Студенческий сайт КФУ - ex ТНУ » Учебный раздел » Учебные файлы »Краеведение и этнография

Дзіцячы фальклор

Тип: курсовая работа
Категория: Краеведение и этнография
Скачать
Купить
Вытокі і жанры дзіцячага фальклору. Асноўныя ідэйна-тэматычныя групы загадак. Шматвяковая сувязь беларускай літаратуры з вусна-паэтычнай творчасцю. Рудыменты старажытных форм фальклору. Забаўлянкі і пацешкі, песні-заклічкі, лічылкі і дражнілкі, прыгаворы.
Краткое сожержание материала:

Размещено на

Размещено на

Змест

1. Уступ. Сувязь літаратуры з фальклорам

2. Вытокі дзіцячага фальклору

3. Жанры дзіцячага фальклору

а)калыханкі

б) забаўлянкі і пацешкі

в) песні

г) заклічкі

д) лічылкі

е) дражнілкі

ж) прыгаворы

з) гульні

і) загадкі. Асноўныя ідэйна-тэматычныя групы загадак

к) народныя казкі

жанравыя асаблівасці

4. Педагагічна-выхаваўчая роля дзіцячага фальклору

Спіс выкарыстанай літаратуры

1. Уступ. Сувязь літаратуры з фальклорам

Мастацкая літаратура выконвае важную ролю ў жыцці асобы, у яе адносінах да свету. Перажываючы разам з героямі твораў пэўныя жыццёвыя сітуацыі, маленькі чытач набывае сацыяльны і эстэтычны вопыт. Даверлівыя ж адносіны дзіцяці да кнігі адкрываюць перад настаўнікам шырокія магчымасці фарміравання асноў светаўспрымання падрастаючага пакалення.

У шматвяковай гісторыі развіцця беларускай літаратуры фальклорныя ўплывы і традыцыі займаюць асаблівае месца. На працягу многіх стагоддзяў вусная паэзія з'яўлялася адзіным носьбітам і выразнікам ідэйна-мастацкага вопыту шырокіх народных мас. Гэтая універсальнасць сацыяльна-эстэтычных і мастацкіх функцый фальклору ў сваю чаргу не магла не адбіцца на багацці і разнастайнасці яго жанрава-стылістычных і выяўленчых форм, непарыўна звязаных з зараджэннем і фарміраваннем мастацкай літаратуры.

Зразумела, што на першапачатковым этапе старажытнарускай пісьменнасці ўзаемадзеянне гэтае носіць найчасцей стыхійны характар, абумоўлены анімістычным успрыманнем рэчаіснасці. Так, у «Аповесці мінулых гадоў» асвятленне шматлікіх гістарычных падзей падаецца ў традыцыях старажытнага гераічнага эпасу, тут шырока выкарыстаны легендарныя сюжэты (заснв\аванне Барысава, расказ пра Воўчы Хвост, смерць вешчага Алега і інш.), народныя прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы.

Аднак у пазнейшыя гады гэта плённая сувязь літаратуры з народнымі вытокамі прыкметна звужаецца, набываючы своеасаблівыя, часта даволі апасродкаваныя формы і адзнакі.

У пачатку 19 ст. пад уплывам еўрапейскага, асабліва славянскага рамантызму сувязі фальклору з літаратурай прыкметна актывізуюцца, набываючы адзнакі завершанасці і інтэнсіўнасці. У беларускай паэзіі гэтага новага перыяду хсталёўваецца своеасаблівы рамантычна-этнаграфічны напрамак, які ўвабраў у сябе некаторыя характэрныя адзнакі славянскага перадрамантызму з яго культам «усяго народнага», ідэалізацыяй сялянскага побыту, звычаяў, этычных асноў і інш.

У творчасці так званых польска-беларускіх пісьменнікаў - яны ж і першыя збіральнікі і папулярызатары беларускага фальклору (Я.Баршчэўскі, Я.Чачот, А.Рыпінскі і інш.) - народныя матывы выкарыстоўваюцца пераважна х дыдактычных мэтах, у мэтах маральнага выхавання прыгонных сялян, павышэння культуры іх побыту, паводзін, адносін да працы, сям'і, і інш.

Сваё далейшае развіццё гэтыя захапленні знайшлі ў паэзіі В.І. Дуніна-Марцінкевіча і яго сучаснікаў у 40 - 50-я г.г. 19 ст.

У далейшым рэалістычныя прынцыпы выкарыстання фальклорных традыцый непарыўна звязаны з дзейнасцю К.Каліноўскага, Ф.Багушэвіча, Я.Лучыны, А.Гурыновіча, Ф.Тапчэўскага, М.Косіч і іншых беларускіх пісьменнікаў другой палавіны 19 ст. На гэтым этапе новы сацыяльна-эстэтычны змест набывае сама катэгорыя народнасці літаратуры.

У перыяд узмацнення рамантычных тэндэнцый (1910 - 1913 г.г.) на аснове народна-гераічных традыцый у беларускай паэзіі ўпершыню зараджаецца эпічны вобраз самаахвярнага змагара за народную справу. У параўнаннні з фальклорнымі вобраз гэты значна пераасэнсаваны і ўзбагачаны - яму ўласцівы рысы рэвалюцыйнай мэтанакіраванасці, актыўнасці, глыбокай гкманістычнай акрыленасці. Трансфармацыя народных асноў набывае ў іх характар выключна арганічны, маштабны і паслядоўны. Цэнтральныя вобразы героіка-рамантычных паэм Я.Купалы («Курган», «Бандароўна», «Магіла льва»), Я.Коласа («Сымон-музыка»), М.Багдановіча («Максім і Магдалена», «Страцім-лебедзь») сталі манументальным увасабленнем лепшых нацыянальных рыс беларускага народа, яго вольналюбівых ідэалаў і надзей. Вось чаму традыцыйныя вобразы «народных заступнікаў» у сваім літаратурным развіцці набываюць жывыя рысы свайго часу, сваёй рэвалюцыйнай эпохі, выяўляючы найбольш істотныя рысы новага пакалення барацьбітоў за волю.

Фарміраванне новых творчых асноў у беларускай савецкай літаратуры непарыўна звязана з імёнамі Я.Купалы і Я.Коласа.

Плённы ўплыў аказвалі фальклорныя традыцыі і на станаўленне беларускай драматургіі 20-х г.г. Апіраючыся на вопыт дакастрычніцкага перыяду («Пінская шляхта» В. Дуніна-Марцінкевіча, «Модны шляхцюк» К.Каганца, «Паўлінка» і «Прымакі» Я.Купалы), У.Галубок, Л.Родзевіч, М.Чарот і іншыя паспяхова распрацоўвалі жанр бытавой камедыі і вадэвіля. На аснове народных легенд і паданняў у гэтыя гады зараджаецца фальклорна-рамантычная драма, даволі блізкая па структуры да традыцый народнага тэатра ці батлейкі («На Купалле» М.Чарота, «Машэка», «Каваль-ваявода» Е.Міровіча, «Вяселле» В.Гарбацэвіча і інш.).

У лепшых творах пасляваеннага дзесяцігоддзя дасягненні беларускіх пісьменнікаў у галіне мастацкага фалькларызму былі не толькі прадоўжаны, але і паглыблены.

Несумненна, што дзіцячая мастацкая літаратура - гэта частка агульналітаратурнага працэсу. Тым не менш, яна мае свае асаблівасці, без ведання якіх немагчыма дасягнуць паразумення паміж настаўнікам і вучнем.

Важная асаблівасць дзіцячай літаратуры - яе сувязь з педагогікай і псіхалогіяй. В.Вітка падкрэсліваў, што не можа быць дзіцячым пісьменнікам аўтар, які ў самой душы сваёй не з'яўляецца педагогам. Хвалюючыя словы пра прызванне і абавязак дзіцячага пісьменніка выказала А.Васілевіч: «Дзіцячы пісьменнік… Яму патрэбна сапраўдная адвага і, несумненна, вялікі талент. Бо, абраўшы сабе гэтае высокае званне, ён вымушаны як бы перад усім светам пацвердзіць: «Я пішу для дзяцей і тым самым бяру на сябе адказнасць быць іх настаўнікам і правадніком у Краіну Нязведанага…» Правадніком! А хто не ведае, як многа патрабуецца ад правадніка?»

Вядомы псіхолаг М.С. Мухіна адзначае: «Слухаючы казкі і гісторыі, якія чытае настаўнік, успрымаючы з'явы прыроды, разглядаючы ілюстрацыі да кніжак і арыентуючыся на эмацыйныя адносіны настаўніка да таго, што разбіраецца на ўроку, дзіця засвойвае не толькі інфармацыю, але і яе ацэнку дарослым. Яно вучыцца эмацыйна-каштоўнасным адносінам да акаляючага свету. Настаўнік рознымі сродкамі вучыць дзіця пачуццям цудоўнага, камічнага і інш., і дзіця праз знешняе перайманне альбо ўнутранае глыбіннае пранікненне ў з'яву адкрывае для сябе палітру новых чалавечых эмоцый і пачуццяў».

Гэтыя высновы гарманічна праецыруюцца на працэс знаёмства дзіцяці з творамі дзіцячай літаратуры з дапамогай бацькоў і настаўнікаў. Бо прыгожае пісьменства для дзяцей спрыяе, акрвмя іншага, выхаванню ў іх пачуцця суперажывання іншаму чалавеку. А гэта ў сваю чаргу нараджае і спачуванне, і спагаду, і сурадасць у адносінах да іншых людзей. Дзіцячая літаратура з яе маральнымі арыентацыямі на спрадвечныя агульначалавечыя каштоўнасці здольная ствараць падмурак трывалых духоўных адносін у грамадстве. Ва ўмовах, калі перавага аддаецца тэхнічным носьбітам інфармацыі, задача бацькоў , выхавацеляў, настаўнікаў - умела данесці маральны скарб дзіцячай літаратуры, зафіксаваны ў мастацкім слове, да свядомасці дзіцяці, асоба якога толькі фарміруецца. Бо працэс успрыняцця літаратурнага мастацкага слова, вобраза, сюжэта спрыяе паступоваму нараджэнню станоўчых эмоцый, перажыванняў,

маральных арыентацый у свядомасці дзіцяці. І такая паступовасць, якая замацоўваецца шэрагам сітуацый, здольная спрыяць фарміраванню трывалых маральных якасцей асобы.

Такім чынам, шматвяковая сувязь беларускай літаратуры з вусна-паэтычнай творчасцю стала жывою і плённай традыцыяй, своеасаблівай тыпалагічнай заканамернасцю гістарычнага развіцця нашай нацыянальнай культуры, надзейнай гарантыяй ад чужародных уплываў, невычэрпнай крыніцай паглыблення яе народнасці.

2. Вытокі дзіцячага фальклору

Вусная народная творчасць - першааснова любой нацыянальнай літаратуры, у тым ліку і дзіцячай. У мінулым на беларусі ва ўмовах жорсткага нацыянальнага ўціску і нізкага ўзроўню адукаванасці насельніцтва фальклор меў значна большае значэнне, чым у іншых краінах. Гэта была тая галіна духоўнага жыцця народа, якую дзяржава не магла ўзяць пад кантроль. Менавіта ў рэчышчы вуснай народнай творчасці стагоддзямі развівалася, шліфавалася і ўдасканальвалася роднае слова. У песнях, легендах, казках і паданнях беларусы выказвалі свае запаветныя мары і памкненні. Фальклорныя творы як найдаражэйшая духоўная спадчына беражліва перадаваліся ад пакалення да другога.

З даўніх часоў вусна-паэтычная творчасць на Беларусі спрыяла выхаванню высокіх грамадскіх ідэалаў, здаровых маральных прынцыпаў і мастацкага густу народа. Такую ж функцыю выконваў і дзіцячы фальклор (дарэчы , тэрмін «дзіцячы фальклор» узнік толькі ў пачатку 20 ст. ім пачалі называць тую частку вусна-паэтычнай творчасці, якая адпавядае інтарэсам і запатрабаванням дзяцей рознага ўзросту). Як адзначае даследчыца дзіцячага фальклору Т.В. Зуева: «Дзіцячы фальклор - спецыфічная галіна мастацкай творчасці, якая мае, у адрозненне ад фальклору дарослых, сваю паэтыку, свае формы бытавання і сваіх носьбітаў. Агульная родавая прыкмета дзіцячага фальклору - суаднясенне мастацкага тэксту з гульнёй»1<...

Другие файлы:

Жыцце и творчасць Якуба Коласа
Якуб Колас - беларуский паэт, празаік, драматург, дзіцячы пісьменнік і педагог, школьный інспектар, публіцыст, крытык, перакладчык. Пад бацькоўскім да...

Беларусская музыка
Музыка (ад грэчаскага – мастацтва муз) – мастацтва, якое адлюстроўвае рэчаіснасць у гукавых вобразах. Здольная глубока ўплываць на эмацыянальны настро...

Беларуская музыка
Музыка (ад грэчаскага – мастацтва муз) – мастацтва, якое адлюстроўвае рэчаіснасць у гукавых вобразах. Здольная глубока ўплываць на эмацыянальны настро...

Белорусский фольклор
Ёсць ў простай яго [селяніна] думцы, ў шчырай наіўнай ноце яго песні, у яе прыродных танах якаясь невядомая любасць, чароўная сіла, якая прымушае шыбк...