Студенческий сайт КФУ - ex ТНУ » Учебный раздел » Учебные файлы »Государство и право

Дзяржава у палітычнай сістэме грамадства

Тип: реферат
Категория: Государство и право
Скачать
Купить
Дзяржава ў палітычнай сістэме грамадстваКароткая анатацыя модуляДадзеная тэма традыцыйна з’яўляецца адной з важнейшых у тэорыі дзяржавы. Яна ўключае ў сябе блок пытанняў аб сутнасці і структуры палітычнай сістэмы, ролі дзяржавы ў палітычнай сістэме, суадносінах дзяржавы і грамадства, дзяржавы і іншых суб’ектаў, а таксама іншых элементаў палітычнай сістэмы.Дзяржава выступае асяродкам палітычнай сістэмы, яе асноўным суб’ектам, вакол якога будуецца палітычная сістэма. Усе іншыя элементы і суб’екты палітычнай сістэмы непасрэдна залежаць ад дзяржавы. Аднак і дзяржава залежыць ад іншых суб’ектаў і элементаў палітычнай сістэмы.Тэматычны план1.Паняцце структура і азначэнне палітычнай сістэмы грамацтва.2.Дзяржава ў палітычнай сістэме грамацтва.3.Дзяржава і палітычныя партыі.4.Дзяржава і царква. Светская і тэакратычная дзяржава.5.Дзяржава і іншыя грамацкія аб’яднанні. 1. Паняцце, структура і азначэнне палітычнай сістэмы грамацтваУ грамадстве існуюць самыя розныя віды адносін: эканамічныя, прававыя, сацыяльныя, маральныя, ў тым ліку і палітычныя. Да палітычных адносяцца ўзаемасувязі паміж індывідамі, сацыяльнымі супольнасцямі, палітычнымі арганізацыямі, дзяржавай і іншымі суб’ектамі па фармаванню і ажыццяўленню дзяржаўнай улады.Што такое палітычная сістэма, з якіх элементаў яна складаецца? Тэрмін “сістэма” азначае цэласнае мноства элементаў, якія ўзаемазвязаны і ўзаемадзейнічаюць паміж сабой. Для таго, каб вызначыць, што такое палітычная сістэма, неабходна вызначыць, што такое палітыка. Палітыка гэта сфера дзейнасці, звязаная з адносінамі паміж нацыямі, класамі, палітычнымі партыямі і іншымі суб’ектамі, ядром якой з’яўляецца барацьба за ўтрыманне і выкарыстанне палітычнай улады. Слова “палітыка” ў перакладзе з грэчаскага “politike” азначае “дзяржаўныя справы”, “майстэрства кіравання дзяржавай”. Палітыка як сфера дзейнасці з’явілася пры фармаванні палітычнай і дзяржаўнай улады. Палітычная сістэма гэта сукупнасць удзельнікаў палітычнага жыцця, адносін паміж імі, сродкаў і спосабаў перадачы палітычнай інфармацыі, палітычных праграм, ідэй, тэорый, а таксама палітычных норм. Такім чынам, палітычная сістэма складаецца з чатырох элементаў: суб’ектнага складу, камунікатыўнай часткі, ідэакратычнай часткі і нарматыўнай асновы. Інстытуцыянальная частка. Дадзеная частка ўяўляе сабой субектны склад сістэмы. Суб’ектамі палітычнай сістэмы выступаюць грамадзяне, сацыяльныя супольнасці, палітычныя арганізацыі і дзяржава. Эканамічная сістэма грамадства стварае сацыяльную структуру: класы, сацыяльныя слаі, групы. Розныя сацыяльныя супольнасці (класы, групы) ствараюць свае палітычныя арганізацыі. Паміж гэтымі супольнасцямі і іх арганізацыямі і складаюцца палітычныя адносіны. Дзеля таго, каб вызначыць, ці з’яўляецца канкрэтны суб’ект суб’ектам палітычнай сістэмы, трэба высветліць: удзельнічае ці не ён у палітычным жыцці.Камунікатыўная частка гэта сукупнасць адносін і форм узаемадзеяння, якія складаюцца паміж класамі, сацыяльнымі групамі, нацыямі, індывідамі з мэтай іх удзелу ў ажыццяўленні ўлады, распрацоўцы і ажыццяўленні палітыкі. Палітычныя адносіны з’яўляюцца вынікам шматразовых і разнастайных сувязяў суб’ектаў палітыкі ў працэсе палітычнай дзейнасці. У гэту частку палітычнай сістэмы ўваходзяць усе сродкі, спосабы перадачы палітычнай інфармацыі. Асаблівую ролю адыгрываюць сродкі масавай інфармацыі: тэлебачанне, радыё, газеты, часопісы, інтэрнэт і інш.Ідэакратычная частка. Дадзеная частка ўключае палітычныя праграмы, тэорыі, ідэі, псіхалогію. Палітычная свядомасць суб’ектаў палітычнага працэсу функцыянуе на двух узроўнях тэарэтычным (палітычная ідэялогія) і эмпірычным (палітычная псіхалогія). Да формаў праяўлення палітычнай ідэялогіі адносяцца погляды, лозунгі, ідэі, тэорыі, а да палітычнай псіхалогіі пачуцці, эмоцыі, настроі, традыцыі. Асобае месца ў ідэакратычнай частцы займае палітычная культура, пад якой можна разумець, комплекс тыповых для дадзенага грамадства ўзораў (стэрыятыпаў) паводзін, каштоўнасных арыентацый, палітычных уяўленняў. Палітычная культура гэта перадаваемый цераз пакаленні вопыт палітычнай дзейнасці, які ўключае веды, перакананні, мадэлі паводзін чалавека і сацыяльных груп.Нарматыўная аснова палітычнай сістэмы. Сюды адносяцца ўсе тыя нормы, якія рэгулююць палітычныя адносіны. Палітычныя адносіны будуюцца на аснове пэўных норм (правіл). Яны ўтрымліваюцца ў розных крыніцах, у тым ліку і канстытуцыі дзяржавы, яе законах, статутах палітычных партый. У многіх краінах, асабліва з устойлівымі гістарычнымі традыцыямі (напрыклад, Англія), паралельна з палітычнымі нормамі, зафіксаванымі ў прававых актах, дзейнічаюць няпісаныя традыцыі і звычаі. Пэўную ролю ў рэгуляванні палітычных адносін выконваюць этыка-маральныя нормы, у якіх замацаваны ўяўленні грамадства і асобных сацыяльных груп аб праўдзе, справядлівасці, сумленні, годнасці і інш.Для разумення сутнасці палітычнай сістэмы неабходна азначыць яшчэ два паняцці: палітычны працэс і функцыі палітычнай сістэмы. Палітычны працэс гэта сукупнасць вынікаў дзеяння ўсіх суб’ектаў палітычнай сістэмы. Палітычны працэс складаецца з некалькіх стадый: 1.фармаванне палітычнай сістэмы;2.аднаўленне палітычнай сістэмы; 3.прыняцце і ажыццяўленне палітычных рашэнняў;4.кантроль за ажыццяўленнем прынятых рашэнняў.Пад функцыямі палітычнай сістэмы разумеецца тая роля, якую адыгрывае палітычная сістэма ў жыцці грамадства. Выдзяляюць наступныя функцыі: 1)азначэнне мэт, задач, перспектыў развіцця грамадства;2)акумуляванне эканамічных, палітычных, фінансавых, людскіх і іншых рэсурсаў для дасягнення палітычных мэт;3)узгадненне розных інтарэсаў суб’ектаў палітычнай сістэмы;4)размеркаванне матэрыяльных і духоўных рэсурсаў грамадства;5)забеспячэнне стабільнасці і бяспекі грамадства;6)распрацоўка і ўкараненне ў грамадства розных норм паводзін;7)прыняцце і ажыццяўленне палітычных рашэнняў;8)кантроль за выкананнем палітычных рашэнняў, розных норм паводзін. 2. Дзяржава у палітычнай сістэме грамацтваДзяржава з’яўляецца цэнтральным звяном палітычнай сістэмы. Гэта абумоўлена сутнасцю дзяржава і яе некаторымі прыкметамі. Дзяржава выступае асноўным суб’ектам кіравання ў палітыцы, галоўным інструментам рэалізацыі важнейшых задач палітычнай сістэмы, забеспячэння адзінства яе кампанентаў. Прызначэнне дзяржавы заключаецца ў кіраванні грамадствам, яна выконвае такую функцыю, як размеркаванне каштоўнасцяў у грамадстве. Толькі дзяржава здольна выст...
Другие файлы:

