Студенческий сайт КФУ - ex ТНУ » Учебный раздел » Учебные файлы »Литература

Жыццевы i творчы шлях Янкi Нёманскага

Тип: реферат
Категория: Литература
Скачать
Купить
Іван Андрэевіч Пятровіч як тыповы прадстаўнік творчай беларускай інтэлігенцыі, што пацярпела ад сталінскіх рэпрэсій. Факты біяграфіі і характарыстыка дзейнасці пісьменніка, шлях да творчасці. Творчая спадчына Янка Нёманскага. Літаратурны аналіз твораў.
Краткое сожержание материала:

Размещено на

1

Жыццевы i творчы шлях Янкi Нёманскага (1890--1936)

янка нёманскі пісьменнік беларускі

Янка Нёманскі -- літаратурны псеўданім таленавітага пісьменніка, вучонага і грамадскага дзеяча Івана Андрэевіча Пятровіча. Ён належыць да таго трагічнага пакалення творчай беларускай інтэлігенцыі, цвету нацыі 20--30-х гадоў XX ст., якое было заўчасна і беспадстаўна загублена бязлітаснымі сталінскімі рэпрэсіямі.

Іван Андрэевіч нарадзіўся 12 красавіка 1890 г. у вёсцы Шчорсы на Наваградчыне ў беднай сялянскай сям'і.

Шчорсы славіліся вялікай царквою, прыгожым палацам і багатай бібліятэкй графа Храптовіча, у якой былі сабраны кнігі па розных галінах ведаў. З дзіцячых гадоў запалі ў душу Янкі гэтыя гістарычныя мясціны, маляўнічыя краявіды родных ваколіц, паўнаводны Нёман, казачнай прыгажосці азёры Свіцязь і Кромань. Пра іх хадзілі шматлікія паданні, якія ён пазней выкарыстае і ўславіць у сваіх творах. Жыццё яго, аднак, складвалася нялёгка. Ён рана застаўся без маці, жыў з бацькам Андрэем Мікалаевічам і дзедам. Як і ўсе вясковыя падлеткі, рана далучыўся да сялянскай працы, клопатаў сям'і. Вучыцца пачаў дома і даволі рана -- ва ўзросце каля шасці гадоў. Настаўнікамі былі блізкія, родныя людзі -- бацька, дзед, дзядзька Астап. Пасля заканчэння школы ў Шчорсах Янка вучыўся ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі, затым працаваў вясковым настаўнікам. Адначасова настойліва займаўся самаадукацыяй, каб здзейсніць даўнюю мару -- паступіць у Пецярбургскі універсітэт. Ужо тое, што ён, сялянскі сын, спадзеючыся толькі на свае сілы, змог у 1914 г. стаць студэнтам імператарскага Пецярбургскага універсітэта, сведчыла пра яго вялікія здольнасці і незвычайную прагу ведаў.

Знаходжанне ў Пецярбурзе, у самым цэнтры сталічнага культурнага жыцця, шмат дало юнаку ў сэнсе агульнага пашырэння ведаў, культурнага ўзроўню, выпрацоўкі светапогляду. Ён многа чытае, вывучае замежныя мовы. Аднак лекцыі ва універсітэце давялося слухаць нядоўга: пачалася імперыялістычная вайна.

З другой паловы 1916 г. I.А. Пятровіч быў мабілізаваны ў армію і пасля школы прапаршчыкаў трапіў на фронт. У сувязі з бальшавіцкім кастрычніцкім пераваротам ён вярнуўся ў Петраград і працягваў заняткі ва універсітэце. Актыўна ўключыўшыся ў грамадскую дзейнасць, ён уступіў у партыю левых эсэраў. Некаторы час працаваў сакратаром культурна-асветнага аддзела Белнацкома, які ўзначальваў тады Браніслаў Тарашкевіч, а пасля загадчыкам выдавецкага аддзела Беларускага нацыянальнага камісарыята.

На працягу 1918--1920 гг. I.А. Пятровіч з'яўляўся членам Беларускага вольна-эканамічнага таварыства, створанага ў Петраградзе з мэтай развіцця навукі, культуры, народнай гаспадаркі Беларусі. Членамі гэтага таварыства былі Я. Карскі, А. Сержпутоўскі, А. Шахматаў і іншыя вядомыя вучоныя і грамадскія дзеячы. Разам з Ц. Гартным ён пачынае выдаваць першую савецкую газету на беларускай мове «Дзянніца» (1918--1919). На яе старонках друкаваліся творы Я. Коласа, Ц. Гартнага, А. Гурло, М. Гарэцкага, многіх іншых пісьменнікаў. I.А. Пятровіч таксама змяшчае тут шмат сваіх артыкулаў, прасякнутых шчырай зацікаўленасцю лёсам роднай Беларусі. I ўпершыню падпісваецца літаратурным псеўданімам -- Янка Нёманскі.

