Студенческий сайт КФУ - ex ТНУ » Учебный раздел » Учебные файлы »Остальные рефераты

Балада Аляксея Дударава Радавыя

Тип: сочинение
Категория: Остальные рефераты
Скачать
Купить
Балада Аляксея Дударава РадавыяАляксей Ануфрыявiч Дудараў(нарадзiўся 6 чэрвеня 1950)РАДАВЫЯДраматычная балада ў дзвюх дзеяхСучасную драматургiю нельга ўявiць без творчасцi Аляксея Дударава, аўтара вядомых п'ес “Выбар”, “Вечар”, “Парог”, “Радавыя”, “Адцуранне”. Аляксей Дудараў пачынаў свой творчы шлях як празаiк. У першай кнiзе прозы “Святая птушка” аўтар уздымае маральна?этычныя i духоўныя праблемы жыцця свайго сучаснiка. П'еса “Парог” лiчыцца пачаткам драматургiчнага жыцця Аляксея Дударава. У ёй драматург на прыкладзе жыцця Андрэя Бусла праводзiць маральнае i сацыяльнае даследванне алкагалiзму, яго прычын i вынiкаў.У п'есе “Вечар” адчуваецца боль i трывога за лёс непеспектыўных вёсак. Героi яе — Ганна, Масiль?Мульцiк, Мiкiта?Гастрыт — пражылi аднолькавыя па працягласцi, але розныя па сэнсе жыццi. Добрая i спагадлiвая Ганна не можа жыць без працы: Корпаецца ў градах, ганяе на пашу казу. Дажывае яна свой век адна: не ўтрымаiся на бацькоўскай зямлi яе няўдзячны сын. Васiль?Мульцiк — чалавек шчыры, даверлiвы, улюблённы i жыццё. Ён здаецца дзiваком, бо размаўляе з сонцам i тэлевiзарам, хоча, каб старшыня калгаса выкарыстаў яго паслугi ў якасцi жывога барометра. Дзiватства яго абумоўлена адкрытасцю характару, iмкненнем жыць у згодзе i зладжанасцi з прыродай i навакольным светам. Зусiм iншы вобраз Мiкiты?Гастрыта. Гэта складаны i супярэчлiвы чалавек, якi жыве не па ўласным сумленнi, а па застарэлых, фальшыва?казённых прынцыпах. У гады калектывiзацыi ён “выкарчоўваў“ кулакоў, змагаўся з аднаасобнiкамi. Мiкiта толькi выконваў загады, i тут няма яго вялiкай вiны. Але Мiкiта напiсаў данос на Васiлёвага брата Андрэя ўжо не па загадзе, а па ўласнай iнiцыятыве. I не таму, што бычыў у iм ворага, а таму, што Андрэй збiраўся засылаць сватоў да яго будучай жонкi. Пакаянне Мiкiты запозненае, непаслядоўная. Застарэлыя звычкi мацнейшыя за сумлненне. Для герояў п'есы “Вечар” надышоў вечар жыцця, калi можна раздумваць аб пражытым, аб сэнсе чалавечага жыцця ўвогуле. У гэтых роздумах i боль за скалечаны лёс, за стан сучаснай вёскi, i пакаянне. Пытанне ж пакарання за канкрэтную вiну Мiкiты здымаецца ў сувязi са смерцю персанажа.П'еса Аляксея Дударава “Радавыя” прысвечана паказу Вялiкай Айчыннай вайны як сусветнай, агульналюдскай бяды. Аўтар паказвае не толькi гераiзм людзей, нязломнасць iх волi, але i тое, якой цаной была заваёвана перамога. Героямi яе з'яўляюцца пяць радаых салдат (Дзерваед, Бушцец, Салянiк, Дугiн, Лёнька Адуванчык), якiя на сваiх плячах вынеслi ўвесь цяжар вайны. У кожнага з iх свой лёс, свая трагедыя. На вачах у Дзерваеда фашысты спалiлi жонку i маленькага сына. Але гора не зрабiла салдата жорсткiм, бязлiтасным, аб чым сведчыць выпадак з хворым нямецкiм хлопчыкам, якому Дзерваед аддаў свой салдацкi паёк. Бушцец, якi пайшоў на вайну з вясельнага стала, наадварот, зрабiўся злым, помслiвым, здольным застрэлiць кожнага немца. Складаны лёс у Салянiка, якому вера не дазваляе страляць у людзей, забiваць iх. Па?