Студенческий сайт КФУ - ex ТНУ » Учебный раздел » Учебные файлы »РЕЛИГИЯ

Людзі-нечысці: вупыр, ваўкалак, дзікія людзі

Тип: доклад
Категория: РЕЛИГИЯ
Скачать
Купить
Людзі, што мелі пры жыцці сувязь з нячыстай сілай: вупыр, ваўкалак, дзікія людзі. Ваўкалак - пярэварацень, чалавек, ператвораны кім-небудзь ці па сваім жаданні ў ваўка. Ваўкалакі-знахары ў сувязі з чортам. Дзікі народ за морамі ў чужом краю, без адзення.
Краткое сожержание материала:

Размещено на

Паведамленне на тэму:

“Людзі-нечысці: вупыр, ваўкалак, дзікія людзі.”

Выканала:

навучэнка 4-га курса 290а групы

Кізер Таццяна

Гродна, 2009

Змест

  • 1. Вупыр
  • 2. Ваўкалак
  • 3. Дзікія людзі
  • 5. Спіс выкарыстанай літаратуры

1. Вупыр

Толькі людзі, што мелі пры жыцці сувязь з нячыстай сілай, пасля смерці ператвараюцца у вупараў. Па начах яны прыходзяць у хаты сваіх былых ворагаў, а часам нават сяброў і родных, кладуцца на грудзі абранай ахвяры, прыпадаюць вуснамі да яе сэрца і высмоктваюць гарачую кроў. Убачыйшы Вупара, можна даведацца, кім ён быў пры жыцці, таму што асноўныя рысы ён захоўвае і пасля смерці, толькі яго вусны распухаюць ад частага смактання, а язык робіццца востры, як змяінае джала. Яго вупар і запускае ў грудзі чалавека і потым з ранкі высмоктвае кроў. Рана застаецца невялікая, бо вупар яе умела замазвае, толькі па бледным твары можна пазнаць ахвяру вупара. Тады трэба запрасіть знахара, даведацца, хто гэты вупар. Трэба на ноч схаваць пад пасудзіну запленую васкавую свечку, каб яна не патухла. І час ад часу асвятляць пакой. Пры раптоўным асвятленні вупар відзён. Тады бі яго асінавым паленам. Але каб канчаткова спыніць начныя наведванні, трэба раскапать яго труну, ці таго чараўніка, на якога ён падобны, адсекшы яму галаву і пакласці яе паміж ног, а цела прыбіць да зямлі асінавым калом. Гэта лічыцца радыкальным сродкам супраць вупара.

Вупыр пасля смерці можа рабіць усё тое, што і пры жыцці. Бываюць выпадкі, калі мярцвяк прыходзіць уночы да сваёй жонкі і застаецца з ёю ў інтымнай блізасці, але перад спевам пеўня ён павінен вярнуцца у сваю магілу.

Вупыр настолькі помслівы, што за кожную знявагу і крыўду у свой адрас разрывае чалавека, або адкручвае яму галаву. Чалавек, прыгнечаны вупыром, можа яго загаварыць. З першым спевам пеўня вупыр знікае, а чалавек застаецца цэлы.

вупыр ваўкалак пярэварацень

2. Ваўкалак

Ваўкалак - пярэварацень, гэта значыць чалавек, ператвораны кім-небудзь ці па сваім жаданні ў ваўка.

Беларусы думаюць, што цела ваўкалака пакрыта поўсцю толькі месцамі, што дзе-нідзе відаць чалавечае цела. Н а думку беларусаў, ёсць два віды ваўкалакаў. Да першага адносяцца ваўкалакі-знахары, да другога - нясчасныя ахвяры, ператвораны ў ваўкоў: першых беларусы вельмі баяцца, а другіх - шкадуюць.

Ваўкалакі-знахары знаходзяцца ў сувязі з чортам, якому яны перадаюць сваю душу, у выніку чаго атрымліваюць уладу ператвараць людзей ў ваўкоў і потым па жаданні зноў адрабляць у людзей.

Ваўкалакі-знахары набываюць звярыныя ўласцівасці, робяцца драпежнымі і крыважэрнымі, як сапраўдныя ваўкі. Яны не столькі нападаюць на свойскую жывёлу і душаць яе, як на людзей, асабліва на маладых і пераважна дзяцей. Яны толькі высмоктваюць кроў, мозг, думаючы гэтым амаладзіць сябе. Нападзенні іх тым жахлівей, што ніякая чалавечая сіла не можа супрацьстаяць ім.

