Студенческий сайт КФУ - ex ТНУ » Учебный раздел » Учебные файлы »Спорт и туризм

Аграсядзібы Навагрудскага раёна

Тип: курсовая работа
Категория: Спорт и туризм
Скачать
Купить
Агульная характарыстыка аграсядзіб. Праблема вызначэння напрамкаў развіцця агратурызму ў Навагрудскім раёне. Аграсядзіба "Чарэшля": размяшчэнне, паслуги, зялены маршрут "Сцежкамі Любчанскага краю". "Ранча-радэа" як маленькі хутарок, віды дзейнасці.
Краткое сожержание материала:

Размещено на

[Введите текст]

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Гістарычны факультэт

Кафедра этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў

Курсавая праца

Аграсядзібы Навагрудскага раёна

Мінск, 2013

Уводзіны

Агратурызм - гэта від дзейнасці, які арганізуецца ў сельскай мясцовасці, пры якім фарміруюцца і прадастаўляюцца для гасцей комплексныя паслугі па пражыванні, адпачынку, харчаванні, экскурсійным абслугоўванні, арганізацыі вольнага часу і спартыўных мерапрыемстваў, заняткамі актыўнымі відамі турызму, арганізацыі рыбалкі, палявання, набыццю ведаў і навыкаў. Агратурызм арыентаваны на выкарыстанне сельскагаспадарчых, прыродных, культурна-гістарычных і іншых рэсурсаў сельскай мясцовасці і яе спецыфікі для стварэння комплекснага турыстычнага прадукту.[8, c. 35]

Нягледзячы на тое, што Беларусь - адзіная краіна ў Еўропе, дзе няма ні мора, ні гор, у яе ёсць значны патэнцыял для развіцця гэтага віду турызму - 20 тысяч рэк, 10 тысяч азёр, 36% тэрыторыі - лясы, 7% - нацыянальныя паркі. Цяжка ўявіць, каму ў беларускім грамадстве можа не спадабацца ідэя сельскага турызму. Для жыхароў вёсак - гэта дадатковы заробак і магчымасць палепшыць сваё жыллё. Для мясцовых уладаў і рэгіёну ў цэлым- прыток дадатковых сродкаў, развіццё інфраструктуры, стварэнне новых працоўных месцаў. Для краіны ў цэлым - магчымасць развіцця турызму за межамі гарадоў, дзе цалкам адсутнічаюць гасцініцы. Ну а для турыстаў - магчымасць недарагога адпачынку ў экалагічна чыстым асяроддзі. У лістападзе 2002 г. было створана Грамадскае аб'яднанне "Агра-і экатурызм". 2 чэрвеня 2006 г. быў падпісаны прэзыдэнцкі Указ № 372 "Аб мерах па развіцці аграэкатурызму ў Рэспубліцы Беларусь".[21]

У Нацыянальнай праграме развіцця турызму ў Рэспубліцы Беларусь на 2006 - 2010 гады аграэкатурызм вылучаны ў якасці аднаго з найважнейшых кірункаў развіцця. Перад спецыялістамі, уладальнікамі аграсядзіб, органамі ўлады пастаўлены шэраг задач: стварэнне турысцкіх вёсак з традыцыйнай народнай архітэктурай на аснове існуючых сельскіх паселішчаў, размешчаных у маляўнічай мясцовасці; актывізацыя выкарыстання рэзерваў сельскага насельніцтва з дапамогай арганізацыі сельскіх тураў з пражываннем і харчаваннем у вясковых хатах, сядзібах; стварэнне агратурыстычных комплексаў на базе сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў і г.д. [21]

Агратурызм узнік як вынік хуткага развіцця гасцінічнай індустрыі ў буйных курортных зонах. Гэтая форма турызму стала прывабнай для турыстаў, якія аддаюць перавагу супакою, прыроднай натуральнасці, непасрэдным кантактам з мясцовымі традыцыямі. У апошні час сельскія турыстычныя напрамкі становяцца ўсё папулярней, а сельскі турыстычны бізнэс рэгіструе з году ў год усё большы аб'ём продажаў, прыцягваючы ўсё большую колькасць бізнесменаў у гэтую сферу дзейнасці. [8, c. 35]

Навагрудак мае значны турыстычны патэнцыял у сферы агратурызму. З мэтай развіцця ў Навагрудскім раёне сучаснага турыстычнага сэрвісу, які забяспечвае задавальненне патрэбнасцей грамадзян у турыстачных паслугах, укладу турызму ў развіццё эканомікі.Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь распрацавана комплексная праграма развіцця турызму на 2011 - 2015 гг. ад 24 сакавіка 2011 г. № 373. [21]

Тэма, разгледжаная ў дадзенай курсавой працы, актуальна па шэрагу фактараў, боў Рэспубліцы Беларусь сельскі турызм - дастаткова новая з'ява. У нашай краіне ёсць вялікі патэнцыял для развіцця менавіта гэтага віду турызму, дзякуючы экарэсурсам.

Важную ролю адыгрывае праблема вызначэння напрамкаў развіцця агратурызму ў Навагрудскім раёне. Асноўная праблема ў тым, як прыцягнуць айчынных і замежных турыстаў у Навагрудак і Навагрудскі раён. Таму актуальнай становіцца распрацоўка практычных рэкамендацый па развіці турызму на аснове крытычнага аналізу сітуацыі.

Работа складаецца з уводзін, трох глаў: “Агульная характарыстыка аграсядзіб”, “Аграсядзіба Чарэшля” і “Аграсядзіба Ранча-Радэа”заключэння.

Мэта курсавой працы - прааналізаваць сучасны стан аграсядзіб Навагрудскагараёна.

Для дасягнення пастаўленнай мэты вырашыліся наступныя задачы:

даць агульную характарыстыку аграсядзіб Навагрудскага раёна;

прааналізаваць турыстычны патэнцыял аграсядзіб “Чарэшля”, “Ранча-Радэа”.

Для найбольшага азнаямлення з тэмай мною была выкарыстана такая літаратура, як Вусько Т., Метелица В. “Роль сельского туризма в возрождении и устойчивом развитии сельских территорий”. Кніга ўтрымлівае неабходную інфармацыю па развіццю аграэкатурызму.Таксама книга Клицуновай В.А. “Классификация сельских усадеб: стандартная организация” дае поўнае прадстаўленне аб тым, што сабой ўяўляюць аграсядзібы ў Рэспубліцы Беларусь. “Агроэкотуризм в Республики Беларусь: каталог усабед” уяўляе сабой вельмі каштоўны матэрыял, там знаходзіцца інфармація пра ўсе аграсядзібы на тэрыторыі Беларусі.

Такім чынам, існуе шырокая фактычная і тэарытычная база для вывучэння і сістэматызацыі турыстычнага патэнцыялу аграсядзіб у Беларусі і таксама ў Навагрудскім раёне.

Раздзел 1. Агульная характарыстыка аграсядзіб

Навагрудак - адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі, які валодае значным гісторыка-культурным патэнцыялам. Горад размяшчаецца на Беларускай градзе і тэрыторыі, занятай Нёманскай нізінай, Навагрудскім узвышшам, Ашмянскім узвышшам. Важным фактарам развіцця Навагрудка і Навагрудскага раёна як турыстычнага цэнтра з'ўляецца выгаднае турыстычна-геаграфічнае становішча горада ў зоне гадзіннай транспартнай даступнасці ад транс'еўрапейскага камунікацыйнага калідора Парыж - Берлін - Варшава - Брэст - Мінск - Масква, у непасрэднай блізасці ад важных турыстычных цэнтраў (Мір, Ліда, Слонім).[23, c. 398]

Прывабнае размяшчэнне Навагрудскага раёна на пагорках ўзвышша надае яму ўнікальны маляўнічы ланшафтна-архітэктурны сілуэт і робіць больш выразным аблічча асноўных аб'ектаў паказу. У наваколлях горада створаны рэспубліканскі ланшафтны заказнік “Навагрудскі”, у зоне паўгадзіннай даступнасці знаходзяцца рэспубліканскія ланшафтныя заказнікі “ Свіцязянскі”, “Налібоцкі”, а таксама найбуйнейшая ў рэгіёне рака Нёман.

Свіцязянскі заказнік уключае акваторыю возера Свіцязь і прылеглыя да яго лясныя масівы, якія прывабліваюць людзей да адпачынку ў гэтым асяроддзі. У выніку гэтага тут узнікла шмат аграсядзіб.[19, c. 323]

Так вакол возера Свіцязь знаходзіцца шмат аграсядзіб, якія размешчаны каля самога возера, якое з'яўляецца самым чыстымна тэрыторыі Беларусі. На возеры ёсць месца, дзе была напісана знакамітая паэма Адама Міцкевіча “Свіцязянка” і шмат іншых твораў. Мясцовыя жыхары могуць расказаць мноства легенд і паданняў аб гэтым загадкавым возеры. Амаль з усіх бакоў да сядзібы падступае лес, багаты грыбамі і ягадамі. Недалёка ёсць крыніца, якая не замярзае нават зімой. [19, c. 323]