бацькоўску адносяцца салдаты да семнаццацiгадовага Лёнькi Адуванчыка, на вачах у якога фашысты забiлi мацi i сястрычку. Дугiн, за плячыма якога разжалаванне, рененне, штрафны батальён, становiцца Героем Савецкага Саюза. На шчасце, даўняя ўзнагарода знайшла Дугiна, але, нажаль, салдат гiне ў апошнi дзень вайны. П'еса “Радавыя” гучыць як рэквiем па ўсiх, хто загiнуў у гады ваеннага лiхалецця.Маральна?этычныя праблемы сённяшняга дня асэнсовываюцца Аляксеем Дударавым у п'есах “Злом”, “Выбар”, “Адцуранне” (апошняя прысвечана чарнобыльскай трагедыi). Старонкi беларускай гiсторыi XVI стагоддзя ўзнаўляюцца ў п'есе “Купала”. Дзеючымi асобамi ў ёй з'яўляюцца Вiтаўт, Ягайла, каралева Ядвiга, Кейстут, многiя мiфалагiчныя вобразы.Дудараў Аляксей Ануфрыявiч нарадзiўся 6 чэрвеня 1950 года ў весцы Кляны Дубровенскага раена. Беларускi празаiк i драматург. З 1972 па 1976 год вучыўся ў Беларускiм тэатральна?мастацкiм iнстытуце. З 1970 па 1972 год працаваў слесарам на Полацкiм нафтаперарабатываючым заводзе, з 1976 па 1979 — у Беларускiм тэатры юнага гледача. З 1979 года Дудараў стал членам сцэнарна-рэдакцыйнай калегii студыi “Тэлефiльм”, што ў Мiнску. Пачаў друкавацца ў 1973 годзе. Выдаў зборнiкi “Святая птушка”, “Сiнявочка”. У сваiх апавяданнях Дудараў закранае вострыя маральна?этычныя праблемы, арганiчна спалучае лiрызм i гумар. Творам для дзяцей, надрукаваным ў зборнiку “Сiнявочка”, уласцiва ўмоўна?алегарычная вобразнасць, арыентацыя на фальклорную стылiстыку. Па яго сцэнарыях пастаўлены кароткаметражныя (“Кола”, “Дэбют”, “Бусляне”) i мастацкiя (“Суседзi“, “Белыя росы”) фiльмы. Таксама Дудараў iнсцэнiраваў раман М. Астроўскага “Як гартавалася сталь”. Аўтар п'ес “Выбар”, “Апошнi ўзлет”, “Вечар”, “Радавыя”, ў якiх расказваецца пра гераiчны характар савецкiх воiнаў. П'еса “Парог” пра лес чалавека, якi не здолеў выбраць правўльны жыццевы шлях. Творы Дударава выдавалiся ў перакладзе на рускую мову. Узнагароджаны прымiяй Ленiнскага камсамола ў 1982 i 1984 гадах.“Радавыя”Калi кожнага савецкага чалавека, што загiнуў у бойцы з фашызмам, ушанаваць мiнутай маўчання, давядзецца маўчаць 38 гадоў. Гэтыя радкi былi ўзяты эпiграфам да п'есы Аляксея Дударава “Радавыя”. Сапраўды, Вялiкая Айчынная вайна забрала шмат жыхароў Савецкага Саюза. Слявянскiя народы страцiлi кожнага чацьвёртага жыхара. Шмат помнiкаў, музеяў, мемарыяльных комплексаў нагадваюць нам пра гэтыя чорныя днi. Многiя беларускiя, рускiя, украiнскiя пiсьменнiкi, паэты, рэжысёры прысвяцiлi свае творы гэтым чорным старонкам жыцця савецкага народа свае фiльмы, аповесцi, вершы, апавяданнi, п'есы.