Студенческий сайт КФУ - ex ТНУ » Учебный раздел » Учебные файлы »Государство и право

Дзяржава і права Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны

Тип: контрольная работа
Категория: Государство и право
Скачать
Купить
Прававыя меры павышэння абароназдольнасці краіны напярэдадні і падчас Вялікай Айчыннай Вайны. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання ў гады Вялікай Айчыннай Вайны. Права ў гады вайны. Змест законаў і ўказаў па сацыяльнай абароне насельніцтва.
Краткое сожержание материала:

Размещено на

МИНИСТЕРСТВО ОБРАЗОВАНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

Учреждение образования «Гомельский государственный университет имени Франциска Скорины»

Кафедра теории и истории государства и права

Контрольная работа

Дзяржава і права Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны

Выполнила

студентка заочного факультета

специальности «Правоведение»

группы П - 14

Гурщенкова Ольга Александровна

Гомель 2012

Змест

Уводзіны

1. Прававыя меры павышэння абароназдольнасці краіны напярэдадні і падчас Вялікай Айчыннай Вайны

2. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання ў гады Вялікай Айчыннай Вайны

3. Права ў гады вайны

Заключэнне

Літаратура

Уводзіны

Пасля разгрому Германіяй Польшчы Заходняя Беларусь мела магчымасць вырвацца з-пад польскага ўціску і здзейсніць свае права на самавызначэнне. 17 верасня 1939 г Чырвоная Армія ўзяла пад сваю абарону жыцце і маемасць насельніцтва Заходней Беларусі. 14 лістапада 1939 г Вярхоўным Саветам СССз была прынята дыкларацыя “Аб прыняцці Заходней Беларусі ў склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі”.

Для ўмацавання сваей бяспекі СССР праводзіла шэраг мерапрыемстваў па пад'ему эканамічнай магутнасці, абароназдольнасці сваей краіны. Вярхоўным саветам СССР былі прыняты некаторыя законы па падтрымцы абароназдольнасці і крымінальнай адказнасці за злачынства.

У чэрвені 1941 г пасля захопу ўсей тэрыторыі Беларусі Прэзідыюм Вярхоўнага Савета БССР быў эвакуіраваны ў Маскву, але і ў эвакуацыі ён працягваў ваконваць функцыі дзяржаўнай улады рэспублікі. У гады вайна Прэзідыюм Вярхоўнага Савета прыняў шэраг законаў. 3 ліпеня 1945г пасля семай сесіі Вярхоўнага Савета БССР быў прынята закон “ Аб адзнаменаванні перамогі…”, а 3 ліпеня стаў усенародным святам вызвалення Беларусі ад фашыскіх захопнікаў.

Трэба адзначыць, што грамадзянска-прававое рэгуляванне маемасных адносін у перыяд вайны было падпарадкаванна мабілізацыі ўсіх рэсурсаў краіны для забеспячэння перамогі, абароне сацыялістычных маемасных адносін, аднаўленне разбуранай гаспадаркі.

1. Прававыя меры павышэння абароназдольнасці краіны напярэдадні і ў час Вялікай Айчыннай Вайны.

Беларускі народ, падзелены у выніку савецка-польскай вайны 1919-1920гг., ніколі не спыняў барацьбы за свае ўз'яднанне. Таму калі 17 верасня 1939г Чырвоная Армія перайшла савецка-польскую граніцу і ўзяла пад сваю абарону жыцце і маемасць жыхароў Заходней Беларусі, працоўныя Заходней Беларусі з радасцю і надзеяй сустракалі Чырвоную Армію.

28-30 кастрычніка 1939г у Беластоку адбыўся Народны сход Заходней Беларусі на якім была прынята дэкларацыя [4, с 27-29] аб устанаўленні савецкай улады на ўсей тэрыторыі Заходней Беларусі і ўваходжанне яе у склад БССР . На тэрыторыі былой Заходней Беларусі было ліквідавана ранейшае адміністратыўнае дзяленне і створана 5 абласцей(Баранавіцкая, Брэсцкая, Вілейская, Пінскаая і Беластоцкая).