Вось, напрыклад, у вёсцы Валеўка, якая размяшчаецца ў 25 км ад Навагрудка, размяшчаецца 2 аграсядзібы: “Вольны хутар” і “Здаровы дом”.Турыстам прадастаўляецца добраўпарадкаваны дом з усімі выгодамі ці месца для палатачнага мястэчка.На тэрыторыі сядзібы ёсць альтанка, лазня, невялікая спартыўная пляцоўка, мангал, месца для паркоўкі аўтамабіляў. Турыстам прапануюцца экскурсіі ў Навагрудак з наведваннем Дома-музея Адама Міцкевіча, аглядам Навагрудскага замка, а таксама экскурсіі ў Ліду, Мір, Бярозаўку на шклозавод "Нёман". [21]

Таксама ў вёсцы Навасады знаходзіцца 3 аграсядзібы: “Новы сад”, “Вікторыя” і “Залатая падкова”.

На прысядзібным участку аграсядзібы “Новы сад”месціцца вялікі дом з усімі выгодамі, у якім размяшчаюцца госці сядзібы. У добраўпарадкаваным доме знаходзіцца вялікі хол з кухняй, прасторная тэраса, двухмесныя пакоі і туалет з ваннай. Аматары папарыцца змогуць наведаць рускую лазню. Побач з сядзібай “Новы сад” і “Вікторыя” знаходзіцца маляўнічы бярозавы гай, возера Свіцязь, вакол якога раскінуўся стары лес, пераходзячы ў сонечныя лугі, зараснікі маліны, дзікай парэчкі і хмеля. Усю гэтуюпрыгажосць усхвалеўваў яшчэ два стагоддзі таму вядомы паэт Адам Міцкевіч. [21]

У 2006 г. пачала сваю дзейнасць аграсядзіба “Залатая падкова”, якая размешчана на хутары, на водшыбе з некалькімі хаткамі.Хазяйкай сядзібы з'яўляецца Піразева Елена Міхайлаўна.

Пры ўваходзе ва двор гасцей запрашае ўвайсці кованая брама сядзібы, дзе стаяць два дамы.У адным доме летам жывуць гаспадары, другі - для гасцей. У двухпавярховым доме - тры спальні, кухня, ванны пакой. Прыбіральня знаходзіцца ў двары.

У двары сядзібы размешчанаальтанка, увітая вінаградам, ёсць месца для вогнішча і мангал, студня з гаючай крамянёвай вадой. Таксама ёсць летні душ, гамак, невялікая спартыўная пляцоўка, сенавал. А калі турыстам захочацца спаць на свежым паветры - знойдзецца месца для палатак. На сядзібе акрамя гаспадароў жывуць яшчэ куры, два каты і сабака Кай.

Асноўнай адметнасцю сядзібы з'яўляецца музей мастацкай вышыўкі роўняддзю, карцін, абразоў, благаслаўленных бацюшкай і асветленых габеленаў. У музеі знаходзяцца карціны з бяросты, батык, кавальскія вырабы: зброя, падсвечнікі і многае іншае. Усё гэта зроблена самімі гаспадарамі, працы якіх пабывалі на многіх выставах Беларусі. [5]

Галоўнай славутасцю сядзібы з'яўляецца кузня. Тут і кавадла, і горан, і розны кузнічны інструмент. Гаспадар паказвае турыстам, як куецца падкова, падсве...

Другие файлы:

Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі — афіцыйнае выданне, якое ўключае спіс і кароткую характарыстыку помнікаў археалогіі, гісторыі, архітэктуры...

Падпольны і партызанскі рух на тэрыторыі Карэліцкага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Акупацыйны рэжым нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Карэліцкага раёна, неабходнасць партызанскага руху. Арганізацыя работы падпольных камсамоль...

Гісторыя Глыбоччыны
Гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Прамысловы патэнцыял, аграпрамысловы комплекс, гандлёвы дзейнасць; насе...

Характарыстыка айконімаў Ганцавiччыны
Лексіка-семантычная характарыстыка айконімаўтваральных асноў. Структурна-словаўтваральны аналіз айконімаў па словаўтваральных тыпах, прадуктыўнасць ро...

Мядзельшчына 1941 -1945 гг.
Армія Краёва - падпольная ваенная арганізацыя 1942-1945 гг. - на Мядзельшчыне. Разрыў адносін паміж СССР і польскім эмігранцкім урадам. Вызваленне жых...