Роля айчынных СМІ у публічнай палітыцы
Сутнасць СМІ як састаўной часткі палітычнай сферы рэспублікі і грамадства ўвогуле, месца і роль сродкаў масавай інфармацыі ў палітычным жыцці нашага г...

Раннефеадальнае грамадства на Беларусі
Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх земляў у X–XIII столетіях. Першая дзяржава, што ўтварылася на тэрыторыі сучаснай Беларусі – гэта Полацкае кн...

Рымская імперыя ў I стагоддзі н.э. Праўленне дынастыі Юлиев-Клаўдзіяй і Флавіяй
Станаўлення і падзенні Вялікага Рыма. Дзяржаўная арганізацыя Рымскай імперыі, принципат Тыберыя. Дзяржава і грамадства. Змовы супраць імператараў. Дын...

Мясцовае кіраванне ў вялікім княстве літоўскім: станаўленне і развіццё
Спецыфіка мясцовага кіравання ў Вялікім княстве Літоўскім, функцыі і роль органаў мясцовага кіравання ў палітычнай сістэме ВКЛ. Працэс станаўлення і ф...

Параўнанне ў зборніку А. Грачаннікава "Грыбная пара"
Моўныя сродкі выяўленчай выразнасці ў зборніку А. Грачанікава "Грыбная пара". Параўнанне як сродак стварэння вобразнасці. Функцыі параўнанняў у сістэм...