Студенческий сайт КФУ - ex ТНУ » Учебный раздел » Учебные файлы »Литература

Даследаванне эпітэтаў, метафар, параўнанняў у мове твораў П. Панчанкі

Тип: курсовая работа
Категория: Литература
Скачать
Купить
Творчы шлях П. Панчанкі. Асаблівасць прымянення вобразна-выяўленчых сродкаў мастацкай выразнасці ў творах паэта. Метафара у паэтычнай мове. Эпітэт як адзін з самых распаўсюджаных вобразна-выяўленчых сродкаў. Параўнанне ў кантэксце паэтычных радкоў аўтара.
Краткое сожержание материала:

Размещено на

Уводзіны

П. Панчанка - гэта адзін з буйнейшых беларускіх паэтаў XX ст., магчыма, самых няўрымслівых і неспакойных. Яго творчасць адзначана асабліва гарачлівымі мастакоўскімі шуканнямі, ненатольнымі эмоцыямі і страсцямі, імкненнем да высокіх ідэалаў і сумненнямі ў іх, шматгалоссем жыцця і яго супярэчнасцямі. Пра П. Панчанку смела можна сказаць, што ён сын сваёй эпохі і адначасова яе апанент. Гэта -- паэт еўрапейскай традыцыі: паэзія была для яго спосабам духоўнага далучэння да жыцця праз лірычнае перажыванне свету. Змястоўнасць гэтага перажывання, яго эстэтычная накіраванасць і інтэнсіўнасць даюць ўяўленне пра аблічча паэта і пра яго тэмперамент. Вядомы крытык Р. Шкраба на гэты конт заўважыў вельмі дакладна: «Пімен Панчанка піша толькі пра тое, што ўскалыхнула яго самога, прымусіла мацней біцца сэрца, вывела яго з раўнавагі. Неабыякавасць, пачуццё асабістай зацікаўленасці, імкненне давесці свой погляд, падзяліцца самым патаемным з другім чалавекам -- у гэтым ёсць адзнака сапраўднай паэзіі: «Я вершы пішу, бо душа устрывожана любоўю і болем за кожнага з вас» [6, с. 35].

Паэт сучаснасці -- такое вызначэнне за ім замацавалася даўно і трывала. Некаторыя могуць запярэчыць: а як жа інакш, ці магчымы сапраўдны паэт па-за сваёй эпохай, па-за часам? Не, вядома. I усё ж у П. Панчанкі сувязь з сваім часам была асабліва нераўнадушная, асабліва абвостраная, што адбілася на ўсім ідэйна-мастацкім, жанрава-стылявым вобліку яго паэзіі, яе эмацыянальным ладзе. Таму першае, што хацелася б адзначыць, пачынаючы гаворку пра П. Панчанку, -- гэта яго выдатны талент лірыка, талент, які відзён літаральна ў кожным творы незалежна ад таго, што мы называем ідэалагічным зместам і светапогляднай канцэпцыяй, якія прысутнічаюць у вершы. Лірыка П. Панчанкі, сказалі б мы, -- гэта драма, якая здарылася з ім самім -- беларусам XX ст. Беларуская літаратура (у тым ліку і паэзія Панчанкі) у многім трымалася на адзінстве агульнай сацыяльнай эмоцыі -- упэўненасці, што заўтра будзе лепш, чым сёння. Адным з першых, да каго прыйшло празрэнне, быў П. Панчанка.

Літаратурна-мастацкі стыль Пімена Панчанкі вызначаецца арыгінальнасцю мыслення і своеасаблівай аўтарскай арганізацыяй мовы, асноўнае месца ў якой займаюць тропы. Тропы з'яўляюцца вызначальным сродкам вобразнага адлюстравання і пазнання свету, асноўным шляхам узбагачэння паэтычнага тэксту новымі семантычнымі адценнямі.

Мэта даследавання: даследаванне эпітэтаў, метафар, параўнанняў у мове твораў П. Панчанкі.

Задачы даследавання:

1) паказаць адметнасць ужывання вобразна-выяўленчых сродкаў мастацкай выразнасці ў творах Пімена Панчанкі;

2) размежаваць іх і выявіць іх распаўсюджанасць, а таксама, ролю ў паэтычных радках аўтара;

3) ахарактарызаваць разнавіднасці вобразна-выяўленчых сродкаў мастацкай выразнасці.

1. Творчы шлях Пімена Панчанкі

Пачатак літаратурнай дзейнасці прыпаў на сярэдзіну 30-х г., калі ў альманаху “Ударнікі” (1934) былі надрукаваны яго вершы “Ураджайнае” і “Моладзі”, у газеце “Літаратура і мастацтва” (1935) - “З песняю вясны”, “Сустрэча”.