Людзі кажуць, што другі від ваўкалакаў зусім ручны, як хатняя жывёла. З выгляду гэтыя ваўкалакі - зусім як ваўкі, толькі бываюць аднавокія і нават сляпыя.

Ваўкалака лёгка адрозніць ад звычайнага ваўка; у яго вакол шыі белая палоска, вочы чалавечыя, і вые ён нібыта чалавек стогне і плача.

Маючы якія-небудзь нядобрыя мэты, чараўнік ператварае самога сябе ў ваўка, выбіраючы для свайго ператварэння найбольш зацішнае месца, схаванае ад самых блізкіх да яго асоб, распранаецца дагала і ў такім выглядзе куляецца. Калі ж надыдзе час ператварэння ў чалавека, пярэварацень падыходзіць да месца куляння з супрацьлеглага боку і куляецца ў адваротным парадку. Калі хто-небудзь парушыць, забярэ пакінутыя чараўніком прадметы ці хаця бы частку старанна прыхаванага адзення, то пярэварацень назаўсёды застанецца ваўком.

Ёсць такія асаблівыя чараўнікі, якія могуць ператварацца ў ваўка і рабіць спусташэнні. Такога ваўка нельга ні забіць, ні злавіць. Перад тым як ператварыцца ў ваўка, чараўнік заганяе ў зямлю пяць асінавых калоў у якім-небудзь патаемным месцы, але так, каб два калы нагадвалі пярэднія ногі, два - заднія, а пяты - хвост, і, скачучы наперад цераз усе, пачынаючы ад задняга кала, ён становіцца ваўком. Калі ж, вярнуўшыся з палявання, ён жадае зноў ператварыцца ў свой першапачатковы чалавечы вобраз, гэты воўк зноў скача цераз тыя ж пяць калоў, але ў адваротным парадку, прычым задам наперад. Варта толькі выняць усе калы, каб прадухіліць гэтыя скачкі, і пярэварацень назаўсёды застанецца ваўком. Калі ж непаспець выняць усе калы, пярэварацень насаўсёды застанецца з воўчымі членамі.

Калі сам пярэварацень скрануў з месца адзін з прадметаў, цераз якія куляўся, ці гэта зрабіў старонні і тым больш знес яго прадметы, пярэварацень назаўсёды застанецца ў прынятым выглядзе. Яго выручыць у таямніцы такога ператварэння толькі давераны, блізкі чалавек. Бывалі выпадкі, калі нясчасны пярэварацень падаў ад кулі, трапляў у пастку, у паляўнічую сетку; здымаючы шкуру з забітага, знаходзілі пад ёю струхлелае адзенне, пацеркі, завушніцы, пярсцёнкі, а ва ўсім яго целе - чалавечую форму. Часцей за ўсё пярэваратні ператвараюцца ў жывёлу для продажу - каня, карову, авечку, свінню, гуся, куру. Але згодна з папярэдняй дамоўленасцю з блізкай асобай пярэварацень прадаецца на базары як сапраўдная жывёла, якая неўзабаве сыходзіць ад свайго гаспадара, прададзеная у другі раз, у другія рукі, жывёла зноў сыходзіць ці ператвараецца ў новую жывёлу, праходзіць другі продаж у некалькі рук. З прадметаў неадушаўлённых пярэваратні робяцца “паваротнымі рублямі" і ў такім стане адбываецца тое ж, што і ў стане жывёлы. Але апошняе ператварэнне яшчэ больш небяспечнае таму, што парою такі рубель можа пагнуцца, пераламацца, калі справа абарочваецца спрэчкаю, ці можа быць расплаўлены на іншы выраб: пярэварацень калечыцца ці канчаткова гіне.

Дарэмна пераконваюць што ператварэнні пярэваратняў адбываюцца безпакарана для іх саміх; наадварот, вядома, што за кожным такім дзеяннем жыцце іх скарачаецца на некалькі дзен. У вынікку гэтага пад старасць яны адступаюць ад сваёй дэманічнай дзейнасці, тым ці іншым сродкам выкупаюць жыццевыя грахі і паміраюць звычайнымі дабрачыннымі людзьмі.

У сялян Бабруйскага і Мазырскага паветаў існуе павер'е, што бывае час, калі знахар абавязкова павінен каго-небудзь зачараваць, нават ні ў чым ні вінаватага, а таму, калі едзе вяселле, усе прахожія хаваюцца, каб пушчаная знахарам порча не трапіла ў іх.

