Студенческий сайт КФУ - ex ТНУ » Учебный раздел » Учебные файлы »Остальные рефераты

Беларуская літаратура.

Тип: сочинение
Категория: Остальные рефераты
Скачать
Купить
Беларуская літаратура.Мы спасцiгаем у лiтаратуры дух часу, з яе мы чэрпаем заканамернасi руху,праблемы развцця, даведваемся, чым жыў i жыве народ, пазнаём ягоменталiтэт. Асноўныя пружыны руху часу i грамадства так сплецены засноўнымi пружынамi лiтаратурнага развцця, што ix i трэба разглядацьразам: рух часу - рух жыцця - рух лiтаратуры. Дзякуючы творам лiтаратурымы пазнаём край, жыццё народа ў гэтым кpai, пазнаём сябе i адкрываем свет.На працягу стагоддзяу беларуская лiтаратура дала свету болыш, чым светведае пра яе. Яна развiвалася на агульначалавечых каштоўнасцях У пошукахмаральных асноў беларуская лiтаратура, як i расiйская, не мела, па словахБялiнскага, cвaix сярэднiх вякоў. Лiтаратура Беларусi праходзiла свойпаскораны шлях развiцця у XIX - XX стагоддзi не толькi ў авалоданнi новымiжанрава-стылёвымi выяуленчымi мажлiвасцямi, паскораны шлях фармальныхпошукаў i захапленняу, але i хутка выпрацавала разнастайныя тэндэнцыi,прыёмы, спосабы. У аснове сваей яна заставалася рэалiстычнай, тым не менш,у ей шырока ўкаранялiся лiрычныя, рамантычныя, фантастычныя,натуралiстычныя i iншыя дамiнанты стылю.Многiя жанрава-стылявыя тэндэнцыi мастацкага адпюстравання прыходзiласяасвойваць што называецца "з лiстa", на чыставiк.Беларуская лiтаратура развiвалася з вусных апавяданняу, народных жартаў,анекдотаў, сцэнак, маналогаў, дыялогаў, паданняу, легенд, казак,прыпавесцеi. Яна жывiлася сокамi вуснапаэтычнай творчасцi народа, нiколiне парывала сувязi з фальклорам, што складаў i складае яе магутны пласт iстанавыхрыбет. У народзе творы тыя часам i жылi, захоўваючыся, становячысяфальклорам, будучы неаддзельнымi ад фальклору.Уявiм цяпер сабе, як у далёкiя часы прыходу хрысцiянства на нашы землi падарогах Беларусi цягнулiся цэлыя вазы рэлiгiйных кнiг, а ў манастырахПолацка i Наваградка, Турава i Смаленска беларускiя чарняцы-мнiхiперапiсвалi старабеларускiя тэксты, старанна слiбiзуючы Бiблiю, казаннi,апокрыфы. Пiсьменнасць на Беларусь прыйшла разам з хрысцiянскаю вераю ў Х стагоддзе.Паводле гiсторыка беларускай лiтаратуры М. Гарэцкага, можна размежавацьгiстарычнае дзеянне лiтаратуры Беларусi на: а) старабеларускую (адпрыняцця хрысцiянства да XIX ст.); б) новую (з XIX ст. да 80-ых гадоў) iв) навейшую (ад 80-ых гадоў XIX ст. да нашых дзён). Асобны этап яеразвiцця, на нашу думку, XX стагоддзе з яго неардынарнымi падыходамi дажыцця i часу, з узлётамi i спадамi ў лiтаратуры.