Першы зборнік паэта - “Упэўненасць” (1938). Цяжка ў ім пазнаць будучага няўрымслівага, палемічнага, філасофскі-публіцыстычнага Пімена Панчанку, якім ён стаў у 60 - 70-я гг. і пазней.

Другі зборнік - “Вераснёвыя сцягі” (1940). У ім болей, чым у папярэдняй кніжцы, імкнення да жыццёвых рэалій, канкрэтнасці і верагоднасці, але не менш і просталінейнасці, прывычных схем.

На працягу 1943 - 1944 гг. была створана лірычная паэма “Нянавісць”, якая ўслаўляла подзвіг салдата. Творы, у якіх адлюстраваліся ваенныя эпізоды і сітуацыі, здзіўляюць праўдзівасцю паказу перажыванняў і паводзін людзей на вайне.

У вайну давялося ваяваць на чатырох франтах: Заходнім, Бранскім, Калінінскім, Паўночна-Заходнім, а Дзень Перамогі сустракаць ажно ў Іране, куды ён нечакана трапіў разам са штабам арміі і рэдакцыяй франтавой газеты, у якой служыў, на пачатку 1944 г. “Іранскі дзённік” - выдатная з'ява ў беларускай літаратуры. Загадкавы Усход здзівіў беларускага паэта сваімі сацыяльнымі кантрастамі. З Іранам (Персіяй) ён быў знаёмы да гэтага толькі па кнігах, казках “Тысячы і адной ночы”, вершах С. Ясеніна, перакладах М. Багдановіча. Паездка ў Іран абвастрыла патрыятычныя і інтэрнацыянальныя пачуцці. Заслуга Пімена Панчанкі ў тым, што ён убачыў Іран такім, якім ён ёсць -- з яго экзотыкай, старажытнай культурай, даўнімі звычаямі і страшэннай галечай.

Дэмабілізаваўшыся з арміі, П. Панчанка вяртаецца ў Беларусь, перапоўнены шчасцем і прагай жыцця. Краіна ўзнімалася з руін, гаіла нанесеныя, вайной раны. Заканчэнне вайны, перамога над ворагам мацавалі веру ў доўгачаканы мір, надзею на тое, што ўжо ніхто не парушыць адноўленага натуральнага ладу жыцця, заваяванага дарагой цаной шчасця

У 1945 г. ён стварыў дзве паэмы -- “Іспанская ноч” і “Маладосць у паходзе”. “Іспанская ноч” прысвечана іспанцам-інтэрнацыяналістам, якія ў час Айчыннай вайны змагаліся ў беларускіх партызанскіх атрадах. “Маладосць у паходзе” напісана ў іншым сюжэтна-тэматычным ключы. Гэта адна з першых спробаў азірнуццца назад, на вытокі біяграфіі, асэнсаваць пройдзены шлях.

Краіна залечвала раны вайны, аднаўляючы эканоміку, будавалася. У Пімена Панчанкі адна за другой выходзяць кнігі “Прысяга” (1949), “За шчасце, за мір!” (1950).

Многае стала мяняцца з 1953 г., калі памёр Сталін. Пачынаецца так званы перыяд адлігі, намеціліся дабратворныя змены і ў літаратуры, пэўная пераацэнка каштоўнасцей. Гэты працэс не пакінуў абыякавым і П. Панчанку. У вершы “Анкета” (1954) даецца аўтарская ацэнка зробленаму:

Калі мая песня каго й хвалявала,

То тая, апранутая у шынель...

Растрачана дзён незваротных нямала

На дробязь, на глупства, на тосты, на мель [7, с. 179].

“Анкета” была надрукавана ў зборніку “Шырокі свет” (1955) - кнізе пераходнага перыяду, якая стваралася пасля смерці Сталіна і мела прыкметна больш удумлівага і рэалістычнага стаўлення да жыцця.

У 1956 г. адбыўся XX з'езд партыі, які выкрыў культ асобы Сталіна і звярнуў большую ўвагу на чалавека як на мэту і меру ўсіх магчымых грамадскіх пераўтварэнняў. З беларускіх паэтаў гэта раней за іншых адчуў Панчанка. Найбольш моцныя вершы, напісаныя ў 1955 - 1956 гг., -- “Радзіме”, “Здарэнне ў гасцях”, “Прыстасаванцы”, “Выстаўка ў Дамаску”, якія сталі яго водгукам на падзеі, грамадзянскім учынкам і споведдзю.

Створана паэма “Патрыятычная песня” (1957), якая з'явілася пасля падарожжа на цеплаходзе “Грузія” вакол Еўропы летам 1957 г.

“Кніга вандраванняў і любові” (1959), а таксама зборнік “Тысяча небасхілаў” (1962), з'явіліся падрахункам творчых здабыткаў паэта перыяду адлігі.

