Студенческий сайт КФУ - ex ТНУ » Учебный раздел » Учебные файлы »Остальные рефераты

Хадыка

Тип: изложение
Категория: Остальные рефераты
Скачать
Купить
ХадыкаКароткі змест:   "Пад замак слуцкі" збіраецца народ. Там "над мужыком і шляхтай суд па людску" правіць ваявода. Праз гурт людзей, не слухаючы варты, праціскаецца старац:   ...Іскрацца дзіка вочы...   Павісла белае валоссе клоччам,   Касцісты твар, пагорбленыя плечы...   Аддыхаўшыся, сабраўшы сілы, пачынае споведзь, выносіць на суд свой страшны лёс. Трыццаць год, як ён хаваецца ў лесе.   Лоўчы загадаў Хадыку асачыць мядзведзя, бо на паляванне меўся прыехаць сам гетман. Хадыка тры дні прагуляў у карчме, спадзеючыся, што ўсё паспее зрабіць да прыезду паноў у апошні дзень. Паляванне не адбылося, гетман "словам адборным злаяў лоўчага". Той, калі з'ехалі паны, "спагнаў злосць у ахвоту" на асочніку:   Падхапілі мяне, прывязалі да дрэва,    Лупцавалі гарапнікам з тоўстага дроту,   Падплываў я крывёю ад панскага гневу.   Марна бацька да ног прыпадае з адчаем,   Плача жонка...   У парыве гневу Хадыка забіў лоўчага і ўцёк у пушчу. Цэлую ноч блукаў па лесе, згадваючы мёртвага пана і яго маладую жонку, уласную сям'ю. Ад людзей ён схаваўся, ад сумлення схавацца немагчыма. Усю зіму змагаўся з холадам, голадам, сумленнем і д'яблам, які спакушаў выйсці на дарогу і разбоем здабыць ежу, апратку.   Рэдка паварочвалася да Хадыкі паляўнічае шчасце вясной. А к лету ён зусім "падупаў душой, галадоўля ды скруха, - тапара не трымаюць аслабшыя рукі". З'явіліся думкі пра самагубства. Шукаючы патрэбную галіну, убачыў пчаліны рой. Вырашыў спачатку зрабіць пчолам дамоўку. Праца адвяла думкі пра смерць.   Хадыка навучыўся "ашукваць і птушку і звера". Наставіў у пушчы шмат пчаліных борцяў, бо "што чалавек варты без працы".   Ішлі гады, "пашчарбіўся тапор, і сярмяга сатлела". Прыйшла старасць, з ёй нядужасць. Хадыка вырашыў ісці да людзей, ужо не баючыся зняволення і суда. Ды ўсе, каго ён сустракаў па дарозе і ў вёсцы, "з жахлівым крыкам уцякалі". Толькі адзін чалавек запрасіў на ноч, накарміў гарачай стравай, падараваў старую апранаху, а выслухаўшы Хадыку, падказаў, што "ў места князь прыехаў, судзіць за ўчынкі..."   Хадыка просіць князя прызначыць яму суровае пакаранне, а за гэта абяцае аддаць сваю пчаліную гаспадарку.   Князя вельмі ўразіў аповед старога. Ён перанёс суд на заўтрашні дзень. Хадыка да яго не дажыў, памёр у кляштары. 
Другие файлы: