў, языка, слізістай абалонкі рота, частату і асаблівасці дыхання і г.д., можна атрымаць інфармацыю пра стан здароўя пацыента і зразумець, якія дадатковыя пытанні задаваць падчас збора анамнэзу. І ўсё ж такі ёсць шэраг абавязковых пытанняў, якія варта задаць нават знешне абсалютна здароваму чалавеку.

Самае трывіяльнае пытанне:

- На што скардзіцеся?

Бывае, што адказ на гэтае пытанне ставіць лекара ў тупік. Скаргі не ўкладваюцца ў трывіяльную карціну ўладкавання свету і не знаходзяць падмацавання ў клінічнай карціне. Задаўшы некалькі дадатковых пытанняў, адначасова ацаніце каардынацыю рухаў пацыента, тэмп і выразнасць мовы, зазірніце яму ў вочы. Калі зрэнкі не рэагуюць на змену асвятлення, вочы мутныя чырвоныя ці, наадварот, занадта рухавыя і бліскучыя, замаруджаная, невыразная мова ці, наадварот, хуткае маўлення і пастаянная змена тэмы размовы, немагчымасць уседзець на адным месцы ці нескаардынаваныя, запаволеныя рухі - магчыма, пацыент спажывае псіхатропныя прэпараты. Падвышаная трывожнасць, трэмар, галюцынацыі таксама могуць сведчыць пра алкагольны дэлірый.

Алкагольны дэлірый звычайна развіваецца на 1-5 суткі па спыненні алкагалізацыі (запоя). Але бываюць выпадкі, калі суб'ект выпівае толькі па выходных, і, прапусціўшы чарговую “пятніцу”, выходзіць на 1 стадыю дэлірыя ў нядзелю альбо панядзелак, праз 2-3 сутак пасля прывычнай “гадзіны Ч”. Часта дэлірый правакуецца вострым саматычным захворваннем (панкрэатыт, пнеўманія, рожыстае запаленне, гнойная хірургічная паталогія і інш) або траўмай падчас запою. Можа пачацца пасля сутаргавага прыпадку ў абстыненцыі. На фоне алкагольнага делірыя абвастраюцца ішэмічная хвароба сэрца, гіпертанічная хвароба, цукровы дыябет, хранічныя абструктыўныя хваробы лёгкіх, хранічны гепатыт і інш., парушаецца гамеастаз - нарастае электралітны разлад і гіперкатэхоламінэмія, і гэта значна пагаршае стан пацыента, існуе высокая рызыка раптоўнай сардэчна-сасудзістай смерці. Калі лекар пераканаўся, што пацыент неадэкватны, незалежна ад прычыны, неабходная тэрміновая кансультацыя псіхіятра. Пацыента варта разглядаць як сацыяльна небяспечнага.

Калі сумнёваў у адэкватнасці пацыента ў вас няма і вы гатовыя прыступіць да аперацыі, застаюцца пытанні, адказ на якія варта атрымаць да пачатку любога ўмяшання.

- Вы сёння кушалі?

І калі мы чуем у адказ, што пацыент ні есці, ні піць ужо тры дні не можа, а да таго ж не спаў, бо па сценах бегаў - верагоднасць, што ён самлее ў крэсле, высокая. Калі да таго ж у яго выражаная інтаксікацыя - тым больш верагодна. Бывае, што падае ціск і млоснасць наступае ўжо пры спробе зрабіць анэстэзію. Але самыя мужныя і адказныя пацыенты часам трымаюцца да апошняга і губляюць прытомнасць ужо ў калідоры, калі, здавалася б, усё скончылася добра - і гэта самае небяспечнае, бо можа прывесці і да чэрапна-мазгавой траўмы.

Верагоднасць страты прытомнасці можна знізіць, калі прапанаваць такому пацыенту адразу расшпіліць верхні гузік, аслабіць папругу, а медсястры - прачыніць акно, даць пацыенту тампон з нашатырным спіртам і папрасіць папярэджваць, калі наступіць млоснасць. Такім чынам пацыент робіцца актыўным удзельнікам лячэбнага працэсу і верагоднасць страты прытомнасці змяншаецца. Тым не менш, нельга зганяць пацыента з крэсла адразу пасля маніпуляцыі. Пара хвілін адпачынку неабходная і для праверкі гемастаза, і для кантроля за агульным станам пацыента.

