Студенческий сайт КФУ - ex ТНУ » Учебный раздел » Учебные файлы »Остальные рефераты

Жаўруковая песня Паўлюка Багрыма.

Тип: сочинение
Категория: Остальные рефераты
Скачать
Купить
Жаўруковая песня Паўлюка Багрыма.У горане часу неспапялiмыяНад Беларуссю яго жаўрукi. З.ДудзiкУ лiтаратуры кожнага народа есць мастакi слова, у спадчыну ад якiх нам засталося не так i шмат. У беларусаў — Паўлюк Багрым. Цяжкiм i няпростым быў лёс гэтага юнака: гаротнае жыццё беднага сялянскага хлопца, рэкрутчына за распаўсюджанне антыпрыгоннiцкiх вершаў, працяглая служба ў глыбiнi Расii. Але, нягледзячы на цяжкiя выпрабаваннi лёсу, ён заставаўся мастаком слова — уладаром чалавечых душ. У творчай спадчыне П. Багрыма было тры вучнёўскiя сшыткi, якiя бясследна знiклi пры арышце юнага паэта. Напэўна, гэта былi вершы пра цяжкую долю беларускага народа, вершы антыпрыгоннiцкай накiраванасцi. А можа, гэта былi вершы пра каханне, аб прыгажосцi беларускай зямлi. Захаваўся толькi адзiн верш "Зайграй, зайграй, хлопча малы...", напiсаны паэтам у 15-гадовым узросце. Верш прысвечаны Крошынскаму паўстанню 1828 г. Лiрычным героем твора з'яўляецца падлетак-пастушок, уласнасць жорсткага пана, якi "кiямi" закатаваў бацьку. Каб пазбегнуць рэкруцтва, хлопчык вырашае пакiнуць родны дом i пайсцi ў "свет, у бездарожжа". Думкi i пачуццi прыгоннага падлетка, скiраваныя ў бок пошукаў выйсця з безвыходнага становiшча, вызначаюцца адчаем i бездапаможнасцю. Падлетак гатовы абярнуцца ў ваўкалаку, нарадзiцца каршуном — тады яго ў "паншчыну б не пагналi, у рэкруты б не забралi i ў маскалi не аддалi". Ён шкадуе, што да яго не дакрануўся сваiм крылом кажан — тады б, па народным павер'i, ён навекi застаўся недаросткам i пазбег бы салдатчыны i паншчыны. Асаблiва адчайна гучаць радкi, дзе пастушок зусiм не хацеў бы нараджацца. Гэту думку ён звязвае з найдаражэйшым чалавекам — мацi, якая, напэўна б, была больш шчаслiвай i змагла пазбегнуць пакут з-за трагiчнага лёсу сына:Каб ты мяне не радзiла.Каб ты мяне не кармiла,Шчаслiўшая ты бы была!У вершы П. Багрыма, якi I. Навуменка назваў творам "з лiку бязлiтасна-адчайных аб нежаданнi жыць", матыў безвыходнасцi крыху паслабляецца жаданнем героя знайсцi выйсце, супрацьстаяць антычалавечым абставiнам жыцця, не скарыцца лёсу. Верш кранае сiлай пратэсту супраць прыгоннiцтва i рэкруцтва, арганiчнай спалучанасцю формы i зместу. Цесна звязаны з фальклорнымi традыцыямi (вобразы ваўкалака, каршуна, кажана, народна-песенныя звароты, паўторы), ён выявiў вялiкiя магчымасцi беларускага паэтычнага слова. Вярнуўшыся з рэкрутаў, пастарэлы i знясiлены, П. Багрым ужо не наважваўся брацца за пяро. Ён працаваў у Крошыне кавалём. Да нашага часу захавалася металiчная жырандоль з арнаментальнымi жаўранкамi, па-мастацку зробленая П. Багрымам. Толькi два адбiткi свайго жыцця — верш i жырандоль — пакiнуў нам у спадчыну П. Багрым. Пакiнуў дзве жаўруковыя песнi. 
Другие файлы:

Бардовская песня
Песенный жанр, возникший в середине XX века в СССР: авторская песня (или бардовская музыка). Авторская песня как альтернатива "советской массовой песн...

Песня Гизи
Вашему вниманию предлагается книга Юрия Коринец "Песня Гизи"....

О Ленине и Сталине: стихи и песни
СОДЕРЖАНИЕ:В. Маяковский. «Ленин с нами» (отрывок)В. Маяковский. «Партия — это миллионов плечи...» (и» поэмы «Владимир Ильич Ленин»)Джамбул. Песня о к...

Шедевры фортепианной музыки
СОДЕРЖАНИЕИ. С. Бах. АнглезB.А. Моцарт. Две детские пьесыЛ. Бетховен. Две багателиФ. Шуберт. ВальсЛ. Гурилев. Три прелюдииА. Грибоедов. Два вальсаФ. М...

Светская музыка (XVIII век). Литургическая драма. Латинская песня
Значение восемнадцатого века как переходного периода в истории русской музыки. Оркестры петровских времен. Состав оркестрантов и преобладание местных...