У 60-я г. адбываюцца працэсы пераацэнкі каштоўнасцей, узрастае ўвага і цікаўнасць да чалавечай асобы. Якраз у гэты час убачыла свет: адна з лепшых кніг П. Панчанкі - “Пры святле маланак” (1966), створаная аўтарам пасля вяртання з далёкіх падарожжаў на радзіму.

Аўтару ўласціва дачыненне да ўсяго, што адбываецца ў свеце. Занепакоенасць і трывога гучаць у яго зборніку лірыкі “Снежань” (1972).

Тэму гарманічнасці чалавека і прыроды, пераадолення адчужанасці ён развівае на многіх старонках сваіх паэтычных кніг 70 - 80-х гг. Гэтая творчая канцэпцыя мастака адлюстравалася ў кнігах “Крык сойкі” (1976), “Вячэрні цягнік” (1977).

Адметнымі паэтычнымі з'явамі пачатку 80-х г. сталі зборнікі “Маўклівая малітва” (1981), “Сіні ранак” (1984), у якіх ён падвойвае і патройвае свае намаганні прарвацца праз наслаенні ілжывасці, хлусні, казёншчыны, спажывецтва, прыстасавальніцтва і зноў далучыцца да першаснай і ўстойлівай чалавечай прыроды.

Вершы 80 - 90-х гг. - гэта вяртанне да тых мясцін, “дзе начуе жаваранак” [7,с. 301], да вытокаў. У аўтара выразнае імкненне да ўніверсальных ісцін, якія далучаюць чалавека да жытнёвага поля, да зорнага неба, да бясконцасці сусвету, да высокай думкі:

Дзе начуе жаўранак,

Скажыце,

Ці на лёгкім воблаку,

Ці ў жыце [7, с. 301]?

Зборнікі “Лясныя воблакі” (1985), “I вера, і вернасць, і вечнасць” (1986), “Горкі жолуд” (1988), “Неспакой” (1988). Аўтар напружана абмяркоўвае праблему чалавека, яго маральных, духоўных вартасцей.

З апошніх кніг П. Панчанкі варта адзначыць “Высокі бераг” (1993) і “Зямля ў мяне адна” (1996). У іх таксама бурліць дух эпохі. На старонках гэтых кніг створаны тыповыя вобразы настрояў, перажыванняў, якія ўрэшце і выяўляюць светаўспрыманне і светаадчуванне сучасніка.

панчанкі паэт метафара эпітэт

2. Метафара як адзін з тропаў

Вось ужо некалькі тысячагоддзяў метафара - своеасаблівы камень спатыкнення ў філасофскай, літаратуразнаўчай, мовазнаўчай навуцы. Вучоныя з самых розных пазіцый падыходзяць да гэтага складанага моўнага феномену. Прызнаючы ці адмаўляючы такую рысу метафары, як магчымасць аб'ядноўваць, злучаць, знаходзіць агульнае ў розных прадметах і з'явах навакольнай рэчаіснасці, падкрэсліваючы ці закрэсліваючы яе здольнасць мастацкага “ўзвышэння” слова, уквечвання аднастайнага, шэрага свету, практычна кожны пісьменнік (свядома ці несвядома) карыстаецца універсальным прыёмам метафарызацыі - унутраным рухавіком развіцця мовы. Не з'яўляецца выключэннем і народны пісьменнік Беларусі Пімен Панчанка, амаль у кожным творы якога можна без цяжкасці адшукаць самыя розныя тыпы метафар. Праўда, сам...

Другие файлы:

Характарыстыка кампаратыўных фразеалагізмаў у слоўніку фразеалагізмаў Якуба Коласа
Кампаратыўныя фразеалагізмы ў мове твораў Я. Коласа. Адносіны ўстойлівых параўнанняў да фразеалагічных адзінак. Семантычная класіфікацыя ўстойлівых па...

Параўнальныя канструкцыі ў мове вершаваных твораў Янкі Купалы
Спосабы выражэння параўнанняў у мове Янкі Купалы: параўнальны зварот, творны, форма ступені параўнання прыметніка ці прыслоўя, лексічны спосаб. Лексік...

Месца і роля фразеалагізмаў у мове драматычных твораў А. Макаёнка
Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў, іх функцыянальная нагрузка, значэнне і тыпы. Выяўленне фразеалагізмаў ў мове драматычных твораў А. Макаён...

Эпітэт у паэтычнай мове Т. Бондар
Праблема вызначэння эпітэтаў як экспрэсіўна-вобразных, ацэначных, суб'ектыўных азначэнняў аб'екта рэчаіснасці. Размежаванне тэрмінаў "эпітэт" і "лагіч...

Эпітэт як сродак стварэння вобразнасці ў паэзіі Максіма Багдановіча
Выкарыстанне ў паэзіі М. Багдановіча індывідуальна аўтарскіх, народна-паэтычных эпітэтаў, а таксама эпітэтаў-прыдаткаў. Вызначанне найбольш выкарыстоў...