Аляксей Дудараў напiсаў сваю п'есу “Радавыя”, у якой апiсваецца жыцце салдат з андаго аддзялення.Дзейныя асобы:Дугiн — Камандзiр аддзялення. У час вайны быў наказаны — званне панiзiлi да радавога, але потым зноў вярнулi.Дзерваед — Салдат. Яму каля 30-40 год. Сам ён ўвесь сiвы, нават бровы сiвыя. Змучаныя вочы ўвесь час глядзяць пад ногi. Яго жонку i сына забiлi фашысты. Ён амаль адзiны з аддзялення, хто дажыў да перамогi.Мар'я — Загiнуўшая жонка Дзерваеда. З'яўляецца ўся ў белым, з дзiцём на руках. Нiбы не можа дараваць Дзерваеду сваёй смерцi.Бушцец — Салдат. Яго бацьку, мацi, маленькiх сястрычак забiлi немцы. Яго ўзялi ў салдаты на ягонам вяселлi. Лiчыць, што жонку яго немцы спалiлi ў канцлагеры. Амаль у канцы п'есы быў забiты ад выпадковага стрэлу.Салянiк — Салдат. Але пад час вайны ён нiкога не забiў. Ен — чалавек, якi верыць у Бога. Лiчыць, што забойства, якое б яно не было: цi то на вайне, цi то пры iншых абставiнах, — грэх. За гэта яго адправiлi пад трыбунал. Адуванчык — Хутчэй не салдат, а салдацёнак. Сапраўднае iмя — Ленька. На першых старонках ён выглядзiць амаль камiчна: у рукапашнай немец яго моцна укусiў за вуха. У дзяцiнстве цыганка яму нагадала, што яго не будуць браць агонь i кулi, але ад вады ён можа загiнуць. Падлетак, якi амаль нараўне з ўсiмi салдатамi змагаўся з ворагам. Ён хоча, каб яго лiчылi дарослым. Калi ў памяць аб загiнуўшых таварышах салдаты кураць цi п'юць, Ленька патрабуе, каб яму далi папiросу цi чарку. Праз некаторы час, не гледзячы на моцнае супрацiўленне, яго адправiлi ў тыл.Лiда — Санiтарка з аддзялення. Усе да яе “лiплi“. Але яна была закахана ў Адуванчыка. Частавала яго шакаладам. Спачатку адносiлася да яго як да сына, але потым казала, што хоча нарадзiць “колькi на руках у яе памерла… колькi сама забiла”. Яна казала Адуванчыку, што “зробiць яму закляцце ад вады”. Сапраўды, у час бамбёжкi ён з Лiдай упалi ў рэчку. Ён не пат...
Другие файлы:

П’есы Аляксея Дударава- зрэз сучаснага грамадства
Сучасная беларуская драматургiя. Адлюстраванне заганаў сучаснага грамадства ў п’есах Аляксея Дударава. Спробы драматурга выйсці за межы вузка побытавы...

Аповесць Васіля Быкава "Альпійская балада"
Гісторыя стварэння аповесці. Асаблівасці сюжэту і вобразаў галоўных герояў. Стылістычныя асаблівасці аповесці. Тэма палону ў яе разнастайных паваротах...

Радавыя

Балада про вершника на білому коні
У романні «Балада про вершника на білому коні» письменник розгорнув широку панораму боротьби буковинців за кращу долю у другій половині XVII століття...

Ганна Іаанаўна Імператрыца Усерасійская
Кароткая біяграфія Ганни Іаанаўни, Імператрыци Усерасійская. Характар Бірона та ўкладанне цара Аляксея Міхайлавіча. Працы Г.Ф. Мілера і В.Н. Тацішчава...