Студенческий сайт КФУ - ex ТНУ » Учебный раздел » Учебные файлы »РЕЛИГИЯ

Развіццё рэлігійных традыцый ад язычніцтва да хрысціянства

Тип: Реферат
Категория: РЕЛИГИЯ
Скачать
Купить

Язычніцтва (паганства) ? умоўны тэрмін, які абазначае старадаўнія вераванні і культы, што існавалі да ўзнікнення трох сусветных рэлігій (будызму, хрысціянства, ісламу).

Як вядома, у дахрысціянскую эпоху ва ўсходніх і прыбалтыйскіх славян шырока распаўсюджаныя культавыя збудаванні былі грамадскімі цэнтрамі плямённых і родавых аб’яднанняў, месцамі малення і ахвярапрынашэнняў (дарэчы на Беларусі чалавечыя ахвяры не прыжыліся). Тут збіраліся супляменнікі або жыхары аднаго населенага пункта для таго, каб прыняць асабліва важныя рашэнні. Святадзействам верхаводзілі жрацы, прычым часта імі станавіліся правадыры, князі або іхнія блізкія родзічы. Такія рытуальныя мясціны, калі верыць раннеславянскай хрысціянскай літаратуры, называліся трэбішчамі (трэба-ахвяра), капішчамі (капъ-славянская найменне статуі бога), кумірніцамі, храмамі ідальскімі.

Капішча размяшчалі або на самым відным месцы, часта каля населеных пунктаў, або наводшыбе, у ціхім, утульным цяжкадаступным куточку сярод лясоў і балот. Звычайна ж капішчы будаваліся на вяршынях гор ці пагоркаў, на высокіх мысах і стромкіх берагах, дзюнах, астравах. Побач, як правіла, быў святы гай, рака, возера, крыніца ці студня.

У большасці выпадкаў у цэнтры збудавання рабілі круглую пляцоўку, абнесеную сістэмаў валоў, равоў, агароджаў. У цэнтры размяшчаўся адзін або некалькі стодаў (ідалаў), вырабленых з дрэва або камення. У нас ці у балтаў стодам мог служыць ледавіковы валун. Калі статуй было некалькі, адна з іх вызначалася як галоўная. У равах разводзілі агонь. У рытуальны комплекс уваходзілі забудовы, якія выконвалі ролю храмаў, месцаў збору людзей, жытла для святароў. Часта капішча было побач з месцам пахавання памерлых супляменнікаў.

Другие файлы:

Хрысціянства, яго ўзнікненне і фарміраванне
Структура Бібліі: Стары і Новы Запавет. Веравучэнне і культ хрысціянства. Ператварэнне хрысціянства ў дзяржаўную рэлігію Рымскай імперыі і раздзяленне...

Православие
Духоўнае і культурнае жыццё нашых продкаў цесна звязана са старадаўнімі вераваннямі і. культамі. Звесткі, сабраньія этнографамі, гісторыкамі, фальклар...

Развитие православия на Беларуси с 994 года
Духоўнае і культурнае жыццё нашых продкаў цесна звязана са старадаўнімі вераваннямі і. культамі. Звесткі, сабраньія этнографамі, гісторыкамі, фальклар...

Італьянскай культуры (канец XVIII - першая палова XIX стагоддзя)
Развіццё капіталістычных адносін, спробы рэформаў другой паловы XVIII стагоддзя. Уплыў еўрапейскага асветы на развіццё грамадска-палітычных традыцый....

Мастацтва ў эпоху ранняга Сярэднявечча
Распаўсюджвання пісьменнасці на Беларусі: надпісы на свінцовай друку полацкага князя Ізяслава, крыжы Ефрасінні Полацкай, каменные прасліцы XII ст. Аса...