Улады заходніх абласцей прыступілі да гаспадарчага і сацыяльна-культурнага будаўніцтва. Паступова ліквідавалася беспрацоўе. У весках беззямельным і малазямельным сялянам было раздадзена звыш 1 млн. га зямлі. Вялася работа па арганізацыі розных форм кааперацыі, калгасаў і саўгасаў. Аднак не абышлося без рэпрэсій і дэпартацый. У выніку не ўсе былі задаволены палітыкай савецкай улады. Але не гледзячы на ўсе цяжкасці і рэпрэсіі, працоўныя Беларусі, якая аказалася пагранічнай з фашысцкай Германіяй, працавлі ва ўсіх галінах гаспадаркі і культуры, умацоўвалі абароназдольнасць краіны. У перадваенный гады Савецкі ўрад умацоўваў граніцы СССР, ажыццяўляў пераўзбраенне і арганізацыйную перабудову ўсіх відаў узброеных сіл, узмацняў барацьбу са шпіёнамі і дыверсантамі, што праніклі на тэрыторыю краіны. Аднак армія панесла вялікі ўрон ад рэпрэсій. Не былі ажыццеўлены ўсе намечаныя матэрыяльна-тэхнічныя і арганізацыйныя мерапрыемства па ўмацаванню абароны краіны.

А тым часам міжнароднае становішча працягвала ўскладняцца.

Нарастанне ваеннай пагрозы бачыла вышэйшае кіраўніцтва СССР. І хаця збоку Сталіна і яго акружэння быў дапушчаны пралік у вызначэнні тэрміну пачатку вайны, тым не менш шэраг мер па ўмацаванні абароназдольнасці СССР , яго заходніх рубяжоў, у тым ліку Беларусі, быў прыняты.

Важнае месца ва ўмацаванні абароннай прамысловасці, павышэнні арганізаванасці і дысцыпліны ў Чырвонай Арміі мела савецкае заканадаўства, у тым ліку і крымінальнае.

Парадак нясення военскай службы, падтрыманне дысцыпліны ва Узброеных Сілах СССР рэгулявалісяразам з уставамі і крымінальным заканадаўствам, перш за ўсе Палажэннем аб воінскіх злачынствах 1927 г. Аднак пагроза агрэсіі выклікала неабходнасць прыняцця шэрага іншых заканадаўчых актаў. Так ужо 1 верасня 1939 г. сесіяй Вярхоўнага Савета СССР быў прыняты закон “Аб усеагульным воінскім абавязку”. На падставе гэтага закону ў армію прызываліся асобы, якім спаўнялася 19 гадоў, а для закончыўшых сярэднюю школу прызыўны ўзрост устанаўліваўся ў 18 гадоў. Для больш дасканалага авалодання ваеннай справай, новай тэхнікай і ўзброеннем былі павялічаны тэрміны абавязковай службы: для малодшых камандзіраў сухапутных войскаў і ВПС - ад двух да трох гадоў, для ўсяго радавога саставу ВПС, а таксама малодшага камсаставу пагрвнічных войскаў - да чатырох гадоў, на караблях і ў часцях флоту - да пяці гадоў. У законе ўказвалася, што асобы, арыштаваныя, сасланыя і высланыя, а таксама пазбаўленыя паводле суда выбарчых правоў, у час адбывання пакарання на ваенную службу не прызываліся.

З мэтай павышэння боегатоўнасці часцей і падраздзяленняў Чырвонай Арміі і Ваенна-Марскога Флоту Указам Прэзідыюма Вярхоўнага Савета СССР ад 6 ліпеня 1940 г. была павышана адказнасць за самавольную адлучку і дэзерцірства. Крымінальнае пакаранне магло назначацца. Калі самавольныя адлучкі былі неаднаразовымі ці працягласць адной перавышала 2 гадзіны. Самавольная адлучка на тэрмін звыш адніх сутак разглядалася як дэзерцірства [ 2, с 243 ].

Важную ролю ў забеспячэнні абароназдольнасці краіны адыгрываў воінскі ўлік. Таму Указам Прэзідыюма Вярхоўнага Савета СССР, ад 30 ліпеня 1940 г. “ Аб адказнасці за парушэнне правіл воінскага ўліку “ была ўведзена крымінальная адказнасць у выпадках паўторнага парушэння правілаў воінскага ўліку.

Адным з першых прынятых заканадаўчых актаў быў указ Прэзідыюма Вярхоўнага Савета СССР “ Аб ваенным становішчы” [4,с.39],па якому ўсе функцыі органаў дзяржаўнай улады ляглі на ваенныя саветы франтоў, армій, ваенных акруг. Ваенным уладам былі нададзены шырокія паўнамоцтва. Яны малі права: прыцягваць граждан да трудавой дысцыпліны, канфіскоўваць транспартныя сродкі, рэгуляваць часы работы прадпрыемств, забараняць уезд і выезд у мясцовасці, якія находзяцца на ваенным палажэнні, усе крымінальныя справы разглядаць ваенным трыбуналам.

