Студенческий сайт КФУ - ex ТНУ » Учебный раздел » Учебные файлы »Остальные рефераты

Жыціе Ефрасінні Полацкай Жыццё Ефрасінні Полацкай

Тип: изложение
Категория: Остальные рефераты
Скачать
Купить
Жыціе Ефрасінні Полацкай Жыццё Ефрасінні ПолацкайКароткія біяграфічныя звесткі:Нарадзілася каля 1120 г. Унучка князя Усяслава Чарадзея. Выбрала шлях служэння Богу і народу. Уманастыры перапі-свала і распаўсюджвала кнігі Бібліі, адкрыла школудля дзяцей. У Полацку пабудавала цэрквы Святога Спаса і Святой Бага родзіцы. Па яе загаду майстрам Лазарам Богшам быў зроб-лены крыж — выдатны помнік прыкладнога мастацтва старажытнасці, названы пазней крыжам Ефрасінні Полацкай. Напрыканцы жьіцця здзейснілася паломніцтва ў Іерусалім дзе і памерла 23 мая 1173 г.Кароткі змест «Жыція Ефрасінні Полацкай» («Апо-весці жыцця і смерці святой і блажэннай 1 найпадобней-шай Еўфрасінні, ігуменні манастыра Святога Спаса і Най-свяцейшай Ягонай Маці, што ў горадзе Полацку»):Пачынаецца «Жыціе...» зваротам: «...Паслухайцеўваж-ліва... памякчыўшы нівы сэрцаў вашых, і прыміце ў іх на-сенне ўратавальнага жыцця найпадобнейшай той, яе подзвігі і працу святую і любоў да Бога».Князь Усяслаў меў многа сыноў. У меншага яго сына Георгія нарадзілася дзяўчыыка, якую назвалі Прадславай. Была яна вельмі здольнай да кніжнай навукі. Шырока ра-зышлася слава пра яе мудрасць і прыгажосць. Князі пачалі пасылаць да бацькі Прадславы сватоў. Даведаўшыся, што яе збіраюцца выдаць замуж, юная князёўна сказала сабе: «Што ж учынілі нашыя роды, якія былі да нас? Жаніліся і выходзілі замуж і княжылі, але не вечна жылі; жыццё іх праплыло, і загінула іхняя слава, быццам прах, горай за павуцінне». Прадслава пайшла ў манастыр і пастрыглася ў манашкі пад імем Ефрасіння. Бацька, даведаўшыся, што зрабіла яго любая дачка, моцна перажываў.Спачатку Ефрасіння жыла ў мураванай келлі ў царкве Святон Сафіі, Потым епіскап Ілья па Божаму знаку ад-правіў маладую манашку ў Сяльцо, дзе стаяла царква Свя-тога Спаса. Стаўшы ігуменняй, Ефрасіння дамаглася пост-рыгу сясцер Гарыславы і Звеніславы.За 30 тыдняў Ефрасінняй была пабудавана каменная цар-ква Святога Спаса і створаны пры ей манастыр. У другую збудаваную царкву Ефрасіння ўнесла, з дазволу цар-градскіх цара Мануіла і патрыярха Лукі, абраз Божай Маці, напісаны пры жыцці яе.абрала Ефрасіння ўсіх сваіх братоў і аб'явіла аб ра-шэнні ісці ў Іерусалім. Перад адыходам загадала епіскапу Дыянісію пастрыгчы пляменніц Кірыяну і Волыу, назваў-шы адну Агаф'яй, другую — Яўфіміяй.Дайшоўшы з братам Давідам і сястрой Еўпраксіяй да Іерусаліма, Ефрасіння цалавала гроб Госпадаў, прасіла ў малітве Богаг каб прыняў яе дух у святым горадзе. Калі «Божым наканаваннем... занядужыла і пачала хварэць», то паслала купіць сабе дамавіну ў камры Святой Багародзіцы. Праз 24 дні Ефрасіння «аддала душу ў рукі Бога жывога... і ўвайшла ў пакоі нябесныя».Твор заканчваецца пахвалой Ефрасінні Полацкай.Мастацкія асаблівасці«Жыціе...» было напісанаўканцы XII — пачаткуХШ ст. на царкоўнаславянскай мове. Невядомы аўтар звярнуўся ў творы да мясцовага матэрыялу. Твор аб'ядноўвае ў жан-равых адносінах біяграфічную аповесць («Жыціе Еф-расінні Полацкай» — адзіная вядомая сёння крыніца звес-так пра асветніцу XII ст.)г хаджэнне і пахвалу,У адпаведнасці з канонамі агіяграфічнага жанру вобраз Ефрасінні (Прадславы) паўстае ідэалізаваным, пазбаўле-ным індывідуальных чалавечых рыс. Падкрэсліваецца апантанасць гераіні ў служэнні высокаму, духоўнаму. Ад-нак у творы параўнаўча няшмат цудадзейнага, незвычай-нага, што было характэрным для гэтага жанру. Аўтар аба-піраўся на рэальныя факты жыцця знакамітай святой. 
Другие файлы:

Мастацтва ў эпоху ранняга Сярэднявечча
Распаўсюджвання пісьменнасці на Беларусі: надпісы на свінцовай друку полацкага князя Ізяслава, крыжы Ефрасінні Полацкай, каменные прасліцы XII ст. Аса...

Полацкая зямля ў Х-ХІ ст.
Вызначэнне перадумовы стварэння Полацкай зямлі: кліматычныя і геамарфалагічныя ўмовы, палітычная сітуацыя ў краіне. Разгляд стадый фарміравання дзяржа...

Культура беларускіх зямель у IX ст. - першай палове XIII ст.
Гісторыя з'яўлення і распаўсюджвання хрысціянства на землях сучаснай Беларусі. Перадумовы і значэнне падставы Полацкай і Тураўскай епархій. Аналіз ўкл...

Культура Беларўскіх зямель у 9 ст. – першай палове 13 ст
Увядзенне хрысціянства на беларускіх землях. Культура Беларусі на працягу 12 ст, вядомыя дзеячы асветы. Біяграфія царкоўны дзеяча Кірыла Тураўскі. Дзе...

Дзейнасць хрысцiянскiх асветнiкаў XII ст.
Беларуская літаратура - адна з найважнейшых галін мастацкай культуры беларускага народа. Феномен выдатных помнікаў культурна-гістарычнай спадчыны міну...