Асабліва важным пытанне “еў ці не еў” з'яўляецца для хворых на цукровы дыябет. Калі пацыент з цукровіцай пад'еў, выходзячы з дому, а пасля некалькі гадзін правёў у паліклініцы, на фоне стрэса яму можа зблажэць ад паніжанага цукру ў крыві.

Наступнае пытанне, без якога не абыдзецца прыём стаматолага: ці пакутуе пацыент на алергію?

Раней гэтае пытанне часцяком гучала так:

-замарозку пераносіце?

стаматалагічнае медыцынскае ўскладненне

Цяпер варта пашырыць пытанне. Важна высветліць і пра тое, як чалавек пераносіць лекі розных груп, і пра харчовую алергію.

Здавалася б, пытанне алергіі - гэта, хутчэй, тэма “Агульныя ўскладненні пры правядзенні анэстэзіі”. Але дазвольце з гэтым паспрачацца. Выдаленне зуба і само па сабе можа прыводзіць да кантакта з лекавымі рэчывамі, а значыць, да алергічных рэакцый. Часам мы прамываем лунку ці рану антысэптычным растворам. Бывае, кладзем у лунку непасрэдна пасля выдалення гемастатыкі, альважэль ці тампануем лунку турундай з ёдаформам. І гэта так сама можа выклікаць алергічную рэакцыю рознай ступені цяжкасці, ад крапіўніцы да анафілактычнага шоку.

Бранхіяльная астма - праява алергізацыі. Прыступ можа развіцца на фоне эмацыйнага ўзбуджэння. Рэзкі пах медыкаментаў і матэрыялаў часам выклікае развіццё бронхаспазму. Шэраг прэпаратаў можа дадаткова правакаваць бронхаспазм (марфін, індаметацын, ацэтылсаліцылавая кіслата).

У якасці прэмедыкацыі пацыент прымае прапісаныя тэрапеўтам прэпараты, а на прыём бярэ лячэбны інгалятар. Пажаданая папярэдняя кансультацыя лекара пацыента і падрабязны збор анамнеза з мэтай выяўлення алергенаў, якія правакуюць бронхаспазм. Пры правядзенні абязбольвання перавагу варта аддаць мясцовай анестэзіі, не ўжываць прэпараты з вазаканстрыктарамі з-за ўтрымання ў іх кансервантаў-алергенаў.

Астматычных статус - гэта працяглая ўстойлівая абструкцыя дыхальных шляхоў, пры якой звыклыя бронхалітыкі не даюць эфекта. Стан пацыента напрацягу некалькіх гадзін можа значна пагоршыцца, зыход можа быць летальны, таму варта адразу перадаць пацыента адпаведным спецыялістам. І яшчэ адна небяспека распаўсюдзілася параўнальна нядаўна, на хвалі прафілактыкі СНІД. Гэта алергія на латэкс. Калі анэстэзію мы можам рабіць фактычна ападактыльна, т...

Другие файлы:

Вялікая Айчынная вайна
Падрыхтоўка аперацыі "Баграціён". Выгнанне ворага з акупіраванай тэрыторыі Беларусі. Вызвалення вёсак і гарадоў Беларусі. Этапы аперацыі "Баграціён"....

Ретенированные и дистопированные зубы
Болезни прорезывания зубов. Дистопия зуба как аномалия его положения в зубном ряду: диагностика и лечение. Неполное прорезывание зуба (полуретинирован...

Гистологическое строение твердых тканей зуба
Исследование структуры тканей зуба, особенностей строения эмалевых призм, главных структурно-функциональных единиц эмали. Обзор состава дентина, ткани...

Некариозные поражения тканей зуба
В книге приведены этиология, патогенез, классификация некариозных поражений зуба, тканей зуба. Дано описание клинических проявлений двух основных груп...

Детская стоматология
Жалобы пациентки 15 лет при поступлении на лечение к стоматологу, данные внешнего осмотра полости рта. Постановка окончательного диагноза: средний кар...