Самая вялізарная порча - гэта перетварэнне ўсяе вясельнае бяседы, у тым ліку і маладых, у ваўкоў: многія расказваюць, што ваўкалакі хадзяць па некалькі гадоў, ядуць авечак, ходзяць разам з ваўкамі на здабычу, заходзяць нават ў двары сваіх родных, разумеюць, што гавораць людзі, самі ж ні могуць ім адказваць і стараюцца збегчы ад людзей. Аднойчы, калі нехта забіў ваўкалака і калі знялі шкуру, тады пад ёю убачылі труп жанчыны ва ўсім вясельным убранні нявесты.

Ваўкалакі харчуюцца выключна расліннай ежай. Бадзяючыся па палях і дарогах, яні падбіраюць рэшткі ежы і крошкі, кінутыя людзімі, не грэбуюць косткамі ядомых жывёл. У тяжкіх выпадках ваўкалакі з'ядаюць знойдзеныя на дарозе кавалкі вупражы, падэшвы. Толькі у дні разгавення ваўкалакі ядуць мяса, здабытае драпежніцтвам, але не ў родным і блізкім сяле, а ў аддаленых мясцінах, прычым яны пароўну дзеляць мясную здабычу, якая б малая яна ні была. Ні падлы, ні мяса нячыстых жывёл ваўкалакі ні ядуць, нават ў час галадовак.

Натуральная смерць не насцігае ваўкалакаў: пасля заканчэння тэрміна ператварэння, кожны з іх захоўвае той выгляд, у якім знаходзіўся ў момант зачаравання. Адзіным выпадкам смерці ваўкалака можна лічыць смерць ад выстрала стрэльбы. Калі паляўнічы, які забіў ваўкалака, стане здымаць шкуру, то знойдзе пад ёю чалавечае адзенне, а калі пярэваратнем акажацца малады, то на пальцы пярэдней лапы будзе і пярсцёнак. Ваўкалакі ні перажываюць ніякіх хвароб.

Калі ў зачараваным вяселлі знаходзілася цяжарная жанчына, - што можа здарыцца з-за няведання, паколькі цяжарная не дапускаецца да вяселля, - то пасля заканчэння ўзаконенага тэрміна, яна - ваўкалак - нараджае чалавека. Убачыўшы такую маці з дзіцём, здагадлівы чалавек сцеле на зямлі ўласны пояс, ручнік, хустку ці вымаўляе жаночыя імёны: як толькі ваўкалак пераступіць падасланае ці пачуе сваё імя, тут жа ператвараецца ў чалавека. Мужчына дапамагае такому ваўкалаку зусім безпакарана, а жанчына можа сма стаць ваўкалакам, асабліва калі носіць алнолькавае з ім імя.

Дзеці прыжытыя ў “ваўкалацтве”, бываюць ваўкалакамі да ператварэння сваіх бацькой. Але, зрабіўшыся людзьмі, становяцца нехрысцямі і падманшчыкамі. нягледзячы на зробленае над імі хрысціянскае хрышчэне, якое да іх не прыстае, хіба што яго правядзе свяшчэннік, які сам быў ваўкалакам.

Так “жылі два суседа, адзін багаты, другі - бедны. Багаты быў вядзьмак, а бедны - добры чалавек. Бедны купіў каня і вывеў на выган, а багаты ўзяў тры нажы, ўтачыў у зямлю і пачаў куляцца. Перакуляўся праз адзін нож - у яго галава стала воўчая, перкуляўся другі раз - ўвесь стаў воўкам, праз трэці раз - ногі зрабіліся воўчыя. Тады ён паляцеў і задушыў каня, а бедны выняў адзін нож, як ён задушыў каня.

Воўк задушыў і бяжыць назад к нажам, каб адвярнуцца назад ў чалавека. Прыбег. Як перкуліўся праз адзін нож - галава стала чалавечча; як перакуліўся праз другі нож - тады стан стаў чалавеччы; перак...

Другие файлы:

Людзі на балоце

Васіль Дзятлік галоўны герой рамана І.Мележа Людзі на балоце

Ахвярую сваім «я»... (Максім і Гаўрыла Гарэцкія)
Гэтая кніга з серыі «Людзі беларускай навукі» прысвечана жыццю і дзейнасці братоў Максіма і Гаўрылы Гарэцкіх — вядомых дзеячаў нацыянальнага адраджэнн...

Гісторыя беларускіх земляў у час панавання першабытнага грамацтва
Акрамя таго, існуе агульнагістарычная перыядызацыя, якая заснавана на прынцыпе змены форм чалавечага грамадства. Яе перыяды супадаюць з перыядамі архе...

Замкі і людзі
В средние века Белоруссия называлась «страной замков». Через каждые 20-30 км укрепленные города и местечки, под защиту которых в годину тревоги собира...