Пiсьменства на Беларусi мела ў аснове свайго развiцця царкоўнаславянскiпачатак (X-XII ст. ), падрыхтоўчую пару (XIII- XV стст. ), "залаты век"(XVI ст. ), адносны спад пiсьменнасцi (XVII ст. ) i ледзь не поўны заняпаду ХУШ ст. Яно шырылася, дзякуючы таму, што беларускiя князi i духоўнiкi,пiсьменныя люздi чыталi i спiсвалi тэксты з царкоўных,рукапiснакiрылаўскiх кнiг на грэчаскай мове для пашырэння веры iвыратавання душы. Спачатку гэта былi творы з вiзантыйскага пiсьменства(X-XI стст. ). Пры спiсваннi ў тэксты якраз i трапiлi асаблiвасцiстарабеларускiх народных гаворак. Некаторыя пераклады нацаркоўнаславянскую мову, дзе сустракалася шмат простай, як прынята казаць,вульгарнай мовы мясцовага люду, былi ў значнай ступенi самастойнымiтворамi.Яшчэ i дагэтуль жывуць у народзе гутаркi, тыя апавяданнi, якiя узяты звуснаў старцаў, лiрнiкаў, што хадзiлi па беларускiх кiрмашах,пераказваючы, напрыклад, "Жыццё Аляксея, Чалавека божага". Сляпыстарацлiрнiк з хлапчуком-павадыром - фiгypa загадкавая i таямнiчая ународнай вусна-паэтычнай творчасцi, галоўны вобраз у мастацтве, ды i ўсамiм жыццi, роля якога ў пашырэннi прыгожага пiсьменства на Беларусiмногiя стагоддзi заставалася выключнай. Шырока бытавалi мiфалагiчныябайкi, казаннi, апокрыфы аб Багародзiцы ("Як хадзiла Багародзiца памуках"). Потым пайшлi "Кронiкi" (Хронiкi), аповесцi, прыпавесцi, пераказыТураўскага Евангелля у XI ст. 3'яулялiся арыгiнальныя, уласнабеларускiятворы, да якiх адносiлiся такiя, як, напрыклад, жыццяпiсы Барыса i Глеба,Кандрата-пакутнiка, альбо Тэклi-першапакутнiцы. А хутка ў трох беларускiхкняствах з'явiпся i першыя беларускiя гiсьменнiкi-першапраходцы, духоўныяпастыры народа - Кiрыла Typaycкi, Ефрасiння Полацкая, Аўрам Смаленскi,Клiмент Смаляцiч i iнш. Шмат могуць сёння распавядаць нам казанi i маленнiКiрылы Тураўскага, аўтара шматлiкiх прамоў, прыпавесцей - старадаўнiхузораў прыгожага пiсьменства на ўзроўнi еўрапейскiх прамоўнiцкiх твораўсярэднявечча.Велiчная постаць заўзятай кнiжнiцы, сейбiта "разумнага, добрага, вечнага"асветнiцы i творцы Ефрасiннi Полацкай.Недзе з XII стагоддзя распачалося уласна беларускае летапiсанне. Многiяполацкiя, тураўскiя i смаленскiя хронiкi не дайшлi да нас, хоць дакладнавядома, што яны былi, нам вядомы цытаты з iх.Пра Беларусь i беларусаў можна сустрэць звесткi ў "Аповесцi мiнулых часоў"i Галiцка-Валынскiм летапiсе. Самы поўны летапiс - Крошка Быхаўца.Захавалiся на тэрыторыi Беларусi дакументы справаводства: "Угодчая граматаПолацка з немцамi 1200 г. ", "Умова Полацка з Рыгай 1210 г. ", "Угодчаяграмата крывiчоў зь немцамi 1214г. " i iнш.Адзiн з узораў беларускага пiсьменства - "Смаленская умова зь немцамi 1229г. " - двухбаковае гандлёва-палiтычнае пагадненне, у якiм адлюстравалiсяпачаткi беларускага права.У часы Вялiкага княства Лiтоўскага на беларускай мове з'явiлiся Метрыкi,Статуты.Эпоха Адраджэння на Беларусi звязана найперш з iмёнамi першадрукара iлiтаратара, доктара медыцыны i фiласофii Францiшка Скарыны, якi nicayпрадмовы i пасляслоўi да кнiг, якiя ён выдаваў на той мове, якая блiзкаяда гаворак мясцовага люду. ("Не капай под другом своiм ямы, сам ввалiшьсяв ню. . . ") Рэфармацкi рух звязаны з iмёнамi Сымона Буднага, ВасiляЦяпiнскага, Мiколы Гусоўскага. 