У гады грамадзянскай вайны ён знаходзіўся на Заходнім фронце, прайшоў усю Беларусь, удзельнічаў у баях за вызваленне Мінска ад белапалякаў. Ваенная служба прымусіла яго пабываць там, куды ніколі не спадзяваўся трапіць: на Карэльскім, Петраградскім, Польскім франтах, пад Нарвай і Варшавай, у Сібіры і на Далёкім Усходзе. Пасля гэтых падзей ён вяртаецца на Беларусь.

I.А. Пятровіч адразу актыўна ўключаецца ў работу, усе свае веды, практычны вопыт аддае справе аднаўлення народнай гаспадаркі, развіцця нацыянальнай культуры, адукацыі. Яго накіроўваюць у планава-эканамічныя органы рэспублікі. I.А. Пятровіч становіцца членам Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Беларусі, адказным сакратаром Эканамічнага савета, затым намеснікам старшыні дзяржплана рэспублікі, абіраецца дэлегатам VIII Усебеларускага з'езда Саветаў. Прымаючы неспасрэдны ўдзел у рабоце Інбелкульта, I.А. Пятровіч пасля заснавання Беларускай Акадэміі навук абіраецца яе правадзейным членам, пазней -- неадменным сакратаром. Адначасова з ім першымі акадэмікамі нацыянальнай акадэміі сталі вядомыя пісьменнікі, вучоныя, грамадскія дзеячы Янка Купала, Якуб Колас, Цішка Гартны, Максім Гарэцкі, У. Ігнатоўскі, В. Пічэта, С. Вальфсон, С. Некрашэвіч, I. Замоцін. 1 студзеня 1929 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё Беларускай Акадэміі навук, а ў 1931 г. быў абраны новы Прэзідыум. I. Пятровіч становіцца членам Прэзідыума акадэміі, вучоным сакратаром Інстытута эканомікі. У гэты час ён актыўна выступае ў перыядычным друку з артыкуламі па пытаннях гісторыі, эканомікі, культуры Беларусі.

Яшчэ ў 1928 г. у Маскве быў выдадзены першы зборнік твораў беларускіх пісьменнікаў, «выйшаўшых з сям'і працоўнага народа», дзе Янка Нёманскі змяшчае свой артыкул «К культурна-прасветным задачам Беларусі». Нягледзячы на вялікую загружанасць у дзяржплане, абавязкамі акадэміка, грамадскай, пісьменніцкай дзейнасцю, Янка Нёманскі прымае непасрэдны ўдзел у навучанні студэнтаў. З 1933 па 1936 г. ён чытае лекцыі ў Беларускім інстытуце народнай гаспадаркі, які быў заснаваны пры яго садзеянні, загадвае тут кафедрай фінансавых дысцыплін. У 20--30-я гады Янка Нёманскі напісаў шмат навукова-папулярных прац, якія б маглі скласці не адзін том. Асаблівую цікасвасць выклікаюць яго артыкулы, прысвечаныя эканамічнаму становішчу Беларусі, развіццю яе гісторыі, культуры. У шматлікіх артыкулах Янка Нёманскі як бы назапашваў назіранні, розныя факты жыцця народа, якія потым будуць выкарыстаны ім у мастацкіх творах. Ужо ў гэтых публіцыстычных нарысах, дакладных замалёўках акрэсліваюцца важныя для пісьменніка думкі, ідэі, асабістае стаўленне да многіх надзённых праблем тагачаснай рэчаіснасці. Разнастайная навуковая, дзяржаўная і грамадская дзейнасць не перашкаджала яму, аднак, займацца і мастацкай творчасцю, удзельнічаць у літаратурным жыцці рэспублікі. Ён быў членам праўлення аб'яднання «Полымя» (1927--1932). Блізкія, сяброўскія ўзаемаадносіны складваюцца ў яго з Янкам Купалам, Якубам Коласам, Цішкам Гартным. Як пісьменнік Я. Нёманскі стаў вядомым з 1922 г., калі ў першым нумары часопіса «Полымя», які пачаў выходзіць з гэтага года, было надрукавана яго першае апавяданне «Над Кроманню». Затым амаль штогод мастацкія творы пісьменніка друкуюцца ў перыядычных выданнях, выходзяць асобнымі кніжкамі, перакладаюцца на рускую, украінскую, польскую мовы. Першы зборнік Я. Нёманскага «Апавяданні» выйшаў у 1925 г., а ў 1928 г. ён быў перавыдадзены пад назвай «На зломе». Гэты зборнік ў перакладзе К. Якоўчыка на рускую мову апублікаваны ў Ленінградзе пад назвай «На изломе» (1930) з уступным артыкулам С. Замбржыцкага. Аповесць «Партызан» і раман «Драпежнікі» друкаваліся на старонках часопіса «Полымя» ў 1926--1930 гг.

Мастацкая спадчына Я. Нёманскага з'яўляецца адной з яркіх і цікавых старонак беларускай літаратуры. З першых пісьменніцкіх крокаў ён заявіў аб сабе як празік самабытны, арыгінальны, таленавіты. У яго не было доўгага вучнёўскага перыяду -- мастацкай школай для пісьменніка было само жыццё. Ён адразу ўвайшоў у літаратуру сваімі апавяданнямі. Усе яны -- «Над Кроманню» (1922), «Рамэа і Джульета на Беларусі», «Дэзерцір» (абодва -- 1923), «Маці» (1924,) «Зварот», «Тодар Базылёнак», «Абмылка» (усе -- 1925) -- былі напісаны ў першай палове 20-х гадоў. Янка Нёманскі, як і Якуб Колас, Цішка Гартны, Максім Гарэцкі, Кузьма Чорны, раскрываў лёс простага чалавека, а праз яго і лёс беларускага народа на цяжкіх і супярэчлівых перакрыжаваннях гісторыі.

Апавяданне «Над Кроманню» мае падзагаловак «З часоў 1905 года», які гаворыць аб тэматычнай скіраванасці твора. Галоўныя героі апавядання «Над Кроманню» -- простыя людзі, сялянская грамада, з якой вылучаюцца многія індывідуальнасці з розным узроўнем нацыянальнай свядомасці. Аўтар апісвае падзеі, што на самай справе мелі месца на Наваградчыне, пераказвае народнае паданне пра дзіўнае возера Кромань. Твор моцны грунтоўным, дэталёвым раскрыццём побыту і працы сялян, смалакураў, уменнем пісьменніка дасканала апісаць прыгажосць роднай прыроды, цудоўнага, казачна-маляўнічага возера, як жывой істоты, якая дапамагае і спачувае людзям.

«Рамэа і Джульета на Беларусі» сваім зместам звернута ў яшчэ больш аддаленае мінулае. Пісьменнік, па-свойму распрацоўваючы адвечны класічны сюжэт, сцвярджае ідэю, што і сярод беларусаў ёсць свае Рамэа і Джульеты, якія жывуць моцнымі, высокімі пачуццямі. Беларускі аўтар па-мастацку адметна і глыбока, на спецыфічна нацыянальным матэрыяле паказаў, што трагедыя кахання Яся і Алесі не толькі ў прыватных нядобразычлівых узаемаадносінах дзвюх сем'яў (адна з якіх належала да каталіцкага, другая да праваслаўнага веравызнання), але і ў агульнасацыяльным ладзе жыцця.

Апавяданні «Дэзерцір», «Маці» прыкметныя цікавымі характарамі, здольнасцю пісьменніка перадаць найбольш тыповыя адзнакі эпохі, высветліць унутраную сутнасць герояў, іх пачуцці, перажыванні. Раскрыццё духоўнага свету чалавека, яго жыцця наогул у гэтых творах ідзе па лініі суадносін з падзеямі часу. Яны, як і папярэднія -- «Над Кроманню», «Рамэа і Джульета на Беларусі», -- маюць трагічную развязку. Жыццё сваіх герояў пісьменнік даследуе на мяжы барацьбы паміж двума светамі -- старым і новым, на мяжы паміж быццём і смерцю. Героі ідуць шляхам цяжкіх выпрабаванняў, драматызм якіх быў не толькі ў рэвалюцыйных катаклізмах эпохі, але і ў асабістых, сямейных узаемаадносінах, у душах людзей, якія імкнуліся дайсці да сутнасці падзей, зразумець, на чыім баку праўда. Гэтая праблема стала галоўнай у апавяданні «Маці». Шчырымі, пранікнёнымі словамі апавядае аўтар пра тое, як...

Другие файлы:

Жыццевы i творчы шлях Самуіла Яфімавіча Плаўніка
Змітрок Бядуля як прадстаўніккагорты беларускіх пісьменнікаў, якія закладвалі падмурак беларускай літаратуры XX ст. Кароткі нарыс яго жыцця і творчасц...

Жыццёвы i творчы шлях паэта Янкі Купалы
Янка Купала - імя, як сама Беларусь, мяккае, яго жыццёвы i творчы шлях. Kнігi i гyтapкi з Чаховiчам: ўплыў на фармiраванне светапогляду паэта, яго нац...

Рыгор Барадулін біяграфічныя звесткі. Творчы шлях паэта.

Жыццёвы i творчы шлях Максiма Багдановiча. Матывы яго лiрыкi

Жыццёвы і творчы шлях Марыі Магдалены Радзівіл
Станаўленне асобы і асабістае жыццё Магдалены Радзівіл, жыццёвай, асветніцкай i творчай шлях; дабрачынная і мецэнацкая дзейнасць. Уяўленне праз прыкла...