Ужо ў сярэдзіне ліпеня 1941 г. нямецкая армія акупіравала Прыбалтыку, Беларусь, значную частку Украіны. Чырвоная Армія панесла вялізарныя страты асабістага саставу і ўзбраення. Прычын такога развіцця падзей у першыя месяцы вайны шмат: палітычныя пралікі вышэйшага кіраўніцтва савецкай дзяржавы; знішчэнне перад самай вайной найбольш прафесійна падрыхтаваных ваенных камандзіраў; памылковая ваенная дактрына, заснаваная на тым, што “ мы на сваей тэрыторыі ваяваць не будзем”, як вынік значная частка савецкага войска была размешчана ля самай граніцы і рыхтавалася да наступлення, а не да абароны; бюракратычна-дэспатычная сістэма кіравання арміяй, якаяпазбавіла ваеннае камандаванне неабходнай самастойнасці і ініцыятывы, скавала яго страхам перад рэпрэсіямі НКУС.

Не зусім правільнымі былі дырэктывы прынятыя пад час вайны. У дырэктыве, прынятай у ноч з 21 на 22 чэрвеня, быў дадзены праказ камандуючым прыгранічных ваенных акруг прывесці войска ў павышаную баевую гатоўнасць, але ваенных дзеянняў не распачынаць і на правакацыі не паддавацца. У другой дырэктыве прынятай 22 чэрвеня ў першай палове дня, утрымліваўся ўказ даць адпор немцам,але мяжы не пераходзіць . А ў трэццяй дырэктыве, прынятай вечарам 22 чэрвеня, загадвалася Чырвонай Арміі замест арганізацыі абароны перайсці ў наступленне [5, с 164].

Таму ў пастанове Дзяржаўнага Камітэта Абароны ад 19 верасня 1941 г. гаворыцца аб абавязковым абучэнні ўсяго дарослага мужчынскага насельніцтва і некаторых катэгорый жанчын ваеннай справе. У гэтай пастанове ДКА устанаўліваліся пэўныя абавязкі для грамадзян, абумоўленыя становішчам ваеннага часу. ДКА у сваіх руках меў усю паўнату ўлады, усе яго рашэнні мелі сілу і закон, за невыкананне іх вінаватыя караліся па законах ваеннага часу.

Пленум Вярхоўнага Суда СССР у пастанове ад 11 кастрычніка 1941 г. “ Аб крымінальнай адказнасці грамадзян, якія ўхіляюцца ад усеагульнага абавязковага абучэння ваеннай справе” растлумачыў умовы і парадак прыцягнення да крымінальнай адказнасці грамадзян, якія не выконвалі ўказаннага абавязку.У пастанове змяшчаліся рэкамендацыі аб кваліфікацыі дзеянняў асоб, якія ўхіляліся ад абучэння ваеннай справе. У прыватнасці, было растлумачына, што неабходна прымяняць арт. 68 КК РСФСР, а ў саюзных рэспубліках, у заканадаўстве якіх не мелася падобнага артыкула, неабходна па аналогіі прымяняць нормы, якія прадугледжвалі адазнасць за ўхіленне...

Другие файлы:

Роля беларускага народа ў перамозе над фашызмам
Героі Вялікай Айчыннай вайны. Патрызаны, падпольшчыкі і працоўны люд Беларусі. Уклад культурных дзеячаў Беларусі ў перамогу. Еўрапейскі рух супраціўле...

Сатырычныя выданні перыяду Вялікай Айчыннай вайны
Сатыра ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Роль сатырычных выданняў у працэсе інфармавання грамадзян БССР. Асноўныя сатырычныя выданні "Раздавім фашысцкую...

БССР у гады сусветнай вайны (1939-1945 гг.)
Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР. Пачатак Вялікай Айчынай вайны. Эвакуацыя насельніцтва і сродкаў вытворчасці з тэрыторыі рэспублікі. Працоўны гера...

Пісьменнік Кузьма Чорны
Дзяцінства і юнацтва К. Чорны. Перыяд навучання, дзейнасць у гады Вялікай Айчыннай вайны. Дэбют Мікалая Раманоўскага ў якасці пісьменніка, яго творы в...

Вынікі і ўрокі Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войн
Бессмяротны подзвіг і гістарычны ўклад беларускага народа ў перамогу над фашызмам. Сусветна-гістарычнае значэнне яке мае разгром фашысцкай Германіі, а...