3-пад пяра апошняга выйшла несмяротнаяпаэма - "Песня пра зубра", напiсаная у далёкiм Рыме, пра вечны духбеларускага народа і роднай зямлі Беларусі, непакору і вольналюбства.Багатыя пласты палемічнай літаратуры на Беларусі, дзе спакон векуперакрыжоўваліся не толькі шляхі з Захаду на ўсход, але і думкі, погляды,высновы (Ізафат Кунцэвіч і Лявон Карповіч, Мялецій Сматрыцкi, ЛаўрэнційЗізаній, Ілля Капіевіч, Георгій Каніскі). З'яўляецца палемічнаяпубліцыстыка: "Прамова Мялешкі", "Лістда Абуховіча".Невіна, а бяда беларускай літаратуры, што многія творы ў ёй існавалі ііснуюць у адзінкавым, рэліктавым стане: адзіны верш, адзіны раман, адзінызборнік. У Ловдане быў надрукаваны адзіны вядомы нам сёння верш сялянскагапаэта Паўлюка Багрыма "Зайграй, зайграй, хлопча малы". Гэта ж якой долітрэба жахацца, каб не жадаць малому хлапчаняці самаму для сябе нават іпадрастаць (". . . Каб я большы не падрос ды ад бацькавых калёс"). 'Энеіданавыварат" і "Тарас на Парнасе" - народныя паэмы з ліку ананімных твораў.Тарас, просты селянін, трапляе да багоў на Парнас. Гэта вобраз беларуса ўвялікім свеце, які хацеўбы бачыць і літаратуру свайго народа ўпоравень зіншымі ў адзіным сусветным літаратурным працэсе. Пра гэта дбалі Ян Чачот іФранц Савіч, Адэля з Устроні і Арцём Вярыга-Дарэўскі, пісар Віцебскайпалаты дзяржаўных маёмасцяў паэт-дэмакрат Карафа-Корбут."Беларускі Мальер" - Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч - клапаціўся пра развіццёдрамы, камедыі, сам з дзвюма дочкамі ажьшцяўляў пастаноўку п'ес ("Гапон,"Сялянка", "Пінская шляхта "). Выдавец, публіцыст і паэт, кандыдат права26-гадовы Кастусь Каліноўскі - "Пугачоў з універсітэту" - выдаваў газету"Мужыцкая праўда", друкаваў вершы. Другi "мужыцкі адвакат" - ФранцішакБагушэвіч стаў першым прафесійным паэтам у беларускай літаратуры. Гэта ён...
Другие файлы:

Беларуская перакладная літаратура XV—XVII стст.
Царкоўна-рэлігійная літаратура у ліку першых старабеларускіх перакладаў твораў. Апокрыф "Пра дванаццаць пакут", павучальныя гісторыі жыцця хрысціянскі...

Беларуская журналістыка
Беларуская літаратурная перыёдыка. Часопісы "Полымя", "Маладняк", газета "Літаратура і мастацтва". Узнікненне і развіццё друку моладзі Беларусі. "Крас...

Літаратура старажытнай Русі
Перакладная літаратура у старажытную пару ў адрозненне ад новага часу: Біблія, апокрыфы, жыціі, патрыстыка, гістарычная проза, перакладная белетрыстык...

Дзейнасць хрысцiянскiх асветнiкаў XII ст.
Беларуская літаратура - адна з найважнейшых галін мастацкай культуры беларускага народа. Феномен выдатных помнікаў культурна-гістарычнай спадчыны міну...

Творчасць Андрэя Хадановіча ў кантэксце развіцця сучаснай беларускай паэзіі
Літаратура адзін з асноўных відаў мастацтва, її главні роды і жанры. Сучасная беларуская паэзія: її асноўныя тэндэнцыі развіцця. Мастацкія асаблівасці...